Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

32. Подготовка кадров историков в бсср в 1945 – 1990 гг.

Перыяд ВАВ - негатыўны ўплыў на гістарычную навуку Беларусі. У 1945 г. у рэспубліцы было толькі два дактары гістарычных навук – М.М.Нікольскі і У.М.Перцаў, якія з’яўляліся буйнейшымі спецыялістамі ў галіне ўсеагульнай гісторыі. Толькі 11 чалавек мелі ступені кандыдата навук. У ліку гісторыкаў не было ніводнага доктара навук па спецыяльнасці «гісторыя СССР і БССР», не было спецыялістаў па гісторыі КП(б)Б. Паўстала праблема недахопу кваліфікаваных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Кадры гісторыкаў былі сканцэнтраваны ў асноўным у БДУ, Інстытуце гісторыі АН БССР, Мінскім педінстытуце імя Горкага. Недахоп спецыялістаў востра стаў адчувацца пасля аднаўлення гістарычных факультэтаў у педінстытутах, а таксама кафедраў асноў марксізму-ленінізму, якія былі ва ўсіх ВНУ.

Недахоп кваліфікаваных кадраў кампенсаваўся за кошт сумяшчальніцтва. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР прыцягваліся да педагагічнай работы ў ВНУ, а прафесарска-выкладчыцкі склад вышэйшай школы прымаў удзел у распрацоўцы важнейшых праблем гісторыі Беларусі.

ЦК КП(б)Б у 1947 г. - пастанову «Аб становішчы з навукова-педагагічнымі кадрамі ў ВНУ Беларускай ССР», а ў 1948 г. разглядзеў пытанне аб умацаванні кваліфікаванымі выкладчыкамі педагагічных інстытутаў рэспублікі. Было рэкамендавана звярнуць ўвагу на павышэнне эфектыўнасці аспірантуры.

Аспірантура, якая дзейнічала ў Беларусі з 1927 г., з'яўлялася асноўнай формай падрыхтоўкі кадраў. У 1944 г. была адноўлена яе дзейнасць у БДУ, у 1946 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР у 1947 г. – у Мінскім педагагічным інстытуце (гісторыі СССР і БССР). Новай з’явай стала завочная аспірантура. Дзейнасць аспірантуры сутыкнулася з шэрагам праблем: цяжкасці ў фінансаванні; адсутнасць неабходнай літаратуры і архіўных фондаў; неабходнасць доўгіх камандзіровак для пошуку крыніц у архівах і бібліятэках Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў; праблема навуковага кіраўніцтва. За першыя 5 гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны ў тэрмін была абаронена толькі адна кандыдацкая дысертацыя.

У 1951 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову, у якой Было указана на няправільную практыку камплектавання аспірантуры, адсутнасць конкурсу, слабую арганізацыю вучэбнай і навуковай работы аспірантаў, і інш. Адзначалася нездавальняючае становішча завочнай аспірантуры. Ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў станоўча адбілася на рабоце аспірантуры. Так, па спецыяльнасці гісторыя СССР і БССР закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР з абаронай дысертацыі ў 1952 г. 2 аспірантаў з 6, у 1954 г. – 2 з 3, у 1955 г. – 3 з 6 закончыўшых. У др. пал. 50-х гг. колькасць аспірантаў, якія абаранілі дысертацыі ў тэрмін, прыкметна зменшылася. Гэта тлумачыцца ўвядзеннем новых правіл абароны дысертацый. Але асноўнай прычынай з’яўляліся недахопы ў працэсе яе камплектавання, арганізацыі вучэбнай і навуковай работы аспірантаў. Абаранілі дысертацыі да 1960 г. уключна 75 гісторыкаў (55 %).

Шырокае распаўсюджанне атрымала гадавая аспірантура пры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). Праз яе ў перыяд з 1948 па 1960 гг. прайшлі каля 60 выкладчыкаў ВНУ Беларусі. Важнай задачай з’яўлялася падрыхтоўка дактароў навук. У дактарантуру АН СССР у 1950 – 1956 гг. было прыкамандзіравана 9 кандыдатаў навук з БССР. Але рост дактароў навук быў нязначным, што не адпавядала патрэбнасцям навукі.

За 1944 – 1960 гг. у БССР было абаронена 5 доктарскіх і 204 кандыдацкія дысертацыі У 1960 г. у БССР налічвалася 6 дактароў і 165 кандыдатаў гістарычных навук.

У 60-я гг. павялічылася колькасць цэнтраў па падрыхтоўцы аспірантаў у галіне гісторыі. Аспірантуру арганізавалі ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1962 г.), Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (1966 г.), Гродзенскім педагагічным інстытуце (1969 г.) і інш. Агульны выпуск аспірантуры па спецыяльнасці «гісторыя» - перыяд 1960 – 1970 гг. 165 ч.

Значнае месца ў падрыхтоўцы гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі займала суіскальніцтва. Толькі ў адным БДУ за перыяд 1962 – 1970 гг. суіскальнікамі было абаронена 15 дысертацый, у той час як аспірантамі – 30.

Падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў гісторыкаў садзейнічала пашырэнне колькасці спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне дысертацый. Акрамя БДУ і Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, права прыёму да абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па гістарычных навуках атрымаў у 1965 г. Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Новай форма падрыхтоўкі кадраў стала увядзенне пасады выкладчыка-стажора на аснове пастановы ЦК КПСС і СМ СССР (1972 г.).

Таксама ў 1975 г. фарміруецца сістэма атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў праз Вышэйшую Атэстацыйную Камісію (ВАК) пры Савеце Міністраў СССР. ВАК павінен быў палепшыць якасць навуковых даследаванняў, актывізаваць творчы навуковы пошук.

За перыяд з 1971 па 1980 гг. у БССР было абаронена 346 дысертацый.

Многія вучоныя, якія абаранілі ў 70-я гг. доктарскія дысертацыі, былі абраны на кіруючыя пасады. С.В.Марцалеў, П.Ц.Петрыкаў, Л.Д.Побаль, В.І.Мялешка.

За ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, плённую дзейнасць па арганізацыі даследчай работы і падрыхтоўку навуковых кадраў І.М.Ігнаценка быў абраны акадэмікам АН БССР (1974 г.), В.М.Сікорскі (1972 г.), П.Ц.Петрыкаў (1977 г.) – членамі-карэспандэнтамі АН БССР.

Асабліва хуткі колькасны рост кадраў вышэйшай кваліфікацыі адбываўся ў 1983 – 1988 гг. Па дадзеным У.М.Міхнюка ў гэты час было абаронена 159 кандыдацкіх дысертацый.

Вырасла колькасць дактароў гістарычных навук. У 1981 – 1985 гг. абаранілі дысертацыі 20 суіскальнікаў. Тым самым суадносіны паміж колькасцю дактароў і кандыдатаў гістарычных навук у БССР змяніліся з 1:10 на 1:7.

Абарона дысертацый ажыццяўлялася ў чатырох спецыялізаваных вучоных саветах: пры Інстытуце гісторыі АН БССР, пры Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, пры БДУ, пры Мінскім педагагічным інстытуце.

Лічбы сведчаць, што ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываўся хвалепадобны рост колькасці гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі – у 10 разоў. Да 70-х гг. гэта лічба падвоілася. Затым тэмпы прыросту кадраў запаволіліся, што было звязана са зменай пакаленняў, аддаленымі наступствамі вайны і сталінскай эпохі. У другой палове 80-х гг. ужо прасочваецца дэфіцыт кваліфікаваных кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі, асабліва дактароў навук.

У цэлым, БССР у разліку на 100 навуковых работнікаў адставала ад іншых рэспублік СССР. У 1981 г. па колькасці кандыдатаў навук БССР займала 14 месца сярод саюзных рэспублік і 13-е па колькасці дактароў навук. У 1986 г. гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 9 і 8. Праблемай стаў працэс старэння кадраў вышэйшай кваліфікацыі – з 62-х дактароў гістарычных навук толькі 10 чалавек былі ва ўзросце да пяцідзесяці гадоў (1988 г.). У падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі недастаткова ўвагі надавалася такім спецыяльнасцям як «метадалогія гісторыі», «гістарыяграфія», «крыніцазнаўства», «гісторыя культуры», «гісторыя рэлігіі і царквы», «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Ужо ў 80-я гг. паўстала неабходнасць увесці спецыялізацыю па музеезнаўству і архівазнаўству.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]