Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

7. Магутнасць слоя (пласта). Варыянты вымярэння магутнасці слаёў

Вышэй мы разгледзелі спосабы вызначэння элементаў залягання структурных плоскасцей [падэшвы ці даху (паверхні) слоя] i нанясення на карту лiнiй іх выхаду на дзённую паверхню. Акрамя параметраў залягання падэшвы і даху (паверхні) пласта (слоя) асадкавай цi вулканагеннай пароды вымяраецца яшчэ адна характарыстыка пласта – яго магутнасць.

Магутнасць слоя – гэта адлегласць паміж верхняй і ніжняй межамі слоя, яго падэшвай і дахам (паверхняй). У прыродных умовах слаi звычайна абмежаваны не плоскасцямi, а няроўнымi паверхнямi, якія то сыходзяцца, то разыходзяцца паміж сабой. Каб разгледзець магчымыя варыянты магутнасці слоя, возьмем за прыклад ідэальны выпадак, калі слой вытрыманы на значнай адлегласці з паралельнасцю абмежавальных паверхняў. Такое iдэальнае цела мы i будзем даследаваць пры аналiзе магутнасці слаёў, iх шырыні i форм выхаду на паверхню рэльефу.

Магутнасць слаёў можа вымярацца рознымі спосабамі. У сувязі з гэтым ужываюцца наступныя назвы для вызначэння адлегласці паміж падэшвай і дахам пласта: сапраўдная, вертыкальная, гарызантальная, бачнаямагутнасці (рыс. 9).

Сапраўдная – найкарацейшая адлегласць паміж дахам і па­дэшвай слоя па перпендыкуляры.

Вертыкальная – адлегласць ад даху да падэшвы слоя па вер­тыкалі.

Гарызантальная – адлегласць ад даху да падэшвы слоя па га­рызанталі.

Бачная– найкарацейшае ўдаленне ад даху да падэшвы слоя на зрэзе рэльефу.

Шырыня выхаду пласта – праекцыя бачнай магутнасці на гарызантальную плоскасць (геалагiчную карту або план). Пры гарызантальным зрэзе слоя шырыня яго выхаду будзе ўяўляць бач­ную i ў той жа час гарызантальную магутнасць. Пры гары­зан­таль­ным рэльефе шырыня выхаду слоя залежыць толькі ад яго са­праўднай магутнасцi i вугла падзення. Чым большая магутнасць слоя і меншы вугал яго падзення, тым большай будзе шырыня вы­хаду слоя і яго гарызантальная магутнасць. І наадва­рот, чым больш крутым будзе падзенне слоя, тым большай будзе вертыкальная магутнасць у параўнаннi з сапраўднай. Калi слой мае вер­тыкальнае падзенне («стаiць на галаве»), то шырыня яго выхадубудзе роўная сапраўднай магутнасцi i ў той жа час гарызантальнай.

Часам геолагі маюць справу са слаямі, частка якіх закрыта наносамi, асыпкамi або эрадзіравана. У такіх выпадках вымяра­юць няпоўную магутнасць (магутнасць слоя без яго верхняй эра­дзi­раванай або схаванай часткi).

Усе вышэйназваныя параметры слоя знаходзяцца ва ўзаема­сувязі і могуць быць вылічаны па формулах прамавугольнага трохвугольніка, калі вядомы два параметры. Напрыклад, калі вя­домы шырыня выхаду слоя i вугал яго падзення, то лёгка вы­лічыць сапраўдную магутнасць, карыстаючыся формуламі пра­мавугольнага трохвугольніка:

H=hs  sin,

дзе H– сапраўдная магутнасць;hs– шырыня выхаду слоя; – вугал падзення слоя:

H=hv  cos,

дзе H– сапраўдная магутнасць;hv– вертыкальная магутнасць; – вугал падзення слоя.

Значэнні магутнасцей пласта могуць наносіцца на картах у выглядзе ізаліній (ліній роўных магутнасцей), якія называюццаізахорамі(лініі роўных вертыкальных магутнасцей) ціізапа­хітамі(лініі роўных сапраўдных магутнасцей).