Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Гісторыя паўдневых і заходніх славян

УЗНІКНЕННЕ СЛАВЯНСКІХ ДЗЯРЖАЎ У VІІXI стст.

Рассяленне славян у VІІ ст. Каланізацыя славянамі Балканскага паўвострава. Грамадскі лад, гаспадарка і культура славянскіх плямёнаў. Утварэнне племянных саюзаў. Дзяржава князя Само. Яе распад.

Утварэнне Балгарскай дзяржавы. Прыход протабалгар. Войны з Візантыяй. Палітычны лад. Прыняцце хрысціянства. Праўленне Сімяона. Багамільскі рух. Аслабленне Першага Балгарскага царства. Паходы Святаслава ў Балгарыю. Заваяванне Балгарыі Візантыяй.

Асаблівасці стварэння дзяржавы ў паўднёваславянскіх плямён у VІІІ–XI стст. Сербскія землі. Першыя княствы. Утварэнне Харвацкай дзяржавы. Панаванне франкаў. Аб'яднанне харвацкіх зямель. Князь Таміслаў. Асаблівасці хрысціянізацыі плямён. Спліцкія саборы. Венгра-харвацкая унія.

Вялікая Маравія і яе роля ў гісторыі славян. Палітычнае развіццё. Дзейнасць Кірыла і Мефодыя. Распад Вялікамараўскага аб'яднання. Утварэнне Чэшскай дзяржавы. Пршэмысловічы. Баляслаў I Грозны і Баляслаў II. Адносіны з Германскай Імперыяй.

Утварэнне Польскай дзяржавы. Пачатак кіравання Пястаў. Мешка I і Баляслаў I Смелы. Прыняцце хрысціянства. Паўстанне 1037–1038 гг. Казімір Вастанавіцель. Унутрыпалітычнае і міжнароднае становішча Польскага княства ў XI ст.

Паўднёвыя і заходнія славяне ў XII–хv стст.

Другое Балгарскае царства. Аграрныя адносіны. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Калаян і Іван-Асень II. Паўстанне Івайлы. Дзяржаўны лад і знешняя палітыка ў канцы XII – першай палове ХІVст. Шышманаўцы. Тырнаўскае і Відзенскае царствы. Турэцкае заваяванне.

Сербскія землі ў XIIV стст. Утварэнне дзяржавы. Стэфан Неманя. Аграрны лад. Развіццё рамяства і гарадоў. Палітычнае развіццё Сербіі пры Неманічах. Праўленне Стэфана Душана. Дзяржаўнае ўладкаванне. Распад Сербскай дзяржавы. Пачатак барацьбы з туркамі. Бітва на Косавым полі. Дэспатавіна.

Боснія ў XII–ХV стст. Узаемаадносіны з Венгрыяй. Палітычнае развіццё. Бан Твртко. Баснійская царква. Сацыяльна-эканамічныя адносіны.

Харватыя ў XII пач. ХVІ стст. Становішча харвацкіх зямель у складзе Венгерскага каралеўства. Экспансія Венецыянскай рэспублікі. Асаблівасці развіцця Далмацыі. Дуброўнік. Турэцкае нашэсце. Бітва пры Мохачы.

Каланізацыя на нямецкім праве ў заходніх славян. Сельская каланізацыя. Лакацыйныя граматы. Гарадская каланізацыя. Нюрнбергскае і Магдэбургскае права. Сацыяльныя вынікі каланізацыі на нямецкім праве.

Чэхія ў XII пач. ХVІ стст. Палітычнае развіццё Чэшскай дзяржавы у складзе Германскай Імперыі. Пшамысл II. Кіраванне дынастыі Люксембургаў. Карл I (ІV). Гусіцкі рух. Абвастрэнне сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей. Светапогляд і дзейнасць Яна Гуса. Асноўныя напрамкі гусіцкага руху. Гусіцкія войны. Ян Жыжка. Вынікі і значэнне гусіцкай рэвалюцыі. Умацаванне Каралеўства ў часы Іржы Падэбрада. Узнікненне саслоўнай манархіі. Ягелоны на чэшскім троне. Барацьба паміж феадаламі і гарадамі. Бітва пры Мохачы. Уваходжанне Чэхіі ў склад уладанняў Габсбургаў.

Польшча. Статут Баляслава Крываротага. Удзельны перыяд у Польшчы. Татарскія набегі. Барацьба за палітычнае аб'яднанне польскіх зямель. Уладзіслаў I Лакетак. Барацьба за Памор’е. Кіраванне Казіміра III Вялікага. Заканадаўчая дзейнасць. Ваенная рэформа. Спыненне дынастыі Пястаў. Людовік Венгерскі. Кошыцкі прывілей. Крэўская унія 1385 г.