Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции Библиотековед история.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

Лекцыя 2. Бібліятэкі Старажытнага Свету

V тысячагоддзе да н.ч. – V стагоддзе)

2.1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах старажытных цывілізацый

Бібліятэка стала своеасаблівым сацыяльным вынаходніцтвам і з’явілася тады, калі назапашаная маса вопыту аказалася настолькі вялікай, што перавысіла магчымасці чалавечай памяці, а захаванне гэтага вопыту больш не магло забяспечвацца вуснай традыцыяй.

Са стагоддзя ў стагоддзе кожная эпоха фармавала і выкарыстоўвала зборы пісьмовых дакументаў, каб захаваць і ўзмацніць свае інтэлектуальныя дасягненні і традыцыйныя каштоўнасці. Развіццё ж культуры, якое складае аснову гісторыі цывілізацыі, было вызначальным фактарам фарміравання бібліятэкі – характара яе фондаў, спосабаў іх арганізацыі і вядзення – і відаў абслугоўвання, якія давала бібліятэка.

Прайшоўшы шлях ад гліняных таблічак Шумера і Асіра-Вавілоніі, папірусаў Старажытнага Егіпта, праз скупое абсталяванне сярэднявяковых манастыроў да збораў падручнікаў для першых школ, а ад іх – да бясплатнай публічнай бібліятэкі нашага часу, бібліятэка працярпела доўгі шэраг пераўтварэнняў, кожнае з якіх было абумоўлена патрэбнасцямі сучаснага ёй грамадства. Любая буйная перамена ў грамадскім ідэале перш за ўсё параджала змены ў бібліятэцы.

Таму і рукапісная спадчына старажытных бібліятэк стала ключом да разумення ўсёй культуры Старажытнага Усходу і разам з іншымі археалагічнымі знаходкамі дазволіла ўзнавіць гісторыю старажытных цывілізацый Месапатаміі.

Можна меркаваць, што ўзнікненню бібліятэк як сацыяльнага інстытута папярэднічала:

1. Фармаванне патрэбнасці ў стварэнні матэрыяльных носьбітаў інфармацыі. Гэта патрэбнасць у сваю чаргу з’яўлялася вынікам узнікнення на пэўным этапе развіцця чалавецтва патрэбнасці ў пазнанні фізічнага і матэрыяльнага свету і фіксацыі ў пісьмовым выглядзе інфармацыі аб ім;

2. Складанае дзяржаўнае і гаспадарчае справаводства магло дакладна функцыянаваць толькі пры наяўнасці дакладных справаздач і ўпарадкаванай пісьмовай дакументацыі;

3. Не менш важным стымулам былі патрэбнасці ідэалагічнага парадку – для праслаўлення ўладароў, іх абагаўлення;

4. Вынаходніцтва пісьменства і распаўсюджанне першых рукапісных кніг. Узрастаючая патрэбнасць грамадства ў ведах садзейнічала назапашванню кніжных збораў і іншых помнікаў пісьменства;

5. Менавіта старажытны горад быў цэнтрам кіраўніцтва дзяржавай, рэлігійна-культавымі справамі, месцам сканцэнтравання гаспадарчых, рэлігійных, дыпламатычных дакументаў, а таксама магутным цэнтрам культуры. Першыя бібліятэкі ўзнікалі пераважна ў гарадах і буйнейшых населеных пунктах.

У розных музеях і бібліятэках свету захоўваецца мноства помнікаў пісьменства Старажытнага Усходу – гэта ў першую чаргу гліняныя клінапісныя таблічкі (іх мільёны), частка якіх праілюстравана і ў сучаснай літаратуры. Рэшткі старажытных збораў, дайшоўшыя да нас, сведчаць, што першыя сістэмы пісьма, першыя кнігі і бібліятэкі з’явіліся ў Шумеры, Акадзе, Асіра-Вавілоніі, дзяржаве Хетаў, Егіпце. Там, дзе сфарміраваліся старажытныя рабаўладальніцкія дзяржавы.