Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Палеогеография - экзамен.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
389.76 Кб
Скачать

38.Палеагеаграфічнае развіццё тэрыторыі Беларусі ў палеазоі

Кембрый (570—170 млн гадоў назад) цесна звязаны з па-пярэднім этапам развіцця зямной кары. Адбываецца інтэнсіўнае прагінанне Маскоўскай сінеклізы і паўднёва-заходняй часткі Беларусі. Гэтыя зоны апускання ўтварылі Кобрынска-Полацкі прагін, які пашырыўся за кошт прылеглых раёнаў Беларуска-Балтыйскага шчыта (мал.).

Адклады кембрыю пашыраны ў Падляска-Брэсцкай упадзіне і на схіле Беларускай антэклізы. У першым раёне іх магутнасць дасягае 400 м. У раннім палеазоі (кембрый, ардавік, сілур) мора наступала з захаду, дзе, ўтварылася вялізная зона апусканняў, якая працягнулася ад Малдовы да Прыбалтыкі.

У ардавіку, як і ў кембрыі, марскія басейны займалі толькі ўчасткі Падляска-Брэсцкай упадзіны і Балтыйскай сінеклізы (мал.). На паўднёвым захадзе Беларусі магутнасць ардавіку да 40 м, ён складзены кварцава-глаўканітавымі пясчанікамі, вапнякамі, мергелямі. На паўночным захадзе магутнасць ардавіку дасягае 150 м. Гэта кварцавыя пясчанікі з галькамі фасфарытаў, мергелі, гліны, гліністыя вапнякі. У сілуры большая частка Беларусі была сушай, толькі за-ходнія яе раёны пакрываліся мелкім морам.

Адклады сілуру пашыраны ў тых жа раёнах, што і ардавікскія. На паўднёвым захадзе рэспублікі (Падляска-Брэсцкая ўпадзіна і Валынская монакліналь) магутнасць гэтых парод да 630 м, характэрны гліны, мергелі, вапнякі. Такі ж склад маюць сілурыйскія адклады паўночнага захаду Беларусі, тут іх магутнасць да 70 м.

У час калядонскага тэктагенезу утварыліся Балтыйская сінекліза і Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, якія ўзніклі як састаўныя часткі буйной Балтыйска-Прыднястроўскай сістэмы апусканняў. У гэты ж час цалкам адасобілася Беларуская антэкліза, яе найбольш прыўзнятай часткай з'яўляўся Гродзенска-

Мастоўскі выступ. У канцы калядонскага этапу на паўднёвым захадзе Беларусі адбыліся інтэнсіўныя тэктанічныя зрухі па разломах, якія ўтварылі шэраг лакальных узняццяў з амплітудай да 100 м у межах Падляска-Брэсцкай упадзіны.

Значыць, за перыяд позняга пратэразою і ранняга палеазою вызначыліся асноўныя тэктанічныя структуры рэспублікі (Беларуская антэкліза, Падляска-Брэсцкая і Аршанская ўпадзіны). У той жа час такія буйныя структуры, як Прыпяцкі прагін, Варонежская антэкліза, Жлобінская, Палеская седлавіны, яшчэ не існавалі. Іх утварэнне звязана з наступным герцынскім этапам, які ахоплівае дэвонскі, каменнавугальны, пермскі і частку трыясавага перыядаў.

Дэвонскі перыяд — гэта час надзвычай важных геалагічных падзей на тэрыторыі Беларусі, якія адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні яе структуры і карысных выкапняў. Дэвонскія адклады пакрываюць каля 4/5 тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і дасягаюць магутнасці 3,5—4 км.

У пачатку дэвону большая частка Беларусі была сушай і тут пераважалі працэсы дэнудацыі. Толькі паўднёва-заходнія раёны (Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Валынская монакліналь) апускаліся і пакрываліся мелкім морам, у якім намнажаліся глініста-карбанатныя асадкі. Магутнасць ніжнедэвонскіх адкладанняў да 80 м.

Сярэднедэвонская эпоха вызначалася далейшым развіццём марской трансгрэсіі, якая ахапіла ўсходнюю частку Беларусі. Адкладанні гэтага часу маюць магутнасць да 300 м. У сярэднім дэвоне адбываецца далейшае развіццё тэктанічных структур Беларусі. Адна з важных падзей — пачатак утварэння Прыпяцкага прагіну. Хоць у той час ён яшчэ не быў адасобленым і на большай частцы працягваў старажытны Валынска-Аршанскі палеапрагін, але апусканне гэтай тэрыторыі было больш актыўным. Па паверхні падмурка Прыпяцкі прагін заставаўся незамкнёым і меў выгляд монакліналі, нахіленай на паўночны захад, з'яўляючыся часткай Маскоўскай сінеклізы. У той жа час тут пачалі ўтварацца лакальныя ўзняцці (Усходне-Першамайскае, Нараўлянскае, Паўночна-Даманавіцкае і інш.), якія ўвогуле ад-павядаюць сучасным структурам прагіну.

У сярэднім дэвоне добра праяўляліся і іншыя структуры Беларусі: Жлобінская, Латвійская, Брагінска-Лоеўская, Палеская седлавіны, Беларуская антэкліза, Балтыйская сінекліза, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна і інш. Верхнедэвонскія адклады пашыраны на меншай плошчы (мал.). Па асаблівасцях будовы гэтых адкладаў вылучаюцца два раёны: Прыпяцкі прагін і Аршанская ўпадзіна з прылеглымі схіламі Латвійскай седлавіны.

У Прыпяцкім прагіне магутнасць верхнедэвонскіх адкладаў дасягае 3,5 км. Яны ўтвараюць некалькі тоўшчаў рознага складу. Верхнедэвонскія адклады Прыпяцкага прагіну адрозніваюцца вялікай магутнасцю і спецыфічнай будовай, періп за ўсё наяўнасцю саляных і вулканагенных парод. Гэта асаблівасць звязана з пачатковым этапам фарміравання дадзенай структуры, якая з'яўляецца састаўной часткай аднаго з буйнейшых на Усходне-Еўрапейскай платформе Прыпяцка-Дняпроўскага аўлакагену так называюць глыбокія лінейныя прагіны зямной кары.

У агульным выглядзе фарміраванне гэтай структуры можна ўявіць сабе наступным чынам: 1) актыўнае ўзрушэнне Сармацкага шчыта з утварэннем скляпеннага ўзняцця; 2) узнікненне буйных трэшчын, расколаў, звязаных з расцягненнем зямной кары; 3) апусканне ўтвораных блокаў на глыбіню 3,5—4 км, актыўнае праяўленне вулканізму; 4) запаўненне дэпрэсіі, якая ўтварылася, рознымі тыпамі парод, у тым ліку магутнымі тоўшчамі каменнай солі. Усяго на гэтай тэрыторыі ўдалося выявіць, паводле даных аэрафотаздымкі, 82 пахаваныя вулканы.

У Аршанскай упадзіне і Латвійскай седлавіне магутнасць адкладаў верхняга дэвону не перавышае 150 м. Гэта даламіты, даламітазаваныя вапнякі, гліны, мергелі, якія маюць фауну брахі-апод і іншых марскіх арганізмаў. Па Дняпры і яго прытоку Аршыцы ў раёне Оршы, па Заходняй Дзвіне ў раёнах Віцебска (вёскі Левая Руба, Койтава, Цякава і інш.), г. Верхнядзвінску (вёскі Юсцінава, Ленапаль) па прытоку Заходняй .. Дзвіны р. Сар'янцы (вёскі Калюта, Дворышча) гэтыя пароды выходзяць на дзённую паверхню. Вельмі добрыя разрэзы можна назіраць у кар''еры Гралева, які распрацоўваецца аб'яднаннем «Даламіт».

Вядомы шматлікія ледавіковыя адорвені дэвонскіх даламітаў у Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцях (напрыклад, ля вёсак Шаламы, Кульшычы Слаўгарадскага раёна).

Каменнавугальныя адклады займаюць меншую плошчу і маюць меншую (да 1000 м) магутнасць, чым дэвонскія. Яны развіты толькі ў межах Прыпяцкага прагіну і Валынскай монакліналі (мал.). Асноўная частка разрэзу карбону Прыпяцкага прагіну (да 800 м магутнасці) адносіцца да ніжняга аддзела і складзена пярэстакаляровымі пясчана-гліністымі пародамі, у паўночнай част-цы — цёмна-шэрай тоўшчай глін і мергелей з праслойкамі гару-чых сланцаў, сустракаюцца праслойкі бурага вугалю, баксітанос-ных парод. Сярэднекаменнавугальныя адклады маюць магутнасць да 400 м і пашыраны на значна меншых плошчах. Гэта гліны з праслойкамі выпнякоў, алеўралітаў, пясчанікаў, вуглістых глін і вугалю.

Верхнекаменнавугальныя адклады пашыраны абмежавана. Складзены яны пярэстакаляровымі глінамі з праслойкамі пясчані-каў, алеўралітаў, больш рэдка даламітаў. Іх магутнасць да 20 м.

У каменнавугальным перыядзе працягвалася фарміраванне Прыпяцкага прагіну ва ўмовах хуткай змены палеагеаграфічных умоў: марскія трансгрэсіі чаргаваліся з адступаннем мора і ўстанаўленнем кантынентальнага рэжыму. Вялікую ролю ў працэсах асадканамнажэння адыгрываў рост саляных структур. Соль, як пластычнае цела, ва ўмовах ціску вышэйляжачых парод імкнецца з аняць мінімальны аб'ём, утвараючы спецыфічныя структурм саляныя купалы. У залежнасці ад магутнасці саляных парод хуткасць росту такіх купалаў змяняецца ад 60 да 120 м за мільён гадоў. У міжкупальных дэпрэсіях магутнасць каменна-вугальных і больш маладых адкладаў максімальная. На вяршынях купалаў яна скарачаецца да поўнага выкліньвання.

На паўднёвым захадзе Беларусі (раён Валынскай монакліналі) вядомы глініста-карбанатныя адклады ніжняга карбону магутнас-цю да 50 м.

Пермскія адклады пашыраны ў межах Прыпяцкага прагіну, Падляска-Брэсцкай упадзіны, на паўночна-заходніх схілах Бела-рускай антэклізы. Максімальную магутнасць (да 500 м) яны маюць у Прыпяцкім прагіне, на паўднёвым захадзе БССР (Пад-ляска-Брэсцкая ўпадзіна). Іх магутнасць не перавышае 30 м. Уся астатняя частка Беларусі ў пермскім перыядзе была пустыннай сушай.

Пермскія марскія трансгрэсіі пашыраліся ў розны час з Усход-няй або Заходняй Еўропы. Найбольш тыповымі з'яўляюцца чырво-накаляровыя пясчана-гліністыя і сульфатн-карбанатныя пароды, якія фарміраваліся ва ўмовах засушлівага клімату. У нізе раз-рэзу пермскіх адкладаў залягаюць грубаабломкавыя пароды — кангламераты, якія ўтварыліся дзякуючы размыву парод Украін-скага шчыта, што ў гэты час узнімаўся. Інтэнсіўнасць тэктаніч-ных рухаў у Прыпяцкім прагіне змяншаецца, хоць пасоўванні па асобных разломах складалі 200—300 м. Запавольваецца і рост саляных купалаў, хуткасць іх узняцця не перавышала 2—3 м за мільён гадоў. У асобных раёнах адбывалася растварэнне солей падземнымі водамі, узнікалі карставыя варонкі глыбінёй 100— 150 м.

Такім чынам, палеазойская эра багатая на маштабныя геала-гічныя працэсы, асноўным з якіх была доўгая і складаная гісто-рыя Прыпяцкага прагіну, што ўзнік як зона магутных расколаў і апусканняў зямной карц ва ўмовах актыўнага праяўлення вулканічнай дзеннасці. Беларуская антэкліза, Украінскі шчыт характарызаваліся ўзыходнымі рухамі і з'яўляліся абласцямі зносу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]