Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPORY_bib_menedzhment.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
211.46 Кб
Скачать

16.Асноўныя прынцыпы ўпраўлення бібліятэчным персаналам.

17.Кадравая палітыка бібліятэкі. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі

кадраў.

18.Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты бібліятэчнага менеджменту.

Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты менеджментуаб’ядноўваюць дзейнасць асобай групы людзей па арганізацыі і кіраўніцтву намаганнямі ўсяго персаналу для дасягнення вызначаных мэт. Сюды адносіцца сістэма ўлады, якая рэгулюе адносіны паміж кіраўніком і падначаленнымі, дзе адлюстроўваюцца культура грамадства, яго традыцыі і звычаі.

Поспех дзейнасці бібліятэкі вызначаецца з’яднанасцю персаналу, давяральнымі і ўзаемавыгаднымі адносінамі паміж кіраўніцтвам і супрацоўнікамі. Для гэтага трэба, каб кадравая палітыка прадугледжвала:

Адзіны статус для ўсіх работнікаў.

Прывабліванне на работу спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.

Максімальнае дэлегіраванне паўнамоцтваў, з мэтай даць адчуць свае магчымасці ва ўпраўленчай дзейнасці.

Імкненне выказваць свій пункт гледжання на стан спраў.

Заахвочванне гарызантальных сувязей.

Рэгулярная рэарганізацыя розных служб для ўпраўленчых структур з мэтай прадухілення іх абюракрачвання.

Неад’емнай часткай бібліятэчнага менеджменту з’яўляюцца ўменне ўпраўляць людзьмі, арыентацыя на чалавека, на яго творчыя магчымасці. Трэба, каб людзі радаваліся выхаду на работу, з цікавасцю працавалі.

Да сацыяльна-псіхалагічных праблем упраўлення бібліятэчнай справай адносяцца:

Задаволенасць працай, фактары, якія на яе ўплываюць.

канфлікты ў бібліятэцы і шляхі іх вырашэння.

19.Канфлікты ў бібліятэцы.

В. Зігерт і Л. Ланг вылучаюць наступныя віды канфліктаў:

Матывацыйныя – узнікаюць з-за недаацэнкі псіхалагічных патрэб чалавека.

Камунікацыйныя – узнікаюць з-за няправільна пададзенай інфармацыі, адсутнасці наладжнай “зваротнай сувязі” паміж кіраўнікамі і падначаленымі.

Ролевыя – выклікаюцца дысгармоніяй некалькіх “роляў”, якія даводзіцца “іграць” супрацоўніку.

Канфлікты, абумоўленыя ўладай і безуладдзем, калі кіраўніку процістаіць апазіцыя.

Канфлікты-фантомы – узбуджаюцца з-за чагосьці, што існуе толькі ва ўяўленні людзей.

Канфлікты, якія ўзнікаюць у асабістым жыцці супрацоўнікаў і закранаюць прафесійную сферу: пагаршаюць настрой, звужаюць зносіны.

Тыпы канфліктаў:

Унутрыасабовыя (узнікаюць у выніку нестабільнасці ў працоўным становішчы, адсутнасці росту па службе. Вырашаюцца яны шляхам зняцця прычын, якія іх парадзілі).

Міжасабовыя(Ён можа ўзнікнуць на дзелавой і на асабовай аснове. Канфліктнымі бываюць сітуацыі, калі кіраўнікі падраздзяленняў спрачаюцца паміж сабой за выдзяленне дадатковых рэсурсаў: кадраў, абсталявання, прэмій. Узнікае канфлікт і паміж асобамі, якія прэтэндуюць на адну пасаду. Гэтыя канфлікты носяць устойлівы характар і ўласцівы жаночым калектывам бібліятэк, дзе прэваліруюць нефармальныя адносіны).

Паміж асобай і групай(гэтыя канфлікты ўзнікаюць па розных прычынах. Прычыны абумоўлены самой арганізацыйнай сітуацыяй і сведчаць аб неабходнасці адпаведных структурных змяненняў. Вытокамі канфлікту часам бывае процістаянне нефармальных груп, якія склаліся па ўзроставай прыкмеце. Напрыклад, ветэранаў бібліятэкі бывае раздражняе несур’ёзная, на іх погляд, моладзь).

Групавыя(паміж групамі могуць мець месца нездаровыя канфліктныя сітуацыі. Могуць насіць прагрэсіўны і рэгрэсіўны характар).

Важным сродкам вырашэння канфліктных сітуацый з’яўляецца ўпраўленне імі.

Спосабы ўпраўлення: структурнае ўпраўленне канфліктнымі сітуацыямі і міжасабовае ўпраўленне.

Да структурнага ўпраўлення канфліктнай сітуацыяй адносяцца чатыры метады: дакладнае тлумачэнне патрабаванняў да работы, выкарыстанне каардынацыйных і інтэграцыйных механізмаў, устанаўленне агульнабібліятэчных комплексных мэт, выкарыстанне сістэмы ўзнагароджання.

Да міжасабовых спосабаў вырашэння канфліктаў адносяць:ухіленне (пазбягаць спрэчак), згладжванне, кампраміс (дамаўляцца), фарсіраванне, канфрантацыя (адкрыты абмен думкамі для дасягнення аптымальных рашэнняў).

Канфлікты ў калектыве непазбежны, і задача кіраўніка ў тым, каб знайсці найлепшыя спосабы і шляхі іх вырашэння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]