Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_-_детская литература(6).docx
Скачиваний:
222
Добавлен:
24.03.2016
Размер:
105.69 Кб
Скачать
  1. Спецыфіка дзіцячай літаратуры як масацтва слова: Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці асобы, у яе адносінах да свеету. Дзіцячая мастацкая літаратура – гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Яна утрымлівае ў сабе вялікі пазнавальна-выхаваўчы патэнцыял, які неабходна засвоіць будучым спецыялістам. Мэты дысцыпліны – даць уяўленне пра спецыфіку дзіцячай літаратуры, пазнаеміць з асаблівасцямі гісторыка-літаратурнага працэсу розных перыядаў.

На вызначальную ролю кніг ў сваім жыцці звяртаў Я. Маўр: ен зазаначыў, што і пісьмпеннікам мусіць стаў дзякуючы кнігам, бо яны яму адкрылі свет і людзей, абудзілі творчую фантазію.

Неабходна змалку прывабіць дзяцей кнігай, выклікаць ў іх устойлівую цікавасць да чытання. Кнігі здзіўляюць, захапляюць, цешаць вучняў-пачаткоўцаў сваім зместам…

Адна са спецыфічных асаблівасцей дзіцячай літаратуры ў тым, што творы пісьменнікаў зарыентаваны на пэўны узрост дзіцяці. Важная асаблівасць дзіцячай літаратуры - яе сувязь з педагогікай і псіхалогіяй. Вітка падкрэсліваў, што не можа быць дзіцячым пісьменнікам аўтар, які ў самой душы сваёй не зэяўляецца педагогам.

Спецыфіка дзіцячай літаратуры – паняцце, якое азвіваецца, мяняе свае абрысы. Тэндэнцыі паглыблення яго зместу вызначаны яшчэ і тым, што часныя дзеці атрымліваюць значана больш інфармацыі, чым іх аднагодкі ранейшых пакаленняў. Яны жывуць ў іншых умовах, растуць у век кампьтэрызацыі і іншых, амаль казачных, навуковых адкрыццяў. У такіх умовах вельмі важна для настазніка зрабіць правільны выбар мастацкага твора для дзіцячага чытання, каб сфарміраваць чытацкую матывацыю. Формы працы з літаратурным творам павінны быць настолькі ціукавымі, каб яны выклікалі жаданне аддаць перавагу чытанню мастацкага твора, а не прагляду фільма або гульні. Ад мастацкіх твораў у многім залежыць працэс фарміравання аслбы дзіцяці.

У той жа час варта звярнуць увагу і на тое, што большая частка твораў бел дзіцячай літратуры – гэта творы, якія вызначаюцца сваёй мастакай і выхаваўчай значнасцю, бо заўсёды ў бел літаратуры брула, іскрылася крынічна-светлая плынь сапраўднага мастацтва

2. Дзіцячы фальклор, спецыфіка, ф-цыі яго жанраў. Вывучэнне дзіцячага фальклору. У фалькларыстыцы адрозніваецца ўласны дзіцячы фальклор - фальклор створаны самімі дзецьмі, і фальклор для дзяцей - творы, складзеныя дарослымі, якія звычайна і выконваюць іх для дзяцей.

"Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіцячым фальклоры наступныя жанры: "калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячьм анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі". Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад аднаго пакаленя да другога. З даўніх сасоў вусна-паэтычная творчасць спрыяла выхаванню высокіх маральных прынцыпаў і мастацкага гуту народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор.

Узнік дзіцячы фальклор, як і ўся вусна-паэтычная творчасць, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіць, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін.

Зразумела, што самыя раннія вусна-паэтычныя творы не дайшлі да нас: з часам адны з іх змяніліся, а некаторыя зусім зніклі.

Фалькл тфоры спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разанастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце – першапачатковым уменням словатворчасці. Пачуцці, эмоцыі, якія узнікаюць у дзіцячай свядомасці пры ўспрыняцці фальклорных твораў, маюць вельмі важнае выхаваучае значэнне: яны здольныя затым праецыравацца ў дзіцяці на эмацыйны фон стасункаў з рэальнымі людзьмі, пераносіцца ў сферу адносін з роднымі, сябрамі і нават чужымі людзьмі. У гэтым сэнсе вусная народная творчасць – неацэнны выхаваўчы скарб, якім павінны карыстацца бацькі, кожны выхавацель, настаўнік, яна спрыяе выхаванню асобы, якая неабыякавая да чужой бяды, здольная суперажываць іншаму.

3. Калыханкі, іх паходжанне, прызначэнне, паэтыка: Даследчыкі дзіцячага фальклору даказалі іх сувязь з замоўнай паэзіяй, пра што сведчыць змест калыханак: яны узніклі тады, калі першабытны чалавек адухаўляў сілы прыроды, многія жыццёвыя з’явы і горача верыў у магчымасць удзеяння на іх усхваляваны, пранікнённым словам. Песняй-калыханкай маці імкнулася уплываць на лёс дзіцяці, шчыра верыла, што яе слова улагодзяць звышнатуральныя сілы. Часта сустракаюцца такія героі як Сон, Дрымота, Угамон, бываюць і міфічныя. Вядома што у дзіцячых к. кот – самая папулярная істота: ен то ідзе на таржок і прыносіць малому пірадок, то дапамагае маці закалыхаць малое і атрымлівае за гэта ўзнагароду, то прыносіць паясок. Пра ката так часта спявалі таму што ен быў у кожнай хаце, і дзеці яго добра ведалі, любілі, ім падабаліся яго мяккія поўсць, спрытныя рухі, гуллівасць. К. усіх народаў свету, у тым ліку і беларускія, вызначаюцца павольным рытмам, своеасаблівай аданастайнай мелодыяй, задушэўнай лірычнасцю і цеплынёй. Калыханкі спяваюцца з мэтай дапамагчы дзіцяці хутчэй заснуць. Ля калыскі зусім малога спявалі “люлі-люлі” або “ баю-баюшкі-баю”. Каля дзіця падрастала маці павінна была калыханкай зацікавіць малое. Вось чаму усе калыханкі маюць хоть і не скаладаны, але займальны сюжэт. Кожная калыханка нагадвае нескладанае вершавальнае апавяданне, часта і называецца імя дзіцяці. Напрыклад: Пайшоў коцік на таржок, купіў Юрыку піражок, пайшоў коцік на вулку, купіў Юрыку булку, пайшоў коцік рэпку рваць, Юрку трэба крэпка спаць. Захапляе дзяцей і тое, што кот, гусі ці куры дзейнічаюць у калыханках зусім як людзі: размаўляюць, радуюцца, перажываюць.. Калыханкі не толькі даюць багаты матэрыял для развіцця фантазіі маленькіх дзяцей, але і вучаць іх вобразна мысліць і гаварыць, спрыяюць адчуванню рытму, муз тэксту. Часта ля калыскі маці спявала сваю к., якая потым пераходзіла праз пакаленні і дайшла і да нашых дзён. Звычайна у народных к. не гаворыцца пра гора і пра трагічнае. Таму што песня пра жудаснае і трагічнае можа запалохаць дзіця, зрабіць змрочным яго настрой. Складальнікі песен-калыханак хацелі, каб дзеці адчувалі сябе у атмасферы прыязнасці і пяшчоты, тамц што пераважная большасць беларускіх народных калыханак вызначаецца мяккасцю гучання, яны светлыя і пяшчотныя;

4. Малыя жанры дзіцячага фальклору (пацешкі, заклічкі, дражнілкі):

Пацешкі-невялікія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, ў якіх адбываецца сюжэтнае развіццё дзеяння, для якога ўласцівы імклівасць і дынамізм. Дзеці любяць іграць са своімі ножкамі, ручкамі і такая гульня падтрымліваецца, стымулюецца дарослымі з дапамогай забаўлянак-пацешак; яна выклікае ў малалых добры настрой. Пацешкi выконвалi i вялiкую педагагiчнавыхаваўчую ролю, прывучалi дзяцей разумець дабро, быць праўдзiвымi, добрасумленнымi, працавiтьшi. Праз забаўлянкi дзецi атрымлiвалi першыя ўрокi маральнаэтычных паводзiн чалавека ў грамадстве, засвойвалi мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў. Напрыклад: Сарока-варона кашу варыла, гэтаму дала, гэтаму дала, а табе, маленечкі, не дала.

Заклічкі- кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Заклічкам ў той час надаваўся магічны сэнс. . Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабарабыту( Свяці, свяці, сонейка…)….. І ў цяперашні час дзеці ўбачыўшы божую кароўку гавораць: Божья кароўка, ты ляці на небка…. У заклічке не проста зварот да прыроднай стыхіі, але выяўленая ў слове, рытме, інтанацыі гама пачуццяў - перажыванняў, захаплення, пяшчоты, захаплення. Эмоцыі радасці, даверу, упэўненасці ў добрым закладзены ў самім ладзе верша - у хвалепадобных паўторах, у змене малюнкаў-просьбаў.

Закличка нараджае ў дзіцяці веру ў важнасць і значнасць слова. Гэтая вера ўмацоўваецца самім дзеяннем загаворы і ў той жа час пачуццём абароненасці ў выпадку неспрыяльнага зыходу просьбы, бо звяртаецца да сілаў прыроды дзіця заўсёды разам з іншымі дзецьмі (магчыма, і з дарослымі).

Дражнілкі- невялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца супраціўнік, яго імя, знешні выгляд, рысы характару.. Напрыклад: Андрэй-верабей, на кадушцы сядзеў. Усіх жаб предаеў, адну не даеў і жывот забалеў.   Многія дражнілкі, як і мянушкі, вельмі трапна падмячаюць якую-небудзь рысу характару або знешнасці і надоўга замацоўваюцца за чалавекам. Чым эмацыянальней рэагуе на іх чалавек, тым з болыцай ахвотай і стараннем скандуюць дражнілку дзеці. Асобныя дражнілкі вельмі з’едлівыя, часам натуралістычныя, што абумоўлена іх прызначэннем.

5. Беларускія народныя дзіцячыя песні: Дзіцячыя песні ўяўляюць сабой розныя па паходжанню і зместу творы. Многія з іх раней уваходзілі ў рэпертуар дарослых, таму збіральнікі фальклору яшчэ і зараз адны і тыя ж тэксты адносяць то ў разрад дзіцячых, то ў разрад бяседных або гумарыстычяых. Сапраўды, дзіцячыя песні — гэта не толькі творы, прызначаныя спецыяльна для дзяцей. Многія песні дарослых даўно перайшлі ў дзіцячы рэпертуар. У фальклорных зборніках мождна знайсці мноства чароўных беларускіз песен. Сюжэты у бел дзіцячых песнях больш разгорнутыя ў параўнанні з сюжэтамі забаўлянак і калыханак. У адной песні можа быць некалькі падзейных ліній, магчымы нечаканыя павароты падзей. Сама песня, яе змест, вобразы – вось што цікавіць малых, бо я ны ужо могуць самастойна або з дапамогай дарослых вызначыць свае адносіны да пачутага. Дзеючыя асобы дзіцячых песен – птушкі( верабей, бусел, сава, перапяліца, дзяцел), жывелы(заяц, воўк, конь, казёл, бык,кот..). Яны надзяляюцца рысамі, якія уласцівы чалавеку (хітрасць, упартасць, даверлівасць..), пападаюць ў складныя сітуацыі, на вырвшэнне якіх уплываюць згаданыя рысы. Падобныя песні вызначаюцца не толькі павучальным, але і пазнавальным зместам. Яны вучаць дзяцей назіральнасці, спрыяюць развіццю ў іх здольнасці, аналогій, супастаўленняў.

Дзіцячыя песні, таксама як і калыханкі і забаўлянкі, характэрызуюцца канкрэтнасцю малюнкаў і мастацкіх вобразаў, займальнасцю, дынамічнасцю сюжэтаў.

Характэрнай рысай многіх песень з’яўляецца незвычайнасць адлюстраваных у іх дзеянняў, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні са свядомай устаноўкай на неверагоднасць, неадпаведнасць рэчаіснасці распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяцей. І калі ў песні пра жаніцьбу вераб’я маленькая мурашачка надзяляецца якасцямі вялікай жывелы, гэта ўспрымаецца як камічнае, бо дзецьмі ўжо добра засвоены сапраўдныя суадносіны рэчаў.

А для дарагіх гасцей

Мурашку зарэзаў,

Кадку мяса насаліў,

Шост кілбас навесіў.

   Такі ж прыём і ў песнях пра смерць камара або мухі, дзе гэтым нязначным падзеям надаецца сэнс зусім ім неадпаведны.

Некаторыя песні-небыліцы першымі радкамі папярэджваюць слухача, што расказ у іх вядзецца пра заведама немагчымыя рэчы. Яны вельмі блізкія да казак-небыліц, змест іх часта звязаны з незвычайным падарожжам на неба або ў трыдзесятае царства.

У дзіцячых песнях перадаюцца маральныя погляды народа, паказваецца праца і адносіны да яе. Многія з песень вельмі тактоўна, з лёгкім жартам крытыкуюць зазнайства, палахлівасць, самахвальства (песні пра казла). Усе гэтыя песні, нягледзячы на незвычайных дзеючых асоб, цесна звязаны з рэальным жыццём, бытам і звычаямі вёскі.

Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюць да’ кучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Сядзеў я на пні» і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]