Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Палеогеография - экзамен.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
389.76 Кб
Скачать

39.Палеагеаграфічнае развіццё тэрыторыі Беларусі ў мезазоі

Мезазойская (грэч. теяо— сярэдні) эра (170—60 млн гадоў) на тэрыторыі Беларусі характарызавалася максімальным за ўсю яе геалагічную гісторыю развіццём марскіх трансгрэсій. Пранікаючы з поўдня, яны дасягалі шырыні г. Віцебска. Вядомы адкла-ды ўсіх трох сістэм мезазойскай групы: трыясанай, юрскай і мелавой.

Трыясавыя адклады развіты ў Прыпяцкім прагіне і часткова ў Падляска-Брэсцкай упадзіне. У першым раёне яны адрозніваюц-ца вялікай магутнасцю і паўнатой разрэзу (вядомы ўсе аддзелы трыясавай сістэмы). Адклады ніжняга трыясу тут маюць магутнасць да 1100 м. Яны вельмі падобны да пермскіх і прадстаўлены чырвона-бурымі, цёмна-чырвонымі розназярністымі палевашпатава-кварцавымі пяскамі і пясчанікамі з праслойкамі глін, мерге-лей, даламітаў. У прыбартовых частках прагіну ў разрэзе ніжняга трыясу ёсць кангламераты.

Сярэдні трыяс складзены глінамі з праслойкамі пясчанікаў, пяскоў і гравялітаў, яго магутнасць да 290 м. Да верхняга трыясу адносяцца зеленавата-шэрыя і цёмна-шэрыя, часам каалінавыя гліны з праслойкамі пяскоў. Сустракаюцца шматлікія абвугленыя раслінныя рэшткі, якія іншы раз утвараюць тонкія (да 1 см) праслойкі бурага вугалю.

У раннім і сярэднім трыясе завяршаецца працэс фарміравання Прыпяцкага прагіну, інтэнсіўнасць тэктанічных рухаў змяншаец-ца. Рэзка ўзнімаецца Украінскі шчыт, які з'яўляецца ў гэты час асноўнай вобласцю зносу. Запавольваецца рост саляных купалаў. У Падляска-Брэсцкай упадзіне магутнасць трыясавых адкладаў не перавышае 20 м, яны складзены чырвона- і пярэстакаляровымі глінамі. На мяжы сярэдняга і позняга трыясу адбываецца агульнае ўзняцце тэрыторыі Беларусі. Верхнетрыясавыя адклады, на думку некаторых вучоных, з'яўляюцца карой выветрывання. У канцы трыясу і пачатку юрскага перыяду ўся тэрыторыя была су-шай, дзе адбывалася размыванне і разбурэнне парод рознага ўзросту — ад архейскіх да познетрыясавых. Кара выветрывання трыясавага перыяду мае шырокае развіццё ў межах Беларускай антэклізы.

Для трыясава-раннемелавога этапу развіцця Усходне-Еўра-пейскай платформы характэрна істотная перабудова структурнага плана, звязаная з закладаннем сістэмы новых прагінаў пераважна шырыннага напрамку. Адзін з іх (Дацка-Польскі) размяшчаўся на захадзе, другі (Прыпяцка-Дняпроўская, ці Украінская, сінекліза) — на ўсходзе. Прагінанне перыядычна ахоплівала паўднё-выя раёны Беларусі і марскія басейны, якія існавалі ў межах гэтых структур, злучаліся.

Самая ранняя марская трансгрэсія гэтага этапу прыпадае на сярэдняюрскую эпоху і пашыраецца з боку Украінскай сінеклізы, пакрываючы адносна мелкім морам вялікую частку Прыпяцкага ІІрагіну і прылеглыя раёны Жлобінскай седлавіны.

Сярэдняюрскія адклады маюць магутнасць да 60 м. Яны скла-дзены дробна-сярэднезярністымі пяскамі ад шэрага да чорнага колеру з праслойкамі алеўралітаў і пясчанікаў. У вялікай коль-касці сустракаюцца раслінныя рэшткі, абломкі абвугленай драў-ніны, праслойкі вугалю. Гэтыя адклады намнажаліся ў апрэсненых лагунах, азёрах, балотах, рачных далінах ва ўмовах цёплага і нільготнага клімату, шырокага распаўсюджання расліннага по-крыва. Лясы юрскага перыяду рэзка адрозніваліся ад сучасных.

Я ны складаліся з папарацей і голанасенных: гінкгавых, бенетэтавых, цыкадавых. Адну са старажытней-шых раслін — гінкга можна ўбачыць у Гомельскім парку імя Луначар-скага.

У познеюрскую эпоху, марская трансгрэсія пашыраецца, паколькі прагінанне ахоплівае і заходнюю частку Беларусі, куды мора наступае з боку Дацка-Польскага прагіну. Па-між заходнім і ўсходнім басейнамі існавала прыбярэжная раўніна, якая перыядычна залівалася морам. У ся-рэдзіне познеюрскай эпохі трансгрэ-сія дасягае максімальных памераў. На паўночным усходзе рэспублікі існуе адкрыты марскі басейн, які на захад і поўнач паступова пераходзіць у шэльфавую зону (мал.). У канцы юрскага перыяду пачынаецца новы этап узняцця тэрыторыі Беларусі, і мора рэгрэсіруе. Магутнасць юрскіх адкладаў у Прыпяцкім прагіне дасягае 200 м, на поўнач і захад яна змяншаецца. Для ніжняй часткі разрэзу верхняй юры тыповымі з'яўляюцца чорныя і цёмна-шэрыя карбанатныя гліны з багатай фаунай малюскаў, прасцейшых. Больш маладыя адклады (аксфордскі ярус) прад-стаўлены вапнякамі, часта акрамнелымі, мергелямі, глінамі, ра-дзен пяскамі. У вапняках шмат рэшткаў каралаў, імшанак, прасцейшых і іншых жывёл. Юрскі перыяд — час шырокага рас-паўсюджання гіганцкіх мезазойскіх паўзуноў — дыназаўраў

У канцы юрскага перыяду тэрыторыя Беларусі з яўлялася сушай, і новы этап апускання і марскіх трансгрэсій прыпадае на першую палову раннемелавой эпохі (прыкладна 140 млн гадоў назад). Мора на тэрыторыю Беларусі пранікала з Маскоўскай сінеклізы і пакрывала паўднёва-ўсходнія раёны (частку Пры-гіяцкага прагіну, Брагінска-Лоеўскую седлавіну). Астатняя частка рэгіёна была паніжанай сушай. К канцу раннемелавой эпохі мар-скі басейн скарачаецца, і на большай частцы Беларусі існуюць кантынентальныя ўмовы.

У Прыпяцкім прагіне адбываўся рост салянакупальных струк-тур, што пацвярджаецца рэзкімі змяненнямі магутнасці раннеме-лавых адкладаў. У канцы раннемелавой эпохі (альбскі век) палеа-І еаграфічныя ўмовы рэзка змяняюцца, пачынаецца новы этап раз-ніцця марской трансгрэсіі.

Даальбскія адклады ніжняга мелу маюць магутнасць да 77 м. Яны складзены пяскамі, глінамі, пясчанікамі. Характэрнымі былі глаўканітава-кварцавыя пясчанікі на жалезістым цэменце, гліны цомна-шэрыя, амаль чорныя, якія ў адрозненне ад юрскіх не маюць клрбанатнага матэрыялу. Значную частку разрэзу складаюць кнарцавыя пяскі з расліннымі рэшткамі, часта з абломкамі драўніны. Расліннасць гэтага часу была ўжо блізкай да сучаснай. Асноўную ролю адыгрывалі пакрытанасенныя (кветкавыя) расліны, падобныя да сучасных шыракалістых, хваёвых.

Новая трансгрэсія мелавога мора, якая пачынаецца ў канцы ранняй эпохі, была максімальнай за ўсю мезазойскую эру. Мора наступае з захаду (Польска-Дацкі прагін) і з усходу (Украінская сінекліза). У час нанбольшага прагінання тэрыторыі яно перакрывае большую частку тэрыторыі рэспублікі (мал.). У далейшым марскі басейн скарачаецца і падзяляецца на заходні і паўднёва-заходні басейны, між якімі знаходзілася прыўзнятая суша.

У гэты час адбываецца істотная перапрацоўка структурнага плана Беларусі: тут узнікаюць Заходне-Беларуская і Усходне-Беларуская монакліналі, падзеленыя Цэнтральна-Беларускай седлавінай. Прыпяцкі прагін як самастойная структура ў гэты час не існаваў, хоць праяўленні саляной тэктонікі рабілі істотны ўплыў на асаблівасць назапашвання асадкаў. У канцы познемелавой эпохі адбываецца ўзняцце тэрыторыі і надыходзіць рэгрэсія мора.

За гэты час утвараецца комплекс парод, які сведчыць аб пасту-повым развіцці марской трансгрэсіі. Ён пачынаецца глаўканітава-кварцавымі пяскамі і пясчанікамі з паслойкамі аляўрытаў і алеўралітаў. Характэрна наяўнасць жалвакоў і некалькіх пластоў магутнасцю да 1 м фасфарытаў. Магутнасць гэтай тоўшчы дасягае 60—70 м. Вышэй па разрэзу глаўканітава-кварцавыя пяскі змяняюцца мелавымі пясчанікамі, пясчаністым мелам і магутнай (да 220 м) тоўшчай мергельна-мелавых парод, у якіх толькі іншы раз назіраюцца праслойкі глаўканітава-кварцавых пяскоў і алеўралітаў.

Мел — спецыфічная парода дадзенага перыяду, больш нідзе ў разрэзе зямной кары яна не сустракаецца. Гэта тыповы асадак цёплых мораў, які намнажаецца на глыбінях ад 100 да 200—300 м. Пад мікраскопам можна бачыць, што мел складаецца з рэшткаў марскіх планктонных водарасцей — какалітафарыд. Апрача таго, ёсць і іншыя арганічныя рэшткі — ігласкурыя, фараменіферы (прасцейшыя), малюскі, брахіаподы. Вельмі спецыфічнымі з'яўляюцца цыгарападобныя ростры белемнітаў — выкапнёвых галаваногіх малюскаў, якія нагадваюць каракаціц. Вымытыя з мелу, яны часта сустракаюцца па берагах Сожа, Іпуці. У народзе іх называюць «чортавы пальцы» і прыпісваюць ім лекавыя ўласцівасці. У меле сустракаюцца канкрэцыі фасфарытаў, жалвакі крэменю, якія іншы раз дасягаюць 1 м у папярочніку.

Крэмень быў першым карысным выкапнем, які выкарыстаў чалавек каменнага веку для вырабу прылад працы, прадметаў побыту, упрыгожанняў, паляўнічай і ваеннай амуніцыі. Відаць, гэта акалічнасць адыграла важную ролю ў тым, што старажытнейшыя пасяленні чалавека вядомы ў раёнах, дзе мел з крамяністымі ўключэннямі выходзіць на паверхню. Гэта перш за ўсё даліна р. Сож ніжэй г. Крычава, яе прытокі Іпуць, Беседзь, Покаць. Нават на водападзелах тут мел часта можна бачыць пад ворным слоем. У сувязі з тым што мел і мергелі лёгка вышчалочваюцца падземнымі водамі, у гэтых раёнах часта назіраюцца карставыя варонкі, а ў берагавых абрывах невялікія пячоры. Выхады мелу на паверхню вядомы і ў іншых раёнах Беларусі. Часта гэта магутныя глыбы парод, якія ледавік перамясціў на розныя адлегласці (раёны Гродна, Ваўкавыска і інш.). Тут таксама вядомы сляды дзейнасці старажытнага чалавека.

Такім чынам, галоўная геалагічная падзея мезазою — шырокае развіццё марскіх трансгрэсій, якія пакрывалі большую частку тэрыторыі Беларусі. Тэктанічныя рухі абумовілі перабудову структурнага плана тэрыторыі, які стаў намнога прасцейшым: ад цэнтральнай часткі раёна мезазойскія пароды паступова нахіляюцца на захад і ўсход.

Мезазойская гісторыя Зямлі характарызавалася велічнымі геалагічнымі падзеямі, якія рэзка змянілі аблічча планеты. У выніку шэрага этапаў расколу паўночнага і паўднёвага суперкантынентаў — Лаўразіі і Гандваны — утвараюцца мацерыкі і акіяны, якія мелі абрысы, блізкія да сучасных. Пачынаецца працэс стварэння сучаснага рэльефу Зямлі.

Глыбокія змяненні адбываюцца і ў арганічным свеце: дасягаюць свайго росквіту і выміраюць гіганцкія дыназаўры, з'яўляюцца млекакормячыя і птушкі, шырокае распаўсюджанне атрымліваюць пакрытанасенныя. У канцы мелавога пе-рыяду выразна выяўляецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці ападкаў і пахаладання.

Адна з загадак геалагічнай гісторыі Зямлі — прычына вымірання дыназаўраў, якія ў мезазоі насялялі сушу і мора, вызначалі-ся сваімі памерамі і ўмовамі жыцця. Для тлумачэння гэтага фено-мена бяруцца такія даныя, як змяненне клімату, павелічэнне радыяцыі ў сувязі з касмічнымі прычынамі, прыцягненне ў круга-варот новых хімічных элементаў, выкліканае ўзмоцненым разбу-рэннем кантынентаў. Выказваецца таксама думка аб тым, што ў мезазоі павялічылася сіла цяжару і гіганты гэтага часу былі як бы раздушаны ўласнай вагой. Найбольшую колькасць рэшткаў касцей дыназаўраў знаходзяць у пустыні Гобі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]