Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Станаўленне і крызіс “рэальнага сацыялізму” ў паўднёва- і заходнеславянскіх краінах

Балгарыя. Уніфікацыя палітычнага жыцця. V з’езд Балгарскай рабочай партыі (камуністаў) у снежні 1948 г. Г. Дзімітраў і фармулёўка народнай дэмакратыі як формы дыктатуры пралетарыята. Фарсіраванае будаўніцтва сацыялізму па савецкаму прыкладу. Культ асобы В. Чарвенкава. Рэпрэсіі. Красавіцкі пленум ЦК БКП 1956 г. Эканамічнае развіццё краіны ў 60–80-х гадах. Спробы рэформ. Набліжэнне крызісу ў эканоміцы. Сацыяльнае развіццё краіны ў 60–80-х гадах: поспехі і няўдачы; нацыянальнае пытанне. Становішча турэцкага насельніцтва. Аўтарытарны рэжым Т. Жыўкава. Адносіны з СССР. Ліпеньскі пленум ЦК БКП ў 1987 г. і канцэпцыя перабудовы Т. Жыўкава.

Польшча. Станаўленне камандна-размеркавальнай сістэмы. У. Гамулка і савецка-югаслаўскі канфлікт. Б. Берут. Адыход ад пошуку нацыянальных шляхоў да сацыялізму. Фарсіраванае будаўніцтва сацыялізму па савецкім узоры. Канстытуцыя 1962 г. Рэпрэсіі. Індустрыялізацыя і гвалтоўная вытворчая кааперацыя. Наспяванне грамадска-палітычнага крызісу. Чэрвеньскія падзеі 1956 г. у Познані. Вяртанне да кіраўніцтва партыяй і краінай В. Гамулкі. Польска-савецкія адносіны. Праблема ўстанаўлення граніц Польшчы. Спробы мадэрнізацыі сталінскай мадэлі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў. Палітычныя і эканамічныя рэформы. Прычыны няўдач. Падзеі сакавіка 1968 г. ва ўніверсітэцкіх цэнтрах. ПНР у 1970–1980-х гадах. Крызіс 1970 г. Э. Гэрэк. Новыя спробы правядзення эканамічных рэформ. Будаўніцтва “развітога сацыялізму”. Выступленне рабочых у чэрвені 1976 г. і афармленне апазіцыі рэжыму. Рост уплыву каталіцкай царквы ў грамадстве. Грамадска-палітычны і эканамічны крызіс 1980 г. Утварэнне “Салідарнасці”. Л. Валенса. Увядзенне ваеннага становішча. В. Ярузельскі. Эканамічная рэформа 1982 г. Грамадска-палітычная барацьба ў 80-х гадах. Легалізацыя “Салідарнасці”.

Чэхаславакія. Утварэнне камандна-размеркавальнай сістэмы. Змены ў палітычнай структуры. Канстытуцыя 1948 г. К. Готвальд. Пераўтварэнне ў прамысловасці. Кааперыраванне сельскай гаспадаркі. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Узровень жыцця. Рэпрэсіі 1950-х гг. Чэхаславацкае грамадства ў 1960-х гг. А. Навотны. Канстытуцыя 1960 г. Цяжкасці ў развіцці эканомікі. Нацыянальнае пытанне. Грамадска-палітычны крызіс. Мадэль “сацыялізму з чалавечым тварам”. А. Дубчэк. Л. Свобада. Умяшанне дзяржаў Варшаўскага дагавора. Г. Гусак. Развіццё Чэхаславакіі ў 1960–1989 гг. Спробы стабілізацыі паслясталінскай мадэлі сацыялізму. Развіццё эканомікі. Сацыяльная палітыка. Дысідэнцкі рух. Нарастанне грамадска-палітычнага крызісу ў канцы 1980-х гг.

Югаславія. Савецка-югаслаўскі канфлікт 1948 г. Прычыны канфлікта. Рэзалюцыя Інформбюро “Аб становішчы ў Камуністычнай партыі Югаславіі”. Ізаляцыя Югаславіі ў рэгіёне. Распрацоўка канцэпцыі самакіраўнічага сацыялізму. Б. Кідрыч, Э. Кардэль. VІ з’езд СКЮ ў 1952 г. Канстытуцыйны закон 1953 г. Рэпрэсіі. Справа М. Джыласа. Савецка-югаслаўскія адносіны пасля смерці Сталіна. Югаславія ў канцы 50-х – канцы 80-х гг. Праблема СКЮ 1958 г. Канстытуцыя 1963 г. Рэформа 60-х гадоў. Узровень жыцця. Справа А. Ранковіча. Нацыянальнае пытанне. Нацыянальны рух у Харватыі. Канстытуцыя 1974 г. і X з’езд СКЮ. Вяртанне да таталітарызму. Культ асобы I. Броз Ціта. Смерць Ціта. Сацыяльна-палітычны і эканамічны крызіс. Абвастрэнне нацыянальных супярэчнасцей. Падзеі ў Косава.