Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Славянскія народы пад уладай турцыі і габсбургаў

У ХV–ХVІІІ стст.

Сістэма кіравання ў Асманскай імперыі. Ваенна-ленная сістэма. Становішча сялян у ХV – першай паловы ХV ст. Распад ваенна-леннай сістэмы. Гарады. Барацьба паўднёваславянскіх народаў супраць турэцкага ярма. Гайдуцкі рух. Скрытае хрысціянства. Паўстанні на балгарскіх землях. Барацьба супраць турак на сербскіх народа. Барацьба за незалежнасць, сацыяльна-эканамічнае развіццё Чарнагорыі. Палітычны лад. Адміністрацыйныя рэформы мітрапаліта Данілы. Руска-чарнагорскія сувязі.

Чэшскія землі пад уладай Габсбургаў у ХVІ–ХVІІІ стст. Дзейнасць “чэшскіх братоў”. Фармаванне антыгабсбургскай кааліцыі. Паўстанні 1547 г. і 1618 г. Бітва ля Белай гары. Чэхія ў гады трыццацігадовай вайны. Умацаванне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Сацыяльны рух у вёсцы. Патэнт аб паншчыне. Паўстанне 1775 г. Скасаванне феадальнай залежнасці сялянства. Рэформы Марыі-Тэрэзіі. Кіраванне Іосіфа II.

Харватыя пад уладай Габсбургаў у ХVІ–ХVІІІ стст. Барацьба з туркамі. Сялянскае паўстанне 1573 г. Палітыка Габсбургаў на харвацкіх землях у ХVІІ ст. Змова Зрынскіх. Рэформы Марыі-Тэрэзіі і Іосіфа II.

Польшча ў 1385–1795 гг.

Барацьба з крыжакамі. Бітва пры Грунвальдзе і першы Торуньскі мір. Трынаццацігадовая вайна і другі Торуньскі мір.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў канцы ХІV–ХVІІІ ст. Пераход да фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Змены ў становішчы сялян. Эканамічны застой і заняпад. Развіццё капіталістычных адносін у Рэчы Паспалітай.

Палітычны лад Польшчы. Нешаўскія статуты. Вальны сейм. Радамская канстытуцыя. Магнаты і шляхта. Арганізацыя ўзброеных сіл. Аслабленне каралеўскай улады. Генрыхавы артыкулы. Кіраванне каралёў дынастыі Ваза. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Польскага каралеўства. Люблінская унія 1569 г. Яе перадумовы і палітычныя вынікі. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г.

Рэфармацыйныя плыні ў Польшчы. Склад і асаблівасці рэфармацыйнага руху. З’езд 1570 г. у Сандаміры. Контррэфармацыя.

Крызіс шляхецскай Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІ–ХVІІІ ст. Феадальная анархія ў сейме. “Ліберум вета”. Войны другой паловы ХVІІ – першай чвэрці ХVІІІ стст., іх вынікі.

Рэформы 60-х гадоў. Барская канфедэрацыя. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Чатырохгадовы сейм і канстытуцыя 3 мая 1791 г. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі; яго сацыяльны склад і палітычныя мэты. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Славянскія землі ў хvііі – пачатку хх стст.

Нацыянальная адраджэнне славянскіх народаў. Паняцце і сутнасць нацыянальнага адраджэння ў славян. Перыядызацыя. Паняцце буржуазна-нацыянальнай рэвалюцыі.

Чэшскае нацыянальнае адраджэнне. Перыядызацыя. Чэшскія землі ў рэвалюцыі 1948–1849 гг. Палітычныя групоўкі. Петыцыйны перыяд рэвалюцыі. Святавацлаўскае сабранне. Ідэалогія і палітыка аўстраславізму. Адносіны чэшскіх палітыкаў да выбараў у Франкфурцкі нацыянальны сход. Ф. Палацкі. Дзейнасць “Славянскай лігі” і славянскі з’езд. Пражскае паўстанне. Сакавіцкая канстытуцыя. Аграрная рэформа. Вынікі рэвалюцыі.

Нацыянальнае адраджэнне на балгарскіх землях. П. Хілендарскі. Вызваленчы рух у перыяд руска-турэцкіх войн. Царкоўная барацьба. Нацыянальна-вызваленчая барацьба 50–60-х гг. XIX ст., яе асноўныя напрамкі. Г. Ракоўскі. Балгарскі нацыянальны цэнтральны камітэт. В. Леўскі, Л. Каравелаў. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў 1870-х гг. X. Боцев. Красавіцкае паўстанне 1876 г. Руска-турэцкая вайна 1877–1878 гг. і вызваленне Балгарыі. Балгарскія апалчэнцы. Вынікі вайны. Сан-Стэфанскі дагавор і Берлінскі трактат.

Харвацкія землі ў першай палове ХІХ ст. Напалеонаўскія войны і стварэнне Ілірыйскіх правінцый. Ілірызм. Уздым нацыянальнага руху ў Харватыі ў 1848 г. Удзел славянскіх народаў у падаўленні венгерскай рэвалюцыі. Паўднёваславянскія землі ў перыяд спада і паражэння рэвалюцыі. Асаблівасці нацыянальных рухаў у Славеніі і Ваеводзіне.

Балгарыя ў канцы ХІХ ст. – 1914 гг. Утварэнне Балгарскага княства. Часовае рускае кіраванне ў Балгарыі. Тырнаўская канстытуцыя. Палітычная барацьба ў 1879–1885 гг. Аляксандр Батэнберг. Адносіны з Расійскай Імперыяй.

Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў канцы XIX – пачатку XX стст. Аграрны пераварот. Развіццё прамысловасці. Усходняя Румелія ў 1878–1885 гг. Уз’яднанне Усходняй Румеліі з Балгарскім княствам. Сербска-балгарская вайна 1885 г. Адстаўка А. Батэнберга. Дыктатура Стамболава. Разрыў і анаўленне дыпламатычных адносін з Расіяй. Фердынанд Кобурскі. Абвяшчэнне незалежнасці Балгарскага царства. Удзел у Балканскім саюзе. Балгарыя ў першай і другой балканскіх войнах.

Сербі і Чарнагорыя ў канцы ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Становішча ў Белградскім пашалыку ў канцы ХVІІІ ст. Першае сербскае паўстанне 1804–1813 гг. Карагеоргій. Сербска-рускія адносіны. Бухарэсцкі мірны дагавор. Другое сербскае паўстанне 1815 г. Мілаш Абрэнавіч. Хатт-і- шэрыфы 1830 і 1833 гг. Барацьба за канстытуцыю. Срэценскі і Турэцкі ўстаў. Уставабраніцельскі рэжым. Свята-Андрэеўская скупшчына. Унутраная і знешняя палітыка Міхаіла Абрэнавіча. Балканскі саюз. Амладзіна. Забойства М. Абрэнавіча. Рэгенцтва. Канстытуцыя 1869 г. Мілан Абрэнавіч. Сербска-турэцкія войны 1877–1878 гг. Прызнанне незалежнасці Сербіі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Сербіі ў апошняй трэці XIX ст. Утварэнне палітычных партый. Палітыка Мілана Абрэнавіча. Пагадненне караля з радыкаламі. Канстытуцыя 1889 г. Вяртанне Мілана Абрэнавіча і адмена канстытуцыі 1889 г. Дзяржаўны пераварот 1903 г. Радыкалы пры ўладзе. М. Пашыч. Аўстра-сербская мытная вайна. Баснійскі крызіс. Удзел Сербіі ў Балканскім саюзе і балканскіх войнах.

Чарнагорыя ў канцы ХVІІІ – 70-х гг. XIX стст. Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Рух супраць рэформ. Палітыка турэцкага урада ў Босніі і Герцагавіне. Нацыянальна-вызваленчы pyx 50–60-х гг. XIX ст. Баснійска-герцагавінскае паўстанне 1875–1878 гг.

Сацыяльна-эканамічныя адносіны і дзяржаўны лад Чарнагорыі. Рэформы Пятра I і Пятра II Нягошэй. Умацаванне сувязей з Расіяй. Ператварэнне Чарнагорыі ў княства і барацьба за прызнанне незалежнасці. Вызваленчая вайна 1876–1878 гг. Прызнанне незалежнасці Чарнагорыі.

Славянскія землі Аўстра-Венгрыі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. Асаблівасці эканамічнага развіцця і сацыяльнай структуры чэшскіх зямель ў складзе Аўстра-Венгрыі. Палітычнае становішча чэшскіх зямель у 1848–1860 гг. Нацыянальная платформа чэшскай буржуазіі. Ф. Палацкі. Раскол у нацыянальнай партыі. Змаганне за роўнасць чэшскай мовы і ўсеагульнае выбарчае права. Утварэнне палітычных партый і іх дзейнасць.

Агульная характарыстыка паўднёваславянскіх зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Статус Харватыі ў складзе Венгрыі. Харвата-Венгерскае пагадненне 1868 г. Палітычныя партыі Харватыі і іх адносіны да пагаднення 1868 г. Утварэнне сялянскай партыі братоў Радзічаў. Харвата-сербская кааліцыя. Сербскія землі ў складзе Аўстра-Венгрыі. Статус Ваяводзіны ў складзе Аўстрыйскай манархіі. Палітычнае становішча сербскіх зямель у складзе Венгерскага каралеўства. Харвата-сербская кааліцыя. Раздробленасць славянскіх земляў. Аеаблівасці нацыянальнага руха славенцаў. Боснія і Герцагавіна ў 1879–1914 гг. Анексія Босніі і Герцагавіны і яе вынікі. Канстытуцыя 1910 г. Нацыянальна-вызваленчы рух. “Млада Босна”.

Становішча Славакіі ў складзе Венгерскага каралеўства. Варункі і асаблівасці эканамічнага развіцця. Палітыка мадьярызацыі. Эміграцыя. Палітычны pyx i палітычная барацьба. Мартыністы. Актывізацыя палітычнага жыцця ў пачатку XX стагоддзя.