Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку, былі індаеўрапейскімі і па

мове, бо ў многіх індаеўрапейскіх мовах засталіся аднолькавыя тэрміны, якія адносяцца да сельскай гаспадаркі: "сеяць", "семя", "капуста", "морква", "агуркі", "карова", "свіння", "сыр", "сена". Акрамя таго, у месцах пражывання індаеўрапейскіх плямёнаў з’яўляюцца індаеўрапейскія гідронімы (назвы рэк, азёр). Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.

Рассяленне індаеўрапейцаў і ўсталяванне кантактаў з мясцовым насельніцтвам суправаджаліся працэсамі асіміляцыі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Перамога інда-еўрапейскай мовы, паглынанне ёю распаўсюджаных раней моў тлумачыцца тым, што індаеўрапейцы знаходзіліся на; больш высокай ступені гаспадарчага і культурнага развіцця.

Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.

У раннім жалезным веку адбываюцца важныя змены вытворчасці і распаўсюджванні кавальскай справы, выраб жалезных прылад працы,

якія значна апярэджвалі па вытворчасці бронзавыя і каменныя. Каваль-ства набыло шырокае распаўсюджванне, бо жалеза атрымлівалі з мясцо-вай сыравіны балотнай або азёрнай руды,

якая мелася ў значнай колькасці. Жалезныя прылады працы вельмі хутка выцеснілі не толькі каменныя, але і бронзавыя. Выкарыстанне жалезных прылад дазволіла значна нашырыць плошчы пад земляробства. Жалезныя

прылады працы з’явіліся раней на поўдні Беларусі (у VII-VI стст. да н.э.), а на поўначы — на тры стагоддзі пазней.

Вельмі хутка развівалася земляробства. У асобных рэгіёнах з’явілася

ўжо нават ворнае земляробства. Гаспадарка і матэрыяльная культура Паўднёвай Беларусі ў раннім жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэрыяльная культура развівалася болыы запаволена.

У гэты перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі да-

індаеўрапейскіх груп насельніцтва. Асабліва шмат балцкіх гідронімаў з’явілася ў басейнах Сожа, Бярэзіны, Нёмана. На поўдзень ад Прыпяці пераважалі сла-вянскія гідронімы. Сфарміраваўся і антрапалагічны тып насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, характэрнай яго рысай быў шырокі твар.

На тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі вялікіх племянных груп са

сваімі асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Сярэдняе і Верхняе

Падняпроў’е Беларусі засялялі плямёны мілаградскай культуры, некаторыя

даследчыкі бачаць у гэтых плямёнах "герадотавых" неўраў і нават ранніх славян. Аднак

большасць вучоных лічыць гэту культуру балцкай.

У канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. мілаградцаў змянілі плямёны за-

рубінецкай культуры. Адкрытым застаецца пытанне аб этнічнай прыналежнасці гэтых

плямёнаў. Адны даследчыкі лічаць іх продкамі славян, другія вылуча-юць у

асобную моўную групу, прамежкавую паміж славянскімі і заходнебалцкімі мовамі.

Значную частку сярэдняй Беларусі ў VII ст. да н.э. — IV ст. н.э. займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, а на поўначы знаходзіліся плямёны днепра-дзвінскай культуры. У этнічных адносінах гэтыя плямёны былі балтамоўнымі.

2. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянскія супольнасць, іх гаспадарка і быт.

Найбольш старажытныя гістарычныя звесткі пра славян, вядомых тады пад назвай венеды, адносяцца да I — II ст. н.э, 3 VI ст. у пісьмовых крыніцах упершыню сустракаецца этнонімі "славяне". Верагодна, ён

паходзіць ад слова "слава", г. зн. "слаўныя", або ад "слова", г.зн. "тыя, што гавораць" у адрозненнеі ад іншых народаў, "нямых" — немцаў, якія карысталіся незразумелымі для

славян мовамі. У гэты час славяне былі вядомымі ў іншых народаў пад назвамі анты і склавены.

Даныя мовазнаўства звязваюць старажытных славян з шырокай вобласцю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, ад Эльбы і Одэра на захадзе і да Сярэдняга Падняпроў'я на ўсходзе. Іх паўночнымі суседзямі былі германцы і балты, якія разам са славянамі складалі паўночную групу індаеўрапейскіх плямёнаў; усход-німі суседзямі — заходне-іранскія плямёны (скіфы і сарматы), паўднёвымі — фра-

кійцы і ілірыйцы, заходнімі — кельты. Пытанне пра найстаражытную прарадзіму славяны да гэтага часу застаецца дыскусійным і далёкім ад навуковага вырашэння.

Найбольш верагоднымі месцамі фарміравання славян называюць Віс- ла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвую частку лясной зоны Усходняй Еўропы, куды ўваходзіць і поўдзень Беларусі.

У II — IV стст. у выніку руху на поўдзень германскіх плямёнаў готаў і гепідаў цэласнасць тэрыторыі славян была парушана, што мела вялікае значэнне ў адасабленні заходніх і ўсходніх славян. Эпоха "Вялікага перасялення народаў" парушыла звалюцыйнае развіццё славянскай культуры. Анты і склавены актыўна ўдзельнічалі ў асваенні Дунайскіх зямелі Балканскага паўвострава, Адрыятыкі, праніклі на Пелапанес.

Ва ўмовах шырокага рассялення славян на тэрыторыі ад Эльбы да Сярэдняга

Падняпроў’я сфарміравалася пражская культура. Гэта першая з археалагічных культур, якую бяспрэчна адносяць да ліку славянскіх.

Помнікі гэтай культуры выяўлены ў Правабярэжнай Украіне, Чэхіі, Славакіі, Польшчы,

Усходняй Германіі, Румыніі. На тэрыторыі Беларусі яны выяўлены ў раёне г. Петрыкава, па рэках Прыпяць, Ясельда і Гарынь.

У канцы V ст. пасля падзення дзяржавы гунаў пачалося прасоў-

ванне славян на поўдзень да Дуная і ў паўночна-заходняе Прычарна-мор'е, іх уварванне ў правінцыі Візантыйскай імперыі. У другой палове 1-га тысячагоддзя славяне занялі Верхняе Падняпроў'е і яго паўночную перыферыю, што раней належалі балтам і фіна-угорскім плямёнам, а таксама землі на ніжняй Эльбе і паўднёва-заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора і ператварыліся ў буйнейшую этнічную групу Еўропы. 3 VIII ст. славяне шырока асвойваюць вялікі рэгіён Дняпроўскага левабярэжжа, басейн сярэдняга і верхняга Дона і верхнюю Аку.

Паступова славяне распадаюцца на асобныя племянныя групоўкі: ужо з VI ст. вядомы дулебы, пазней у "Аповесці мінулых гадоў" названы паляне, севяране, драўляне, улічы, ціверцы, харваты, бужане, валыняне, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш. У выніку вельмі шырокага рассялення славян і ўзаемадзеяння іх з рознымі этнасамі з VIII

— IX стст. пачаўся працэс распаду агульнаславянскай мовы і ўтварэння асобных славянскіх моў. Гэта прывяло да ўтварэння трох славянскіх груповак, у нетрах якіх у перыяд Сярэднявечча сфарміраваліся славянскія народнасці: заходняй (палякі, чэхі, славакі, лужыцкія сербы),

усходняй (беларусы, рускія, украінцы) і паўднёвай (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы, чарнагорцы).

Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі. Масавы пры-

ход славян на тэрыторыю Беларусі і іх канчатковае замацаванне на ёй

адбылося на мяжы VI–VII стст. Трэба адзначыць, што засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі не было адначасовай з'явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у

басейне р. Прыпяць. У VIII — IX стст, пачынаецца масавае рассяленне славян на

землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэнэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт с балцкім насельліцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіёнах; Наперадзе ішлі ўзброеныя дружыны, услед за імі - земляробчае насельніцтва, якое асімі-

лявала мясцовыя плямёны. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). У "Аповесці мінулых гадоў" гаворыцца, што "кривичи иже сядь на верх Волги, и на верх Двины, н на верх Днепра". Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Аб гэтым яскрава сведчаць даныя археалогіі. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі

тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.

Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы... шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Корань слова, напэўна балцкі (ад літ. (дрёгнас - сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся "дрегува" (як літоўцы — "летува"). Тэрмін "дрыгавічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву ранейшай, балцкай, этнічнай супольнасці. Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў свед-чыць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі.

Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сож і Іпуць. Заўважана роднасць радзімічаў з заходнімі славянамі, "быша же радимичи от рода ляхов". Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў.

... Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. радзімас - знаходжанне, а канчатак славянскі. і

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы был і ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як "княжанні".

.

3.Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі

ўперыяд ранняга сярэднявечча.

Гісторыя народаў і дзяржаў сучаснай Еўропы пачалася ў эпоху, якая ўмоўна вызначаецца ў гістарычнай літаратуры як Сярэднявечча. Тэрмін "сярэднія вякі" быў упершыню выкарыстаны італьянскімі гуманістамі ў XV ст. для абазначэння перыяду паміж класічнай старажытнасцю і іх часам. У заходняй гістарыяграфіі ніжняй мяжой Сярэдніх вякоў таксама традыцыйна лічыцца V ст. н. э. — падзенне Заходняй Рымскай імперыі, а верхняй — XV ст. (пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў).

Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:

перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; аснову эканомікі складала сельская гаспадарка;

панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіццё таварнаграшовых адносін; нязначная роля гарадоў;

моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);

іерархічная структура грамадства, сістэма васалітэту; панаванне буйной зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках

класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю; своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а

былі яе трымальнікамі на розных умовах; карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;

адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапогляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;

ідзе працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.

У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі аснову антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то сярэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.

Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шляхамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі абшчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі землеўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі (бенефіцый) даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны многіх васалаў працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Акрамя таго, васалы, як правіла, былі вернымі і адданымі свай-

му валадару. Адданасдь цанілася дорага і бенефіцый усё часцей станавіўся амаль поўнай уласнасцю васалаў, пераходзячы ад бацькі да сына. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканаміч- ных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст. Гэты шлях станаўлення феадальных адносін ясна прагледжваедца на прыкладзе Франкскай дзяржавы, якая аформілася ў VI ст.

УСярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феадальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-сва- бодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмовіцца ад сваіх зямельных трыманняў. Яны плацілі фіксаваныя натуральныя і грашовыя падаткі і выконвалі пэўныя работы ў гаспадарцы свайго гаспадара. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі падаткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння. Да канца перыяду ранняга Сярэднявечча ўсе сяляне мелі гаспадара. Феадальнае права не прызнавала існавання проста свабодных і ні ад каго не залеж людзей. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў славян у VI — VIII стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. У славян існавалі рабства і гандаль рабамі. Колькасць рабоў папаўнялася за кошт палонных,. Галоўным заняткам славян было земляробства. Асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Падсечнае земляробства... захоўвалася яшчэ на доўгі час. Асноўнымі культурамі з’яўляліся жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён. Важную ролю іграла жывёлагадоўля. Былі распаўсюджаны лясныя і рачныя

промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства.

Вярхоўным уладальнікам зямлі была суседская абшчына. Лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. А ворныя землі, якія апрацоўваліся земляробамі паасобку, сталі адасабляцца як уласнасць асобных абшчыннікаў... Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаенне. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі. У славянскім грамадстве VI — VII стст.

вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчыннікі і рабы.

Уславян у гэты перыяд існавалі адначасова як вялікая (патрыяр-

хальная), так і малая сям'я, захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Заня-

тыя ў выніку заваёў тэрыторыі размяркоўваліся ў адпаведнасці з племянным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала

істварала свае паселішчы.

Уплемянным асяроддзі найбольш вылучаўся правадыр, які абапіраўся на дружыну, што складалася з прафесійных воінаў. Фарміруецца асобная

палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання - вярхоўны правадыр, савет

старэйшын, народны сход

Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Славяне ў сваім развіцці таксама прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Ваенная дэмакратыя была прамежкавай прыступкай да стварэння класавага грамадства. Гэта апошні з этапаў першабытнаабшчыннага грамадства, які папярэднічае ўзнікненню дзяржавы.

4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.

Усучаснайснай гістарыяграфіі паняццем "Кіеўская Русь" абазначаюць раннефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX — XII стст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху "з вараг у грэкі" – ад Балтыйскага мора да Чорнага. Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў "Куявы" (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і "Славіі” (чудзь, славе-

не, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе),

Важнай крыніцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і ўтварэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з'яўляецца летапісны звод "Аповесць мінулых гадоў". Летапіс складзены манахам Нестарам у пачатку XII ст., які на

падставе вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай

дзяржавы. Паляне мелі сваё княжанне на чале з Кіем, "а в древлях (у драўлян) свое,

в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане". Пле-

мянныя княжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных княжанняў захаваліся і ў час існавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя княжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў — да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалежнасць Полацкая зямля.

У “Аповесці мінулых гадоў” утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, акія ў ІХ-XI стст. ажыццяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі варажскага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? — 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак вялікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.

Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX — XI стст. назва "Русь" ахоплівае амаль усю ўеходнеславянекую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў.

Летапісец сведчыў: "И от тех варяг прозвася Руская земля". Першапачат-

кова паняцце "русь" азначала толькі дружыну князя, яго "рыцарства" і адміністрацыю, а "Руская зямля", "Русь" – падуладную ім тэрыторыю,

дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст, так называліся землі Сярэдняга Падняпроўя з гарадамі Кіевам, Чарнігавам і ІІераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэчаскія аўтары ў дачыненні да ўсіх усходне-славянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад

іншых славян. Акрамя таго, увесь усходнеславянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам — Кіеўскім, якое называлася "Руссю". Полацк,

Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічыліся "Руссю" ў летапісах XII ст. Напрыклад, "Аповесць мінулых гадоў" нават проціпастаўляе "Рускай зямлі" ІІолацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі да сярэдзіныдругой паловы XII ст. мае племянныя назвы: найменне "дрыгавічы" ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149 г., крывічы — да 1162 г., радзімічы — да 1169 г.

На доўгі час ў гістарыяграфіі замацавалася тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй, у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнеславянскі этнас, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў.

Існуе думка, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI — XII стст. не было. У этнічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародная. Яе насялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага паходжання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст. істотна адрознівалася ад мовы кіяўлян. У культурным сэнсе Кіеўская Русь уключала ў сябе вялікі комплекс лакальных культур.

У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноўгарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб'яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеўскай). Пасля таго Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трымалася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да другога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, пасля смерці Алега драўляне паўсталі супраць Кіева, і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і абкласці данінай.

Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацавадь сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X стагоддзе.

Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і насадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. ІІры Улазіміру было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за

кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя.

Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, па-колькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкава-насць уладзе.

5. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст.

Еўрапей-скія тэндэнцыі фарміравання дзяржаўнасці ахапілі і беларускія землі. У “Аповесці мінулых гадоў" (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паведамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні — правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і ТуСацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі на-лежала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялі-кім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фармі-раванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае зна-чэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і царкоўнае.

Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарчаму і прававому налажэнню, сяляне-смерды падзялаліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне катэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.

Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчыныы ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні абшчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгуляваліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.

Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад працы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляробству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садаводствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсобнымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Бела-

русі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-

даркі. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX-X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа, Развіваліся выраб скур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці; ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамёстваў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст

(1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252)

і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або памежныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзяцінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.

Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала перадумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадаваліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.

У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеславянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IXпершай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць

фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

раўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друц-кае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і іншыя княствы.

На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне, Так, у 865 г, (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны паход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічыых і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. У летапісе гаворыцца аб удзе-ле крывічоў у сумесным паходзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. У 907 г. князь Алег здейсніў паход на Канстанцінопаль, у якім удзельнічалі і палачане. Пасля заключэння міру паміж Кіеўскай дзяржавай і Візантыяй кожны удзельнік атрымаў грашовае ўзнагароджанне, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк, — дадатковыя ўзнагароды.

Ёсць думка, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад кіеўскай дзяржавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзелам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава. Згодна паданню, якое перададзена ў летапісе, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як горад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаў быў запрошаны палачанамі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дынастыя полацкіх князёў.

У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выканаўчых — князем і яго дружынай. Веча запрашала князя, дамаўлялася з ім аб