Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Паўдневыя і заходнія славяне ў час першай сусветнай вайны

Балгарыя ў 1914–1918 гг. Балгарыя – саюзнік цэнтральных дзяржаў. Палітычны і эканамічны крызіс на заключным этапе вайны. Уладайскае паўстанне і выхад Балгарыі з вайны.

Польскія землі ў 1914-1918 гг. Польскае пытанне ў першыя гады вайны. Раскол у польскім грамадстве па пытанню аб шляхах дасягнення незалежнасці. Ю. Пілсудскі i P. Дмоўскі. Акупацыя Каралеўства Польскага Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Маніфест 5 лістапада 1916 года. Рэвалюцыі 1917 г. у Расіі і змяненне адносін да польскага пытання. Адраджэнне Польскай Рэспублікі.

Чэшскія землі і Славакія ў 1914–1918 гг. Становішча заходнеславянскіх земляў Аўстра-Венгрыі пасля пачатку вайны. Адносіны чэшскай і славацкай грамадскасці да вайны. Дызертырства і масавая здача ў палон чэшскіх і славацкіх ваеннаслужачых. Актывізацыя праантантаўскіх настрояў. Нацыянальныя лідэры і іх праграмы. Пражскі нацыянальны савет у Парыжы. Набліжэнне рэвалюцыйнай сітуацыі. Уздым вызваленчага руху ў 1918 г.

Паўднёваславянскія землі ў 1914–1918 гг. Сараеўскае забойства. Пачатак вайны. Балканскі фронт у 1914–1915 гг. Становішча ў паўднёваславянскіх землях пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Праграммы з’яднання паўднёвых славян. Нішская дэкларацыя. Паўднёваславянскі камітэт. А. Трумбіч. Акупацыя Сербіі і Чарнагорыі войскамі Аўстра-Венгрыі і Балгарыі. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і новыя тэндэнцыі ў вызваленчым руху паўднёвых славян. Корфская дэкларацыя. Уздым вызваленчага руху паўднёваславянскіх народаў Аўстра-Венгрыі на заключным этапе вайны. Прарыв Салонікскага фронта. Вызваленне Сербіі. Стварэнне дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў.

Дзяржавы паўднёвых і заходніх славян паміж дзвюма сусветнымі войнамі

Балгарыя ў 1918–1939 гг. Спробы стварэння сялянскай рэспублікі. Стан эканомікі. Аднапартыйнае кіраванне Балгарскага земляробчага народнага саюза. А. Стамбалійскі. Чэрвеньскі пераварот 1923 г. Вераснёўскае ўзброенае паўстанне 1923 г. Устанаўленне таталітарнага рэжыму. “Дэмакратычная змова”. Урад А. Ляпчава (1926–1931 гг.). Дзяржаўны пераварот 19 мая 1934 г. Устанаўленне аўтарытарнай сістэмы кіравання цара Барыса. Збліжэнне з Германіяй.

Польшча ў 1918–1939 гг. Выбары ў Заканадаўчы сейм 1919 г. Сакавіцкая канстытуцыя 1921 г. Барацьба за граніцы. Версальская сістэма мірных дагавароў і граніцы Польшчы. Польска-савецкая вайна 1920 года. Рыжскі мір. Плебісцыт у Варміі, Мазурах і Верхняй Сілезіі. Эканамічнае і палітычнае становішча ў першай палове 1920-х гг. Аграрная рэформа. Нацыянальныя і сацыяльныя антаганізмы. Крызіс парламенцкай сістэмы кіравання. Дзяржаўны пераварот Ю. Пілсудскага ў 1926 г. Устанаўленне аўтарытарнага рэжыма “санацыі”. Рост апазіцыйных настрояў. Цэнтралеў. Канстытуцыя 1935 г. Смерць Ю. Пілсудскага. “Дэкампазіцыя санацыі”. Абвастрэнне польска-германскіх адносін напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Чэхаславакія ў 1918–1938 гг. Стварэнне Чэхаславацкай рэспублікі. Рэформы 1918–1920 гг. Славацкая савецкая рэспубліка ў 1919 г. “Чырвона-зялёная кааліцыя”. Канстытуцыя 1920 г. Эканамічнае развіццё Чэхаславацкай рэспублікі. Структура чэхаславацкага грамадства і сацыяльная палітыка. Парламенцкая сістэма Чэхаславакіі ў 20–30-я гады. Т. Масарык. Э. Бенеш. Тэндэнцыя ўзмацнення і пашырэння паўнамоцтваў апарата ўлады. Нацыянальнае пытанне і яго абвастрэнне ў 30-я гг. А. Глінка. Мюнхенская змова заходніх краін і падзел Чэхаславакіі. “Другая рэспубліка” і яе канец.

Югаславія ў 1918–1939 гг. Нацыянальны і рэлігійны склад насельніцтва. Станаўленне палітычнай сістэмы. Відаўданская канстытуцыя 1921 г. Палітычная барацьба ў Каралеўстве СХС у 1920-я гады. Нацыянальныя адносіны. Сербска-харвацкае супрацьстаянне. Парламенцкае забойства 1928 г. Дзяржаўны пераварот 6 студзеня 1929 г. Устанаўленне дыктатуры караля Аляксандра Карагеоргіевіча. Абвяшчэнне Каралеўства Югаславія. Каралеўства Югаславія ў 1930-я гады. Адміністратыўная рэформа. Эканамічнае развіццё краіны. Забойства караля Аляксандра. Урад М. Стаядзінавіча. Пагадненне Цветкавіча-Мачэка.