Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

9. Вертыкальныя I гарызантальныя тэктанічныя рухi

Механізм дэфармацый вызначаецца дзеяннем двух асноўных тыпаў рухаў – вертыкальнага і гарызантальнага – ці аднаго з іх.

Вертыкальныя рухі – гэта рухі ў напрамку радыуса Зямлі, бываюць дадатнымі (накіраваны ўверх) і адмоўнымі (накіраваны ўніз). Яны абазначаюцца літарай  і называюцца нармальнымі (рыс. 10, а). Знак вертыкальных рухаў можа мяняцца ў часе, што адпавядае хістальнаму рэжыму развіцця структур зямной кары.

Гарызантальныя рухі – гэта рухі па датычнай да паверхні геоіда; абазначаюцца літарай  і называюцца тангенцыйнымі.

Спалучэнне вертыкальных і гарызантальных рухаў абумоў­лівае ўзнікненне і развіццё складкавых і разрыўных дэфарма­цый горных парод. Вертыкальныя і гарызантальныя рухі тэк­танічных структур зямной кары адбываліся на працягу мільяр­даў гадоў. Каб аднавіць іх паслядоўнасць пры рэканструкцыі фарміравання гэтых структур, недастаткова толькі геалагічных ведаў, таму да іх далучаюць матэматычныя, фізічныя і хімічныя метады даследавання і мадэліравання.

Дэфармацыі пластоў і горных парод

Дэфармацыя – гэта змена формы і аб’ёму цела пад уплывам дзеючых сіл. Дэфармацыі залежаць ад якасцей рэчыва, з якога складзена парода, умоў, у якіх яна знаходзіцца (тэмпература, вільготнасць і інш.), і моцы эндагенных і экзагенных сіл, якія дзейнічаюць у розных напрамках.

Усе дэфармацыі слаёў і парод можна падзяліць на складкавыя (пластычныя, плікатыўныя) і разрыўныя (дыз’юнктыўныя).

Складкавыя дэфармацыі горных парод – формы парушэння манаклінальнага залягання горных парод, пластоў без разрыву іх суцэльнасці. Найбольш характэрныя формы складкавых (плас­тычных, плікатыўных) дэфармацый – складкі.

Разрыўныя дэфармацыі горных парод – формы парушэння манаклінальнага залягання горных парод з разрывам іх суцэль­насці. Найбольш характэрныя формы разрыўных (дыз’юнктыў­ных) дэфармацый – разломы.

Вывучэннем сіл, якія дзейнічаюць на цела, займаецца фізіка. Прыкладная механіка вывучае дэфармацыі, утвораныя ў выніку прымянення сіл. Прадметам вывучэння тэктонафізікі з’яўляец­ца гісторыя фарміравання тэктанічных структур і вызначэнне іх кінематыкі, а таксама дынаміка развіцця форм розных парушэн­няў горных парод. Структурная геалогія акцэнтуе ўвагу на мар­фалагічным і марфаметрычным вывучэнні структурных форм, утвораных у выніку розных відаў дэфармацый горных парод.

Дэфармацыя пластоў горных парод адлюстроўваецца ў змя­ненні формы – аб’ёму і памераў пласта (дылатацыя) – ці ў ска­жэнні формы (дысторцыя).

Усе целы, якія існуюць у прыродзе, можна падзяліць на два тыпы:

  • ізатропныя, якія маюць аднолькавую будову і якасці ва ўсіх напрамках;

  • анізатропныя, у якіх якасці і будова ў розных напрамках мяняюцца.

Дэфармацыі, якія мяняюць першапачатковую форму цела, – гэта:

  • аднародныя (простыя, ці гамагенныя), калі адбываецца аднолькавая змена ўсіх частак дэфармуемага цела, але не мяняецца прамізна восей напружанняў і дэфармацый (расцяжэнне, сцісканне, зрух, выгін;рыс.гл. 10, б,в);

  • неаднародныя(складаныя, ці негамагенныя), калі адбываюцца не аднолькавыя па памерах і характары змяненні мас у розных частках цела; назіраецца скручванне цела са скрыў­леннем прамых ліній і ператварэнне плоскасцей у няправільныя эліпсоідныя фігуры (скручванне, скрыўленне;гл. рыс. 10, г).

Дэфармацыя цел (горных парод, пластоў і г. д.) даволі складаны працэс, у якім выдзяляюць некалькі паслядоўных этапаў (ста­дый) змены першапачатковай формы (гл. рыс. 10, д):

  • пругкія дэфармацыі, якія знікаюць пасля прыпынення дзе­яння нагрузкі;

  • пластычныя дэфармацыі, якія застаюцца пасля зняцця на­грузкі;

  • разбурэнне – незваротнае змяненне цела за мяжой трыва­ласці горных парод, якое можа быць вынікам нармальнага рас­цяжэння (разрыў) ці тангенцыйнага напружання (зрух).

Велічыня пругкай дэфармацыі, згодна з законам Гука, прама прапарцыянальна прыкладзенаму напружанню. Калі нагрузка перавышае мяжу трываласці, развіваюцца пругка-вязкія, ці рэшткавыя, пластычныя дэфармацыі. Далей цела разбураецца шляхам разрываў ці сколвання.

У горных пародах інтэрвал пластычных якасцей значна большы за інтэрвал пругкіх. У крохкіх пародах невялікі інтэр­вал паміж пругкасцю і трываласцю, гэта значыць, што інтэрвал пластычнасці практычна адсутнічае, і разрыў адбываецца без плас­тычных дэфармацый. Найбольшую здольнасць да пластычных дэфармацый маюць металы і некаторыя асадкавыя пароды (соль, гіпс, гліна і інш.). У такіх пародах вельмі пра­цяглы этап пластычных дэфармацый, а разрыў можа і не адбыцца. Увогуле, павольныя тэмпы сілавога ўздзеяння на пароду ці пласт выклі­каюць пластычныя дэфармацыі, а хуткія тэмпы ўздзеяння – крохкія дэфармацыі. Паўтор некалькі разоў рэжыму сціскання – расцяжэння выклікае стомленасць горных парод, што вядзе да іх хуткага разбурэння нават пры нязначных нагрузках.

Межы пругкай дэфармацыі вызначаюцца модулем Юнга, які значна адрозніваецца ў горных пародах, што дэманструюць вельмі шырокі спектр фізічных якасцей. Модуль Юнга складае для кварцу да 1011 Па, гіпсу 15109 Па, вапняку 85109 Па, гліны 3108 Па, кальцыту 91010 Па, базальту 97109 Па, пескавіку 5109 Па.

Суадносінымеж трываласці матэрыялаў, у прыватнасці, горных парод, наступныя:

скручванне

выгін

разрыў

сцісканне

1

:

2

:

3

:

25

Як бачым, пароды прасцей за ўсё скручваюцца. Для выгіну пластоў патрэбна прыкласці сілы ў два разы, разрыву – у тры разы, а сціскання– у дваццаць пяць разоў большыя, чым для скручвання пароды.

Пароды могуць мець рэшткавую дэфармацыю, нават пасля зняцця нагрузкі, калі пры падзенні напружання адначасова захоўваюцца пругкія якасці дэфармацый у масе горных парод і павялічваецца пластычная дэфармацыя. Рэалізацыя рэшткаў унутранай энергіі цела, якая ўтварае рэшткавую дэфармацыю, называецца рэлаксацыяй дэфармацыі.

Падводзячы вынік сказанаму пра дэфармацыю парод, трэба адзначыць, што змена формы горных парод і ўтвораных з іх пластоў залежыць ад структуры і тэкстуры парод, неаднарод­нас­ці матэрыялу, з якога складзены пароды, іх пругкасці, плас­тыч­насці, крохкасці, вязкасці, цвёрдасці і знешніх прычын, такіх як тэмпература, ціск, працягласць уздзеяння і інш.

Пластычныя (плікатыўныя) ДЭФАРМАцыі пластоў горных парод

Пластычная (плікатыўная) дэфармацыя, як папярэдне адзначалася, –гэта змены формы і аб’ёму цела без разрыву суцэльнасці парод, якія застаюцца пасля зняцця нагрузкі дзеючых сіл (знешніх ці ўнутраных). Звычайна пластычныя дэфар­мацыі прадстаўлены ў выглядзе складак.

Складка – найпрасцейшая структурная форма пластычнай дэфармацыі, гэта выгін слаёў уверх ці ўніз, у любы бок адносна старон свету. Складкі бываюць розных памераў – ад мікраскла­дак у некалькі сантыметраў ці нават міліметраў да макраскладак у некалькі соценьметраў. Складкі бываюць адзінкавымі ці ўтвараюць складкавыя паясы, якія называюццазонамі складкавасці.

Складкавасць– пераразмеркаванне матэрыялаў горных парод і змена магутнасці пластоў у выглядзе складак, як вынік адмоўных ці дадатных вертыкальных рухаў і (або) гары­зантальнага зруху мас зямной кары.

Для апісання складак карыстаюцца марфаметрычнымі характарыстыкамі асноўных элементаў складак, якімі з’яў­ляюцца (рыс. 11):

  • крыло – бакавыя часткі складкі, якія адыходзяць ад месца перагіну слаёў ці сыходзяцца ў месцы іх перагіну;

  • замок – месца максімальнага перагіну (максімальнай абсалютнай крывізны) слаёў, дзе крылы сыходзяцца;

  • вяршыня – кропка максімальнага перагіну (максімальнай абсалютнай крывізны) на замку складкі;

  • ядро – унутраная частка складкі, абмежаваная крыламі;

  • восевая паверхня – плоскасць, якая дзеліць вугал складкі папалам;

  • шарнір – лінія перасячэння паверхні складкі з восевай плоскасцю; шарніры могуць быць гарызантальнымі, нахіленымі ці хвалістымі, яны паказваюць паглыбленне ці ўздым складкі;

  • восевая лінія (вось) – лінія перасячэння восевай плоскасці складкі з гарызантальнай плоскасцю; вось складкі мае гарызантальнае становішча і ўказвае на напрамак распасці­рання склад­кі, а не на яе паглыбленне ці ўздым; восевая лінія праходзіць праз усе слаі зрэзанай складкі, а шарніры размешчаны на паверхні кожнага слоя;

  • грабен – найвышэйшыя кропкі на перагіне складкавага слоя;

  • кіль – кропкі з найніжэйшым месцазнаходжаннем.

Да колькасных параметраў, якімі характарызуюць складкі,адносяцца:

  • вышыня – перавышэнне паміж выпуклай і сумежнай ува­гнутай часткамі складкі;

  • даўжыня – адлегласць па восі складкі паміж кропкамі процілеглых паглыбленняў аднаго і таго ж слоя;

  • шырыня – адлегласць паміж восевымі лініямі суседніх складак;

  • вугал, ці вугал пры вяршыні,– вугал, які ўтвараецца лініямі працяжэння крылаў складкі; ён можа складаць ад 0 да 180;

  • вугал паглыблення ці ўздыму – вугал нахілу шарніра складкі адносна яго праекцыі на гарызантальную плос­касць; велічыня гэтага вугла можа складаць ад ад 0 да 90.

Марфалагічна ўсе складкі можна падзяліць на антыкліналь­ныя і сінклінальныя.

Антыклінальныя складкі– дадатныя плікатыўныя структуры, у якіх больш старажытныя пароды знаходзяцца ў ядры, а больш маладыя – на крылах.

Сінклінальныя складкі– адмоўныя плікатыўныя структуры, у якіх больш старажытныя пароды знаходзяцца на крылах, а больш маладыя – у ядры.

Антыклінальныя і сінклінальныя складкі на картах паказваюцца выгінам ізагіпс або геалагічных меж ці іх замыканнем.

Месца злучэння крылаў антыкліналей на структурных і геалагічных картах з падзеннем слаёў у бок падножжа складкі называецца перыкліналлю (рыс.12). Такія лакальныя дадатныя структуры, прымеркаваныя да схілаў антыкліз з пакатым па­дзеннем на фоне манакліналей івыцягнутыя ў напрамку іх па­дзення, называюцца яшчэструктурнымі насамі.

Злучэнне крылаў сінкліналей на структурных і геалагічных картах з падзеннем слаёў у бок ядра называецца цэнтрыклі­наллю.

Існуе шмат класіфікацый складак, прапанаваных рознымі аўтарамі з улікам пэўных набораў крытэрыяў, па якіх яны згрупаваны. З усіх класіфікацый можна вылучыць найбольш трапныя і агульнапрынятыя.

Па генезісускладкі падзяляюць:

  • на эндагенныя – складкі сціскання, якія ўтвораны адначасова з асадканазапашваннем ці ў выніку інверсійных рухаў у прагінах; складкі свабоднага гравітацыйнага слізгання па зрывах; складкі расцяжэння і выціскання ў бакі ў выніку вертыкальнага ўздыму; дыяпіравыя складкі; адбітыя складкі, утвораныя ў выніку рухаў па разломах; магматагенныя складкі; метамарфагенныя складкі;

  • экзагенныя – складкі пакрыцця; складкі нераўнамернага экзагеннага сціскання; складкі выпірання пад ціскам вышэйляжачых парод; складкі разбухання, утвораныя ў вы­ніку змены аб’ёму парод пры гідратацыі; складкі спаўзан­ня ці абрушэння; ледавіковыя складкі.

Асноўныя формы складак (гл. рыс. 12) па становішчы восе­вай лініі:

  • прамыя, якія маюць вертыкальнае становішча восевай лініі;

  • касыя (ляжачыя) – з крыламі розных напрамкаў і розных вуглоў нахілу восевых паверхняў;

  • нахіленыя (перакуленыя), у якіх крылы падаюць у адзін бок пад адным ці рознымі вугламі, пры гэтым падверненае крыло мае адваротную стратыграфічную паслядоўнасць адкладаў, а верхняе крыло – нармальную стратыграфічную паслядоўнасць адкладаў;

  • гарызантальныя (ляжачыя) – з гарызантальным станові­шчам восевых паверхняў, пры гэтым падверненае крыло складкі мае адваротную стратыграфічную паслядоўнасць адкладаў;

  • ныраючыя – антыклінальныя (перакуленыя) складкі, у якіх вяршыні накіраваныя ў бок падножжа, а восевыя паверхні і крылы выгнуты ў выглядзе скляпення;

  • веерападобныя – сціснутыя ў аснове і пашыраныя ў верхніх частках крылаў.

Па выяве ў плане (на карце) (рыс. 13) складкі бываюць:

  • лінейныя, якія маюць выцягнутыя, падоўжныя формы, пры гэтым даўжыня складкі ў шмат разоў большая за шырыню (1 : 5, 1 : 7);

  • брахіформныя, якія маюць форму эліпса, пры гэтым суадносіны даўжыні і шырыні 1 : 2, 1 : 4;

  • ізаметрычныя (купалы і дыяпіры), якія маюць прыблізна аднолькавыя папярочныя і падоўжныя памеры (напрыклад, антыклінальныя структуры – купалы, скляпенні; сінкліналь­ныя структуры – мульды, чашы);

  • каробкавыя, якія маюць правугольныя формы;

  • віргацыя складак – раздзяленне складкі на дзве і больш.

Адносна становішча крылаў да восевай паверхні ў прасторы складкі падзяляюць:

  • на сіметрычныя, якія маюць люстэркавы адбітак адносна восевай паверхні; у выпадках, калі ядро складкі набывае вертыкальнае становішча, яно называецца коранем складкі;

  • асіметрычныя, якія маюць розную адлегласць крылаў адносна восевай паверхні і, як правіла, нахіленае становішча.

Рады складак у плане маюць наступны выгляд (рыс. 14):

  • ланцуговы – складкі ідуць адна за адной па прамой лініі;

  • кулісны – складкі ідуць адна на аддаленні ад адной, пры гэтым восевыя лініі субпаралельныя;

  • перысты – восевыя лініі складак разыходзяцця ад адной прамой лініі;

  • скучвання – восевыя лініі складак прыціскаюцца адна да адной;

  • віргацыі– восевыя лініі складак разыходзяцца;

  • міндалепадобнага пучка – восевыя лініі некалькіх складак нагадваюць міндаліну;

  • сігмаідальнага пучка – восевыя лініі нагадваюць літару (сігма).

Па форме замка вылучаюць складкі (рыс. 15,а,б):

  • вуглаватыя – вострыя (вугал меншыза 90) і тупыя (вугал большы за 90) складкі, якія маюць пляскатыя крылы і вузкі замок;

  • акруглыя, якія маюць хвалепадобныя выгіны слаёў на вертыкальным зрэзе і адносна шырокія замкі і пляскатыя часткі на крылах;

  • каробкавыя, якія маюць шырокія ці гарызантальныя замкі і крутыя крылы, штоўтвараюць каленападобныя вуглаватыя перагіны; сярод гэтых складак сустракаюць прамыя, касыя, нахіленыя.

Флексуры – каленападобныя перагіны слаёў, якія ўтвараюц­ца спалучэннем дзвюх вуглаватых складак. Флексуры могуць быць (гл. рыс. 15, в):

  • гарызантальнымі (прамымі), якія маюць гарызантальнае становішча крылаў флексуры;

  • больш пакатымі з глыбінёй;

  • нахіленымі, якія маюць нахіл крутой часткі калена ў бок агульнага падзення слаёў;

  • перакуленымі (адваротнымі), іх паднятыя крылы закінуты на часткі, якія знаходзяцца ніжэй.

Да форм высокіх структурных рангаў можна аднесці дадатныя і адмоўныя структуры вялікіх памераў у некалькі дзесяткаў і соцень кіламетраў.

Дадатныя формы высокіх рангаў:

  • антэклізы – вялікія па памерах працяглыя выгіны ў форме антыкліналей з нахілам слаёў на крылах у некалькі гра­дусаў;

  • скляпенні – меншыя па памерах за антыклізы ўскідавыя структуры з падзеннем слаёў на крылах да 45–70;

  • валы – выцягнутыя ў плане асіметрычныя структурныя формы значных памераў.

Адмоўныя формы высокіх рангаў:

  • сінеклізы – прагіны з пакатым падзеннем пластоў на крылах у некалькі градусаў;

  • упадзіны (дэпрэсіі) – меншыя па памерах за сінеклізы пра­гіны, якія маюць выцягнутую ў плане форму і абмежаваныя цэн­трыкліналямі.

Структурныя дадатныя і адмоўныя формы высокіх рангаў спалучаюцца ў зямной кары і ўтвараюць яшчэ большыя па памерах структуры, якія працягваюцца на сотні кіламетраў. Гэта антыклінорыіісінклінорыі (рыс. 16, а).

Антыклінорыі – буйныя антыклінальныя структуры зямной кары, якія ўтвораны ў выніку спалучэння дадатных і адмоўных форм высокіх рангаў.

Сінклінорыі – спалучэнне дадатных і адмоўных форм высо­кіх рангаў на фоне агульнага паглыблення часткі зямной кары.

У сваю чаргу, антыклінорыі і сінклінорыі могуць таксама спалучацца ў зямной кары і ўтвараць найбуйнейшыя структуры з агульным уздымам – мегаантыклінорыі і агульным паглыблен-нем – мегасінклінорыі. Структуры такога класа маюць часам памеры большыя за тысячу кіламетраў.

Спалучэнне больш дробных складкавых структур у анты­клінорыях і сінклінорыях, мегаантыклінорыях і мегасінкліно­рыях на адным парадкавым узроўні называецца вергентным (гл. рыс. 16, б). Такое спалучэнне можа быцьканвергентным, калі восевыя паверхні складак вертыкальныя,дывергентным,калі восевыя паверхні складак разыходзяцца ў бакі ад ядра буйнейшай структуры,і антывергентным, калі восевыя паверхні складак сыходзяцца да замка буйнейшай структуры.

Калі разглядаць спалучэнне лінейных форм на картах, то можна заўважыць такую з’яву, як кульмінацыя складак – адна­часовы ўздым або паглыбленне слаёў зямной кары. Паралельныя рады складак называюцца ступеньчатымі радамі і могуць быць лінейнымі (ланцуговымі), кулісападобнымі, перыстымі, скуча­нымі, дугападобнымі, радыяльнымі, паўколавымі ці колавымі. Ступеньчатыя рады складак могуць мець разгалінаванне, гэта значыць быць вергентнымі.