Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

10. Общественная деятельность в. Пичеты.

Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся ў 1878 г. у Палтаве. Скончыў у 1897 годзе Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе - гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Навуковым кіраўніком яго дыпломнай (тады звалася кандыдацкай) работы «Юры Крижанич пра Маскоўскай дзяржаве» быў В. О. Ключэўскі. Пасля заканчэння універсітэта выкладаў у сярэдніх навучальных установах Масквы, а з 1902 года працаваў на Украіне. У верасни 1905 гада Пічэта вярнуўся ў Маскву, дзе выкладаў спачатку ў сярэдніх навучальных установах, а з 1906 года - у вышэйшых, выступаў з лекцыямі перад працоўнымі. У 1909 годзе малады навуковец здаў магістэрскі іспыт, а ў 1910 зацверджаны ў званні прыват-дацэнта Маскоўскага універсітэта. У лютым 1911 разам з групай прафесараў і прыват-дацэнтаў сышоў з універсітэта ў знак пратэсту супраць дзейнасці міністра народнай асветы Л. А. Касы. Выкладаў на Вышэйшых жаночых курсах і ў Практычнай акадэміі камерцыйных навук. У канцы 1917 Пічэта стаў выкладчыкам Маскоўскага універсітэта, а з 1918 г. прафесарам МДУ. У 1918 годзе Уладзімір Іванавіч абараніў дысертацыю на ступень магістра рускай гісторыі па тэме «Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве». У 1918 г.Ён быў абраны старшынёй Беларускага навукова-культурнага таварыства. У.І. Пічэта прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. Ён узначаліў па прапанове ўрада ССРБ Маскоўскую камісію па арганізацыі ўніверсітэта ў Мінску і 9 ліпеня 1921 г. быў прызначаны яго першым рэктарам. Дзякуючы сваім ранейшым працам, і грунтуючыся на вялікім досведзе педагагічнай працы, У. І. Пічэта ў сціслыя тэрміны стварыў курс лекцый з нязвыклай і сімвалічнай назвай — «История белорусского народа».

У спадчыне У. І. Пічэты таксама і пачатак увасаблення ідэі асобнага універсітэцкага гарадка. Рэалізацыя ж ідэі патрабавала велізарных для таго часу і таго становішча эканомікі грошай.

Па ініцыятыве Уладзіміра Іванавіча распачалі сваю дзейнасць Навуковае таварыства БДУ, Таварыства гісторыі і старажытнасцяў. Нельга забыць і тое, што У. Пічэта прасоўваў ідэю стварэння пры БДУ асобнага Інстытута па вывучэнні беларускай спадчыны. Яна была рэалізавана ў дзейнасці Інбелкульта, а потым Акадэміі навук БССР.Яго намаганнямі ў верасні 1927 г. была адкрыта аспірантура. Сам рэктар яшчэ ў 1925 г. узяў “пад сваё крыло” некалькі маладых гісторыкаў (Ф. Забэла, К. Кернажыцкі, А. Бурдзейка). Рэктар не пакідаў па-за ўвагай нават дробязныя універсітэцкія праблемы. Ён асабіста працаваў над першымі вучэбнымі планамі і іх далейшым удасканальваннем, рыхтаваў правілы прыёму абітурыентаў і сам потым прымаў уступныя экзамены, не вельмі кіруючыся прынцыпамі “класавага адбору”. У. Пічэта – стваральнік першага Статута БДУ. Для яго аднолькава важнымі былі праблемы побыту і выкладчыкаў, і студэнтаў.

У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С. Ф. Платонава і іншых гісторыкаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР), 13.9.1930 г. У. Пічэта арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 г. пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8.8.1931 г. сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрв. 1934 г. месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе У. Пічэта працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 г. справа У. Пічэты перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка У. Пічэты прэм'ер-міністра Чэхаславакіі Э. Бенеша. З 1937 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 г. узначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры заходніх і паўднёвых славян Маскоўскага ўніверсітэта. З 1941 г. разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 г. з акадэмікам Б. Дз. Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Уладзімір Іванавіч Пічэта памёр 23 чэрвеня 1947 года.

11.Вклад В. Пичеты в развитие белорусской историографии.У.І. Пічэта з'яўляецца аўтарам вялікай колькасці прац па гісторыі Расіі, Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Яго працы 20-х - 30-х гадоў распрацоўваюць у асноўным сацыяльна-эканамічныя праблемы расейскай гісторыі эпохі Смуты і адмены прыгоннага права.

З імем Пічэты звязана станаўленне беларускай савецкай гістарычнай навукі. Тэмы яго даследаванняў ўключалі пытанні этнагенезу беларускага народа, гісторыю беларускіх гарадоў, археалогію і краязнаўства, гісторыю беларускай мовы і літаратуры - з 516 работ навукоўца больш за 150 прысвечаны гісторыі Беларусі.Работы Пічэты ўнеслі немалы ўклад і ў гістарыяграфію Літвы.

З 1939 гады Пічэта засяродзіў увагу на гісторыі Польшчы. У апошнія гады жыцця працаваў пераважна над 3-х томнай "Гісторыяй Польшчы" (3-ы том застаўся незавершаным).Да першых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі адносіцца курс лекцый У.І.Пічэты «История белорусского народа», які ўпершыню быў апублікаваны ў дапаможніку «Курс белорусоведения. Лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 г.» (1920 г.). Аўтар прасачыў лінію еўрапейскай традыцыі ў гісторыі Беларусі. Ён прытрымліваўся каланізацыйнай тэорыі – лічыў, што славяне каланізавалі тэрыторыю Беларусі.

З пазіцый дзяржаўнай школы Пічэта прааналізаваў працэс утварэння ВКЛ, яго палітычную пабудову, уніі з Польшчай, узаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай.

Асобную ўвагу ён прысвяціў рэлігійнаму пытанню на Беларусі, вызначыў становішча сялян, шляхты, раскрыў русіфікатарскую палітыку царызма, рэформу 1861 г., дзейнасць земстваў, стан гаспадарчага жыцця ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

У 1924 г. выйшла «Гісторыя Беларусі» У.І.Пічэты. Кніга ахоплівае перыяд ад старажытнасці да Люблінскай уніі (1569 г.). Перыядызацыя, якую прапанаваў аўтар, заснавана на прынцыпе дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Ён вылучыў пяць перыядаў: 1) дагістарычнае мінулае; 2) гісторыя беларускага народа да другой паловы XI ст.; 3) беларускія землі ў XI – XIII ст.; 4) Беларусь у складзе ВКЛ; 5) шляхецкая феадальная дзяржава.. Асаблівасцю працы з'яўляецца тое, што гісторыю Беларусі Пічэта прасачыў у кантэксце агульнай славянскай гісторыі. Ён пачаў з прарадзімы славян і іх суседзях – готах, іранскіх плямёнах, скіфах і сарматах і інш.

Большая частка першага раздзела прысвечана гісторыі «беларускага племені» да першай паловы XI ст.: паслядоўна разглядаецца гісторыя племянных саюзаў, утварэнне дынастычнай дзяржавы, гандлёвыя сувязі, грамадства, дзяржаўны лад, хрысціянізацыя Беларусі і прававыя нормы.

Утварэнню і гісторыі самастойных Полацкай, Тураўскай і Смаленскай «зямель-краін» прысвечаны другі і трэці раздзелы кнігі. Даследчык меркаваў, што пачатак умацавання палітычнай самастойнасці Полацкага княства прыпадае на княжанне Брачыслава Ізяславіча, бо «Полацкая зямля не ўвайшла ў склад Кіеўскай дзяржавы».

Вельмі нязвыклым для тагачаснай гістарыяграфіі з'яўляецца раздзел, прысвечаны палітычнай думцы XI – XIII ст. Гэтага мы не сустрэнем ні ў папярэднікаў Пічэты, ні ў далейшых навуковых распрацоўках.

У чацвёртай частцы «Гісторыі Беларусі» разглядаецца гісторыя ВКЛ. Некаторыя паведамленні гісторыка спрэчныя і могуць заблытаць непадрыхтаванага чытача, як, напрыклад, пра «пагром над усімі рускімі» у ВКЛ падчас канфрантацыі Вітаўта з Масквой.

Вельмі важным з'яўляецца раздзел, у якім разглядаецца развіццё гаспадаркі ў XV – першай палове XVI ст. Аўтар прааналізаваў прычыны слабасці дзяржаўнага скарбу і малую эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці ўвогуле.

Раздзел пра культуру ВКЛ невялікі. У ім Пічэта падкрэсліў, што ВКЛ «у культурных адносінах з'яўлялася беларускім».

Пяты раздзел кнігі носіць назву «Пачатак шляхецкае феадальнае дзяржавы». У ім разглядаюцца абставіны стварэння Рэчы Паспалітай.

Люблінскай уніі прысвечаны апошні раздзел кнігі. Магчыма, аўтар меркаваў вярнуцца да разгляду гэтай падзеі ў у другой частцы сваёй кнігі.

Да асаблівасцей кнігі можна аднесці ўжыванне аўтарам разнастайных тэрмінаў-мадэрнізмаў, напрыклад, «абрабляючая прамысловасць», «здабываючая прамысловасць», «банкроцтва», «партыя», «інтэлігенцыя».

Пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты ў чэрвені 1941 г. выйшлі «Нарысы па гісторыі Беларусі». У гэтай калектыўнай працы гістарычнае мінулае Беларусі разглядалася са старажытных часоў да падзелаў Рэчы Паспалітай. Але ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі амаль увесь тыраж кнігі загінуў і не дайшоў да чытача.

Асновы для вывучэння шматлікіх праблем гісторыі Беларусі ІХ – сярэдзіны ХІХ ст. заклаў У.І.Пічэта. У дакументальнай двухтомнай працы «Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1917 – 1918 гг.) ён разглядзеў прычыны правядзення і вынікі гаспадарчых пераўтварэнняў сярэдзіны ХVІ ст. Новым словам у айчыннай гістарыяграфіі стала кніга «Гісторыя сельскай гаспадаркі і земляробства Беларусі (да канца ХVІ ст.)», выдадзеная ў Мінску ў 1927 г. Аўтар раскрыў кіруючую ролю класа феадалаў у развіцці аграрных адносін, ахарактарызаваў феадальную вотчыну, закрануў праблему запрыгоньвання сялянства – лічыў прыгоннае права вынікам грамадскага развіцця.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]