Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
519.8 Кб
Скачать

Масленічныя гулянні

У вір святочных гулянняў уцягваецца не толькі старэйшыя члены вясковай абшчыны, але і дзеці. Задаўга да пачатку свята мужчынская палова вёскі ўзводзіла спецыяльныя горы для калектыўных гулянняў і ігрышчаў. Для гэтага выбіралі круты берег ракі ці возера. Калі ж мясцовы ландшафт меў раўнінны рэльеф, то вертыкальна мацавалі два бервяны, а да іх – даволі круты скат. Бярвенні ўсцілалі конскім гноем, засыпалі тоўстым слоем снегу і замацавалі ў некалькі этапаў вадой, каб атрымалася тоўстая ледзяная паверхня.

Дзеці таксама рыхтаваліся да святочных гулянняў. Ім карцела пакатацца разам з моладдзю. Свае “санкі” яны вараблялі простым, але надзейным спосабам. Бралі старое рэшата ( паламаны кош, зэдлік, на якім маці даіла карову), напаўнялі конскім гноем, абкладвалі саломай і паступова аблівалі вадой. Дзяўчаты ўвогуле каталіся на падэшвах прасліцы.

На Віцебшчыне, там, дзе было багата азёр, для катання дзяцей рабілі незвычайнае прыстасаванне – ледзяное карыта, якое называлася парознаму: лядзянка, каза, каўзаніца, мярзлянка, коўзанка. Старэйшыя браты або бацькі бралі пілу і выразалі невялікія кубы з лёду. У выдзеўбанае заглыбленне клалі салому, каб не прымярзала адзенне, і хлопчыкі і дзяўчаты каталіся на іх з раніцы да вечара, аж пакуль самі шэранем не пакрыюцца.

Але самай любімай пацехай дзяцей было катанне на “калаўроце”. На рэчцы або возеры выразалі палонку, на ноч у яе ставілі сукаватае шула ( каб не праваліцца пад лёд), затым для яго мацавалі адно бервяно або некалькі пяціметровых жардзін. Да кожнай жэрдкі чаплялі вяроўкамі санкі або коўзанкі. Адзін або некалькі дарослых мужчын круцілі гэты “калаўрот”, а дзеці з задавальненнем каталіся па крузе.

Катанні з гор

Найбольшае пашырэнне катанне з гор атрымала ў Расіі. Там яно адначасова мела і спартыўна-забаўляльны характар і рытуальна-абрадавае прызначэнне. Можна сказать, што ў пэўнай ступені паслядоўнасть уключэння ў святочную канву Масленіцы розных удзельнікаў дакладна паўтаралася ў развіцці падзей. Якія разгортваліся вакол ледяных гор. Спачатку з іх каталася нежанатая моладзь. Першая палова Масленічнага тыдня была за імі. Катанні пачыналіся апоўдні і доўжыліся да самых прыцемкаў. Кіравалі працэсам дарослыя дужыя хлопцы. Яны дапамагалі ўсцягнуць санкі, штурхалі, каб добра разагнаць іх, сачылі, каб хто-небудзь не трапіў пад іх, калі яны несліся на вялікай хуткасці.

Хлопцы і дзяўчаты прыходзілі на гулянні ў самых прыгожым святочным адзенні, таму што ледзяныя горы былі месцам знаемства, выказвання сваіх адносін да прадстаўнікаў супрацьлеглага полу, а калі хлопец і дзяўчына ўжо сябравалі ці кахалі адно аднаго, то яны імкнуліся публічна засведчыць свае адносіны. Вельмі часта закаханыя хлопцы прыносілі сваім дзяўчатам падарункі-пачастункі: цукеркі, арэхі, гарбузікі. У адказ дзяўчаты адорвалі хлопцаў смачнымі блінамі. Спачатку моладзь каталася паасобку: ці то дзяўчаты, ці то хлопцы. Затым на санкі садзіліся парамі. Дзяўчына садзілася хлапцу на калені, той стараўся адштурхнуцца як мага мацней, каб паехаць далей за ўсіх. Калі санкі па дарозе не пераварочваліся, моладзь уставала і цалавалася.

У другой палове святочнага тыдня ледзяныя горкі станавіліся месцам гулянняў сямейных пар. На пачатку каталіся старэйшыя пары, якія ўжо мелі па некалькі дзяцей. Але своеасаблівым эпіцэнтрам святочных гулянняў былі катанні маладых сямейных пар, перш за ўсе тых, якія заручыліся ў апошні Мясаед. Усе пары станавіліся ўнізе ў дзве шарэнгі, нехта з прысутных аб’яўляў імёны чарговай пары, і тыя ўздымаліся на гару. Перад тым як з’ехаць, муж і жонка тройчы цалаваліся, жонка сядала мужу на калені. Калі санкі спыняліся, пара ўставала і зноў цалавалася. Рускія этнографы расшыфроўваюць сімволіку такіх катанняў наступным чынам: “Катанне з гор у сялянскай традыцый часта надзялялася адпаведнымі магічнымі якасцямі. З’ява гэта была невыпадковай. Тут, відаць, знайшло адлюстраванне міфалагічнае ўспрыманне іх як варыянта трансфармацыі сусветнага дрэва. Галаву гары ў гэтым выпадку лічылі часткай, непасрэдна звязанай з космасам, а ніжнюю – з ніжнім светам, з апраметнай. Момант, калі чалавек спускаўся з гары, нёс на сабе адбітак перажыткаў язычніцкіх прыёмаў карпаганічнай (прадуцыравальнай) магіі. Ён быццам замяняў сабой качанне чалавека па зямлі, што ў старажытнасці ўспрымалася як магічны абрад зліцця з зямлёй і яе апладненне і выконвалася для павелічэння ўрадлівасці глебы і паспяховасці чакаемага ўраджаю. У масленічных рытуалах ролю зямлі выконваў снег, які пакрываў у гэту пару года тэрыторыю пасяленняў, засеяных палёў і лугі”.

Рысталішчы”, “Прызы”,