Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

6. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў

Слой – вельмi шырокае паняцце ў геалогii. Яно мае розны сэнс у стратыграфii, геафiзiцы, структурнай геалогii, iншых галiнах геалогii. Але агульным, што аб’ядноўвае розныя аспекты гэтага паняцця, з’яўляецца тое, што гэта – плоскае аднароднае цела, абмежаванае дзвюма субпаралельнымi паверхнямi.

У структурнай геалогiiслой – гэта элементарная структурная адзiнка, якая выдзяляецца пры вывучэннiiапiсаннiразрэзаў асадкавых, вулканагенна-асадкавых, а часамiметамарфiчных парод. Кожны слой утвораны больш цiменш аднатыпнай пародай, якая адрознiваецца ад сумежных слаёў петраграфiчнымi, грануламетрычнымiiiншымiлiталагiчнымiасаблiвасцямi. Слой вылучаецца ў геалагiчным разрэзе таксама па колеры, тэкстурыiiншых прыкметах. Ён мае пэўную працягласць у прасторы адносна старон свету, якая называецца распасцiраннем слоя,iнахiл адносна гарызантальнай паверхнi, якiназываецца падзеннем (рыс. 2).

Кожны слой абмежаваны зверху i знiзу паверхнямi: дахам i падэшвай. Геолагам часта прыходзiцца сустракацца з парушанай (эрадзiраванай) верхняй мяжой, або паверхняй, слоя.

Слой адрознiваецца ад меншых па памерах слайкоў, якiя з’яўляюцца элементам унутранай тэкстуры слоя – ягослаіс­тасці. Апошняя можа быць гарызантальнай, касой (нахiленай)iхвалістай.

Часам тэрмiн «слой» ужываецца як сiнонiм тэрмiна «пласт», калi апошнi не слаiсты. Пласт – лiталагiчна аднастайныя адклады,

якiя займаюць пэўнае стратыграфiчнае становішча ў геала­гiчным разрэзе; адрознiваюцца па некаторых прыкметах ад нi­жэй- i вышэйляжачых парод i адмежаваны ад iх больш цi менш дакладна. Пласт (паводле М. Васаевiча) – адзiн або некалькiсла­ёў, якiя маюць агульную прыроду ў тым цiiншым сэнсе (напрыклад, пласт солi, пласт вугалю).

Натуральнае спалучэнне розных слаёў называюць слаiстас­цю.Cа слаiстасцю не трэба блытаць метамарфiчную сланцавасць (клiваж), асобнасцiпарод, або здольнасць парод, распадацца на плiткi, паралельныя паверхням, якiя абмяжоўваюць пласт. Таксама трэба адрознiваць ад слаiстасцiгнейсавую палоскавасць.

На працэс утварэння слаёў уплываюць два фактары: эндагенны i экзагенны. Да першага адносяцца рухi зямной кары, якія выклiканы працэсамi ў мантыi, да другога – фiзiчныя працэсы разбурэння горных парод, змены ў атмасферы, клiмаце Зямлi, уздзеянне вады ва ўсiх праявах (марскiя плынi, ледавiкi, атмасферныя ападкi, падземныя воды i iнш.), а таксама розныя спосабы пераносу прадуктаў разбурэння парод. З пачатку свайго ўтва­рэння слой звычайна мае гарызантальнае заляганне, але ўп­лыў у першую чаргу эндагенных i таксама экзагенных працэсаў з цягам часу прыводзiць да змены становішча слоя ў прасторы, у выніку чаго ён набывае нахiл.

Аднастайнае нахiленае становішча слоя (серыiслаёў) называеццаманаклiнальным. Пры гэтым слой у адрозненне ад гарызантальнага набывае прасторавыя характарыстыкi, якiя можна ацанiць колькасна.

Асноўнымiпрасторавымiхарактарыстыкамiпласта (элемен­тамiяго залягання) з’яўляюцца: лiнiя распасцiрання, лiнiя па­дзення, вугал падзення (гл. рыс. 2).

Лiнiя распасцiрання– прамая, атрыманая пры перасячэннiпаверхнiслоя гарызантальнай плоскасцю. Гэта фактычна любая гарызантальная лiнiя, якую можна правесцiна плоскасцiслоя. Пры манаклiнальным заляганнiлiнiiраспасцiрання бываюць паралельнымi(рыс. 3).

Колькаснымі характарыстыкамі лiнiі распасцiрання з’яўля­юцца значэнні азімутаў напрамкаў лініі ў абодва бакі, адлi­чанымі ад напрамку на поўнач. Па сваіх значэннях азімуты могуць мець значэнні ад 0 да 360з розніцай у 180.

Абазначэнне азiмута можа давацца ў выглядзе двух лiчбаў або двух азімутаў распасцірання пласта ў абодва бакі, напрыклад, 40–220. Можна таксама даваць колькаснае выражэнне азiмута, карыстаючыся сектарамi, утворанымiпрамянямiстарон свету поўнач– поўдзень, усход– захад. Нумары сектараў ад­лічваюцца ад напрамку на поўдзень па гадзіннікавай стрэлцы: сектарI–паўночна-ўсходнi(ПнУ) – ад 0 да 90, сектарII–паўднёва-ўсходнi(ПдУ) – ад 90 да 180, сектарIII–паўднёва-за­ходнi(ПдЗ) – ад 180 да 270, сектарIV–паўночна-заходнi(ПнЗ) – ад 270 да 360. Пры гэтым у межах сектараў значэннiазiмутаў лініі распасцірання падаюцца ў адным напрамку, ад 0 да 90, напрыклад, ПдУ-40, абоII-40.

Лiнiя падзення– прамая перпендыкулярная лiнiя распас­цiрання слоя, якая ляжыць на яго плоскасцiі скіравана ў бок падзення слоя. Напрамак у адваротны бок называецца ўздымам. Колькасная характарыстыка лiнiі падзення вызначаецца азiму­там – правым вектарыяльным вуглом, якiадлiчваецца ад напрамку на поўнач ад 0 да 360і заўсёды вызначаецца адной лiчбай, напрыклад 45, або карыстаючыся сектарамі, апісанымі вышэй,– ПнУ-45, абоI-45. Азiмут падзення пласта адрознi­ваецца ад азiмута распасцiрання на 90(плюс або мiнус у залежнасцiад напрамку падзення слоя). Каб атрымаць значэнне азiмута падзення слоя, ведаючы азiмут яго распасцiрання, трэба дадаць да першай лiчбы азiмута распас­цiрання 90, калiслой падае ва ўсходнiм напрамку, цiадняць 90, калiпадзенне мае адваротны напрамак (на захад).

Вугал падзення–трэцiэлемент залягання пласта, якiўтвара­ецца паміж плоскасцю слояiгарызантальнай плоскасцю. Гэты вугал не можа быць большым за 90. Вугал памiж лiнiяй уздымуiвертыкальнай лiнiяй называеццавуглом нахiлу. Ён таксама не большы за 90.

Усе вышэйназваныя элементы залягання слаёў (пластоў) на мясцовасцi(агаленнi) вымяраюцца з дапамогай горнага компаса, а на картахiпрофiлях– спосабамi, апiсанымiнiжэй.

Спосабы вызначэння элементаў залягання пластоў

Вызначэнне элементаў залягання выхадаў пластоў на паверхню з дапамогай горнага компаса. Знешні выгляд горнага компасаiяго элементы адлюстраваны на рыс. 4. Значэннiазiмутаў распасцiранняiпадзення здымаюцца з лiмба компаса, якiмае 360 дзяленняў па аднамуградусукожнае. Адлiк дзялен­няў на компасеiдзе супраць гадзiннікавай стрэлкi, што зручна для вызначэння азiмутаў па паказаннях паўночнага канца маг­нiтнай стрэлкi.

У выпадках, калi дах слоя знаходзiцца на паверхнi, параметры элементаў залягання пласта вымяраюцца з дапамогай горнага компаса наступным чынам (гл. рыс. 4). Для вызначэння азi­мута распасцiрання слоя на мясцовасці да паверхнi пласта пры­к­ла­даюць горны компас доўгім бокам з лiнейкай, прыводзяць узровень на компасе ў гарызантальнае становiшча i здымаюць значэнне на лiмбе па паўночным канцы магнiтнай стрэлкi (звычайна блакiтнага колеру) пасля яе разарыентацыi (адпускання фiксатара стрэлкi).

Пры карыстаннi горным компасам трэба памятаць, што напрамак магнiтнага мерыдыяна адрознiваецца ад геагра­фiч­нага. Пры ўсходнiм схiленнiмагнiтная стрэлка адхiляецца на ўсход, пры заходнiм – на захад. Калiпапраўка на рознiцу паказ­чыкаў магнiтнагаiгеаграфiчнага мерыдыянаў не ўлiчана ў кан­струкцыiкомпаса, трэба запiсаць гэту папраўку для тэрыторыiкартаграфавання ў палявы дзённiкiўлiчваць пры вымярэннях элементаў залягання пластоў. Папраўку, якаяiснуе ў даследу­емым раёне, трэба адымаць ад паказанняў магнiтнай стрэлкiпры ўсходнiм схiленнiiдадаваць – пры заходнiм. У дзённiку па­казчыкiэлементаў залягання пластоў запiсваюцца ў геаграфiч­ных каардынатах.

Для вызначэння азiмута падзення слоя на мясцовасці да яго прыкладаюць горны компас кароткім бокам, накiроўваючы адзнаку «поўнач» на компасе ў бок лiнiiпадзення слоя, прыво­дзяць узровень на компасе ў гарызантальнае становiшчаiпасля разарыентацыi магнiтнай стрэл­кiздымаюць значэнне на лiмбе. Вызначыць азiмут падзення слоя можнаiпростымiпадлiкамi, калiвядомы азiмут распасцi­рання слоя, дадаючы або адымаючы ад яго 90.

Для вызначэння вугла падзення слоя на мясцовасці ў горным компасе ўсталяваны адвес (клiнометр) з дзяленнямiад 0 да 90.Iм карыстаюцца толькiпасля таго, як зафiксавана магнiтная стрэлка. Горны компас прыкладаецца бокам, дзе знаходзiцца клiнометр, да лiнiiпадзення слоя, нацiскаецца кнопка для рас­фiксавання адвеса, вызначаецца вугал падзення слоя па паказан­ні адвеса.

Вызначэнне элементаў залягання пластоў на агаленнях. Апiсанае вышэй заляганне слоя з’яўляецца тыповым на адкрытых тэрыторыях, дзе слаі і пласты горных парод выходзяць на паверхню. Пры вывучэнні слаёў, схаваных пад тоўшчай больш маладых адкладаў, геолагам даводзiцца вывучаць параметры пластоў на агаленнях або ў кар’ерах. У гэтых выпадках прымяняеццаiншы спосаб вымярэння элементаў залягання пласта, якiдэталёва апiсаны А. Мiхайлавым (1973)iВ. Паўлiнавым (1979).

Паслядоўнасць вымярэння элементаў залягання слаёў на ага­леннях або ў кар’ерах можна прасачыць з дапамогай рыс. 5,аіб. Спачатку вымяраем азiмуты распасцiрання сумежных сценак агалення (кар’ера) з дапамогай горнага компаса (1 i2). Затым знаходзiм на кожнай са сценак агалення бачнае падзенне плос-

Рыс. 5. Вызначэнне элементаў залягання слоя:

а – па двух бачных падзеннях; б – графічнае вызначэнне сапраўдных элементаў

залягання па замерах у шурфе; в па трох кропках у рэльефе:

1 – лінія распасцірання; 2 – лінія падзення

касцiдаследуемага слоя, якое мае выгляд вектараў, што сыходзяцца (разыходзяцца)укропцы В. На адной вышыні на кожнай са сценак праводзім гарызантальныя лініі, якія перасякуцца з даследуемым слоем у кропках А і Б. Вымяраем вуглы падзення даследуемага слоя на кожнай са сценак агалення (кар’ера) (1 i 2).Уяўная лiнiя АБ адпавядае лiнiiраспасцiрання даху даследуемага пласта, а перпендыкуляр, праведзены з кропкiВ да кропкiК, з’яўляецца лiнiяй падзення пласта, якая з праекцыяй на гарызантальную плоскасць ОК утварае сапраўдны вугал па­дзення пласта ВКО.

Такім чынам, вырысоўваецца прамавугольная пiрамiда. Яе асновай з’яўляецца трохвугольнiк са старанамi: АБ – лiнiя рас­пасцiрання даху пласта, ОБ – лiнiя распасцiрання адной сценкi агалення i ОА – лiнiя распасцiрання другой сценкi. Бакавыя сто­раны пiрамiды – трохвугольнiкiАОВiБОВ, утвораныя выхадамiпласта на дзвюх сценках агалення,iўяўная плоскасць даху пласта АВБ. Лiнiя сапраўднага падзення даху пласта ВК, пер­пендыкулярная да лiнiiяе распасцiрання АБ, падзяляе трох­вугольнiк АВБ на два прамавугольныя трохвугольнiкі АКВiБКВ. Вышынёй пiрамiды з’яўляецца лінія ОВ, перпендыку­лярная да гарызантальнай асновы АОБ.

Каб вызначыць элементы залягання пласта, неабходна рас­класцiна плоскасцi гэту прамавугольную пiрамiду і з дапамогай транспарціра зрабіць неабходныя замеры. Разрэжам прамаву­гольную пiрамiду АОБВ па бакавых рэбрах i раскладзём яе гранi АОВ i БОВ (як прамавугольныя трохвугольнiкi) шарнiрна-гары­зантальна, гэта значыць у адну плоскасць з трохвуголь­нiкам АОБ асновы пiрамiды. Дзеля гэтага трэба на лісце паперы правесці вертыкальную лінію, верхні канец якой будзем лічыць напрамкам на поўнач. Пазначым гэту лінію кропкай О, ад якой адкладзём азімуты сценак агалення (кар’ера), вылічаныя на мясцовасці. Атрымаем вектары ОБiОА, якія адпавядаюць азi­мутам распасцiрання сценак агалення. Вылічым у маштабе ад­легласці на сценках агалення ад кропак перасячэння даследуемага слоя з гарызантальнымі лініямі АОі БОна рабры агалення і адкладзём іх на нашым рысунку ад кропкі О. Атрымаем кропкі А і Б. Лiнiя АБ з’яўляецца лiнiяй распасцiрання гэтай пло­скасцi, а перпендыкулярная ёй лiнiя ОК – праекцыяй лiнii па­дзення на гарызантальную плоскасць. Зарыентаваўшы разгорнутую фiгуру пiрамiды па старонах свету, на графiку з дапамогай транспарціра або горнага компаса можна лёгка вызначыць азiмуты падзення i распасцiрання плоскасцi слоя ад нулявой адзнакі паўночнага напрамку (паўночнага мерыдыяна).

Далей трэба вымераць сапраўдны вугал падзення даследуемага слоя. Як бачна на схеме агалення,ва ўсіх трохвугольнiках вышынныя катэты ОВ1, ОВ2i ОВ3маюць аднолькавую велiчынюiпры раскладанні піраміды на плоскасць( гл. рыс. 5, б)трапяць на акружнасць радыусам ОВ (раскладаецца на радыусы ОВ1, ОВ2, ОВ3). Вымяраем на агаленні адрэзак ОВ і ў тым самым маштабе, у якім мы выносілі на рысунак даўжыню адрэзкаў ОА і ОБ, праводзім акружнасць з цэнтрам у кропцы О радыусам ОВ. На перасячэнні вектараў ОА, ОБ і ОК з гэтай акружнасцю атрымліваем кропкі В1, В2, i В3. Вуглы ОБВ1 (1) iОАВ2(2) будуць адпаведна вугламi бачнага падзення плоскасцi на сценках агалення, а вугал ОКВ3() –сапраўдным вуглом падзення даследуемай плоскасцi (даху пласта). Вымераць яго нескладана з дапамогай транспарціра ці горнага компаса.

Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па геалагiчнай карце. Элементы залягання плоскасцi слоя можна вызначыць i па тапаграфiчнай аснове, маючы тры кропкi выхаду аднагоiтаго ж слоя, дакладна прывязанага да рэльефу.Разгледзім, як гэта робіцца на прыкладзе карты маштабу 1 : 5000, на якой нанесены тры кропкi, што знаходзяцца на па­верхні аднаго пласта і выходзяць на паверхню рэльефу з абса­лютнымiадзнакамi125, 115, 140м.Спачатку злучаем гэтыя кропкi і атрымліваем трохвугольнiк АБВ (гл. рыс. 5, в).Каб знай­сцiлiнiiраспасцiрання слоя, трэба на кожную са старон трох­вугольнiка нанесці адзнакі праз iнтэрвал, роўны сячэнню гарызанталей рэльефу (для нашага рысунка – 5 м). Старана АВ падзеліцца на тры роўныя адрэзкі, старана БВ – на пяць, а старана АБ – на два адрэзкі. Паслядоўна злучыўшы папарна кропкi з аднолькавымi гiпсаметрычнымiадзнакамi на старонах трохву­гольнiка прамымi лiнiямi, атрымаем лiнii распасцiрання плоскасцi слоя (перарывiстыя лiнii;гл. далей на рыс. 5, в). Гэтыя iзалiнii вышынь структурнай плоскасцi называюццастратаiза­гiпсамi, калi яны знаходзяцца на даху або падэшве канкрэтнага слоя. Пасля таго як мы нанеслiлiнii распасцiрання, нескладана з дапамогай транспарцiра вызначыцьiх азiмут адпаўночнагаполюса, якiпрымаецца за нулявую адзнаку. Пры гэтым напрамак на ўсход мае азiмут 90, на поўдзень 180, на захад 270. Пасля замераў лiнii распасцiрання трэба зрабiць вылiчэннi азiмута лiнiiпадзення. Гэта лiнiя, як мы ўжо ведаем, – перпендыкулярна лiнii распасцiрання. Такiм чынам, перпендыкуляр да любой з лiнiй распасцiрання (напрыклад, ВЛ) на карце будзе праекцыяй лiнii падзення на гарызантальную плоскасць карты. Азiмутам падзення слоя з’яўляецца правы вектарыяльны вугал, памiж лiнiямі мерыдыяна i падзення.

Як вядома, лiнiя падзення мае яшчэ адну характарыстыку – вугал падзення, якiнаносiцца на карту наступным чынам. З кропкі В (найвышэйшай кропкiвыхаду слоя на паверхню) праводзiм перпендыкуляр ВК да лiнiiпадзення ВЛ. Выбiраем любую з кропак перасячэння лiнiй распасцiранняiпадзення, напрыклад кропку Л. Пасля гэтага на лiнiiВК ад кропкiВ ад­кладваем у маштабе перавышэнне гiпсаметрычных адзнак кропак В (140 м)iЛ (125 м) [адрэзак ВК роўны 140 – 125 = 15 м у маштабе карты (1 : 5000)будзе мець велiчыню 3мм], знаходзiм кропку К. Злучаем кропкiВ, Л, Кiатрымлiваем трохвугольнiк з прамым вуглом ЛВК. Замераўшы транспарцiрам вугал КЛВ памiж сапраўднай лiнiяй падзення (ЛК)iяе праекцыяй на гарызантальную плоскасць карты (ВЛ), атрымаем значэнне вугла па­дзення плоскасцi слоя. Трэба адзначыць, што для вызначэння азiмута распасцiрання слоя па геалагiчнай або структурнай карце дастаткова адной лiнii распасцiрання, а для замераў азiмутаiвугла падзенняiх патрэбна не меншякдзве.

Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па даных свідравання. Структурнае каланкова-разведач­нае свідраванне вядзецца звычайна з адборам арыентаванага керна, што дазваляе высветліць размеркаванне на глыбiні паверхняў маркiруючых гарызонтаў, зон тэктанiчных парушэн­няў, паверхняў старажытнага рэльефу i іншых стратыграфiч­ных, петраграфiчных i структурна-тэктанiчных элементаў.

Але часта геолагам прыходзіцца карыстацца данымі свід­равання, выкананага без арыентацыі керна. У гэтых выпадках элементы залягання структурнай плоскасцi можна вымераць па даных трох свідравін, якія размешчаны не па прамой лініі. Гэта можна зрабіць спосабам, апісаным у раздзеле «Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па геалагiчнай карце», а можна выкарыстаць i так званы спосаб акружнасцей.

Спосаб акружнасцей ажыццяўляецца наступным чынам (рыс. 6). На план (карту) наносяць свідравіны. Вакол кожнай з іх

праводзяць акружнасцi радыусамi, якія прапарцыянальны (у маштабе) абсалютным адзнакам плоскасцi даследуемага пласта, што падсечаны свідравінамі. Пасля гэтага праводзім па дзве агульныя датычныя лініі да найбольшай акружнасцi i да кож­най з дзвюх iншых. Пры гэтым утвараюцца кропкі перасячэння пар датычных прамых – А і Б. Злучыўшы гэтыя кропкі, атры­маем лiнiю распасцiрання плос­касцi даследуемага пласта, бо яна знаходзіцца на структурнай плоскасцi i з’яўляецца гарызан­тальнай лiнiяй. Нескладана вызначыць і азімут лініі распасці­рання АБ.

Для вызначэння азiмута падзення плоскасцi пласта трэба спачатку правесці праекцыю лiнii падзення як перпендыкуляр да пабудаванай лiнiі распасцiрання АБ з цэнтра большага круга. Пасля гэтага няцяжка вызначыць азiмут лініі падзення плоскас­цi, памятаючы пра тое, што яна будзе накіравана ў бок меншых акружнасцей у выпадку дадатных абсалютных адзнак плоскасці і ў бок большай, калі абсалютныя адзнакі – адмоўныя.

Каб вылічыць вугал падзення, трэба атрымаць даныя аб вертыкальным перавышэнні паміж дзвюма даследуемымі свід­равінамі. Для гэтага правядзём праз цэнтры гэтых свідравін лi­нii, паралельныя АБ, якія будуць адпавядаць лiнiям распасці­рання. На лініі праз цэнтр большага круга ў маштабе графiка (карты) ад цэнтра круга Г адкладзём адрэзак ГД, роўны пера­вышэнню адной лiнii над іншай. Напрыклад, калі перавышэнне будзе складаць 100 м, то ў маштабе 1 : 5000 адрэзак ГД будзе роўны 2 мм. Злучыўшы кропку Д з кропкай перасячэння лініі падзення і лініі распасцірання, якая праходзіць праз цэнтр меншага круга В, атрымаем трохвугольнік ГДВ, у якім вугал пры вяршыні В ( = ГВД) і будзе вуглом падзення структурнай плоскасці.

Усе вышэйпрыведзеныя структурныя пабудовы трэба рабіць на празрыстых кальках, якія накладаюцца на карту або план.

Асаблівасці адлюстравання структурных плоскасцей на геалагічных картах

Пры правядзенні геалагічнай здымкі і пабудове геалагічных карт геолагам даводзіцца выносіць на карты структурныя плоскасцi – літалагічныя, тэктанічныя (жылы, трэшчыны, разломы і г. д.) – або эразійныя межы, якія падзяляюць пласты роз­нага складу ці ўзросту паверхні слаёў і пластоў. Часцей за ўсё гэтыя паверхні маюць нахіленае заляганне, але сустракаюцца выпадкі гарызантальнага і вертыкальнага становішча структурных плоскасцей.

У выпадку гарызантальнага размяшчэння структурнай плоскасцi (паверхнi) лiнiя яе выхаду будзе супадаць з гарызан­таллю рэльефу, якая мае тую ж абсалютную адзнаку, што і гэта плоскасць. Пры вертыкальным размяшчэнні структурнай плос­касцi яе праекцыяй на гарызантальную плоскасць (карту) з’яў­ляецца прамая ці крывая лiнiя (лiнiя распасцiрання) незалежна ад форм рэльефу, якія яна перасякае.

У выпадках нахілу структурнай плоскасці картаграфаванне праводзіцца больш складаным спосабам. Выключэннем з’яў­ля­юц­ца выпадкі, калі нахіленая структурная плоскасць пера­сякае мясцовасць з роўным гарызантальным рэльефам. На такiх участках плоскасць мае выхад таксама ў выглядзе прамой лiнii (лiнii распасцiрання). У астатніх выпадках (пры складаным рэльефе) лiнiя выхаду нахіленай плоскасцi будзе мець канфiгурацыю, якая залежыць ад форм рельефу i элементаў залягання плоскасцi.

Для таго каб пабудаваць на карце выхад нахіленай манаклі­нальнай структурнай плоскасцi, неабходна мець тапаграфiчную аснову ў гарызанталях i даныя аб заляганнi структурнай плос­касцi, якія замераны не менш як у адной кропцы, якая прывязана да рэльефу, напрыклад кропка А (рыс. 7). Ведаючы элементы залягання пласта (нахіленай плоскасці) – азімут падзення (стрэлка), азімут распасцірання (адрэзак перпенды­кулярны стрэлцы), вугал падзення (лічбы каля стрэлкі), – можна вынесці на тапаграфічную карту з ізагіпсамі рэльефу лінію выхаду на паверхню нахіленай структурнай плоскасці (геалагічную мяжу). Робіцца гэта наступным чынам. Праз кропку А праводзім лінію распасцірання, напрамак якой адлюстраваны на ўмоўным знаку. Далей нам трэба вынесці на карту праекцыі іншых стратаізагіпс з крокам, роўным кроку ізагіпс рэльефу. Для гэтага неабходна па­будаваць графiк закладання стратаізагіпс, які яшчэ называецца маштабам закладання. Ён уяўляе сабой праекцыю на вертыкальную плоскасць стратаiзагiпс (лiнiй распасцiрання), якія знаходзяцца на даследуемай структурнай плоскасцi з аднолькавым

высотным iнтэрвалам. Адлегласць паміж праекцыямi iзагiпс лiнiй распасцiрання, якія праведзены з аднолькавым верты­кальным iнтэрвалам, называюць закладаннем. Велiчыня закла­дання прапарцыянальна косi­нусу вугла падзення структурнай плоскасцi.

Як бачна на графіку закладання, адлегласць паміж стратаіза­гіпсамі па гарызанталі (а) утворана ў выніку перасячэння вугла падзення  (роўным у нашым прыкладзе 25) з гарызантальнымі прамымі, праведзенымі праз адзнакі вышынь у маштабе тапа­графічнай карты з тым самым крокам, як і для стратаізагіпс (ізагіпс рэльефу): 150, 140, 130 і г. д.

Наступным этапам пабудовы лініі выхаду на паверхню рэльефу нахіленай структурнай плоскасці з’яўляецца вынясенне на тапаграфічную карту стратаізагіпс карціруемай плоскасці. Ад кропкі А, у якой ужо маюцца элементы залягання пласта, ад­кладаюцца лініі, паралельныя лініі распасцірання з адлегласцю роўнай (а), якая вылічана з дапамогай графiка закладання. На карце кропка А, у якой нахіленая структурная плоскасць вы­ходзіць на паверхню, знаходзіцца на вышыні 100 м. Такую ж вышыню мае і стратаізагіпса, якая праходзіць праз кропку А. Стрэлка ўмоўнага знака ў кропцы А паказвае напрамак падзення пласта (нахіл структурнай плоскасці). Менавіта ў гэтым напрамку адбываецца памяншэнне значэнняў стратаізагіпс. У процілег­лы бок назіраецца іх павелічэнне. Наносiць лiнii распасцiрання (iзагiпсы) структурнай плоскасцi з кропкі А на карце трэба як у бок падзення, так i ў бок уздыму. Чым меншы вугал падзення структурнай плоскасцi, тым боль­шай будзе адлегласць паміж iзагiпсамi на праекцыі струк­турнай плоскасці на гарызантальнай паверхні карты. І наадварот, чым большы вугал падзення, тым часцей будуць наносіцца стратаiзагiпсы, праведзеныя з аднолькавым вертыкальным iнтэрвалам (крокам стратаізагіпсаў).

Пасля таго як стратаізагіпсы нахіленай структурнай плос­касці вынесены на тапаграфічную карту, няцяжка знайсці кропкі выхаду гэтай плоскасці на паверхню рэльефу. Гэта будуць кропкі перасячэння стратаізагіпс і ізаліній рэльефу з ад­нолькавымі гіпсаметрычнымі адзнакамі (роўнымі вышынямі). Нескладана далей паступова злучыць гэтыя кропкі паміж сабой і атрымаць лінію выхаду нахіленай структурнай плоскасці на паверхню рэльефу. Форма гэтай лiнii залежыць ад элементаў залягання плоскасцi i рэльефу мясцовасцi, а яе дакладнасць – ад частаты вынасу лiнiй распасцірання (стратаізагіпс).

Для пабудовы карты выхаду нахіленай структурнай плоскасцi можна выкарыстаць спецыяльную палетку (маштаб­ную лiнейку). Для гэтага спачатку трэба вычарцiць графiк маш­табу закладання. Затым на лiсце мiлiметровай паперы ў маштабе карты наносяць сячэнне гарызанталей, якое адпавядае графіку маштабу закладання. Гэта і будзе палетка, якую прыкладаюць да тапаграфічнай карты і знаходзяць кропкі перасячэння ізагіпс рэльефу з адпаведнымі адзнакамі стратаізагіпс даследуемага пласта. Злучэнне нанесеных кропак перасячэння дасць нам лінію выхаду даследуемага пласта на паверхню рэльефу.

Велiчыню закладання (а) можна вызначыць i матэматычна. Калі вядомы вугал падзення () і адзін з катэтаў (б) (перавышэнне паміж стратаізагіпсамі па вертыкалі), гэтыя значэнні трэба падставіць у формулу прамавугольнага трохвугольніка:

а = б/tg, ці а =б  ctg.

Пасля гэтага велiчыню закладання наносяць на палетку, якую прыкладаюць да тапаграфічнай карты з гарызанталямі рэльфу, сумяшчаючы адпаведную адзнаку на палетцы і ў кропцы, дзе вядомы элементы залягання нахіленай структурнай плоскасцi. Ад гэтай кропкі адкладаем меткі з палеткі і праз іх праводзім лініі,паралельныя лінii распасцірання (стратаiза­гiпсы). Кропкі перасячэння аднайменных значэнняў лiнiй рас­пасцірання i гарызанталей рэльефу злучаюць паслядоўна плаў­най лiнiяй. Гэта лiнiя i будзе лiнiяй выхаду плоскасцi на зямную паверхню (штрыхавая лiнiя на рыс. 7, б).

Часцей сустракаюцца і з’яўляюцца больш складанымі ў кар­таграфаванні выпадкі, калі кропка з вядомымі характарыстыка­мі залягання пласта (структурнай паверхні) трапляе паміж дзвюма гарызанталямi. Для пабудовы лініі выхаду на паверхню плоскасці ў такім разе трэба правесцi прамежкавую гарызанталь шляхам iнтэрпаляцыi паміж вядомымі гарызанталямі. Напрык­лад, кропка А трапляе паміж гарызанталямі 120 м і 110 м. Праз кропку А праводзім лінію, перпендыкулярную названым гары­занталям, і знаходзім вышыню, на якой адзначана кропка А (у нашым прыкладзе 115 м). Шляхам інтэрпаляцыі праз кропку А і дадатковыя кропкі з адзнакай 115 м, захоўваючы прапорцыю адлегласці паміж гарызанталямі 120 м і 110 м, праводзім да­датковую прамежкавую гарызанталь, гіпсаметрычная адзнака якой адпавядае вышыні кропкі А. Прамежкавыя гарызанталi могуць наносіцца шляхам змыкання лiнiй выхаду структурнай плоскасцi на грабенах узвышшаў або на дне далiн. Далей, для таго каб нанесці дадатковыя кропкі выхаду плоскасці на паверхню на палетцы, таксама выносяць дадатковую метку 115 м паміж адзнакамі 120 м і 110 м. Менавіта гэту метку сумяшчаюць з кропкай А, прыкладаючы палетку да лiнiі распасцiрання такім чынам, каб меншыя адзнакі былi накіраваны ў бок падзення плоскасцi (у нашым прыкладзе на паўднёвы ўсход). Лiнейку пасоўваюць уздоўж стратаізагіпсы 115 м, на якой нанесена кропка А па ўсёй даследуемай паверхні карты, знаходзячы і адзначаючы кропкі перасячэння лiнiй распасцiрання (стратаізагіпс) з аднайменнымi гарызанталямi на карце. Далейшыя дзеянні адносна будовы лініі выхаду нахіленай структурнай плоскасці на дзённую паверхню робяцца спосабам, апісаным вышэй.

Дадатковыя кропкі паміж ізагіпсамі на тапаграфічнай карце наносяцца і ў выпадках, калi адлегласць ад адной кропкі выхаду да іншай значная i дакладна невядомывыгін лiнii выхаду слоя на паверхню рэльефу паміж дзвюма гарызанталямi, якія адлю­строўваюць складаныя формы. Інтэрпаляцыя і пабудова лініі вы­хаду з выкарыстаннем дадатковых кропак праводзіцца спосабам, апісаным у папярэднім абзацы. Часцей за ўсё дадатковыя кропкі і лiнii на карту не выносяцца, а пазначаюцца на палетцы цi на лiнейцы маштабу закладання.

Усе дапаможныя лініі (стратаізагіпсы, дадатковыя ізагіпсы і інш.), якія праводзяцца пры пабудове выхаду плоскасцi на дзённую паверхню на карце або плане, павінны быць тонкімі, наносіцьіх трэба простым алоўкам i пасля выканання пабудовы лiнii выхаду плоскасцi сцiраюцца.

Геолагам часта даводзіцца вырашаць задачу вызначэння залягання структурнай плоскасцi па геалагiчнай карце. Як гэта робіцца, мы і высветлім у дадзеным раздзеле.

На геалагічных картах межы структурных плоскасцей пака­заны ў гарызанталях. Вызначэннеэлементаў залягання пласта пачынаюць з пошукаў лiнiі распасцірання структурнай плос­касцi. Становішча любой лініі лічыцца вызначаным, калі на ёй знаходзяцца хоцьбыдзве кропкі. Для правядзення лініі распас­цірання структурнай плоскасцi знаходзім кропкі яе выхаду на паверхню на аднолькавых адзнаках вышынь. Такімі кропка­мі з’яўляюцца месцы перасячэння лiнii выхаду плос­касцi з га­ры­занталямі рэльефу–кропкі А і Б (на вышыні 110 м), В і Г (на вышыні 120 м), Д і Е (на вышыні 130 м), Ж і З (на вышыні 140 м) (рыс. 8). Злучыўшы гэтыякропкі лініямі папарна,атрымаем праекцыі на гарызантальную плоскасць ліній распасцірання

(стратаізагіпсы) структурнай паверхні, якія знаходзяцца адпа­ведна на вышынях АБ – 120 м, ВГ – 130 м, ДЕ – 140 м, ЖЗ – 150 м. Каб вылічыць азімут лініі распасцірання структурнай плоскасцi, трэба прыкласці транспарцір нулявой адзнакай да любой з нанесеных вышэй кропак, накіраваць нулявы вектар транспарціра (азімут 0) на поўнач (уздоўж мерыдыяна) і зняць замер па пака­заннях адпаведнай лініі рас­пасцірання.

Калі ўсе тры лініі распасцірання АБ, ВГ і ДЕ паралельныя i знаходзяцца на аднолькавай адлегласці адна ад адной, гэта зна­чыць, што падзенне паверхнi (плоскасцi) вытрыманае і не змя­няецца на дадзеным участку карты. Калі ж адлегласці паміж стратаізагіпсамі (лініямі распасцірання) і адпаведна арыенці­роўка розныя, то трэба рабіць вылічэнні для ўсіх з іх паасобку на кожным участку змены характарыстык пласта. У гэтым выпадку трэба наносіць умоўныя значкі элементаў залягання паверхні (плоскасцi)укожнай кропцы вымярэння.

Лінія падзення, як вядома, – перпендыкулярна лініі распа­сцірання. Такім чынам, каб вылічыць азімут лініі падзення, трэба правесці перпендыкуляр да любой з ліній распасцірання, напрыклад ЖІ– гэта будзе гарызантальная праекцыя лініі па­дзення на плоскасць карты, а потым замераць яе азімут.

Для вызначэння вугла падзення карыстаюцца графікам ма­штабу закладання, як апісана вышэй.