Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
519.8 Кб
Скачать

Святкаванне Масленіцы на Беларусі

У адрозненне ад Расіі, дзе Масленіца адзначаецца вельмі шырока (называлася Шырокая Масленіцай), на Беларусі дні Масленіцы праходзілі даволі сціпла. На масленечным тыдні ў вёсцы святкаванне звычайна пачыналася ў чацвер. Па некаторых звычаях, прымеркаваных да Масленіцы, чацверг вылучаўся з шэрагу іншых масленічных дзён. Гэты дзень меў назву святога Уласа – ахоўніка гаспадарчай жывелы. Па народным павер’і, на Уласа павінен першы раз заспяваць жаваранак, які магчыма, не адлятае ў вырай на поўдзень, а замірае да наступнай вясны дзе-небудзь ва ўтульным месцы на полі, пераважна пад мяжой. Таму ён, як мяркуюць, раней за іншых птушак з’яўляецца на полі (як толькі пачынаюць адтайваць межы). У народе кажуць жаўранак – на праталінку, а шпак – на прагалінку. У некаторых мясцовасцях (былы Навагрудскі павет Мінскай губерні) на Уласа першы раз запрагалі маладых коней і валоў. У гэты ж чацвер гушкаліся на арэлях. Звычай захаваўся як адзін са шматлікіх масленечных забаў. Значэнне яго, на думку селяніна, заключалася ў тым, каб у новым аграрным годзе рос доўгі і моцны лён. На масленіцу па даўняй традыцыі абавязкова пяклі бліны. Кругласпечаны блін сімвалізаваў сонца, якое абагаўлялася чалавекам у старажытнасці, бо яна давала не толькі цяпло і святло, а і абуджала жыццё на зямлі. На масленічным тыдні першыя 2-3 дні гаспадыня пякла бліны аржаныя, аўсяныя (ці ячныя), а пасля, калі падыходзілі “развітальныя” дні, пяклі ўжо бліны з крупнёвай грэцкай мукі. Звычайна на стол падаваўся цэлы стос бліноў, якія гападар разразаў на 4 часткі, крыж накрыж. Пасля кожны з сямейнікаў браў кавалак бліна і еў яго з тварагом, залітым у місцы растопленым каровіным маслам. Тварог добрыя вясковыя гаспадыні назапашвалі ў час летняга Пятроўскага посту. Разам з блінамі на стол падаваўся і селядзец. У гэтыя ж дні ў некаторых вёсках, дзе жыхары доўгі час былі ўніятамі, сяляне часам ужывалі і мясную ежу. У змешаных (праваслаўна-каталіцкіх) сем’ях выдомы выпадкі, калі “загавіны” адкладваліся на аўторак першага дня Вялікага посту. На мясапостным тыдні наладжваліся “запускі” на каўбасу і мяса. Гэта быў дзень паранасычэння скромнай ежай. У Нарачанскім краі і іншых заходніх рэгіёнах Беларусі гэты святочны дзень называлі “запустамі”. На “запусты” гаспадыням не было калі нават поту ўцерці: трэба было то пячы, то варыць, хоць ежа не вызначалася сваёй разнастайнасцю і вытанчанасцю. У гэты дзень была звычайная ежа, толькі багата заскварвалася свежыною ці салам. Варылі капусту, рыхтавалі квас. Была і верашчака з каўбасамі, якая перапаўнялася скваркамі. Крупнік і куцця таксама запраўляліся свежыною. На “запускі” (“запусты”) варылі яшчэ і студзіну, ці квашаніну са свіных ног, галавы і вушэй. Гэта лічылася як прывілеяваная страва. Неабыходзілася і без гарэлкі. Пра яе гаварылі: “Гэта тая, што нараджае, яна ж і пахавае”. Найбольш блізкія сваякі на “запускі” частаваліся (“загаўляліся”) сумесна. Сваты, кумы і іншая радня бойка ездзілі адзін да аднаго ў госці. На Масленіцу адведвалі і бабку-павітуху. У дзень каталіся на санках з горак. Прыцемкам на вуліцы збіралася моладзь. Хлопцы і дзяўчаты скакалі, вадзілі вакол вогнішча карагоды, спявалі масленечныя песні і іншыя песні на матыў вясковых. Ідэя прадаўжэння жыцця, роду, стварэння новай сям’і адлюстравалася і ў масленечных абрадах і звычаях. На Міншчыне жанчыны (ці дзяўчаты) гуртом абыходзілі хаты, дзе жылі маладыя замужніцы, і пад акном спявалі:

Маладзіца, маладзіца маладая,

Выйдзі ты к нам на вуліцу,

А вынесь нам сыра,

А народзіш сына.

Пажаданне насіла характар заклінання (прадуцыравальная магія). Існаваў звычай цяганне хлопцамі па сяле калодкі (тоўсты абрубак дрэва) з абавязковым заходам у хату, дзе была сталая дзяўчына, якая ў сваю чаргу павінна была пачаставаць іх. Не прыпыніцца з калодкай перад хатай дзяўчыны лічылася вялікай крыўдай для яе. Звычай гэты, меркавалася, паскараў замужжа дзяўчыны. Сярод іншых святочных жартоўных звычаяў: у панядзелак на масленечным тыдні збіраліся з вёскі жанчыны, знаходзілі калодку, прывязвалі да яе адзін канец папружкі ці пояса, а другім канцом з жартам і весялосцю “ўпрагалі” сустрэчнага нежанатага хлопца, нібы каралі яго за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед. Калі хлопец не жадаў цягаць гэты цяжар: за сабою ўвесь дзень, то ён мог адкупіцца ад жанчын некалькімі манетамі. Тое ж прараблялася і з дзяўчатамі, якія не вышлі замуж за апошні мясаед (хоць у гэтым па сутнасці не было іх віны). У апошні дзень Масленіцы бытаваў сямейны звычай дараваць крыўды. Пасля вячэры гаспадар садзіўся на покуці ў самым строгім настроі. Спачатку па старшынстве падыходзілі да яго сыны, пасля жанчыны і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: “Прабач, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою справаю ці языком”. Калі ж усе сямейнікі канчалі свае просьбы, гаспадар падымаўся са свайго месца і кланяўся да зямліўсёй сям’і, таксама просячы дараваць яму за ўсе памылкі і грахі. Масленіца заканчвалася “запускамі” на малочныя стравы, пасля чаго пачынаўся пост. У нядзелю, напярэдадні “запускаў”, рабілася вячэра, якая складалася толькі з малочных страў. У апошнія два дні Масленіцы весела каталіся на конях, упрыгожаных стужкамі і званочкамі. У масленічных абрадах і звычаях, як і ў іншых святах земляробчага календара, захаваліся вераванні ў магічныя дзеянні, што былі накіраваны на хучэйшы надыход вясны і цяпла, забеспячэння поспеху сялянскай працы ў полі, урадлівасць нівы, здароўе і лад у сям’і, яе дабрабыт.