Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MPI_Bogdanovich.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
476.59 Кб
Скачать

7.5. Фарміраванне спосабаў дзейнасці з гістарычным матэрыялам

1 Ланяцце развіццёвага навучання іяго асноўныя рысы.

2. Дзейнасны кампанент гістарьннай адукацьіі I шляхі яго рэалізацьй ў навучанні гісторьі

3. Класфкацыя ўменняў і методыка іх фарміравання.

4. Роля пагічных схем-памятак у авалоданні спосабамі набыцця і выкарысттт гістарычныхведаў.

Праблема ўкаранеаня ў школьную практыку развіццёвага наву-Ічання ў нашай школе становіцда актуальнай з сярэдзіны 60-х гг. Гэта абумоўлена ўступленнем чалавецтва ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і імклівым рухам патоку навуковай, грамадска-палітычнайі культурнай інфармацыі, якая з сярэдзіны 60-х гг. XX ст. кожныя пяць гадоў павялічваецца ўдвая. У такіх умовах школа аказалася няздольнай даць свайму выпускніку аб'ём ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для авалодання прафесіяй, выканання сваіх грамадзянскіх абавязкаў, свабоднай арыенгацыі ў патоку інфармацыі і яе выкарыстання ў прак-тычных мэтах. Менавіта таму ў сістэме адукацыі пачынаецца пераход ад традыцыйнага да развіццёвага наву чання.

Мяркуючы аб развіццёвым навучанні і яго адрозненнях ад тра-дыцыйнага, варта мець на ўвазе, што любое навучанне развівае паз-навальныя здольнасці вучняў. Аднак пры традыцыйным навучанні гэты працэс ідзе стыхійна, нераўнамерна і істотна адрозніваецца ў розных груп вучняў, якія засвойваюць пэўны аб'ём інфармацыі. Ен залежыць таксама ад спосабаў прымянення, у асноўным тых, якія выкарыстоўвае выкладчык.

Развіццёвае навучанне - гэта працэс, у выніку якога ажыццяўля-ецца мэтанакіраваная і сістэматычная праца па развіцці і ўдаскана-ленні разумовых і пазнавальных здольнасцей і асаблівасцей школь-ніка, яго магчымасцей самастойна вучыцца, авалодваць ведамі, арыснтавацца ў патоку навуковай інфармацыі, ажыццяўляць яе аналіз, адбор і выкарыстанне ў практычных мэтах. Развіццёвае на-вучанне прадугледжвае мэтанакіраваную працу па засваенні ведаў, інтэлектуальных і практычных уменняў, развіцці ў школьнікаў мыслення, памяці, вуснай і пісьмовай мовы, волі, эмоцый, матываў вучэння, што забяспечвае іх высокую навучаемасыь. Пад навучае-масціо ў дыдактыцы разумеюць здольнасць вучняў хутка і свядома засвойваш» пэўны аб'ем ведаў і авалодваць уменнямі і навыкамі.

Эфектыўнасць і выніковасць развіццёвага навучання павышаец-дапры выкананні наступных метадычных умоў [12, с. 204]:

1. Навучант павінна быць даступным, але заснаваным на дас-тоткова высокім узроўні цяжкасці. Гэты ўзровень, на думку псіхо-лагаў, павінен знаходзіцца ў зоне бліжэйшага развіцця пазнаваль-ныхмагчымасцей вучняў. Навучанне неабходна весці такім чынам, каб школьніку быў зразумелым, а таму і цікавы сам яго працэс. Яно павінна быць пасільным, што абу джае жаданні і стымул выконваць заданне. Занадта простае, як і вельмі складанае заданні аднолькава зніжаюць цікавасць да вучобы. Складаныя, але пасільныя заданні, і сцвярджаюць ў вучняў веру ў свае магчымасці.

2. Фіксацыя ўвагі вучняў на тэарэтычных высновах і абагуль-тшіях, а не толькі на вывучэнні фактычнага матэрыялу. Там, дзе і матэрыял дазваляе, не трэба даваць гатовыя абагульненні і вывады, авучням магчымасць на аснове самастойнага абагульнення фактаў сфармуляваць іх.

3. Выбар аптымальнага тэмпу навучання для кожнага кан-крэтнага класа, бо эфектыўнасць навучання мае пэўную сувязь з яго тэмпам. Празмерна хуткі тэмп не дае вучням часу на асэнсаван-не, замацаванне і трывалае засваенне вывучанага, а занадта паволь-ны тэмп зніжае цікавасць і валявыя намаганні дзяцей, стрымлівае развіццё іх мыслення.

4. Не будзе свядомага засваення вучэбнага матэрыялу, калі «учшіь не ўсвядоміў яго матываў. Таму важна сфарміраваць у школыіікаў станоўчыя адносіны да вучэбнай дзейнасці, устойлівы пазнавальны інтарэс, што немагчыма без авалодання ўменнямі і на-выкамі самастойнай працы.

Гатоўнасць вучняў да самастойнай пазнавальнай дзейнасці рэалізуецца праз развіццё і авалоданне імі пэўнымі спосабамі вучэб-най працы з гістарычным матэрыялам, епецыяльнымі ўменнямі і на-выкамі. Уменне вучыцда мае вялікае выхаваўчае значэнне. Яно да-памагае выпрацаваць любоў да працы і дабрасумленныя адносіны да вучобы, дысцыплінаванасць, адказнасць, настойлівасць, сама-стойнасць - якасш', неабходныя ў жыцці кожнага чалавека. Адсут-насць уменняў рацыянальнай арганізацыі вучэбнай працы вядзе да перагрузкі вучняў і істотна зніжае эфектыўнасць навучання ў цэлым.

Такім чынам, асноўнай задачай развіццёвага навучання з'яўляец-ца ўдасканаленне пазнавальньгх магчымасцей вучняў да такой сту-пені, каб пасля заканчэння навучання ў школе яны маглі свабодна арыентавацца ў патоку сацыяльна-гістарычнай інфармацыі і самас-тойна папаўняць свае веды, выкарыстоўваць іх у практычных мэтах.

У якасці асноўных рыс развіццёвага навучання гісторыі можна вылучыць наступныя: а) улік пры арганізацыі вучэбнага працэсу па гісторыі ўзроўню навучаемасці, пазнавальных магчымасцей, здоль-насцей і інтарэсаў школьнікаў; б) свядомую, сістэматычную і мэта-накіраваную працу па развіцці пазнавальных магчымасцей і здоль-насцей вучняў; в) мэтанакіраванае фарміраванне ў школьнікаў спо-сабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці з гістарычным матэрыялам на аснове авалодання інтэлектуальнымі і практычнымі ўменнямі і навыкамІ, неабходнымі для самастойнага авалодання гісторыяй.

ШНеабходнасць укаранення развіццёвага навучання ў практыку выклікана навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, а таксама тэорыі развіцця асобы школьніка, прапанаванай вядомымі савецкімі вучо-нымі В.У. Давыдавым і Б.Д. Занковым. У 70 - пачатку 80-х гг. XX ст. пачаліся інтэнсіўныя метадычныя даследаванні развіццёвага навучан-ня пры навучанні гісторыі. Іх вялі вядомыя педагогі-гісторыкі П.В. Га-ра[4],Н.Г.Дайры [13],І.Я. Лернер[14], Н.І. Запарожац[15] і інш. [16]. Яны прывялі да вылучэння ў пачатку 80-х гг. дзейнаснага кампанента ў змесце школьнай гістарычнай адукацыі: агульнавучэбных і спецы-яльных гістарычных уменняў і навыкаў, авалоданне якімі стварала перадумовы для развіцця пазнавальных здольнасцей, ператварэнне школьніка з пасіўнага аб'екта ў суб'ект навучання гісторыі і выпра-цоўкі ў яго ўмення свабодна арыентавацца ў патоку гістарычнай інфар-мацыі і выкарыстоўваць яе ў практычных мэтах.

Дзейнасны кампанент зместу школьнай гістарычнай адукацыі прадстаўлены ў дзеючых праграмах асноўнымі спосабамі дзейнасці з гістарычным матэрыялам (да 2003 г. -уменняў). Паняцце «спосаб Ідзейнасці» ўключае ў сябе ўсведамленне вучэбнай сітуацыі (зада-чы), вызначэнне і прыняцце рашэння аб шляхах выкарыстання інтэ-лектуальных і практычных дзеянняў (уменняў) і рашэнне з іх дапа-могай вучэбнай або практычнай задачы [17, с. 6-7]. Авалоданне спосабамі дзейнасці з розным па характары гістарычным матэрыя-лам ператварае вучняў ў актыўны суб'ект навучання і з'яўляецца найважнейшым сродкам рэалізацыі развіццёвага патэнцыялу наву-чання гісторыі.

Рэалізацыя дзейнаснага кампанента гістарычнай адукацыі перш заўсё дасягаецца праз такую арганізацыю працэсу навучання гісто-рыі, пры якой вучні не толькі авалодваюць рознымі па характары гістарычным ведамі (лакалізаванымі ў прасторы і часе гістарыч-нымі фактамі, паняццямі, прычынна-выніковымі сувязямі, закана-мернасцямі, тэарэтычнымі высновамі, абагульненнямі і ацэнкамі гістарычных падзей), але і ўсведамляюць магчымасці і спосабы іх прымянення ў пазнанні гісторыі і выкарыстання ў практычнай дзей-насці пры аналізе сучаснага сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

У аснове гэтай працы ляжыць сістэматычнае і мэтанакіраванае фарміраванне ў вучняў спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якія неабходны для пазнаяня гісторыі, прымянення гістарычных ведаў у практычнай дзейнасці, што грунтуюцца на авалоданні агульнавучэбнымі і спецыяльнымі ўменнямі,

У дыдактыцы ўменні вызначаюць як свядомае валоданне якім-небудзь прыёмам дзейнасці (інтэлектуальнай ці практыч-най), а навык — згорнутае або даведзенае да аўтаматызму уменне. Уменне паступова перарастае ў навык. Таму ў рэальным вучэбным працэсе адначасова фарміруецда ўменне і адпаведны навык (напрык-лад, уменне чьггаць і навык беглага чьггання).

У метадычнай літаратуры ўменне вызначаецца як «... падрыхта-ванасць да свядомых і дакладных дзеянняў (інтэлектуальных і прак-тычных), або як здольнасць свядома дасягаць мэты дзейнасці на ас-нове ведаў і навыкаў, прытым у зменлівай сітуацыі» [1, с. 113].

Каб сфарміраваць у вучняў уменне, неабходна дапамагчы ім за-своіць пэўныя спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці рэалізуюцца не толькі ва ўменнях, але і ў навыках, якія ўваходзяць у склад уменняў і выконваюць дапа-можную ролю (напрыклад, навыкі беглага чытання, працы сазмес-там падручніка, карыстання каталаогам і г. д.)

3 пачатку 80-х гг. уменні і навыкі былі ўключаны ў школьныя праграмы ў якасці самастойнага кампанента гістарычнай адукацыі, які разам з фактычным і тэарэтычнымі ведамі па гісторыі падлягае абавязковаму засваенню вучнямі. У педагогіцы існуюць розныя па-дыходы да класіфікацыі і вызначэння уменняў і навыкаў. Найбольш рацыянальным, на нашу думку, з'яўляецца класіфікацыя, прапана-ваная Ю.К. Бабанскім.

У аснову класіфікацыі ўменняў ён паклаў струюурныя элемен-ты вучэбнай дзейнасці школьнікаў і вылучыў: 1) вучэбна-арганіза-цыйныя ўменні (ставіць задачы, рацьмнальна планаваць сваю дзей-насць і ствараць спрыяльныя ўмовы для яе (гігіена рабочага месца, рэжым працы і г. д.)); 2) вучэбна-інфармацыйныя (праца з кніган і іншымі крыніцамі інфармацыі); 3) вучэбна-інтэлектуальныя (ма-тывацыя дзейнасці, успрыманне, запамінанне, узнаўленне, лагічнае асэнсаванне інфармацыі, вылучэнне галоўнай думкі, рашэння праб-лемных задач, ажыццяўленне самакантролю) [18]. У гэтай кла-сіфікацыі пералікуменняў адпавядае структуры дзейнасці і працэсу засваення ведаў школьнікамі.

У методыцы і практыды навучання гісторыі педагогі-гісторыкі і настаўнікі падзяляюць уменні на агульнавучэбныя, якія фарміруюц-цапры вывучэнні розных школьных дысцыплін, і спецыяльныя, ава лоданне якімі неабходна для засваення прадметнага зместу гісто рыі. Таму ў навучанні гісторыі настаўніку неабходна працаваць над тымі і другімі, але болыцую ўвагу ўсе ж надаваць фарміраванню спецыяльных уменняў.

У навучанні гісторыі ў асноўным фарміруюцца інтэлектуаль-ныя, або мысліцельныя, уменні вучэбнай працы. Гэта авалоданне лагічнымі аперацыямі па засваенні зместу гістарычнага матэрыялу (правесці аналіз гістарычнага тэксту, вучэбнай карціны, ілюстра-цыі, вылучыць галоўнае, параўнаць гістарычныя факты і з'явы, аба-гульніць матэрыял, зрабіць высновы). Чым вышэйшае развіцдё інтэлектуальных уменняў школьнікаў, тым вышэйшы ўзровень іх лагічнага мыслення. Другая група ўменняў скіравана на засваенне спецыфічнага гістарычнага матэрыялу, у выніку якогаў школьнікаў фарміруюцца ўменні гістарычнага мыслення.

Найбольш абгрунтаваны пералік спецыяльных гістарычных уменняў, на наш погляд, прапанаваў І.Я. Лернер. У якасці крытэ-рыю для вылучэння асноўных груп спецыяльных гістарычных уменняў ён выкарыстаў тыпы аспектных праблем, якія прыхо дзіцца вырашаць у навучанні гісторыі:

1. Лакалізацыя гістарычньгх падзей, з'яў і працэсаў у часе.

2. Лакалізацыя гістарычных падзей, з'яў і працэсаў ў прасторы.

3. Вызначэнне сутнасці і характарыстыка гістарычных падзей, з'яў і працэсаў.

4. Усталяванне прычынна-выніковых сувязей.

5. Ацэнка гістарычных падзей, з'яў і асаблівасцей у развіцді гістарычных падзей, з'яў і працэсаў.

6. Выяўленне агульных рыс і асаблівасцей ў развіцці гістарыч*-ных падзей, з'яў і працэсаў.

7. Вызначэнне тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага раз-віцця.

8. Канструяванне альтэрнатыўных шляхоў гістарычнага раз-

віцця.

9. Выкарыстанне гістарычных ведаў пры аналізе сучаснага раз-віцця грамадства [14, с. 105].

Асноўная праца па фарміраванні гэтых уменняў ажыццяў ляе цца ў базавай школе. Тут шырокае распаўсюджанне атрымала методы-ка, заснаваная на тэорыі паэтапнага фарміравання спосабаў дзей-насці з гістарычным матэрыялам, распрацаваная П.В. Гарой, Н.Г. Дайры, І.Я. Лернерам, Н.1. Запарожац і інш. У адпаведнасці з ёй, пры фарміраванні спосабаў дзейнасці і ўменняў вылучаюцца на-ступныя зтапы:

1) фарміраванне ў вучняў арыенціровачнай асновы спосабу дзейнасці, якая ўтрымлівае пералік інтэлектуальных і практычных дзеянняў, што ўваходзяць у склад умення;

2) выкананне вучнямі практычных і інтэлектуальных дзеянняў па ўзоры пад кіраўніцтвам настаўніка і самастойна ў аналагічных вучэбных сітуацыях;

3) свядомы выбар найболыл рацыянальных спосабаў дзейнасці і і ўменняў, самастойны перанос іх у новыя вучэбныя сітуацыі.

На першым этапе - вучні знаёмяцца са спосабам вучэбнай дзей-насці. Настаўнік вызначае мэту працы і фармулюе яе (напрыклад, навучыцца складаць просты план гістарычнага тэксту), затым ён тлумачыць змест спосабу дзейнасці - пералік і паслядоўнасць інтэ-лектуальных і практычных дзеянняў, якія складаюць яго змест:

1) уважліва прачытаць тэкст;

2) прааналізаваць яго і разбіць на лагічна завершаныя сэнсавыя часткі;

3) знайсці ў кожнай вылучанай частцы галоўную думку;

4) сфармуляваць яе і запісаць ў выглядзе плана.

Пасля гэтага вучні пад кіраўніцтвам настаўніка выконваюць пе-ралічаныя вышэй дзеянні ў практычнай працы з гістарычным тэк-стам і запісваюць шіан ў сшыткі. У заключэнне яны пад кіраўніцтвам настаўніка фармулююць веды аб дзеяннях, якія скла-даюць змест спосабу дзейнасці ў выглядзе памяткі і запісваюць яе.

На другім этапе, які ўмоўна можна назваць этапам практыка-ванняўу прымяненні ўменняў, вучні выконваюць вядомы ім спосаб дзейнасці ў аналагічных сітуацыях. Пры гэтым настаўнік арыентуе школьнікаў на яго выкарыстанне і запісанай імі памяткі, а яны са-мастойна выбіраюць і выкарыстоўваюць вядомы спосаб дзейнасці ў

аналагічнай вучэбнай сітуацыі.

Трэці этап - самастойны выбар і перанос спосабу дзейнасці або

ўмення ў новыя нестандартныя вучэбныя сітуацыі і прымяненне яго

як найбольш рацыянальнага пры рашэнні канкрэтнай вучэбнай за-

дачы.

Фарміраванне спосабаў вучзбнай дзейнасці і ўменняў працы з розным па характары гістарычным матэрыялам патрабуе рознага часу. Адны ўменні фарміруюцца на працягу некалькіх урокаў, іншыя на працягу навучальнага года, а больш складаныя (складан-не параўнальна-абагульняльных табліц, выкарыстанне пры рас-крыцці сутнасці гістарычных працэсаў аналізу і абагульнення раз-настайных гістарычных крыніц) - на працягу некалысіх гадоў наву-чання. Свядомае валоданне вучэбна-пазнавальнымі ўменнямі будз< дасягнутатолькі тады, калі вучні змогуць не толысі свабодна аперыраваць гістарычнымі ведамі, але і свабоднаканстру яваць і выкарыс-тоўваць новыя спосабы дзейнасці на аснове раней засвоеных.

У старшых класах, дзе навучанне вядзецца пераважна на праб-лемна-тэарэтычным узроўні, праца па авалоданні спосабамі дзей-насці істотнаўскладняецда ў сувязі з тым, што:

• суадносіны прыёмаў эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў наву-чання мяняецца на карысць апошніх;

• адбываецца «згортванне» пачатковых лагічных аперацый (аналіз інфармацыі, параўнанне, супастаўленне, сістэматызацыя) ва ўнут-рануюразумовую форму і матэрыялізацыя толькі заключнага дзе-яння ў вусным ці пісьмовым адказе (абагульняльная характарыс-тыка, ацэначныя высновы, эсэ, параўнальна-абагульняльная табліца, разгорнуты план, тэзісы і г. д.);

• уменні выкарыстоўваюцца пераважна на пераўтваральным і твор-ча-пашуковым узроўнях пазнавальнай дзейнасці; ускладняюцца тсьмова-графічныя прыёмы вывучэння гістарычнага матэрыялу (ад складання простага плана, храналагічнай табліцы стар-шакласнікі пераходзяць да складання параўнальна-абагульняль-ныхтабліц, лагічных схем, складання тэзісаў і г. д.).

Прыступаючы да вывучэння гісторыі ў старшых класах і ў ся-1 рэдніх спецыяльных навучальных установах, мэтазгодна правесці дыягностыку авалодання школьнікамі ўменнямі і навыкамі за курс гісторыі базавай школы, выявіць, наколькі яны валодаюць прадмет-нымі ведамі і адпаведнымі спосабамі дзейнасці з тым, каб ліквіда-ваць прабелы ў далейшым навучанні.

Спецыфіка працы па фарміраванні неабходных агульнавучэбных і спецыяльньгх уменняў ў выпускных класах заключаецца ў тым, што па сваіх пазнавальных магчымасцях вучні, пры адпаведна арганізава-най настаўнікам працы, здольныя самастойна і хутка ліквідаваць гэ-тыя прабелы. У гэтым ім дапамагаюць прапанаваныя настаўнікам ла-I гічныя схемы і стэрэатыпныя планы-памяткі. Яны ўтрымліваюць пе-ралік вучэбных інтэлектуальных і практычных дзеянняў, што I ўваходзяць у склад спецыяльных і агульнавучэбных уменняў.

4. У дыдактыцы, методыцы і практыцы навучання гісторыі рас-I працавана мноства лагічных схем, стэрэатыпных планаў і памятак, якія дапаматаюць вучням авалодаць спосабамі набыцця і авалодан ня гістарычнымі ведамі. Многія з іх увайшлі ў метадычны апарат падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, а іншыя складаюцца самім настаўнікам у працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў і выкарыстоўваюша падчас яго правядзення. Усе памяткі, прыменяемыя ў навучанні гісторыі, па сваёй накіраванасці на фарміраванне пэўных уменняў можнападзяліць натры групы. Памяткі, скіраваныя на фарміраван-не: 1) уменняў арганізоўваць і планаваць сваю пазнавальную дзей-насць; 2) уменняў авалодваць гістарычнай інфармацыяй; 3) умен-няў гістарычнага мыслення [10, с. 74 - 87].

Да першай групы адносяцца памяткі па кіраванні пазнавальнай дзейнасцю вучняў на ўроку і пры самастойнай падрыхтоўцы да яго, а таксама пры падрыхтоўцы да заліку, экзамену, напісання самас-тойных творчых работ (ад кароткага паведамлення, аповяду на гістарычную тэму да гадавых рэфератаў і праектаў). Да гэтай групы памятак можна аднесці такія: як рыхтаваць дамашняе заданне па падручніку; якзапамінаць даты; якзасвойваць і запамінаць паняцш: як скласці план, тэзісы, паведамленне, даклад, рэферат і г. д. Ніжэй прыводзяцда прыклады некаторых з іх.

Як слухаць новы матэрыял на ўроку

1. Запомніце тэму ўрока. Асэнсуйце заданне, якое задаў на стаўнік. Калі заданне адсутнічае - паспрабуйце самі сфармуляваць і паставіць перад сабой мэту вывучэння новага матэрыялу.

2. Пастарайцеся зраумець план вывучаемага матэрыялу. Калі на-стаўнік яго не даў, то самі ўважліва сачыце за паслядоўнасцю выкла-ду настаўніка і пастарайцеся зразумець логіку раскрыцця зместу.

3. Старайцеся адрозніваць галоўны матэрыял ад другаснага. Галоўнае трэба пастарацца засвоіць на ўроку, што аблегчыць пад-рыхтоўку дамашняга задання і паспяховае засваенне вывучаемай тэмы.

4. Для лепшага запамінання новага матэрыялу запісвайце асноўны змест урока ў выглядзе плана, тэзісаў, канспекта.

5. Пастарайцеся адказваць на ўсе пытанні, якія абмяркоўваліся на ўроку, нават калі настаўнік не выклікаў вас адказваць.

6.Усвядомце, што было не зусім зразумелана ўроку, пастарай-цесязасвоіць дадзенае пытанне ў гутарцы з настаўнікам і дома.

Ц Якскласціплан-канспект І.Уважлівапрачытайце тэкст, падзяліце яго на лагічна законча-

ныячасткі.

2. Коратка сфармулюйце галоўную думку кожнай часткі ў вы-глядзе загалоўка і запішыце ў левай частцы старонкі.

З.Вылучце ў кожнай частцы факты, лічбы, высновы, якія ўдак-вдняюць галоўну ю думку. Каротка, сваімі словамі перакажыце або працытуйце іх патэксце ў правай частцы старонкі, насупраць зага-лоўка.

^ Як рыхтавацца да аыпускнога экзамену

1. Да экзамену па гісторыі неабходна рыхтавацца на працягу ўсяго года. Пры паўтарэнні вучэбнага матэрыялу імкніцеся прытрымлівацца храналагічнай паслядоўнасці.

2. Пастарайцеся скласці план адказу на кожнае пытанне білета, каб у апошні дзень яшчэ раз паўтарыць усё.

3. Праз кожную гадзіну працы рабіце перапынак і ні ў якім разе не займайцеся падрыхтоўкай у ноч перад экзаменам (па-першае, прачытаны матэрыял найлепш узнаўляеца праз 1—2 дні пасля яго вывучэння, а ,па-другое, адпачнуўшы, вы зможаце на экзамене шля-хам лагічных разважанняў знайсці адказ на пытанне, што немагчы-

[ ма пасля начнога ператамлення).

4. Пры падрыхтоўцы адказу на пытанні білета імкніцвся ўшавіць у памяці змест тэмы ў адпаве днасці са складзеным планам. Прадумайце ўсту п і высновы. Вызначце, што можна ўключыць у ад-ш з дадаткова вывучаных крыніц.

5. На экзамене ўзнавіце загадзя падрыхтаваны план адказу. Вы-карыстайце карту, знайдзіце на Бй неабходныя вам аб'екты і ўклю-чыце іх у свой вусны аповед. Старайцеся пабудаваць свой адказ у адпаведнасці з патрабаваннямі да вуснай мовы.

Другая група памятак скіравана на набыццё вучнямі ўменняў авалодваць гістарычнай шфармацыяй. Гэта памяткі тыпу: як працаваць з шсыіовымі, рэчавьші першакрыніцамі; як вывучаць помнод архігэктуры; як даваць гістарычны аналіз твораў жывапісу; яквыву-чаць навуковую, навухова-палулярную і мастацкую гістарычую

літаратуру; як даваць бібліяграфічнае апісанне крыю'цы і г. д. у

якасш' прыкладу прывядзём адну з іх.

Як вывучаць навуковую (вавукова-пааулврвую) літаратуру

1. Устанавіце назву кнігі, час і месца яе напісання (выдання).

2. Вызначце мэту працы, кола разглядаемых у ёй пытанняў, логіку іх раскрыцця.

3. Прааналізуйце кола выюіадзеных аўтарам фактаў: ацаніце якімі крыніцамі ен карыстаўся (навізна прыведзеных дакументаў, іх сапраўднасць, верагоднасць і разнасіайнасць); суластаўце звесткіз данымі іншых крыніц, ацаніце іх пераканльнасць.

4. Прааналізуйце выказваемыя аўтарам ідэі, ацэнкі гістарычных фактаў, з'яў, асоб. Прасачыце, якімі аргументамі карыстаецца аўтар для пацвярджэння сваіх высноў. Ацаніце іх аб'ектыўнасць і перака-нальнасць.

5. Сутастаўце аўтарскую інтэрпрэтацыю фактаў і падзей з іх ас-вятленнем у іншых крыніцах. Калі ёсць разыходжанні, то вызначце свае адносіны да напісанага (прыняць звесткі з крыніцы поўнасцю | або часткова, абвергнуць выказаныя ідэі і г. д.).

6. Ацаніце значэнне крыніцы. Вызначце, дзе і як можна выка рыстаць прыведзены ў ён матэрыял.

7. Зрабіце неабходныя выпіскі з прачытанага тэксту. Самай значнай і важнай у навучанні гісторыі з'яўляецца трэцяя група лагічных схем і памятак, скіраваных на фарміраванне ўмен-няў, звязаных з развіццём гістарычнага мыслення. Яны ляжаць у ас-нове развіцця пазнавальных здольнасцей школьнікаў. Гэта памяткі на засваенне алгарьггму гістарычнага аналізу, вызначэнне прычын і сутнасці, параўнання, ацэнкі і наступстваў гістарычных падзей.

Схема аналізу гісторыі краіны у пэуыы пстарычны перыяд

І.Храналагічныя рамкі разглядаемага перыяду гісторыі краіны.

іГеаграфічнае становішча краіны. Тэрыторыя, клімат, прырод-ныя ўдювы, насельніцтва,

3. Эканамічнае развіццё краіны. Развіццё сельскай гаспадаркі,

прамысловасці, гандлю, фінансаў.

4. Сацыяльнае развіццё краіны. Класы і сацыяльныя групы ў гра-

мадстве.

5. Палітычнае развіцце' краіны. Дзяржаўны лад. Унутраная яалітыка. Палітычныя партыі і плыні. Знешняя палітыка. Войны.

6. Культурнае развіццё краіны. Навука. Адукацыя. Мастацтва.

7. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця краіны ў адзначаны

пстарычны перыяд.

8. Значэнне дадзенага перыяду ў гісторыі краіны.

Ц Схема аналізу гісторыі войнаў

1. Прычыны вайны. Прадпасылка для вайны.

2. Падрыхтоўка бакоў да вайны: а) дыпламатычная; б) ваенная (узброеныя сілы і планы бакоў); в) характарыстыка ваеннага май-стэрства напярэдадні вайны; г) характарыстыка палкаводцаў і вое-

началыгікаў; д) планы бакоў.

3. Характар вайны.

4.Ход ваенных дзеянняў (этапы вайны): а) пачатак вайны; 6) этапы вайны, найважнейшыя бітвы; в) заканчэнне вайны.

5. Палкаводцы і іншыя ўдзельнікі баявых дзеянняў - героі вай-

ны.

6. Асаблівасці стратэгіі і тактыкі вядзення вайны.

7. Вынікі вайны. Умовы міру (перамір'я).

8. Прычыны перамогі (паражэння) у вайне.

9. Заканчэнне вайны: а) міжнародныя наступствы вайны; б) зна-чэнне вынікаў вайны для далейшага развіцця краіны.

Схема параўнання гістарычных фактаў

1. Вызначце план (лініі) параўнання, г. зн. пытанні, паякіхбу-дуць супастаўляцца падзеі, з'явы, працэсы).

2. Падбярыце інфармацыю, якая характарызуе кожны з параўноўваемых фактаў па кожным пытанні.

3. Параўнайце яе, вызначце агульныя прыкметы і адрозненні.

4. Сфармулюйце высновы, растлумачце прычыны падабенстваі адрозненняў.

5. Вынікі параўнання аформіце ў выглядзе табліцы.

9 Як ацэньваць гістарычныя факты

1. Прааналізуйце ўплыў гістарычнага факта на эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае, духоўнае развіццё грамадства ў вывучае-мы перыяд.

2. Прасачыце маштаб уздзеяння факта ў прасторы: вызначцеяго ўплыў на працэсы ў свеце, рэгіёне, асобных краінах.

3. Прасачыце маштаб уздзеяння факта ў часе: вызначце яго ўплыў на эпоху, гістарьгчны перыяд (дзесяцігоддзе, стагоддзе і г. д.).

4. Ацаніце факт з пазіцый маралі вывучаемага часу і з пазіцый сучасных уяўленняў аб маральнасці.

Паступовае ўвядзенне і выкарыстанне пералічаных вышэй тыпаў лагічных схем і памятак у вучэбны працэс не толькі дазваляе паспяхова рэалізоўваць у навучанні гісторыі дзейнасны кампанент гістарычнай аду кацыі, аднак і істотна павысіць эфектыўнасць засва-ення і выкарыстання прадметных ведаў як на ўроках гісторыі, так і ў практычнай дзейнасці, пры аналізе фактаў сучаснага сацыяль-на-эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця грамадства.

^?) Кантрольныя пытанні і заданні

1. Абгрунтуйце неабходнасць укаранення развіццёвага навучання ў школьную прак-тыку.

2. Дайце азначэнне развіццёвага навучання і вызначце яго асноўныя рысы.

3. Пры выкананні якіх метадычных умоў навучанне можна лічыць раэвіццёвым?

4. Якімчынам у дзеючых праграмах прадстаўлены дзейнасны камганент гістарычнай адукацыі дайце азначэнне і класіфікацыю асноўных уменняў і навыкаў (спосабаў дзейнасці),

яш складаюць дзейнаены кампанент гістарычнай адукацыі.

Ахарактарызуйце асноўныя этапы методыкі фарміраавння ўменняў у навучанні

гісторыі.

Якія віды лагічных схем (памятак) могуць быць выкарыстаныя ў працэсе фарміра-вання спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці ў навучанні гісторыі?

СЭ Літаратура

\. Актуальные вопросы методілкн обученіля уісторум в средней школе. - М.: Просве-

іценне,1984.

2. Стражев А.Н. Методмка преподаваніля нсторілн. - М.: Просвешенне, 1964.

3. Ваган АА Метопуіка преподаванмя шорілм в средней шкопе. - М.: Просвешенйе, 1968.

4. Гора П.В. Методмческне прнёмы іл средства нагпядного обучення нсторнн в сред-ней школе. - М.: Просвешеніле, 1971.

5. Методілка обученмя ілсторіліл древнего мнра іл среднтлх веков в V - VI классах. - М.: Просвешенне,1970.

6. Кэбанова-Мелпер Е.Н. Формілрованіле прмёмов умственной деятельноста іл умственного развнтмя учашуогая - М.: Просвешенме,1968.

7. Годер ГVI. Преподаванме нсторіліл в 5 кпассе. - М.: Просвеіценне,1985.

8. Энгельс Ф. Анту-гДюрілнг. - Маркс К, Энгельс Ф. Соч., Т.20. М.: Псшнтнздагт, 1978.

9. Шзунова Е.В. Органтлзашля учебно-познавательной деятельноста учашнхся прн мзученйй ілсторнн в 5 кпассе / под ред. Богдановілча. - Мілнск: БГПУ, 2007.

10. Пазукова Н.Н., Кузілн Д.В. Учілмея пруюбретать іл осмыспілвать знанмя. - СПб.: ООО КОРОНАпршт,1999.

11. Зверев Н.Д., Макснмова В.А. Межпредметные связн в современной школе. - М.: Просвешеніле, 1981.

12. Ежова С.А., Пебедева Н.М., Дружкова А.В. м др. Методілка преподавання нсторнн в средней школе. - М.: Просвешенке,1986

13. Дайрн Н. Г. Современные требованмя к уроку нстормл. - М.: Просвешенме, 1976.

14. Пернер Н.Я. Развілтіле мышпення учашуіхся в процессе обучення мсторнн. - М.: Просвешеніле 1982.

15. Запорожец Н.Н. Развнтае уменнй іл навыков в процессе преподаваніля нсторш. -М.: Просвеіценіле,1978.

16. Богдановмч ІЛ.Н. Оргашзацуія познавательной деятельностн учашугхся прн мзученнл в шкопьных курсах нсторім внешней поптмкн СССР псспе Второй мнровой войны (1945-1982 гг.): автореф. дую.... канд. мст. наук. - М.: МГПН ілм. Пенлна, 1983.

17. Гннчук В.В. Органілзацтля учебно-познаватепьной деятепьностм учашнхся пріл нз-ученум всемнрной ілсторш в 10 кпассе: метод. гюсобне / под науч. ред. Н.Н. Богда-новілча. - Мннск: БГПУ, 2004.

18 Бабанскнй Ю.К. Огтлмілзаціля учебно-восштатепьного процесса. - М.:Просвеше-нйе.1982.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]