Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Украінскія землі ў хiv–хvi стст. Вызваленчы рух на украіне ў хvп ст.

Украінскіх зямлі ў складзе ВКЛ. Захоп Польшчай Галіцыі. Уключэнне Букавіны ў склад Малдаўскага княства. Захоп Закарпацця Венгрыяй. Палітыка ВКЛ на ўкраінскіх землях. Грунвальдская бітва. Люблінская унія 1569 г. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. і рэлігійная палеміка.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права. Дзеянне Статута 1588 г. на Украіне. Гарады. Зараджэнне мануфактур.

Фарміраванне казацтва. П. Ланцкаронскі, Е. Дашковіч, Д. Вішнявецкі. Утварэнне Запарожскай Сечы. Рэестравае казацтва. Вызваленчы рух на Украіне. Паўстанне пад кіраўніцтвам Мухі і Барулы. Сялянска-казацкія паўстанні.

Удзел ўкраінскага казацтва і сялян у падзеях “смутнага часу” ў Расіі. Альшанскае, Раставіцкае, Курукаўскае пагадненні казацтва з польскім урадам. “Ардынацыя войска рэестравага Запарожскага” 1638 г.

Вызваленчая вайна ўкраінскаго народа (16481654 гг.). Б. Хмяльніцкі. Пераяслаўская Рада. Пераемнікі Б. Хмяльніцкага. Гадзяцкая дамова І. Выгоўскага. Слабадзішчанскі трактат Юрыя Хмяльніцкага. Выбары гетманаў Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіны. Падзел Украіны па Андрусаўскаму перамір’ю.

Унутранае і знешнепалітычнае становішча расіі ў канцы хvіі ст. – першай палове хіх ст.

Праўленне Фёдара Аляксеевіча. Стралецкі бунт 1682 г. «Хаваншчына». Праўленне Соф’і пры малалетніх Іване V і Пятры I. Пачатак праўлення Пятра I. Стралецкі бунт 1698 г.

Рэформы дзяржаўнага кіравання Пятра І. Устанаўленне Сената, калегій. Расія – імперыя. Адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа. Рэарганізацыя мясцовай сістэмы кіравання. Пётр I і царква. Рэформы арміі і флота. Сацыяльная палітыка Пятра I. Указ аб адзінанаследаванні. Падатковая рэформа. Табель аб рангах. Мерапрыемствы ў галіне культуры.

Абвастрэнне сацыяльнай напружанасці. Барацьба Пятра I з апазіцыяй. «Справа» царэвіча Аляксея. Астраханскае паўстанне. Паўстанне на Доне і ў Паволжы. К. Булавін. «Птенцы гнезда Петрова» – дзяржаўныя дзеячы і палкаводцы.

Знешняя палітыка Пятра І. Азоўскія паходы Пятра I. Паўночная вайна. Усходні накірунак знешняй палітыкі.

Дварцовыя перавароты (17251762 гг.). Паняцце «эпоха дварцовых пераваротаў». Барацьба за ўладу пасля смерці Пятра I. Кацярына I, Пётр II, Ганна Іаанаўна, Елізавета Пятроўна, Пётр ІІІ і іх праўленне.

Змены ў органах дзяржаўнага кіравання. Пашырэнне правоў і прывілегій дваранства. Адмена пятроўскага ўказа аб адзінанаследаванні. Скарачэнне тэрміну службы для дваран. Умацаванне залежнасці прыгонных сялян ад памешчыкаў. Маніфест аб наданні вольнасці і свабоды ўсяму расійскаму дваранству.

Унутраная і знешняя палітыка Кацярыны II. Палітыка «просвещённого абсолютизма». Праца “Укладальнай камісіі” 1767–1768 гг. Жалаваныя граматы дваранству і гарадам. Сялянская вайна 1773–1775 гг. Павел I: прыход да ўлады, змяненне парадку прастолонаследвання, сацыяльная палітыка, рэфармаванне арміі. Накірункі, задачы, метады знешнепалітычнай дзейнасці. Войны з Крымам, Турцыяй і Швецыяй у 1730–1740-е гг., іх вынікі. Адносіны з Рэччу Паспалітай. Удзел Расіі ў Сямігадовай вайне (задачы, ваенныя дзеянні, палкаводцы). Руска-турэцкія войны. Далучэнне Крыма, Паўночнага Прычарнамор’я. Вайна са Швецыяй. Удзел Расіі ў падзелах Рэчы Паспалітай. Італьянскі і швейцарскі паходы рускай арміі.

Расія ў першай палове ХІХ ст. Унутраная палітыка Аляксандра І. «Нягласны камітэт». Рэформа вышэйшых органаў кіравання. Дзейнасць М. Сперанскага. Аракчэеўшчына. Ваенныя пасяленні.

Унутраная палітыка Мікалая I. Умацаванне ролі дзяржаўнага апарату. Цэнтралізацыя, бюракратызацыя дзяржаўнага кіравання. Рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Фінансавыя пераўтварэнні. Я. Канкрын.

Грамадскі рух. Дзекабрысты. Падзеі 14 снежня 1825 г. Западнікі і славянафілы. С. Увараў. «Тэорыя афіцыйнай народнасці». Фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі. В. Бялінскі, А. Герцэн.

Знешняя палітыка. Расія ў антыфранцузскіх кааліцыях. Тыльзіцкі мір. Войны з Турцыяй, Іранам, Швецыяй. Айчынная вайна 1812 г. Замежны паход 1813–1814 гг. Утварэнне «Свяшчэннага Саюза». Руска-іранская, руска-турэцкая войны. Завяршэнне Каўказскай вайны 1817–1864 гг. Крымская вайна.