Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

25. Деятельность Института истории ан бсср в 1946 – 1970 гг.

Вядучай навукова-даследчай установай гістарычнага профілю ў рэспубліцы з’яўляўся Інстытут гісторыі АН БССР. Аднаўленне ў ім даследчыцкай дзейнасці пачалося з красавіка 1945 г. Працаваць прыходзілася ў скла- даных умовах: калектыў інстытута (19 чалавек) размяшчаўся ў пакоі памерам 20 м2. У другой палове 40-х гг. у інстытуце дзейнічала тры сектары: гісторыі СССР і БССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. А сектар усеагульнай гісторыі быў закрыты з прычыны неадпаведнасці спецыялізацыі ўстановы. У 1946 г. тут працавалі 2 дактары і 6 кандыдатаў гістарычных навук, 7 старэйшых і 4 малодшых навуковых супрацоўніка.

Да пачатку 60-х гг. інстытут складаўся з 5 сектараў: археалогіі Беларусі, гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, гісторыі Беларусі эпохі капіталізму, гісторыі Беларусі савецкага перыяду, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі, у складзе якіх працавалі 62 навуковыя супрацоўнікі, у тым ліку 3 дактары і 29 кандыдатаў гістарычных навук.

Цікавасць даследчыкаў да найноўшага перыяду гісторыі БССР абумовіла рэарганізацыю сектара гісторыі Беларусі савецкага перыяду. На яго аснове ў красавіку 1962 г. былі створаны сектар гісторыі сацыялістычнага і камуністычнага будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд і сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і

сацыялістычнага будаўніцтва ў Беларусі. Яны разам з утвораным раней сектарам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага

руху сканцэнтравалі амаль 60 % навуковых супрацоўнікаў.

У чэрвені 1963 г. было праведзена ўзбуйненне сектараў – замест шасці створаны чатыры. З сектарам гісторыі Савецкай Беларусі з 1917 па 1945 гг. аб’ядналі сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва і сектар гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. На аснове аб’яднання сектараў гісторыі Беларусі эпохі феадалізму і гісторыі Беларусі эпохі капіталізму быў створаны сектар гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства. Але рэарганізацыя сябе не апраўдала, таму ў 1965 г. было прызнана мэтазгодным аднавіць сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва і сектар гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху як самастойныя навуковыя падраздзяленні.

Ва ўмовах абвастрэння ідэалагічнай барацьбы на міжнароднай арэне ў ліпені 1968 г. быў створаны сектар замежнай гістарыяграфіі, а ў 1969 г. – сектар гісторыі еўрапейскіх сацыялістычных краін. Паколькі перад савецкім грамадствам была пастаўлена задача пабудовы камунізму, то з 1969 г. пачаў дзейнасць сектар гісторыі камуністычнага будаўніцтва.

У адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ «Аб дадатковых мерах па паляпшэнню навуковай распрацоўкі гісторыі ўсенароднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны», якая ўсклала на Інстытут гісторыі АН БССР задачу каардынацыі работы па зборы ўспамінаў удзельнікаў барацьбы савецкага народа супраць фашызму, у сакавіку 1970 г. пры сектары гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі была створана група па зборы і публікацыі мемуараў ветэранаў вайны. Такім чынам, на пачатак 70-х гг. структуру інстытута складалі сем сектараў: археалогіі Беларусі, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва, гісторыі камуністычнага будаўніцтва, замежнай гістарыяграфіі Беларусі, гісторыі еўрапейскіх сацыялістычных краін, у складзе якіх працавалі 82 навуковыя супрацоўнікі, у тым ліку 10 дактароў і 29 кандыдатаў гістарычных навук.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]