Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Вялікая айчынная вайна

Уступленне СССР у Другую сусветную вайну. Ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Далучэнне да СССР Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Заключэнне дагавораў аб ваенным супрацоўніцтве з урадамі Латвіі, Літвы і Эстоніі. Анексія Савецкім Саюзам дзяржаў Прыбалтыкі, далучэнне Паўночнай Букавіны і Бесарабіі. Савецка-фінская вайна і яе вынікі. Выключэнне СССР з Лігі Нацый.

Эканамічны і ваенны патэнцыял Савецкага Саюза напярэдадні вайны. Тэорыя “лёгкай перамогі”. Прычыны непадрыхтаванасці СССР да адбіцця германская агрэсіі.

Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Ваенныя дзеянні 1941 – пачатку 1942 гг. Стратэгічны план германскага камандавання. Абарончыя баі на Украіне і Беларусі. Баі пад Ленінградам. Бітва за Смаленск.

Перабудова жыцця дзяржавы. Дырэктыва ад 29 чэрвеня 1941 г. Утварэнне Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Стварэнне Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Перавод эканомікі на ваенны лад. Стварэнне савета па эвакуацыі. Збор сродкаў у фонд абароны.

Абарончыя баі Чырвонай Арміі на падыходах да Масквы. Контрнаступление савецкіх войск пад Масквой. Крушэнне плана “маланкавай вайны”. Памылковае рашэнне аб наступленні савецкіх войск на ўсіх франтах зімой 1941–1942 гг.

Партызанскі рух на акупіраванай тэрыторыі СССР. Станаўленне антыгітлераўскай кааліцыі. Неапраўданыя рашэнні Дзяржаўнага камітэта абароны аб правядзенні наступальных аперацый на Украіне, у Крыму і ў другіх месцах. Любаньская аперацыя. Няўдачы савецкіх войск у Крыму і пад Харкавам. Пераход нямецкіх войск у наступленне на паўднёва-заходнім участку савецка-германскага фронту.

Карэнны пералом ў ходе вайны. Абарончая бітва за Сталінград. Контрнаступленне Чырвонай Арміі 19 лістапада 1942 г. пад Сталінградам. Прарыў блакады Ленінграда. Агульнае наступленне савецкіх войск зімой 1942–1943 гг.

Карэнны пералом у рабоце тылу. Працоўны подзвіг народа. Масавая вытворчасць ваеннай тэхнікі. Палажэнне ў сельскай гаспадарцы. Становішча на акупіраваных тэрыторыях Расіі і Украіны. Узнікненне ўласаўскай Расійскай вызваленчай арміі. Пазіцыя арганізацыі украінскіх нацыяналістаў.

Пашырэнне партызанскага руху. Утварэнне Цэнгральнага штаба партызанскага руху. Партызанскі рэйд на Заходнюю Украіну і ў Карпаты. Рэйкавая вайна.

Становішча на савецка-германскім фронце да лета 1943 г. Курская бітва. Вызваленне Данбаса і Левабярэжнай Украіны. Фарсіраванне Дняпра.

Разгром фашысцкага блока. Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Маскоўская канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Англіі. Тэгеранская канферэнцыя кіраўнікоў саюзных дзяржаў.

Вызваленне Правабярэжнай Украіны і Крыма. Разгром праціўніка пад Ленінградам і Ноўгарадам. Выхад савецкіх войск на дзяржаўную мяжу.

Ліквідацыя нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў і рэпрэсіі супраць народаў Паволжа, Паўночнага Каўказа, Крыма. Летняе наступление Чырвонай Арміі на Беларусі і ў заходніх абласцях Украіны. Выхад з вайны Фінляндыі. Паражэнне нямецкіх войск у Прыбалтыцы. Яска-Кішынёўская аперацыя. Выхад з вайны Румыніі. Чырвоная Армія і Варшаўскае паўстанне. Уступленне Чырвонай Арміі ў Балгарыю. Бялградская аперацыя. Баі на тэрыторыі Венгрыі і Чэхаславакіі. Наступальныя дзеянні савецкіх войск у Польшчы і Усходняй Прусіі. Вызваленне ўсходняй часткі Аўстрыі.

Крымская канферэнцыя саюзных дзяржаў. Бітва за Берлін. Завяршэнне разгрому Германіі. Вызваленне Прагі. Патсдамская канферэнцыя і яе рашэнні.

Ваенна-палітычнае становішча на Далёкім Усходзе ў пачатку 1945 г. Уступленне Савецкага Саюза ў вайну з Японіяй. Разгром квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі.