Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

Прадмова

Структурная геалогія мае сваю багатую гісторыю станаўлення і развіцця і займае важнае месца сярод навук аб Зямлі. У сістэме геалагічных дысцыплін курсу «Структурная геалогія» адводзіцца вялікая роля. Выкладанне яго пачынаецца ў трэцім семестры. Студэнты вывучаюць асновы структурнай геалогіі, засвойваюць такія паняцці, як «слой», «элементы заляган­ня слоя і плоскасці разлому», «магутнасць слоя», «элементы складкавых структур», «марфалогія і марфаметрыя структурных форм», «асадкавыя і магматагенныя структуры». Будучыя геолагі набываюць умен­не ў выкарыстанні асноўных тэрмінаў, вучацца рабіць замеры элементаў залягання слаёў і іншых мар­фаметрычных параметраў структурных форм на мяс­цовасці, а таксама па геалагічных картах і профілях.

Мэта курса – навучыць студэнтаў складаць геала­гічныя і структурныя карты, профілі і іншыя двух- і трохмерныя мадэлі структурных форм; рабіць вымярэнні элементаў геалагічных і тэктанічных структур, што неабходна пры пошуках і разведцы карысных выкапняў.

Гэта выданне скіравана на тое, каб дапамагчы будучым геолагам зарыентавацца ў прымяненні метадаў структурных да­сле­да­ванняў, у вывучэнні розных ты­паў геалагічных карт (чацвяр­цічных і дачацвяр­цічных адкладаў, тэктанічных, геафізічных і інш.), у тым ліку і тых, якія адносяцца да тэрыторыі Беларусі.

У дапаможніку паказаны розныя віды мадэлі­равання пры вывучэнні структурных форм, што з’яўляецца надзвычай актуальным у сувязі з бурным раз­віццём вылічальнай тэхнікі і сучасных камп’ютэрных графічных праграм.

Для большай нагляднасці ў кнізе прыведзены рысункі з падручнікаў М. Паўлінава «Структурная геалогія і геалагічнае карціраванне з асновамі геатэктонікі» і А. Міхайлава «Струк­турная геалогія і геалагічнае карціраванне».

1. Паняцце структурнай геалогiі

Існуюць два найбольш характэрныя вызначэнні:

1. Структурная геалогiя – гэта геалагiчная дысцыплiна, якая займае найважнейшае месца ў разуменнi структуры Зямлi ў цэлым i асобных яе частак аж да драбнейшых мiкрачасціц, ад агульнай тэктанiчнай будовы мегаструктур Зямлi да тонкiх мiкраструктур горных парод.

2. Раздзел геатэктонiкi, якi вывучае формы залягання горных парод i тэктанiчныя парушэннi (складкавыя, разрыў­ныя, магматагенныя) Зямлi ў цэлым, распрацоўвае класiфiка­цыю гэтых форм у сувязi з заканамерным iх размеркаваннем i спалучэннем у зямной кары на глыбiню i па плошчы. Гэта навука займаецца вывучэннем структурных форм малогаiсярэдняга памеру, пакiдаючы буйныя формы геатэктонiцы.

Структурная геалогiя мае вялiкае значэнне для пошукавыхiразведачна-эксплуатацыйных работ, таму што намнажэннiболь­шасцiкарысных выкапняў, напрыклад вугалю, нафты, газу, металаўiiнш., злучаны з пэўнымі тыпамі структурных форм. Сiнонiмы структурнай геалогii: геатэктонiка (тэктонiка) марфа­лагiчная, геатэктонiка апiсальная.

Геатэктонiка – адна з найважнейшых геалагiчных дысцып­лiн, якая вывучае асаблiвасцiбудовыiразвiцця зямной кары, рухаўiдэфармацый горных пород у прасторыiчасе ў межах зям­ной кары ва ўзаемасувязiз глыбiннымiпрацэсамi. Паводле М. Шацкага, геатэктонiка – навука аб будовеiразвiццiзямной карыiЗямлiў цэлым.

Структура ў геатэктонiцы – прасторавая форма залягання горных парод. Гэта назва вельмiшырока ўжываецца ў тэктонiцы адносна структуры Зямлiў цэлым, яе асобных рэгіёнаўiневя­лiкiх тэрыторый. Часта структурай называюць розныя тыпы складак, падняццяў, купалаўiiншыя элементарныя формы заляганнягорных парод. Менавiта гэтых назваў мыiбудзем у далейшым прытрымлівацца ў межах курса структурнай геалогii.

Cтруктурная геалогiя мае вялiкае значэнне:

  • пры геалагiчнай здымцы (картаграфаваннiiпрафiляваннi);

  • пошуках iразведцы карысных выкапняў;

  • вывучэннiпрыродных гiдрарэсурсаў;

  • iнжынерным будаўнiцтве;

  • узнаўленнi гiсторыi развiцця дадзенага ўчастка зямной кары.

Курс структурнай геалогii абапiраецца на веданне асноў агульнай геалогii (мiнералогii, петраграфii, стратыграфii і інш.) i цесна звязаны з iншымi кiрункамi геатэктонiкi (рэгiянальнай, параўнаўчай), а таксама з геафiзiкай, геахiмiяй, геаметрыяй, матэматыкай, механiкай, фiзiкай i г. д.

2. Метады даследаванняў геалагічных структур

Для вывучэння форм залягання горных парод iтэктанiчных парушэнняў структурная геалогiя карыстаецца традыцыйнымі метадамiгеалагічных даследаванняў, у прыватнасці, геалагіч­най здымкай паверхневай і глыбіннай, а таксама спецыфічнымі, да якiх адносяцца: метады структурнага складання карт і про­філяў, вывучэння магутнасцей, фацый і фармацый і інш. Пры глыбінным вывучэнні структур вельмі шырока выкарыстоўва­юцца геафізічныя метады даследаванняў: сейсмаразведка, гра­вітацыйная і магнітная здымка і інш.

Усе метады структурнай геалогiiможна падзялiць на дзве асноўныя групы –марфалагічнуюігенетычную.

Марфалагiчная група займаецца даследаваннем формы цел горных парод першаснага становішча і парушаных структур (складак, трэшчын, разрываў,iншых змяненняў), а таксама іх спалучэнняў (палявыяiглыбiнныя даследаваннi, геаметрычныiколькасны аналiз).

Генетычная група ўключае вывучэнне кiнематыкiўтварэння структурных форм (першасныхiдругасных)iдынамiкiдэфармацый горных парод (дзеянні тэктанiчных напружанняў сцiс­кання, расцяжэння або зруху паверхняў, да якіх яны былі пры­кладзены),у тым ліку эксперыментальныя даследаваннiдэфармацый пародiмадэліраванне развiцця буйных структур зямной кары. Пры гэтым структурная геалогiя звычайна не разглядае паходжанне сiл, якiя выклiкаюць тыя цiiншыя дэфармацыi. Гэтымiпраблемамiзаймаецца агульная геатэктонiка.