Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

4. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт

Асновай любой геалагiчнай карты з’яўляецца гарызантальная, нахiленая або вертыкальная плоскасць, на якую праектуюцца формы (структуры), што выходзяць на паверхню або знаходзяцца на глыбіні. Звычайна такой плоскасцю з’яўляецца гарызантальная з каардынатнай сеткай – тапаграфiчная аснова, у якой выкарыстаны адзін з вiдаў праекцый (ад лац.projectio– выкiдванне наперад).

Асноўнымiпраекцыямi, якiя ўжываюцца ў картаграфiiiгеа­дэзii, з’яўляюцца артаганальная (паралельная)iцэнтральная.

Артаганальная (паралельная) праекцыя– атрымлiваецца та­ды, калiпраз усе кропкiпэўнай фiгуры праводзяцца прамыя, паралельныя дадзенаму напрамку да перасячэння з плоскасцю праектавання. У выпадку наземнай здымкiпаралельныя прамыя супадаюць з напрамкам сiлы цяжару. Артаганальная праекцыя мае асобае значэнне ў начартальнай геаметрыi.

Цэнтральная праекцыя – атрымлiваецца тады, калiз пэўнай кропкi0(цэнтра праекцыi) праз усе кропкiфiгуры праводзяцца прамыя да перасячэння з плоскасцю праекцыi. Кропкiна гэтай плоскасцiiўтвараюць адлюстраванне (праекцыю) фiгуры. У час аэрафотаздымкiцэнтрам праекцыiз’яўляецца аб’ектыў апарата, а плоскасць праекцыi– фотаплёнка.

Асноўнымiтыпамiкартаграфiчных праекцый з’яўляюцца: азiмутальная, цылiндрычнаяiканiчная (рыс. 1).

Азiмутальная праекцыя – картаграфiчная праекцыя, пара­лелi нармальнай сеткi якой – канцэнтрычныя акружнасцi, а мерыдыяны – iх радыусы, што разыходзяцца ад агульнага цэнтра паралелей над вугламi, роўнымi рознiцы даўгот. Нармальныя азiмутальныя праекцыi выкарыстоўваюцца для карт палярных краiн, а папярочныя i касыя – для карт зямных паў­шар’яў i ма­церыкоў, а таксама карт зорнага неба, Месяца i iншых планет.

Цылiндрычная праекцыя– картаграфiчная праекцыя, мерыдыяны якой роўнааддаленыя паралельныя прамыя, а пара­лелi– перпендыкулярныяiм прамыя. Такiя праекцыiўжыва­юцца для адлюстравання тэрыторый, выцягнутых уздоўж экватара або паралелей. Пры стварэннiтапаграфiчных карт звычайна выкарыстоўваюць роўнавугольную папярочна-цылiндрычную праекцыю.

Канiчная праекцыя– картаграфiчная праекцыя, паралелiякой маюць выгляд канцэнтрычных акружнасцей, а мерыдыяны –iх радыусы, вуглы памiж якiмiпрапарцыянальны рознiцы даўгот. Гэтыя праекцыiвыкарыстоўваюць для карт тэрыторый, выцягнутых уздоўж паралелей.

Аднак пры любой праекцыі звычайна немагчыма поўнасцю пазбегнуць скажэння рэальнай формы геалагiчных структур. Найбольшыя скажэннiатрымліваюцца на полюсах Зямлi.

Наменклатурныя iндэксыiмаштабы геалагiчных карт

Усе вышэйназваныя праекцыiўжываюцца ў картаграфiiдля адлюстравання паверхнiзямнога сфероiда. З 1898 г. ужываецца адзiная Мiжнародная сiстэма разграфкiiнаменклатуры карт. Гэта сiстэма прадугледжвае дзяленне ўсяго зямнога шара на калоныiрады (гл. рыс.1, гід).

Калона (зона, паласа)– частка сфероiда, выцягнутая з поўначы на поўдзень, якая мае азiмутальны вугал ад цэнтра Зямлi6. Калоны нумаруюцца арабскiмiлiчбамiад 1 да 60 супраць гадзiннікавай стрэлкi(у бок кручэння Зямлi).

Рад (пояс)– частка зямной паверхнi, папярочная восiЗямлiз памерам азiмутальнага вугла ад цэнтра Зямлi4. Рады абазначаюцца лiтарамiлацiнскага алфавiта адАдаWад экватара да полюсаў.

Калонамiiрадамiзямны сфероiд аказваецца падзеленым на сфераiдальныя трапецыi, якiя маюць памеры 4 па шырацеi6па даўгаце. Кожная з гэтых трапецый уяўляе сабой наменклатурны лiст карты маштабам1 : 1 000 000, нумар якога абазначаецца злучэннем адпаведнай лiтары радаiнумара калоны. Напрыклад,N-35.

Абазначэнне наменклатурных лiстоўiншых маштабаў,iх колькасць у межах большых па памеры лiстоў, памеры ў градусах па шырацеiдаўгаце паказаныў табліцы.

Усе карты ў залежнасцiад маштабу можна падзялiць:

  • на аглядныя – карты маштабу больш за 1 : 1 000 000, гэта значыць – 1 : 1 500 000, 1 : 2 500 000 i больш дробнага маштабу;

  • дробнамаштабныя – маштабу 1 : 1 000 000, 1 : 500 000;

  • сярэднемаштабныя – маштабу 1 : 200 000, 1 : 100 000;

  • буйнамаштабныя – маштабу 1 : 50 000, 1 : 25 000;

  • дэталёвыя – маштабу 1 : 10 000 i буйнейшыя.