Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

22. Деятельность Общества историков-марксистов

Актыўна дзейнічала ў БССР з 1927 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў, арганізаванае паводле ініцыятывы акадэміка М.М.Пакроўскага. Таварыства адказвала за арганізацыю даслед-

чыцкай работы па гісторыі бальшавіцкай партыі, за папулярыза-цыю марксісцка-ленінскай метадалогіі, за барацьбу з т.зв. «буржуазнай ідэалогіяй» Структура таварыства ішла «зверху ўніз»: да 1929 г. філіялы былі адкрыты ў 22 гарадах СССР. 6 кастрычніка 1929 г. адбыўся ўстаноўчы сход беларускага аддзялення, дырэктарам якога быў прызначаны В.Г.Кнорын. Першапачаткова ў склад Таварыства ўвайшлі 20 чалавек, у асноўным выкладчыкі ВНУ (Сербента, Югаў, Майзель, Зюзькоў, Гурвіч, Поташ, Сосін, Рыўлін, Эпштэйн, Матулайціс, Шчарбакоў, Дудкоў і інш.). Пасяджэнні Таварыства гісторыкаў-марксістаў праводзіліся штомесячна. На іх заслухоўваліся і абмяркоўваліся даклады, напрыклад, «Істмат і гісторыя», «К.Маркс і Ф.Энгельс аб рускай рэвалюцыі», «Аб рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. на Беларусі» і інш. Але з беларускай гісторыяй была звязана меншая палова ўсіх дакладаў.

З 1928 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў было реарганізавана ў Таварыства марксістаў БССР. Колькасць яго членаў дасягнула 35, а ў 1930 г. – 50 чалавек. Праўда, гэта былі ў асноўным маладыя кадры.

У 1930 г. разгарнулася дыскусія па дакладу В.А.Сербенты «Аб становішчы на гістарычным фронце БССР і задачах Таварыства марксістаў», які ён зачытаў на Усесаюзнай канферэнцыі Таварыства марксістаў. Па выніках дыскусіі прынялі рашэнне звярнуць увагу на барацьбу з «трацкісцкімі, бундаўскімі і буржуазна-нацыяналістычнымі скажэннямі гісторыі Беларусі і Кампартыі рэспублікі». Справа дайшла да таго, што У.І.Пічэту разам з М.В.Доўнар-Запольскім назвалі «буржуазнымі гісторыкамі».

У 1933 г. Таварыства марксістаў БССР спыніла існаванне. Роспуск быў выкліканы разнародным сацыяльным складам арганізацыі, а таксама рознай палітычнай арыентацыяй членаў Таварыства. Да таго ж адчувалася перавага яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў, якіх таксама абвінавачвалі ў бундызме і сіянізме.

23. Подготовка кадров историков в бсср в 1921-1941 гг.

Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Бела рускім дзяржаўным універсітэтам, які быў заснаваны ў 1921 г. Дарэчы, першая лекцыя, якую прачытаў ва універсітэце гісторык Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі, называлася «Пра сусветную гісторыю», а першым рэктарам стаў У.І.Пічэта.

Першапачаткова падрыхтоўка гістарычных кадраў ажыццяўлялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэта грамадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). Сама ідэя падобных факультэтаў была прапанавана старшынёй Камісіі ВНУ пры Нар камаце асветы РСФСР М.М.Пакроўскім. Выкладанне там вялося з

пазіцыяў марксізму-ленінізму, а сярод педагагічных работнікаў і

студэнтаў пераважалі камуністы.

У 1922 г. грамадска-педагагічнае аддзяленне было рэарганізавана ў сацыяльна-гістарычнае і ўвайшло ў склад педагагічнага факультэта універсітэта. На яго сацыяльна-гістарычным аддзяленні (1 – 2 курсы) у 1922/1923 навучальным годзе займаліся 357 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Кафедры ў той час існавалі ўмоўна. Часам яны складаліся з аднаго прафесара. Але тэрмін «гісторыя» гучаў у назвах кафедраў: гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры, усеагульнай гісторыі, гісторыі рэлігіі і Старажытнага Ўсходу, гісторыі Беларусі, рускай гісторыі і інш. Пад уплывам беларусізацыі 65 % навучальных курсаў выкладалася на беларускай мове, 20 % – на рускай, 15 % – на яўрэйскай. Усе экзамены і залікі сдаваліся на беларускай мове.

Дзякуючы намаганням прафесара Пічэты ва універсітэцкай адукацыі пачэснае месца занялі такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, гісторыя народнай гаспадаркі БССР, гісторыя рускага і беларускага права. У цэнтры гэтай працы стаялі М.В.Доўнар-Запольскі, У.М.Ігнатоўскі, Ф.Ф.Турук, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі, В.Д.Дружчыц, М.М.Шчакаціхін, пра якіх з удзячнасцю ўспаміналі першыя студэнты сацыяльна-гістарычнага аддзялення педагагічнага факультэта.

Для ўмацавання выкладчыцкіх кадраў у БДУ Наркамат асветы РСФСР накіраваў туды групу вучоных-гісторыкаў – У.М.Дз’якава, Д.А.Жарынава, М.М.Нікольскага, У.М.Перцава, А.А.Савіча. Таксама СНК РСФСР у 1921 г. прыняў спецыяльны дэкрэт аб адкліканні з установаў Расійскай федэрацыі ўраджэнцаў Беларусі.

7 ліпеня 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ была створана самастойная навучальная ўстанова – Вышэйшы педагагічны інстытут. Ён складаўся з трох факультэтаў, у тым ліку сацыяльна-эканамічнага. У ім на пачатак 1931/1932 навучальнага года вучыліся 160 студэнтаў. Факультэт складаўся з гістарычнага і эканамічнага аддзяленняў. У 1933 г. на сацыяльна-эканамічным фа-

культэце была створана кафедра гісторыі СССР і БССР пад кіраўніцтвам акадэміка В.К.Шчарбакова.

16 мая 1934 г. выйшла пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР». На яе падставе сацыяльна-эканамічны факультэт быў падзелены на гістарычны і геаграфічны факультэты. Першы набор на гістарычны факультэт у 1934/1935 навучальным годзе складаў 175 чалавек, з іх на гістарычнае аддзяленне – 100 студэнтаў. Дэканам быў прызнача-

ны акадэмік В.К.Шчарбакоў. На факультэце былі арганізаваны ка-

федры гісторыі ВКП(б), гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, гісторыі СССР і БССР, новай і найноўшай гісторыі. Працавалі 18 выкладчыкаў.

Кафедра гісторыі СССР і БССР вылучылася з кафедры ўсеагульнай гісторыі ў 1936 г. На ёй працавалі А.П.П’янкоў, Д.А.Дудкоў, Ц.С.Гарбуноў. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 1940 г. была створана першая універсітэцкая праграма курсу «Гісторыя Беларусі», выкладчыкі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы дапаможніка «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах». У 1939 г. на гістфаку адбылася абарона першай кандыдацкай дысертацыі.

Часткова кадры для гістарычнай навукі рыхтавалі ў камуністычных ВНУ. У кастрычніку 1925 г. на базе Цэнтральнай савецкай партыйнай школы г.Мінска быў адчынены Камуністычны універсітэт Беларусі імя У.І.Леніна (існаваў да верасня 1932 г.). Гэта была вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіруючыя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Працэс навучання ажыццяўляўся на наступных аддзяленнях: партыйным, савецкім, прапагандысцкім, газетным, народнай адукацыі. Тэрмін навучання складаў тры гады. За 1930 – 1932 гг. у гэтай ВНУ адукацыю атрымалі 2 352 чалавекі.

Таксама ў Маскве ў 1924 г. пры Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю.Ю.Мархлеўскага быў створаны беларускі сектар, на які прынялі 48 студэнтаў. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе вучыліся 85 студэнтаў з БССР, а ў 1931/1932 навучальным годзе – 116.

Штогод партыйная арганізацыя рэспублікі накіроўвала найбольш падрыхтаваныя тэарэтычна кадры ў інстытуты чырвонай прафесуры (1923 г. – 25 чалавек, 1931 г. – 18, 1932 г. – 21, 1934 г. –

30. З іх, як правіла, тры-пяць слухачоў спецыялізаваліся па гісто-

рыі і па гісторыі партыі.

Нягледзячы на тое, што ў БССР у другой палове 20-х гг. былі створаны ўмовы для падрыхтоўкі навукова-педагагічных работні каў, спецыялістаў-гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі не хапала.

У 1930 г. іх колькасць у БССР складала 25 чалавек, а вакансіяў у

навуковых гістарычных установах і на кафедрах ВНУ рэспублікі

налічвалася 15.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]