- •Курс лекцый “бібліятэказнаўства. Гісторыя” лекцыя 1. Уводзіны. Прадмет і задачы курса, асноўныя падыходы і паняцці
- •Лекцыя 2. Бібліятэкі Старажытнага Свету
- •2.1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах старажытных цывілізацый
- •2.2. Шумер і Акад
- •2.3. Дзяржава Хетаў
- •2.4. Асіра-Вавілонія
- •2.5. Егіпет
- •Літаратура:
- •Пытанні для самакантролю:
- •Лекцыя 3. Бібліятэкі Антычнай эпохі ў Грэцыі і Рыме
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 4. Бібліятэкі ў эпоху ранняга сярэднявечча (V – xiiі стст.)
- •4.1. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Еўропе, Беларусі і Русі
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •4.3. Бібліятэчная справа феадальнага Усходу
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 5. Бібліятэкі эпохі Адраджэння (хііі – 1640 г.)
- •5.1. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 6. Бібліятэкі Беларусі (хiv – xvііі cтст.)
- •6.1. Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі
- •Літаратура:
- •Пытанні для самакантролю
- •6.2. Навуковыя, вучэбныя і прыватныя бібліятэкі Беларусі ў XVI – XVIII стст.
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 7. Бібліятэкі Расіі (хiv – xvііі cтст.)
- •7.1. Бібліятэкі Расіі (хiv – xvіі стст.)
- •7.2. Пераўтварэнні ў галіне бібліятэчнай справы ў пачатку XVIII ст.
- •Літаратура:
- •Пытанні для самакантролю
- •(Другая палова хvіі – пачатак xіх ст.)
- •8.1. Новы бібліятэчны светапогляд
- •8.2. Гётэ і змены ўзаемаадносін бібліятэкі, грамадства і дзяржавы.
- •8.3. Узнікненне нацыянальных бібліятэк.
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 9. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX стст. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі
- •Літаратура
- •Пытанні для самакнтролю
- •Лекцыя 10. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX стст. Агульнадаступныя бібліятэкі
- •10. 3. Уплыў дзвюх канцэпцый на развіццё бібліятэчнай справы
- •Літаратура
- •Пытанні для самакатролю
- •Лекцыя 11. Бібліятэчная справа ў Беларусі (хіх – пач. Хх ст.)
- •Лекцыя 12. Прыватныя кнігазборы Беларусі (хіх – пач. Хх ст.)
- •Літаратура:
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 13. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы і міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва ў XX – пачатку ххі стст.
- •Літаратура
- •Пытанні для самакантролю
- •Лекцыя 14. Бібліятэчная справа ў бсср
- •Літаратура
- •Публічныя бібліятэкі
- •Спецыяльныя бібліятэкі
- •Літаратура
2.3. Дзяржава Хетаў
Найбольш буйныя і найбольш значныя бібліятэкі таго часу адносяцца да тыпу палацавых бібліятэк – бібліятэк уладароў. Адным з самых старажытных (з ліку дайшоўшых да нас) збораў з’яўляецца бібліятэка цара дзяржавы Хетаў або Хецкага царства – Хатусіліса ІІІ (1283–1260 гг. да н.ч.). Яго бібліятэка размяшчалася ў сталіцы – горадзе Хатусасе (пазней г.Богазкёй). Дзяржава хетаў праіснавала 7 стагоддзяў на працягу ІІ тысячагоддзя да н.ч. і размяшчалася на тэрыторыі Малой Азіі і сучаснай Сірыі. У час раскопак 1906–1907 гг., якія вяліся паблізу турэцкага горада Богазкёй (недалёка ад сучаснай Анкары), было знойдзена каля 11 тыс. клінапісных таблічак, якія сведчылі аб тым, што тут размяшчалася бібліятэка, у якоў былі афіцыйныя дакументы (царскія пасланні і звароты), летапісы, рытуальныя тэксты, апісанні цырыманіялаў, кіраўніцтвы па догляду за коньмі і іншыя “кнігі”. У адрозненне ад шумерскіх таблічак, на гэтых “кнігах” ужо ўказаны імя аўтара, яго адрас і тытул, і нават імя перапісчыка. Мяркуецца, што існаваў і каталог, складзены па імёнах аўтараў.
2.4. Асіра-Вавілонія
На мяжы ІІІ – ІІ тысячагоддзя да н. ч. цывілізацыя Шумера гіне. У ХІХ – ХVІ стст. да н.ч. узвышаецца Вавілон і Асірыя, якія займалі выгаднае геаграфічнае становішча паміж рэкамі Тыгр і Еўфрат, якія перасякаючыся яны ўтваралі гіганцкую лічбу 8, у паўночнай частцы якой у ІІ і І тысячагоддзі да н.ч. знаходзілася дзяржава Асірыя, у паўднёвай – найбольш старажытная дзяржава Вавілон, росквіт якой прыпадае на ІІ тысячагоддзе. Народы абедзьвюх дзяржаў размаўлялі на роднасных мовах семіцкай групы.
Найвышэйшага росквіту Вавілон дасягнуў пры цары Хамурапі (1792–1750 гг. да н.ч.). Стварэнне магутнай цэнтралізаванай дзяржавы з палітычным і культурным цэнтрам у Вавілоне садзейнічала развіццю навукі і культуры. Зараджаліся навуковыя веды, складвалася сістэма адукацыі, расла колькасць клінапісных дакументаў. Матэрыялам для пісьма служылі метал, дрэва, слановая косць, якія пакрываліся воскам. Самым распаўсюджаным матэрыялам была гліна, з якой вырабляліся таблічкі рознай формы (квадратныя, прамавугольныя, плоскія, выпуклыя, у форме сэрца або масліны) і колеру (светла-жоўтыя, цёмна-карычневыя, чырвоныя, амаль чорныя).
Вядомы палацавыя, храмавыя і прыватныя гаспадарчыя архівы з гарадоў Арапахі, Каніша, Ура, Ларса, якія налічвалі многія тысячы таблічак. Значныя зборы гаспадарчых гліняных дакументаў знаходзіліся ў Вавілоне, Ніпуры, Барсіпе, Сіпары, Уруку і інш.
Вавілонскія бібліятэкі ствараліся пры храмах, у палацах уладароў, пры школах. Фонды бібліятэк змяшчалі дакументы гаспадарчага характару, культава-богаслужбовыя творы, творы па праву, сярод якіх асаблівае месца займае зборнік цара Хамурапі. “Кодэкс Хамурапі” – звод законаў вавілонскага цара, быў высечаны на базальтавым абеліску ў ІІ тысячагоддзі да н.э.
Найбольш поўныя звесткі назапашаны навукай пра бібліятэкі Асірыі, якая стала спадчынніцай шумерскай культуры. Багатыя бібліятэкі складаюць адну з асноўных культурных каштоўнасцей гэтай краіны. У большасці выпадкаў бібліятэкі Асірыі знаходзіліся ў палацах цароў, храмах сталічных і правінцыйных гарадоў. Самая ж буйная і найбольш вядомая сёння з бібліятэк Старажытнага свету – бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (668 – 631 гг. да н. э.), якая знаходзілася ў сталіцы Асірыі г.Ніневіі (па выніках археалагічных раскопак сяр. ХІХ ст.). Бібліятэка займала спецыяльныя, шыкоўна аздобленыя памяшканні двух палацаў цара, адзін з якіх называўся "Дом настаўленняў і парадаў". Асноўная частка бібліятэкі знаходзілася ў Львіным пакоі і ўключала багацейшыя зборы вавілонскай літаратуры. Фонд бібліятэкі складаў прыкладна 5-10 тыс. таблічак. Пра бібліятэку Ашурбаніпала можна сказаць, што яна мела універсальны характар: спіскі цароў; царскія пасланні; спіскі краін, рэк і гор; матэрыялы камерцыйнага характару; работы па матэматыцы; астраноміі і медыцыне; слоўнікі і працы па граматыцы, спіскі сінонімаў, буквары і іншыя падручнікі. Пісцоў навучалі не толькі асірыйскай мове, але і мёртвай шумерскай мове, на якой было большасць тэкстаў бібліятэкі. У асобным памяшканні знаходзіліся рэлігійныя тэксты. Менавіта ў гэтай бібліятэцы і быў знойдзены найбольш поўны тэкст міфа аб уладары Шумера Гільгамешы на акадскай мове.
Па распараджэнні Ашурбаніпала чыноўнікі збіралі і дастаўлялі яму арыгіналы, здымалі копіі з рэдкіх твораў. Шматлікія копіі здымаліся для ніневійскай бібліятэкі з архівасховішча Ніпурскага храма ў Вавілоне, якое налічвала больш за 100 тыс. дакументаў і займала 80 пакояў. У Ашурбаніпала працавала вялікая група вучоных і пісцоў. Найбольш папулярныя творы былі ў бібліятэцы ў некалькіх экземплярах.
У бібліятэцы вялася праца з фондам. На спецыяльных плітках указвалася назва твора (па першым радку), яго змест, колькасць таблічак, арыгінал ці спісак, а таксама месцазнаходжанне дакумента – пакой, паліца. Кожная “кніга” мела “бібліятэчную” пячатку, а дакладней “экслібрыс” з тэкстам “Палац Ашурбаніпала, цара цароў, цара краіны Ашур, якому бог Набу і багіня Гасліста даравалі вушы і зоркія вочы, каб расшукваць творы пісьменнікаў майго царства”.
“Кнігі”-таблічкі кожнага твора захоўваліся ў асобных скрынках ці гліняных ларцах. Французскі асірыёлаг Іахім Менан зрабіў спробу ўстанавіць парадак, у якім размяшчаліся кнігі ў бібліятэцы Ашурбаніпала. Па яго меркаванні асноўнымі сістэматычнымі аддзеламі бібліятэкі былі Граматыка; Гісторыя; Права і законы. Звычаі; Веды аб прыродзе; Геаграфія; Матэматыка; Астраномія; Магія; Догмы. Рэлігія; Легенды і казанні. На кожнай паліцы была гліняная “этыкетка”, памерам з мезены палец, з назвай той ці іншай галіны ведаў. Захаванасці фондаў дапамагала грозная перасцярога: “Таго, хто асмеліцца знесці гэтыя табліцы... няхай пакрае сваім гневам Ашур і Беліт, а імя яго і яго нашчадкаў назаўсёды няхай будзе перададзена беспамяццю ў гэтай краіне”. Фондамі маглі карыстацца толькі пэўныя чытачы. Скарбы асірыйскіх бібліятэк прызначаліся для правячай адміністрацыйнай культувай вярхушкі.
Сёння ў Брытанскім музеі захоўваецца звыш 27 тысяч таблічак або іх фрагментаў са збораў, які залічваюць па прыналежнасці цару Ашурбаніпалу.