Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции Библиотековед история.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

Лекцыя 12. Прыватныя кнігазборы Беларусі (хіх – пач. Хх ст.)

У залежнасці ад уладальніцкай прыналежнасці кнігазборы ХІХ ст. падзяляюцца на грамадскія, вучэбныя, царкоўныя і прыватныя. У Беларусі ў пачатку ХІХ ст. налічвалася дзесяткі прыватных бібліятэк са значнымі па аб’ёму зборамі, якія фарміравалі прадстаўнікі розных пластоў беларускага грамадства. Сярод іх патрэбна выдзеліць у першую чаргу сядзібныя кнігазборы заможнай шляхты:

– князёў Радзівілаў (у Нясвіжы); Сапегаў (у Дзярэчыне Слонімскага павета); Любецкіх (у Шчучыне); Вітгенштэйнаў (каля Вільні ў Верках); Паскевічаў (у Гомелі); графаў Тышкевічаў (у Лагойску); Плятэраў (у Краславе); Храптовічаў (у Шчорсах Наваградскага павета); Прозараў (у Хойніках Рэчыцкага павета); Вішнявецкіх (Братня Рэчыцкага павета); Гутэн-Чапскіх (у Станькава на Міншчыне: 8555 адзінак, у тым ліку 329 друкаў з эпохі Ягелонаў, рукапісы і каля 270 аўтографаў, у 1894 г. збор перамешчаны ў Кракаў, дзе створаны музей Чапскіх, Чапскі ўласнаручна склаў свій збор і выдаў 4 тамы каталогаў манет і медалёў. Ф.Коперам быў складзены таксама спіс друкаў эпохі Ягелонаў);

кнігазборы духавенства

  • кнігазбор Бергеля (у Слуцку, былі рукапісы і ўсходнеславянскія старадрукі);

прыватныя бібліятэкі прадстаўнікоў адукванага грамадства:

  • бібліятэка Масальскіх (у Бялынічах);

  • кнігазбор Слізняў (пад Слонімам);

  • Юндзілаў (у Івацэвічах);

  • Пуслоўскіх (у Мерачоўшчыне на Гродзеншчыне);

  • Тызенгаўзаў (у Паставах на Віцебшчыне);

  • Легатовіча (у Мінску);

  • збор Трамбіцкага (у Пружанскім раёне, меў рэдкія кнігі і рукапісы першага беларускага славіста, прафесара Віленскага універсітэта Міхала Баброўскага – працы па беларускім пісьменстве, гл. ЛіМ. 1970. 30 кастр.);

  • значная бібліятэка Ю.Жабы (у маёнтку Шо);

  • бібліятэка А.Ігнатовіча (у Гарадку пад Віцебскам, гл. Полымя. 1975. №8. С.247–249);

кнігазборы беларускіх краязнаўцаў, этнографаў:

  • Аляксандра Ельскага (у Замосці Ігуменскага павета);

  • Е.Р.Раманава (у Магілёве);

  • Г.Х.Татура (у Мінску. Больш за 30 год збіраў свае кнігі. Па даведкавых бібліяфільскіх выданнях у кнігазборы значылася каля 6500 тамоў славянскіх, расійскіх і польскіх кніг, прысвечаных Беларусі; лічыцца, што кнігазбор трапіў да Я.Тышкевіча, а потым у Львоўскі музей графа Шэптыцкага, збіралася выкупіць Расійская АН);

  • П.Н.Гаховіча (у Тураве Мінскай вобл.);

  • М.Гаўсмана (у Мінску);

  • А.Хмары (у Сёмкаве, набываў кнігі па дварах і плябанях, матэрыял па справах Польшчы і Літвы, шмат рэдкіх кніг, дакументаў. Бібліятэку наведаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўкі, да 1888 г. збор быў у Сёмкаве, потым з сядзібай перайшоў да родных Хельхоўскіх, у 1916 г. збор налічваў 5 000 адзінак, у 1918 г. падпаў пад знішчэнне);

асобныя бібліяфільскія калекцыі:

  • С.П.Зубакіна (у Мінску, найбольш буйны і знакаміты ў ХІХ – пачатку ХХ ст. кнігазбор выкладчыка Мінскай гімназіі, філолага. Налічваў каля 10 000 тамоў па гісторыі, прыродазнаўстве, усеагульнай і расійскай славеснасці, кнігі былі адзначаны пячаткай і экслібрысам, Беларуская Рада збіралася выкупіць кнігазбор пасля смерці З., аднак была рэквізавана бальшавікамі і стала базай для папаўнення іншых бібліятэк);

  • І.Х.Каладзеева (у Новабарысаве, самы значны кнігазбор у Расіі, прысвечаны руска-французскай вайне 1812 г., адлюстроўваючы эпоху 1805–1815 гг., быў перамешчааны ў Расію і ахвяраваны ў 1912 г. маскоўскаму музею 1812 г.);

  • П.А.Горскага (у Бабруйску);

  • Ф.А.Кудрынскага (у Нясвіжы);

  • А.М.Семянтоўскага-Курылка (у Полацку);

  • І.Я.Спрогіса (у Вільні);

  • В.І.Харкевіча (у Вільні);

  • Г.М.Юрчанка (у Віцебску) і іншыя.

Гэтыя прыватныя зборы ўяўлялі з сябе кнігазборы на славянскіх і замежных мовах, былі даступнымі не толькі пэўнаму колу асобаў, але былі вядомымі па ўсёй Расіі. Так, амаль усе названыя бібліяфільскія кнігазборы былі адзначаны ў вядомых польскіх і расійскіх бібліяфільскіх выданнях таго часу: Радзішэўскага Ф. (Wiadomość historyczno-statystyczna o znakomitszych bibliotekach I archiwach, publicznych I prywatnych… Kraków, 1875), Парадзелава М.Я. (Адресная книга русских библиофилов и собирателей гравюр, литографий, лубков и прочих произведений печати. М., 1904), Шумскага Е.А. (Справочная книга для русских библиофилов и коллекционеров. Одесса, 1905).

Акрамя характэрнага для Беларусі ХІХ ст. фармавання сядзібных кнігазбораў, займаліся калекцыянаваннем і пісьменнікі (У.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч), навукоўцы (у Вільні, Мінску – Легатовіч, Баброўскі, Бампі, Зубакін).

Прадстаўленая класіфікацыя калекцый можа быць дапоўнена таксама такімі асаблівасцямі, як моўная (нацыянальная): кнігазборы, якія лічыліся на той час яшчэ і польскімі (асноўная частка), расійскімі (асбліва пасля паўстання 1863–1864 гг.), яўрэйскімі (Напрыклад, Бампі, Рабіновіча, Цукермана, Ландсберга), татарскімі; а таксама рэлігійныя (езуіцкія – да 1773 г., уніяцкія – да 1836 г., іншых каталіцкіх ордэнаў (ліквідаваны ў асноўным да 1860-х гг. ХІХ ст.), праваслаўныя, зборы мячэцяў (у асноўеым рукапісныя) і старасвецкія (каля Веткі).

Прыватныя кнігазборы Беларусі сталі своеасаблівай і ўнікальнай з’явай у гісторыі бібліятэк ХІХ – пач. ХХ ст. ст., бо па-сутнасці выконвалі функцыі пэўных навуковых і грамадска-культурных цэнтраў Беларусі. Такім з’яўляўся, да прыкладу, Музей старажытнасцей і бібліятэка Аляксандра Ельскага (1834–1916). Кнігазбор пісьменніка, літаратара, краязнаўццы, бібліяфіла, які размяшчаўся ў яго маёнтку ў Замосці недалёка ад Мінска. Налічваў каля 10 тыс. Тамоў. Пераважалі польскія выданні, пачынаючы ад ХVI ст. да новых часоў. Былі таксама выданні на лацініцы, рускай, французскай і іншых еўрапейскіх мовах па розных галінах ведаў: па гісторыі, праву, нумізматыцы, палітыцы, белетрыстыцы, мастацтву (вельмі багаты аддзел). Шырокая карэспандэнцыя Ельскага дазваляла яму мець неабходныя бібліяфільскія кантакты з Мінскам, Вільняй, Варшавай, Кракавам, С.-Пецярбургам, Масквой, Дрэздэнам і інш. Свае творы ён друкаваў, адліваючы ўручную шрыфты для капіравання ў маёнтку, такім чынам пашыраў і распаўсюджваў свае творы па вёсках. Супрацоўнічаў з шэрагам навуковых таварыстваў: Сяброў навукі (у Вільні, куды падараваў вялікую колькасць карэспандэнцыі А.Ктркора), Кракаўскай акадэміяй, Вольным эканамічным таварыствам, Румянцаўскім музеям, Маскоўскім этнаграфічным таварыствам і інш. Апублікаваў першапачатковы спіс выданняў на беларускай мове ў часопісе “Край” (СПб., 1886. №30. С.14), у 1892 г. у 8 т. “Вялікай ілюстраванай энцыклапедыі (польскай)” надрукаваў працу “Беларуская літаратура і бібліяграфія”, у якой улічаны адзінкі беларускіх замежных выданняў, усе выданні Дуніна-Марцінкевіча, В.Карартынскага, А.Ельскага, Я.Лучыны, даюцца звесткі аб першым выданні 1891 г. “Дудкі беларускай” Ф.Багушэвіча. Ад кнігазбору па адных меркаваннях засталося 650 асобнікаў, па іншых – звыш 2 000 матэрыялаў (?), якія, у асноўным, знаходзяцца ў Польшчы (у Кракаве, Варшаве, Вільні, Мінску, Львове, Кіеве). Меў таксама багатую калекцыю аўтографаў (А.Міцкевіча – 2 партфелі, якія зараз знаходзяцца ў Кракаве).

Асноўнымі крыніцамі фармавання бібліяфільскіх кнігазбораў быў мясцовы кніжны гандаль: у кнігарнях і на кірмашах распаўсюджваліся новыя расійскія і замежныя выданні, а таксама купляліся і прадаваліся старыя кнігі (Аляксандр Валіцкм і Соф’я Савіцкая, Бейліны, Завадскія, Сыркін, Фрумкін, Фрэнкель, Гарадзенскі, Гадлеўскі і інш.). Кніжны гандаль быў выгаднай справай. У адной толькі Вільні ў 1860-я гг. Было 15 кнігарняў, быў буйны кніжны склад купца Нэймана і вялікі кніжны магазін. У Мінску лік кнігарняў таксама быў значны: у другой палове ХІХ ст. – у сярэднім да 12 кнігараняў штогод былі адкрыты для чытачоў і пакупнікоў. Быў распаўсюджаны букіністычны гандаль. На пачатак ХХ ст. у Вільні было ўжо 40 кніжных магазінаў, 11 бібліятэк, 2 кабінеты для чытання, 35 друкарняў, 10 літаграфій, 15 хуткадрукарняў, каля 200 друкарскіх машын і 700 рабочых дзень і ноч прадаўжалі справу Ф.Скарыны (З надрукаванай справаздачы Інспектара друкарняў г.Вільні за 1902 г.). З 1818 г. у Вільні дзейнічала Друкарскае таварыства, якое мела на мэце друкаваць і распаўсюджваць у народзе сваю прадукцыю. Правінцыя жыла тым, ўто зыходзіла з цэнтра Літвы – Вільні.

На пачатку ХІХ ст. у Беларусі была разгорнута дзейнасць Румянцаўскага гуртка па збору рэдкіх рукапісаў, дакументаў і выданняў у калекцыю графа-бібліяфіла Румянцава. Сярод сяброў гэтага гуртка былі гамяльчане, палачане, віленцы І.Грыгаровіч, І.Даніловіч, І.Лабко, П.Сасноўскі. У 18128 г. па загаду цара быў створаны Румянцаўскі музей і кніжныя скарбы, сабраныя на Беларусі, былі перавезены з С.-Пецярбурга, дзе яны былі ў асноўным сканцэнтраваны, у Маскву.

Ужо ў 1837 г. загадам цара Мікалая І пачалася адсылка з беларускіх гарадоў грамат і “слупкоў”, рукапісных кніг у Пецярбургскую Археаграфічную камісію. Мінскі гурток Варшаўскага таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. таксама займаўся аховай культурнай спадчыны, якая мела каштоўнасць для польскай дзяржавы ад вывазу ў Расію, збіраючы так званыя польскія матэрыялы, якія пасля былі вывезены ў Польшчу.