Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktykum_pa_gistar_gramatytsy_VMK_Dzyadovay_A.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
266.75 Кб
Скачать

Тэма 12. Прыметнік

І. Пытанні.

1. Гісторыя кароткіх (іменных) прыметнікаў, іх скланенне.

2. Паходжанне поўных (займеннікавых) прыметнікаў, іх скланенне.

3. Змены ў поўных прыметніках. Утварэнне іх сучасных склонавых формаў.

4. Прыналежныя прыметнікі.

5. Ступені параўнання прыметнікаў.

Тэрміналагічны мінімум: іменныя і займеннікавыя прыметнікі, сцягнутая форма

ІІ. Заданні.

1. З наступных урыўкаў са старабеларускіх пісьмовых крыніц ХУІ-ХУІІ стст. выпішыце кароткія прыметнікі. Вызначце іх граматычныя катэгорыі (род, лік, склон). Акрэсліце сінтаксічную функцыю прыметнікаў у сказах.

В хоженю был ленив яко жолвъ (Ал.); недведове окрутни а велми велики почали до оного озера приходит (Ал.); wни видели кролевою мертву (АТ.); там то сталос# велико побите (Троя); тhсто без квасu ест мертво (Каз. Кір.); з прирожен# вси соут грешни (Пс. ХУІ); чинит... чuдеса безличена (СБК).

2. Вызначце склонавыя формы прыметнікаў. Растлумачце прычыну адрозненняў у канчатках назоўнікаў і дапасаваных да іх прыметнікаў.

Добрh земли, добры землh; низъкъ столъ, (на) низкhхъ столhхъ; мала сыну, малы сынъми; красьна огни, красьну огни, красьнh огни; т#жько коло, т#жька колесе, т#жьку колеси; высока цьркы, высокы цьркъве, высоку цьркъвь.

3. Запішыце формы меснага склону адзіночнага ліку і формы назоўнага і меснага склонаў множнага ліку мужчынскага роду кароткіх прыметнікаў паводле нормаў агульнаўсходнеславянскай мовы ХІ ст. Пракаменціруйце чаргаванні зычных.

Благъ, глухъ, коротъкъ, сухъ, убогъ.

4. Дакажыце, што прыметнікі мудры (чалавек), хітры (вораг), чыстая (вада), гладкая (дарога), сіняе (мора), шырокае (поле) – гістарычна складаныя словы. Аднавіце іх усходнеславянскія формы, растлумачце фанетычныя змены. Пракаменціруйце марфемную структуру слоў Вялікдзень, Ноўгарад.

5. Ва ўрыўках са старабеларускіх тэкстаў вызначце род, лік, склон поўных прыметнікаў. Пракаменціруйце паходжанне іх канчаткаў.

Нашолъ wдин кубокъ чыстое трутизны и възявъшы прынесъ королю (АТ); нашли там палацъ дивным обычаем справленый велми сличный (Ал.); за малый округлый сыр албо малдрик осм пенязей (Ст. літ 1588); поховали тело его в гробе высоком, а мистерне справленом и велми коштовном (Ал.); потомъ немного минувшы король поехал в ловы з доброю дружиною (АТ); твар его железными кокти драти казал (Зб.).

6. У наступных прыкладах з фальклорных крыніц пракаменціруйце формы якасных і адносных прыметнікаў, вызначце іх сінтаксічную функцыю.

Ой, красна-ясна каліна ў лузе (Вянок). Ды дымна поле, дымна (Вяс. І). На двары чорна хмара ўецца (Вянок). Боты новы, а пяты голы (Прык.). Драмліва поле, драмліва і на ягадкі ўрадліва (Вянок). Ой, у полі бяроза, да ў полі кудрава (Вянок). Зялёна дуброва без ветру шуміць (Вянок). Адбілася ад роду, як бел камень у воду (Сям.-быт.). У майго брата нова хатка (Вянок). Там жнуць жнейкі маладзенькі, у іх сярпочкі залаценькі (Валач.).

7. Растлумачце паходжанне наступных тапанімічных назваў.

Барысаў, Браслаў, Заслаўе, Мсціслаў, Петрыкаў, Рагачоў, Тураў.

Якой часцінай мовы паводле паходжання яны з’яўляюцца?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]