Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
519.8 Кб
Скачать

Задума і яе кампаненты Падзея, якую адзначае свята

МАСЛЕНІЦА, Масленка, Сырніца, Запусты - старажытнае аграрнае перадвеснавое свята ў гонар сонца, праводзіны зімы, якое пад рознымі назвамі адзначалася славянамі і іншымі народамі Еўропы.

Хрыціянская царква ў выніку ўвядзення паста – падрыхтоўкі да пасхі, адсунула Масленіцу ад веснавых абрадаў, у выніку чаго свята на Беларусі як бы завяршала калядны цыкл і з’яўлялася прадвесніцай вясны. Назву “Масленіца” свята атрымала ў больш познім вытлумачэнні, яе святкавалі ў асноўным ва ўсходніх раёнах Беларусі сярод праваслаўных (у каталікоў гэта запускі ў апошні тыдзень лютага). Дата яе правядзення залежыла ад дня святкавання Вялікдня. Масленічны тыдзень заканчваецца ў нядзелю напярэдадні сямідзённага паста. Абрадавыя стравы- варэнікі з розным начыннем, бліны – сімвал сонца. На развітанне з Масленіцай звычайна палілі пудзіла - саламяную “бабу”. Попел раскідвалі па полі для большай ураджайнасці. У наш час свята адзначаецца пад назвамі Масленіца і "Праводзіны зімы". Свята праводзін Зімы, набыўшы тэатралізаваны характар, ў спалучэнні традыцый і навацый карыстаецца вялікай папулярнасцю, асабліва ў гарадах Беларусі. Дзеля гэтага святкаванне Масленіцы нам патрэбна берагчы і святкуючы, трымацца ўсіх устаноўленых вякамі звычаяў.

Тема

Святкаванне народнага свята Масленіца, як адзін з фактараў развіцця і станаўлення духоўнага багацця чалавека.

Ідэя – звышзадача

Дапамагчы людзям акунуцца ў вясёлую і жартоўную атмасферу такога свята як “Масленіца”, і прызвать моладзь да захавання тых абрадаў і звычаяў, якія былі нажыты стагоддзямі.

Месца правядзення свята,

яго архітэктурныя асаблівасці

Свята пройдзе ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці ў гарадскім парку ля замка Радзівілаў.

Адчыняе свята тэатралізаванае прадстаўленне “Наша масленка гадавая, яна госцейка дарагая”, і музычна-конкурсная праграма “Скок ды скок, званчэй галасок”.

Пляцоўкі ўслоўна падзелены на зімовыя і веснавыя. Вакол зімовых пляцовак будуць размешчаны атракцыены зімовага напрамку, пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, а вокол веснавых будуць размешчаны кірмашовыя атракцыены, выстава народных умельцаў “Скарбонка роднага краю”. Таксама ў людзей будзе магчымасць пакатацца на арэлях і прыняць удзел у рытуале спальвання пудзіла зімы. Канструкцыя для якога пабудавана на веснавой пляцоўцы тым самым сімвалізуе змену пор года.

Форма ўвасаблення свята

Формай ўвасаблення свята з'яўляецца трансфармацыя.