Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

8. Политическая и общественная деятельность Вс. Игнатовского.

Усевалад Ігнатоўскі(1881 - 1931) нарадзіўся у Такарах Гродзенскай губерні. Вучыўся ў Віленскай і Магілёўскай духоўных семінарыях. З 1902 г. ў Пецярбургскім гістарычна-філалагічным інстытуце. У 1904 г. стаў ён членам Расійскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. За ўдзел у студэнцкім страйку ў 1905 г. быў ён скрэслены са спіска слухачоў інстытута. У 1911 г. скончыў Юр’еўскі універсітэт. Настаўнік у г. Ладзейнае Поле Аланецкай губ. (восень 1907-студзень 1909), У 1912 г. пачаў працаваць настаўнікам прыватнай гімназіі Вінаградава ў Вільні. З 1914 г. працуе выкладчыкам гісторыі Мінскага інстытута. Педагагічная і даследчыцкая праца сталі яго стыхіяй. Член моладзевага гуртка партыі эсэраў (каля 1902—1905), удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях, у тым ліку 1905—1907. У Мінску прымае ўдзел у стварэнні беларускай эсэраўскай арганізацыі "Наш край", ператворанай у маі 1917 г. у "Маладую Беларусь". Выбраны ў ЦК БСГ (на канферэнцыі ў чэрвені 1917). Прымаў удзел у стварэнні Беларускай партыі эсэраў. Не падтрымаў Раду БНР, бо выступаў супраць апоры на нямецкі манархічны, не-народны дзяржаўны лад. У 1919-1920 гг. актыўна змагаўся супраць польскіх акупантаў, стварыў падпольную Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Ад імя БКА ставіць свій подпіс пад «Дэкларацыяй аб абвяшчэнні ССРБ». Увайшоў у склад РКП(б) у ліпені-жніўні 1920.

3 гэтага часу пачынаецца 10-гадовы, найбольш плённы і напружаны перыяд рознабаковай партыйнай, дзяржаўнай, навуковай, педагагічнай і грамадскай дзейнасці У М. Ігнатоўскага ў структуры вышэйшай партыйна-дзяржаўнай улады БССР. Ён быў членам Бюро ЦК КП(б)Б, членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР, членам урада БССР, Наркомам земляробства БССР і Наркомам адукацыі БССР, членам Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі, прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, старшынёй Інстытута беларускай культуры, акадэмікам і першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук.

У снежні 1920-га, ён становіцца народным камісарам асветы рэспублікі. 11 ліпеня 1921 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта.,прафесарам якого становіцца Ігнатоўскі. Пры яго самым актыўным і непасрэдным удзеле ў лютым 1922 года ў Мінску адбылася яшчэ адна надзвычай важная і вялікая падзея: адкрыццё Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). З 1926 года Ігнатоўскі становіцца старшынёй інстытута. I адразу ж па яго ініцыятыве структура інстытута была зменена: выпрацоўваліся падыходы да пераўтварэння яго ў Акадэмію навук Беларусі. З 1929 г. ён першы прэзідэнт Акадэміі навук. На пасадзе прэзідэнта БАН ён папрацаваў менш за два гады. Ужо напрыканцы 1930-га Усевалада Макаравіча вызвалілі з пасады прэзідэнта, а ў студзені 1931 года выключылі і з радоў Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Адыграў значную ролю ў правядзеньні палітыкі беларусізацыі, у вырашэнні праблемы ўзбуйненьня БССР, спрыяў вяртаньню беларускай эміграцыі на радзіму. Навуковыя працы Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Гэтая канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».

Выклікаўся на допыты ў ДПУ. Пасля аднаго з іх скончыў жыццё самагубствам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]