Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPORY_bib_menedzhment.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
211.46 Кб
Скачать

3.Асноўныя катэгорыі бібліятэчнага менеджменту, іх характарыстыка.

Катэгорыі менеджменту– гэта найбольш агульныя і фундаментальныя паняцці, якія адлюстроўваюць працэсы ўпраўлення арганізацый.

Састаў асноўных катэгорый менеджменту:

Аб’екты і суб’екты менеджменту

Віды менеджменту

Прынцыпы і метады менеджменту

Функцыі менеджменту

Аб’екты менеджменту. Аб’ектамі менеджменту могуць быць любыя віды дзейнасці, дзе трэба арганізацыя і ўпраўленне.

Выдзяляюць тры групы аб’ектаў менеджменту:

Калектывы і арганізацыі (бібліятэкі, асацыяцыі)

Масавыя мерапрыемствы, акцыі (тэматычныя выстаўкі, прэзентацыі, канферэнцыі)

Тавыры і паслугі

Суб’екты менеджменту –гэта менеджэры, кіраўнікі рознага ўзроўню, якія займаюць пасады ў бібліятэцы.

Віды менеджменту, адрозніваюць агульны і генеральны менеджмент.

Функцыі менеджменту. Яны вызначаюць устойлівы склад спецыфічных відаў ўпраўленчай дзейнасці. (Планаванне, арганізацыя, матывацыя, кантроль).

4.Гісторыя развіцця і законы бібліятэчнага менеджменту.

У вузкім значэнні «менеджмент» гэта ўпрауленне арганізацыяй.

Менеджмент– гэта самастойны від прафесійнай дзейнасці, якую здзяйсняе арганізацыя ва ўмовах рынку для дасягнення вызначаных мэт шляхам рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных і працоўных рэсурсаў з прымяненнем прынцыпаў і метадаў эканамічнага механізму менеджменту.

Менеджмент сфарміраваўся ў вытворчай сферы ЗША на мяжы 1920-х і 1930-х гадоў.Заснавальнікам быў амерыканскі інжынер Ф. Тэйлар. Ён трактаваў менеджмент так: 1)гэта самастойны від дзейнасці; 2)арганізацыя выйграе, калі кожная група работнікаў сканцэнтруецца на частку работы (спецыялізацыя).

Важны ўклад у развіццё менеджмента ўнеслі Г. Гант (распрацаваў сістэму вызначэння ўзроўню зарплаты, тэорыю лідэрства) і Ф. і Л. Джылбертаў (распрацавалі навуковыя прынцыпы арганізацыі рабочага месца).

У пачатку 20 ст. сфарміравалася першая навуковая плынь – школа «навуковага менеджменту».

Законы менеджмента дзеляцца на суб’ектыўныя і аб’ектыўныя.

Суб’ектыўныя(або законы для арганізацый) вызначаюць прававую прастору у якой працуе арганізацыя. Аб’ектыўныя(або закон арганізацый) адносяцца: закон сінергіі, закон самазахавання, закон развіцця, закон інфармацыйнай упарадкаванасці.

Закон сінергіівызначае набор кампанентаў і іх элементаў для любой арганізацыі, пры якім яе патэнцыял будзе вышэй(ці ніжэй), чым простая сума патэнцыялу гэтых кампанентаў. Пры сінергіі 2+2 павінна быць 5.

Закон самазахавання. Гэта імкненне арганізацыі захаваць сябе, выжыць, захоўваючы пры гэтым патэнцыял. Патэнцыял арганізацыі павінен пераўзыходзіць энергію негатыўных уздзеянняў у 10-15 разоў.

Закон развіцця.Расказвае, як кожная арганізацыя імкнецца дасягнуць большага патэнцыялу пры праходжанні ўсіх этапаў жыццёвага цыкла.

Жыццёвы цыкл уключае 8 этапаў: узнікненне ідэй аб стварэнні арганізацый, стварэнне арганізацый, рост арганізацыі, спеласць арганізацыі, насычанасць, спад, крах, ліквідацыя.

Закон развіцця мае свае задачы захаваць стабілізацыю.

Закон інфармацыйнай упарадкаванасці сцвярджае, чым большым узроўнем валодае арганізацыя, тым большы тэзіс верагоднасці квітнець.

Наступства: інфармаванасць работніка пасля дасягнення пэўнага ўзроўню пераходзіць у кампетэнтнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]