Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MPI_Bogdanovich.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
476.59 Кб
Скачать

Глава 7

Працэс фарміравання гістарычных ведаў

Тэмэ прысвечана разгляду структуры гістарьнных ведаў школьнікаў іметоды-цы фарміравання ў вучняў гістарычных уяўленняў, паняццяў, заканамернасцей гра-мадскага развіцця і спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якія ляжаць у аснове фарміраеання інтэлектуальных і практычных уменняў, неабходных дпя самастойна-га пошуку, засваення, усведамлення і практьннага выкарыстання гістарычнай інфармацьі Кожныаспектпрацэсуфарміравання гістарьнных ведаўраэглядаеццаяк самастойны параграф.

7.1. Структура гістарычных ведаў школьнікаў

Фарміраванне светапоглдду школьнікаў адбываецца ў працэсе вывучэння розных прадметаў. Веды, атрыманыя пры вывучэнні прыродазнаўчых дысцыплін, дазваляюць сфарміраваць у вучнлў навуковую карціну існавання прыроды, пазнаць асноўныя законы яе развіцця, убачыць іх выкарыстанне ў практычнай дзейнасці люд-зей. Вывучэнне гуманітарных прадметаў стварае магчымасць атры-маць навуковыя звесткі абразвіцці грамадства, аб формах узаемаад-носін людзей на розных этапах арганізацыі чалавечай супольнасці, яе дасягненнях у развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Найважнейшае месца сярод гуманітарных навук займае гісто-рыя. Менавіта янараскрывае сутнасць грамадскага жьтцця ў розныя эпохі, дапамагае вучням зразумець гістарычныя заканамернасці, якія ляжаць у аснове фаоміравання грамадства са с^аражытных часоў да нашых дзён.

Галоўны элемент зместу гістарычнай адукацыі - веды. Гістарыч-ныя веды ўвасабляюць сацыяльны вопыт чалавецтва. Яны неабход-ныя людзям ддя разумення складаных і супярэчлівых працэсаў гра-мадскага жыцця мінулага, дапамагаюць лепш зразумець сучаснасць. Аб'яднаныя ў сі'" :~~"пычныя веды ляжаць у аснове света- ^

поглядных ідэй кожнага чалавека і ў многім вызначаюць яго сацыяль-ныя паводзіны ў грамадстве. Гістарычныя веды з'яўляюцца таксама магутньім фактарам фарміравання асобы школьніка, яго патрыятыч-нага, грамадзянскага, маральнага і эстэтычнага выхавання.

Атрыманыя ў працэсе навучання гісторыі веды выконваюць шэ-раг важных для фарміравання падрастаючага пакалення функцый. Яны дазваляюць;

а) стварыць у вучняў выразныя ўяўленні аб гістарычнай рэ-

чаіснасці;

б) сфарміраваць навуковую карціну развіцця чалавечага гра-

мадства;

в) авалодаць арыенціровачнай асновай пазнання эканамічных, сацыяльных і культурных працэсаў, характэрных для грамадскага развіцця мінулага і сучаснасці;

г) выклікаць асабістыя пачуцці і эмацыянальныя адносіны да гістарычных фактаў, з'яў і ўдзельнікаў гістарычных падзей;

д) авалодаць неабходнымі для самастойнага пазнання гісторыі спосабамі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, пад якім неабходна разумець сукупнасць інтэлектуальных і практычных дзеянняў (уменняў), якія патрэбна для пазнання гісторыі, практычнага выка-рыстання гістарычнай інфармацыі і рашэння вучэбных задач.

У аснове навучання гісторыі ляжыць пазнанне, засваенне іўсве-датенне сутнасці гістарычнага факта. Спецыфіка гістарычнага факта заключаецца ў тым, што ён не паўтараецца, яго нельга ад-навіць, немагчыма непасрэдна назіраць. Гэта вымушае настаўніка пастаянна шукаць шляхі і сродкі яго рэканструкцыі, максімальна набліжанай да аб'ектыўнай карціны гістарычнай рэчаіснасці.

У метадычнай літаратуры існуюць розныя падыходы да гру-поўкі гістарычных фактаў. Найбольш прадуктыўнай, на наш по-гляд, з'яўляецца фупоўка фактаў, прапанаваная Г.М. Данскім. Ён вылучыў тры групы фактаў: 1) падзеі — адзінкавыя факты, якія не паўтараюцца, 2) з 'явы—падобныя факты, якія шматкратна паўтара-юцца, 3) працэсы - ланцужкі фактаў, якія ўзаемазвязаны паміж са-бой у часе, а таксама прычынамі і вынікамі [1, с. 39].

Пры вывучэнні гісторыі школьнікі знаёмяцца з падзеямі, прад-метамі мінулага, людзьмі, якія дзейнічаюць у розныя гістарычныя эпохі. Усе гістарычныя падзеі адбываюцца ў прасторы і часе. Ла-калізацыя фактаў ў часе патрабуе ад вучняў ведання храналогіі, а ла-калізацыя ў прасторы - ведання гістарычнай геаграфіі. Падзеі, хра-налогія, гістарычная геаграфія пазнаюцца праз канкрэтныя, эмацы-янальныя вобразы і складаюць першы кампанент структуры гістарычных ведаў - гістарычныя ўяўленні.

Ад стварэння вобразаў аб гістарычных фактах вучні пераходзяць да пазнання іх унутранай сутнасці і ўсталявання ўзаемасувязі паміж I імі. Сутнасць гістарычных фактаў адлюстроўваюць паняцці, якія ўключаюць унутраныя, абагульненыя, істотныя прыкметы і ўзаема-сувязі паміж фактамі і вызначаюць іх родавыя і відавыя адрозненні. Менавіта гістарычныя паняцці складаюць другі важнейшы кампа-нент гістарычных ведаў.

У сярэдніх класах адносіны паміж фактамі раскрываюцца на эмпірычным узроўні. У старшых - веды школьнікаў узнімаюцца на больш высокую ступень абагульнення - тэарэтычны ўзровень. Тлу-мачэнне сутнасці гістарычных фактаў і гістарычньгх працэсаў ажыц-цяўляецца праз сістэму паняццяў і фарміраванне разумення закана-мернасцей гістарычнага развіцця, якія і складаюць трэці кампанент гістарычных ведаў.

Фарміраванне гістарычных паняццяў і заканамернасцей ажыц-цяўляецца на аснове выкарыстання прынцыпаў гістарычнага пазнання, таму метадалогія гісторыі выконвае вызначальную ролю ў фарміраванні ў шкодьнікаў спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзей-насці з гістарычным матэрыялам. Глыбіня і навуковасць пазнання гісторыі, узровень самастойнасці ў вучэбнай і практычнай дзей-насці залежаць ад ступені авалодання вучнямі спецыяльнымі інтэ-лектуальнымі і праклычнымі ўменнямі, на аснове якіх фарміруюцца спосабы дзейнасці, неабходныя для самастойнага пошуку і выка-рыстання ў практычных мэтах гістарычнай інфармацыі. Такім чы-нам, авалоданне спосабамі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці з гіста-рычным матэрыялам складаюць чацвёрты кампанент у структуры гістарычных ведаў.

Веданне ролі, функцыі і структуры гістарычных ведаў дазвалж настаўніку мэтанакіравана і эфектыўна рэалізаваць задачы навучан ня, выхавання і развіцця вучняў у працэсе навучання гісторыі.

Ф Кантрольныя нытанні і заданні

1. Чым вызначаецца вядучая роля гісторыі сярод гуманітарных навук, вывучаемых у школе?

2. Вызначце месца гістарьнных ведаў ў фарміраванні асобы школьніка.

3. Назавіце асноўныя функцыі, якія выконваюць гістарычныя веды ў фарміраванні падрастаючага пакалення.

4. Вызначце асноўныя злементы ў структуры гістарычных ведаў школьнікаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]