Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Структурная геология-Ковх / Ковхуто-структурная геология новая версия.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
19.42 Mб
Скачать

13. Геалагічнае мадэліраванне

Геалагічнае мадэліраванне – стварэнне мадэлей будовы і развіцця геалагічных і тэктанічных структур. Дакладнасць мадэлей залежыць ад наяўнасці і паўнаты геалагічных даных, а таксама ад узроўню базы прыбораўі магчымасцей вылічальных машын.

Мадэліраванне бывае графічнае, механічнае і лічбавае.

Графічнае мадэліраваннеўключае будову двух- і трохмерных геалагічных мадэлей, якія адлюстроўваюць склад і марфаметрыю структур розных тыпаў.

Двухмерныя геалагічныя мадэлі – гэта карты і профілі з рознай інфармацыйнай нагрузкай.

Трохмерныя мадэлі – гэта блок-дыяграмы, якія прадстаў­ляюць сабой спалучэнне геалагічнай карты (на верхняй частцы блок-дыяграмы) і геалагічных профіляў (на тарцавых частках блок-дыяграмы). Яны даюць аб’ёмнае адлюстраванне структур і дазваляюць больш дакладна і комплексна ўяўляць будову структуры цалкам ці яе асобных частак.

Механічнае мадэліраванне праводзіцца з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў, прыстасаванняў і механізмаў, што дае магчымасць мадэліраваць змены складу ці прасторавых пара­мет­раў слаёў у выніку дэфармацыі, якасцей пароды пры фізіч­ным ці хіміч­ным уздзеянні. Пры гэтым з дапамогай ёмістасцей, у якіх зрушаюцца сценкі і дно, могуць мадэліравацца працэсы разрыўных і складкавых дэфармацый у матэрыялах-аналагах горных парод (пясок, гліна, воск, сінтэтычныя матэрыялы). З дапамогай хімічных рэакцый, уздзеянняў высокай тэмпературы і ціску (аналагічных прыродным і геалагічным, нават набліжаных да мантыйных) на спецыяльным абсталяванні і прыборах могуць мадэліравацца ўмовы змены складу, формы і якасці парод.

Найбольш прагрэсіўным з’яўляецца лічбавае(кампютэрнае)мадэліраванне. Яно ажыццяўляецца і ў форме графічнага мадэ­ліравання – пабудовыгеалагічных карт і профіляў з шырокімі магчымасцямі змены маштабу, дапаўнення новай інфармацыяй,адлюстраванняў трохмернай прасторы са зменай ракурсу бачання і інш. Элементы механічнага мадэліравання пры разліках змен складу, формы і якасціпарод пад уздзеяннем фізічных і хімічных фактараў таксама прысутнічаюць пры выкарыстанні спецыяльных камп’ютэрных праграм апрацоўкі геолага-геафі­зічных матэрыялаў.

Спецыяльныя камп’ютэрныя праграмы шырока ўжываюцца пры інтэрпрэтацыі геалагічных, геафізічных і геахімічных ма­тэрыялаў з выдачай сінтэзаванай і прааналізаванай лічбавай інфармацыі ў выглядзе базы даных ці ў графічным двух-, трохмерным адлюстраванні.

Выкарыстанне суперкамп’ютэраў дазваляе рабіць шматфактарны аналіз развіцця лакальных, рэгіянальных і глабальных структур з улікам:

  • складу парод і іх магутнасці;

  • часу і паслядоўнасці ўтварэння асадкавых тоўшч;

  • кінематыкі і амплітуды разломаў;

  • магутнасці зямной кары і яшчэ многіх характарыстык.

Гэта дае магчымасць геолагам атрымліваць падрабязную інфармацыю аб эвалюцыі структур рознага рангу і стадыйнасці іх развіцця; прагнозе здабычы нафты і ўмовах захавання газу ў падземных газасховішчах і шмат іншай інфармацыі.

Літаратура

Геологический словарь. М., 1973.

Атлас учебных геологических карт : учеб. пособие / под ред. Ю. А. Зай­цева, В. В. Козлова, М. М. Москвина. М., 1987.

Атлас схематических геологических и бланковых карт / под ред. М. М. Москвина. М., 1976.

Белоусов, В. В. Структурная геология / В. В. Белоусов. М., 1986.

Геология Беларуси / под ред. А. С. Махнача [и др.]. Минск, 2001.

Михайлов, А. Е. Структурная геология и геологическое картирование / А. Е. Михайлов М., 1984.

Павлинов, Н. В. Структурная геология и геологическое картирование с основами геотектоники / Н. В. Павлинов. Ч. 1. М., 1979.

Павлинов, Н. В. Структурная геология и геологическое картирование с основами геотектоники. Основы общей геотектоники и методы геологического картирования / Н. В. Павлинов, А. К. Соколовский. М., 1990.

Гзовский, М. В. Основы тектонофизики / М. В. Гзовский. М., 1975.

Гзовский, М. В. Математика в геотектонике / М. В. Гзовский. М., 1971.

Спенсер, Э. У. Введение в структурную геологию / Э. У. Спенсер. Л., 1981.

Земля. Введение в общую геологию. М., 1974.

Змест

Прадмова 3

1. Паняцце структурнай геалогiі 4

2. Метады даследаванняў геалагічных структур 5

3. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii 6

4. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт 9

Наменклатурныя iндэксы i маштабы геалагiчных карт 11

5. Паняцце геалагiчнай карты 12

Асноўныя тыпы геалагiчных карт 13

Асаблiвасцi афармлення геалагiчных карт і профіляў 19

Геалагiчныя карты і атласы Беларусi 23

6. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў 23

Спосабы вызначэння элементаў залягання пластоў 27

Асаблівасці адлюстравання структурных плоскасцей на геалагічных картах 34

7. Магутнасць слоя (пласта). Варыянты вымярэння магутнасці слаёў 41

8. Напружаннi ў зямной кары і сiлы, якія iх выклiкаюць 43

9. Вертыкальныя i гарызантальныя тэктанічныя рухi 44

Дэфармацыі пластоў і горных парод 46

Пластычныя (плікатыўныя) дэфармацыі пластоў горных парод 48

10. Разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі пластоў горных парод 57

11. Магматычныя і метамарфічныя целы 71

Інтрузівы. Марфалагічная класіфікацыя інтрузіваў 74

Формы субвулканічных, або звязуючых, інтрузіўных цел 78

Інтрузіўныя магматычныя целы 80

Метады структурнага вывучэння магматычных цел 83

12. Спалучэнне структурных форм 84

13. Геалагічнае мадэліраванне 88

Літаратура 90

107