Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Украінскія землі ў другой палове хviii–хіх стст.

Украінскія землі ў складзе Расіі. Адміністратыўнае ўладкаванне. Інкарпарацыя Гетманшчыны ў склад Расійскай імперыі. Дзейнасць другой Маларасійскай калегіі. Утварэнне намесніцтваў. Ліквідацыя Запарожскай Сечы. Уключэнне ў склад Расіі Правабярэжнай Украіны і Заходняй Валыні. Вызваленчая барацьба народных мас Украіны. Калііўшчына. М. Жэлязняк, І. Гонта. Паўстанне ў с. Турбаях. Актыўная каланізацыя Паўднёвай Украіны.

Украінскія землі ў першай палове ХІХ ст. Украінскія землі ў вайне 1812 г. Палітызацыя нацыянальнага руху. Дзейнасць дзекабрыстаў на Украіне. «Таварыства аб’яднаных славян». Кірыла-Мефодзіеўскае таварыства (М. Кастамараў, М. Гулак, В. Белазерскі, Т. Шаўчэнка).

Украінскія землі ў другой палове ХІХ ст. Асаблівасці правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. Кампанія супраць украінафілаў у сувязі з паўстаннем у Польшчы. Цыркуляр П. Валуева 1863 г. Эмскі акт 1876 г.

Заходнеўкраінскія землі ў складзе Аўстрыйскай імперыі. Выступленні сялян Букавіны пад кіраўніцтвам Л. Кабыліцы.

Украінскі нацыянальны рух. Дзейнасць былых кірыла-мефодзіеўцаў у Пецярбургу. Часопіс «Аснова». «Украінская громада». В. Антановіч. Часопіс «Киевская старина». М. Драгаманаў.

Расія ў другой палове хіх ст. – пачатку хх ст.

Рэформы і контрэформы другой паловы ХХ ст. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Рэформы ў галіне мясцовага кіравання. Судзебныя ўставы. Рэфармаванне народнай адукацыі. Цэнзурныя правілы. Фінансавыя і ваенныя рэформы. Крызіс урадавай палітыкі. Рэвалюцыйная сітуацыя 1879–1881 гг. М. Лорыс-Мелікаў і яго «Канстытуцыя». Забойства Аляксандра II.

Унутраная і знешняя палітыка Аляксандра III. Маніфест аб непахіснасці самаўладдзя. Курс урада на контррэформы.

Грамадска-палітычны і нацыянальны рух у 18601890-х гг. Рэвалюцыйнае народніцтва 1870-х гг. М. Бакунін, П. Лаўроў, П. Ткачоў. Ідэі марксізму ў Расіі. Г. Пляханаў. Група «Вызваленне працы». Марксісцкія гурткі 1880–1890-х гг.

Знешняя палітыка Расіі ў другой палове ХХ ст. Барацьба расійскай дыпламатыі за дэнансацыю ўмоў Парыжскага дагавора 1856 г. Руска-турэцкая вайна 1877–1878 гг. Продаж Аляскі і Алеуцкіх астравоў. Далучэнне Какандскага, Хівінскага ханстваў і Бухарскага эмірату. Удзел Расіі ў ваенных саюзах. Утварэнне Траістага союза. Заключэнне руска-французскага союза. Гаагская мірная канферэнцыя.

Расія ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Мікалай І. Урадавая палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, рабочым і студэнцкім пытаннях. Афармленне рабочага заканадаўства. «Паліцэйскі сацыялізм». С. Зубатаў. Земска-ліберальны рух.

Генэзіс палітычных партый. Бунд, РСДРП, ПС-Р. Анархісцкія групы. Чарнасоценныя арганізацыі. «Саюз рускага народа». Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя. «Саюз 17 кастрычніка». Партыі на Украіне. Рэвалюцыйная ўкраінская партыя. Народная ўкраінская партыя. Н. Міхноўскі. Украінская радыкальная партыя. Дзейнасць Украінскага сацыял-дэмакратычнага союза («Спілкі»), Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Украінскай радыкальна-дэмакратычнай партыі.

Рэвалюцыя 19051907 гг. Акты 6 жніўня 1905 г. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. Выбарчы закон 11 снежня 1905 г. І і ІІ Дзяржаўныя Думы: выбары, склад, асноўныя накірункі дзейнасці, роспуск. Дзяржаўны пераварот 3 чэрвеня 1907 г. «Трэццячэрвеньская» палітычная сістэма. III Дзяржаўная Дума.

Рэформы П. Сталыпіна. Аграрная рэформа. Праекты рэформ у галіне рэлігійнай і нацыянальнай палітыкі, мясцовага самакіравання, сістэмы адукацыі, паляпшэння быта рабочых. Выбары ў IV Дзяржаўную Думу, яе дзейнасць. Утварэнне «Прагрэсіўнага блока». «Міністэрская чэхарда». Развал гаспадаркі. Абвастрэнне рэвалюцыйнага крызісу 1916 – пачатку 1917 г.

Асноўныя накірункі і задачы знешняй палітыкі Расіі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Адносіны з Японіяй і Кітаем. Руска-японская вайна. Англа-расійскі саюз і ўтварэнне Антанты. Расія ў Першай сусветнай вайне. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя: прычыны, характар, рухаючыя сілы.

Украіна ў перыяд рэвалюцыі. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў і мясцовыя органы Часовага ураду. Утварэнне Украінскай Цэнтральнай Рады. Адозва «Да ўкраінскага народа». Праца Усеўкраінскага Нацыянальнага Кангрэса. Паглыбленне працэсу дзяржаўнага будаўніцтва на базе аўтаномна-федэратыўнага прынцыпу.