Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

3. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii

Першыя звесткiпра структурную геалогiю адносяцца да канцаXVIст., калiД. Оўэн у час вывучэння вугальных радовiшч у Паўднёвым Уэльсе зрабiў выснову, што заляганніпластоў вугалюiвапняку прасочваюцца на вялiкую адлегласцьiсклада­юць трывалыя комплексы. Геалагiчныя работы па-ранейшаму ў знач­най ступені вызначаюцца патрэбамiпрамысловасцiі сельскай гаспадаркі ў карысных выкапнях, якiя вышуквалiна аснове геалагiчных ведаў, у тым ліку і па структуры геалагічных цел. Навуковыя даследаванні былі выкліканы цікавасцю чалавека да прыроды,iмкненнем пазнаць будовуiсклад Зямлi, яе нетраў. Навукоўцы таксама суправаджалі практычныя задачы пошукаў і здабычы розных відаў карысных выкапняў, прапануючы новыя метады даследаванняў і распрацоўваючы новыя тэхналогіі выкарыстання мінеральнай сыравіны.

Вытокiструктурнай геалогiiяк асобнай галіны ведаў можна знайсцiў працах Н. Стэно, Р. Дэкарта, Г. Лейбнiца, датаваныхXVIIст. Дацкiвучоны Н. Стэно, вывучаючы Апенiны, падзялiў пароды на асадкавыяiвывергнутыя. Ён вызначыў некалькiасноўных характарыстык слаёў горных парод:

  • слой – непарыўнае цела, якое абмежавана дзвюма пара­лельнымi плоскасцямi;

  • слой залягае гарызантальна, калi ён не парушаны;

  • нахiленае заляганне слоя сведчыць аб дэфармацыi парод.

У 1683 г. Дж. Лiстэр прапанаваў Брытанскаму каралеўскаму таварыству складаць адмысловы вiд карт мясцовасцiз указаннем тыпаў залягання парод, а ў спецыяльных таблiцах адлю­строўваць паслядоўнасць напластавання парод зверху ўнiз (правобраз стратыграфiчных калонак).

У 1782 г. Э. Палас абазначыў на карце пароды штрыхамi, а падзенне парод – значкамi. Гэта карта паклалапачатак складанню структурных карт, на якіх адлюстроўваліся элементы залягання пластоў горных парод.

Выключна важнае значэнне для развiцця структурнай геало­гiiмелiпрацы М. Ламаносава, А. Вернера, Дж. Гетана, Э. дэ Бамонаiiншых вучоных, якiя ўдасканальвалiметады структурнай геалогii, паказвалiна геалагiчных картах элементы залягання парод і адзначалiпараметры структур. Але толькiўXIX ст. былiзакладзены асновы структурнай геалогiiяк навукі ў сучасным разуменнi. Падставай, на якой грунтуецца сучасная структурная геалогiя, з’яўлялася геалагiчная здымка, заснаваная на дасягнутых у той час поспехах картаграфii, стратыграфiiiгеалогiiкарысных выкапняў. Менавіта ўXIXст. у многіх еўрапейскiх краiнах, у тым лiкуiў Расiйскай імперыi, пачалася буйнама­штабная геалагiчная здымка.

На тэрыторыi Расii (уключаючы паўночна-заходнюю частку, гэта значыць тэрыторыю сучаснай Беларусі) пачалі рабіць дзеся­цівярстовую геалагiчную здымку. Кіравалі правядзеннем гэтай здымкi такія вядомыя геолагі, як А. Карпiнскі, I. Му­шкетаў, В. Обру­чаў i iнш. Якраз у той час А. Карпiнскi ўпер­шыню пры­мяніў метад аналізу гiсторыка-геалагiчных змен структуры зямной кары (метад тэктанiчнага аналiзу). Ён стаў за­снавальнiкам славутай школы расiйскiх, а пазней і савецкiх геолагаў, такiх як I. Губкiн, А. Архангельскi, В. Вернацкi, А. Ферсман, В. Обручаў.

Распрацаваныя да 1930-х гг. метады структурнай геалогii(структурна-гiстарычны, структурна-геаметрычныiструктурна-фацыяльны) шырока ўжывалiся М. Шацкiм, А. Архангельскiм,I. Губкiным, М. Цецяевым, У. Белавусавым, А. Багданавым, В. Хаiнамiiншымі пры складаннiтэктанiчных схемiкарт СССРiУсходне-Еўрапейскай платформы. Пры гэтым вялiкая ўвага на­давалася прагнозу радовiшч розных тыпаў карысных выкапняў. Структурна-геалагiчны аналiз праводзiўся ў комплексе зiншымiгеалагiчнымiдысцыплінамі: агульнай (дынамiчнай) геалогiяй, гiстарычнай геалогiяй, стратыграфiяй, седыменталогiяй, рэгiя­нальнайiпараўнаўчай (генетычнай) тэктонiкайiiнш.

Структурная геалогiя ў Беларусiпачала фармiравацца ў са­вецкiчас. Першыя буйныя тэктанiчныя структуры на нашай тэ­рыторыiбылiпаказаны на тэктанiчных схемах СССР (Прыпяцкая ўпадзiна, Беларуская антэклiзаiiнш.), зробленых у 1920–1930-я гг. Тэктанiчныя схемы Беларусiбылiскладзены незадоўга да вайны ў канцы 1930 – пачатку 1940-х гг.Iх аўта­рамiбылiГ. БагамолаўiЗ. Гарэлiк. На гэтых схемах былiнанесены ізагіпсы фундаменту, пазначаны найбольш значныя разломы, у тым ліку і тыя, якiя абмяжоўваюць Прыпяцкую ўпадзiну. Пасля вайны структурна-тэктанiчныя даследаваннiпачалiразвi­вацца вельмiiнтэнсiўна. У Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце (БелНДГРІ) сфарміравалася навуковая тэктанічная школа пад кіраўніцтвам З. Гарэлiка, у якую ўвайшлі такія вядомыя навукоўцы, як Ж. Хацько, А. Бала­бу­шэвiч, Р. Айзберг, Э. Ляўкоў і інш. Другі цэнтр тэктанічных да­следаванняў быў сфарміраваны пазней у Інстытуце геахіміі і геа­фізікі АН БССР Р. Гарэцкім, які, вярнуўшыся ў Беларусь з Масквы, у 1971 г. стварыў лабараторыю агульнай і рэгіянальнай тэктонікі, дзе былі падрыхтаваны такія вядомыя навукоўцы, як В. Канішчаў, Г. Зінавенка, В. Масквіч, А. Карабанаў, У. Кажэ­наў, К. Манкевіч, М. Нагорны, У. Талсташэеў і інш. З пераходам на працягу 1980–1990-х гг. тэктаністаў з БелНДГРІ ў Інстытут геахіміі і геафізікі дзве школы аб’яд­наліся ў адну пад кіраўніц­твам акадэміка Р. Гарэцкага.

За час існавання тэктанічнай школы ў Беларусі вывучана тэктанічная будова тэрыторыі Беларусі і Усходне-Еўрапейскай платформы ў цэлым; высветлены асаблівасці геадынамікі асадкавых басейнаў на тэрыторыі Беларусі, саляной тэктонікі ў Пры­пяцкім палеарыфце. Вынікі работ прадстаўлены на Тэктанічнай карце Беларусі (1974); у Нацыянальным атласе Рэспублікі Беларусь, у больш як 1000 артыкулах і манаграфіях, сярод якіх: В. Канішчаў «Саляная тэктоніка Прыпяцкага прагіну» (1975), «Тэктоніка Беларусі» (пад рэд. Р. Гарэцкага, 1976), «Тэктоніка Прыпяцкага прагіну» (пад рэд. Р. Гарэцкага, 1979), У. Кажэнаў «Беларуская антэкліза. Будова, развіццё, найноўшая тэктоніка» (1979), В. Канішчаў «Параўнальная тэктоніка абласцей галакі­незу старажытных платформ» (1984), Р. Айзберг, Р. Гарэцкі, І. Клімовіч «Тэктоніка Аршанскай упадзіны» (1985), Г. Зінавен­ка «Балтыйска-Прыднястроўская зона перыкратонных апускан­няў» (1986), Э. Высоцкі, Р. Гарэцкі, В. Кіслік «Каліяносныя басейны свету» (1988), Р. Гарэцкі і інш. «Некампенсаваныя пра­гіны Усходне-Еўрапейскай платформы» (1990), «Сейсмагеалогія Прыпяцкага прагіну» (пад рэд. Р. Гарэцкага, 1990), «Тэктоніка захаду Усходне-Еўрапейскай платформы» (пад рэд. Р. Гарэцкага, 1990), «Геалогія Беларусі»(пад рэд. А. Махнача, Р. Гарэцкага, А. Мацвеева, 2001), «Асновы геалогіі Беларусі» (пад рэд. А. Махнача, Р. Гарэцкага, А. Мацвеева, 2004) і інш.