Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Дзяржавы паўдневых і заходніх славян у другой сусветнай вайне (1939–1944 гг.)

Балгарыя. Палітыка цара Барыса. Далучэнне Балгарыі да Траістага пакта фашысцкіх дзяржаў. Удзел у агрэсіі супраць Югаславіі і Грэцыі. Барацьба балгарскага народа супраць фашызму ў гады вайны. Стварэнне Айчыннага фронта (АФ). Узрастанне палітычнага крызіса на заключным этапе вайны. Паўстанне 9 верасня 1944 г.

Польшча. Агрэсія Германіі супраць Польшчы ў 1939 годзе. Уваход Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў склад БССР і УССР. Дэпартацыі польскага насельніцтва ў СССР у 1939–1941 гг. Акупацыйны рэжым. Арганізацыя руху Супраціўлення ў краіне і за яе межамі. Палітыка эмігранцкага ўрада I. Сікорскага. Армія Краёва. Польска-савецкія адносіны ў час вайны. Стварэнне польскай рабочай партыі і яе адносіны з лонданскім лагерам. Армія Людова. Раскол у руху Супраціўлення. Пачатак вызвалення Польшчы Чырвонай Арміяй і Войскам Польскім. Варшаўскае паўстанне.

Чэхаславакія. Акупацыйная палітыка ў чэшскіх землях. Славацкая дзяржава – сатэліт гітлераўскай Германіі. I. Цісо. Рух супраціўлення ў пратэктараце і эміграцыі. Савецка-чэхаславацкі дагавор аб дружбе і пасляваенным супрацоўніцтве 1943 г. Славацкае нацыянальнае паўстанне. Вызваленне Чэхаславакіі Чырвонай Арміяй.

Югаславія. Урад Цветкавіча-Мачэка і далучэнне Югаславіі да Траістага пакта. Дзяржаўны пераварот 27 сакавіка 1941 г. Падпісанне савецка-югаслаўскага дагавора аб дружбе і ненападзе. Агрэсія дзяржаў фашысцкага блока супраць Югаславіі. Падзел краіны і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыма.

Харватыя. А. Павеліч. Югаслаўская эміграцыя. Пачатак руху Супраціўлення: чэтнікі Д. Міхайловіча і партызаны. Броз Ціта. Паўстанне пад кіраўніцтвам камуністаў летам 1941 г. Партызанская вайна. Стварэнне антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі і яго дзейнасць. Барацьба за міжнароднае прызнанне новай Югаславіі. Пачатак вызвалення краіны.

Славянскія краіны ў 1944 – другой палове 1980-х гг.

Рэвалюцыйныя змены ў дзяржавах паўднёвых і заходніх славян у 1944–1948 гг. Балгарыя ў 1944–1947 гг. Першыя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Абвяшчэнне Балгарыі Народнай Рэспублікай. Разгром апазіцыі. Канстытуцыя 1947 г. Дапамога СССР у пераадоленні міжнароднай ізаляцыі. Заключэнне мірнага дагавора з Балгарыяй у 1947 г.

Польшча ў 1944-1947 гг. Вызваленне Польшчы. Рэалізацыя ліпеньскага 1944 г. маніфеста ПКНВ. Садзейнічанне СССР міжнароднаму прызнанню Польшчы. Вяртанне ў краіну С. Мікалайчыка і афармленне легальнай апазіцыі. Усенародны рэферэндум. Выбары ў Заканадаўчы сейм 1947 г.

Чэхаславакія ў 1944–1948 гг. Стварэнне нацыянальнага фронта чэхаў і славакаў. Кошыцкая праграма. Вызваленне Заходняй Славакіі, Чэхіі і Маравіі. Майскае паўстанне чэшскага народа. Узнаўленне Чэхаславацкай рэспублікі. Змены ў палітычным і эканамічным жыцці краіны. Нацыянальнае пытанне. Палітычная барацьба за выбар шляхоў развіцця Чэхаславакіі. Выбары ў Заканадаўчы сход ЧСР у маі 1946 г. План Маршала. Лютаўскія падзеі 1948 г.

Югаславія ў 1945–1947 гг. Выбары ва Устаноўчую скупшчыну і плебісцыт у лістападзе 1945 г. Абвяшчэнне Югаслаўскай Федэратыўнай Народнай Рэспублікі. Канстытуцыя 1946 г. Стварэнне таталітарнага камуністычнага рэжыма. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўстварэнні. Знешняя палітыка: планы стварэння Балканскай федырацыі, пытанне аб Трыесце.