Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

37. Создание и деятельность Национального научно-просветительского центра имения ф. Скарины.

Для арганізацыі святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны 15 жніўня 1990 г. па распараджэнні ўрада БССР быў створаны часовы творчы калектыў у складзе АН БССР. Праз год ён

атрымаў статус Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (першы дырэктар цэнтра – А.В.Мальдзіс).

Адам Восіпавіч Мальдзіс нарадзіўся ў 1932 г. у в.Расолы Астравецкага раёна, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік-публіцыст, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1987 г.), прафесар (1990 г.). Скончыў БДУ. У 1963 – 1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі. З 1991 г. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры.

Супрацоўнікі цэнтра даследуюць гісторыю і тэорыю беларускай культуры, працэс фармавання сучаснай беларускай нацыі, ажыццяўляюць збор бібліяграфічнай інфармацыі, распрацоўваюць беларускую навуковую тэрміналогію, займаюцца праблемай рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў, вывучаюць беларускую дыяспару.

За 1991 – 1997 гг. імі было праведзена 20 навуковых канферэнцыяў, у тым ліку два кангрэсы беларусістаў. Цэнтр падтрымлівае сувязі з 200 замежнымі беларусістамі ў 23 краінах свету.

38. Развитие исторического образования в Республике Беларусь

Паварот у развіцці гістарычнай навукі Беларусі адбываецца ў другой палове 80-х гг. пад уплывам «перабудовы». Палітыка «галоснасці», дэмакратызацыя грамадства карэнным чынам паўплывалі на масавую самасвядомасць, выклікалі зацікаўленасць да т.зв. «белых плямаў» гісторыі, найперш савецкага перыяду. На думку У.М.Міхнюка, адбыўся «крызіс даверу да гістарычнай навукі». У гістарычнай навуцы БССР пачала нанава фармавацца нацыянальная гістарыяграфічная канцэпцыя, падмацаваная дзейнасцю палітычнай апазіцыі (БНФ) і літаратараў. М.С.Сташкевіч лічыць, што ў гістарычнай навуцы Беларусі ў канцы 80 – пачатку 90-х гг. склаліся тры падыходы даследчыкаў да праблемы абнаўлення гістарычнай навукі і гістарычнай свядомасці беларусаў. 1. кансерватыўна-дагматычны – прадугледжваў нежаданне адмовіцца ад ранейшых ідэалагічных прынцыпаў, схільнасць да захавання класавага падыходу. 2. нацыянал-патрыятычны – прадугледжваў поўны перагляд гістарыяграфічных канцэпцыяў з пазіцыяў этнацэнтрызму і «нацыяналізацыі гісторыі». 3. крытычны – вызначаўся грунтоўным аналізам папярэдняй савецкай гістарыяграфіі, выкарыстаннем новых метадалагічных падыходаў. У першай палове 90-х гг. супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. 1993 г. доктар гістарычных навук М.В.Біч праект «Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі». Канцэпцыя прадугледжвала дэпартызацыю і дэідэалагізацыю гістарыяграфіі, выкарыстанне плюралістычнай метадалогіі, прыярытэт прынцыпу аб’ектыўнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.

На падставе праекту была распрацавана новая праграма гістарычнай адукацыі ў РБ. З 1993/1994 нав. года ў пач. школу ўведзены курс «Мая Радзіма – Беларусь», у базавую школу – курс «Гісторыя Беларусі» са старажытных часоў да сучаснасці, аналагічна і ў старэйшыя класы сярэдняй школы, але на праблемным узроўні. У ВНУ замест «Гісторыі КПСС» «Гісторыя Беларусі».

Для асвятлення ўсеагульнай гісторыі спачатку ўжываліся расійскія падручнікі. А для асвятлення савецкага перыяду айчыннай гісторыі быў падрыхтаваны дапаможнік для настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў «Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд» (1991 г.). З мэтай поўнага забеспячэння вучэбнага працэсу беларускія навукоўцы (Г.В.Штыхаў, У.К.Пляшэвіч, П.А.Лойка, М.В.Біч, В.М.Фамін, У.Н.Сідарцоў і інш.) падрыхтавалі вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для школы. Выданні характарызуюцца высокім навуковым узроўнем, аўтарскім падыходам да праблемаў мінулага Беларусі, пэўнай палітызацыяй гісторыі, недастаткова распрацаваным метадычным апаратам.

Для настаўнікаў, студэнтаў і аматараў гісторыі выйшлі навукова-папулярныя выданні: «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (укладальнікі І.Саверчанка і З.Санько), «История Беларуси: вопросы и ответы» (укладальнікі Г.Галенчанка і У.Асмалоўскі),

«Крыжовы шлях» (укладальнікі Л.Лойка і Т.Лойка). «Нарысы гісторыі Беларусі» (1994 – 1995 гг.), падрыхтаваны Інстытутам гісторыі НАНБ пад кіраўніцтвам акадэміка М.П.Касцюка.

Распараджэннем Прэзідэнта РБ ад 16 жніўня 1995 г. была створана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы і выданні падручнікаў і склад увайшлі вядомыя даследчыкі – Я.М.Бабосаў, І.Я.Навуменка, Э.М.Загарульскі, І.В.Аржахоўскі, У.С.Кошалеў, А.І.Падлужны, Г.Я.Галенчанка, П.Ц.Петрыкаў, П.Ф.Дзмітрачкоў. Пад кіраўніцтвам камісіі было падрыхтавана другое пакаленне дапаможнікаў па гісторыі Беларусі (5 – 11 класы), выдадзеных у 1997 – 1998 гг. Сярод аўтараў – Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, В.У.Ракуць, П.А.Лойка, М.В.Біч, У.Н.Сідарцоў, В.М.Фамін, С.В.Паноў, П.Ц.Петрыкаў, В.А.Мілаванаў, Г.Я.Галенчанка, І.А.Аўдзееў і інш.

Для студэнтаў ВНУ, найперш гістарычных факультэтаў, калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Я.К.Новіка выдаў у 1998 г. вучэбны дапаможнік па «Гісторыі Беларусі». У 2000 – 2002 гг. быў апублікаваны курс лекцыяў (у 2-х частках) па айчыннай гісторыі. З аўтарскіх працаў заслугоўваюць увагі выданні Г.М.Сагановіча «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст.» (2001 г.), З.В.Шыбекі «Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002)» (2003 г.), П.Г.Чыгрынава «Очерки истории Беларуси» (2000 г.).

Папулярнасць сярод настаўнікаў школаў і сярэдніх спецыяльных установаў рэспублікі набыў часопіс «Гісторыя: праблемы выкладання» (з 1997 г.).

39. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Па дадзеных Г.У.Карзенкі, за перыяд з 1991 па 2000 гг. колькасць спецыялістаў-гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі скарацілася ў Беларусі ў 2 разы. Напрыклад, у Інстытуце гісторыі НАНБ агульная колькасць супрацоўнікаў змен-

шылася са 189 да 125 чалавек, а ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору колькасць кандыдатаў навук – з 24 да 10 чалавек. На думку У.М.Міхнюка, гэты працэс быў абумоўлены спыненнем падрыхтоўкі гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС», адсутнасцю гістарычных кафедраў у камерцыйных ВНУ, зніжэннем маральнай і матэрыяльнай матывацыі ў атрыманні вучонай ступені, крызісам гістарычнай навукі, карпаратыўнасцю і іншымі фактарамі.

Як вынік, адбываецца пераход вучоных з Нацыянальнай Акадэміі навук у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Набыла актуальнасць праблема старэння кадраў. У 2000 г. сярэдні ўзрост дактароў гістарычных навук складаў 64,3 года, кандыдатаў навук – 48,2 года.

Ужо ў 2003 г. больш за 1/3 даследчыкаў мелі ўзрост больш за 50 гадоў, уключаючы 80 % дактароў і 25 % кандыдатаў навук. Гэтая акалічнасць выклікала праблему функцыянавання саветаў па абароне дысертацыяў, якіх у рэспубліцы налічваецца 6: пры Інстытуце гісторыі НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (два).

Асноўнымі формамі падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі з’яўляюцца аспірантура, дактарантура і суіскальніцтва. У 2002 г. колькасць аспірантаў па гістарычным профілі (спецыяльнасці 07.00.02 «айчынная гісторыя», 07.00.03 «усеагульная гісторыя», 07.00.05 «гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі», 07.00.06 «археалогія», 07.00.07 «этнаграфія», 07.00.09 «гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» і інш.) складала 253 чалавекі (4,2 % ад агульнай колькасці). Падрыхтоўка спецыялістаў гістарычнага профілю апярэджвае падрыхтоўку спецыялістаў па сельскагаспадарчых навуках, навуках аб Зямлі, мастацтвазнаўстве, псіхалогіі, сацыялогіі, культуралогіі, але адстае ад эканамічных, біялагічных, філалагічных, юрыдычных, педагагічных і медыцынскіх навук.

У 2002 г. аспірантуру скончылі 53 чалавека, з іх 94 % без абароны дысертацыі. Гэта сведчыць аб нізкай эфектыўнасці аспірантуры. Тое ж характэрна і для дактарантуры.

Што датычыцца дынамікі абароны дысертацыяў, то за 1991 – 2003 гг. было абаронена 323 дысертацыі: 63 доктарскіх і 260 кандыдацкіх. Іх доля ў агульнай колькасці абароненых дысертацыяў у РБ складае 4 %. Найбольш эфектыўным У.М.Міхнюк лічыў перыяд з 1986 па 1995 гг., калі ў рэспубліцы было абаронена 57 доктарскіх і 240 кандыдацкіх працаў.

Палова доктарскіх працаў і 60 % кандыдацкіх прысвечана праблемам айчыннай гісторыі, кожная шостая праца – сусветнай гісторыі. Напрыклад, з 34 доктарскіх дысертацыяў, абароненых у 1991 – 1996 гг., 16 – па гісторыі Беларусі, 7 – па ўсеагульнай гісто-

рыі, 4 – па этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі, 4 – па гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 3 – па археалогіі. З 136 кандыдацкіх дысертацыяў, абароненых у 90-я гг., 88 – па гісторыі Беларусі, 15 – па археалогіі, 14 – па ўсеагульнай гісторыі, 9 – па гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 8 – па этнаграфіі, этналогіі, антрапалогіі, 2 – па гісторыі міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]