Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
519.8 Кб
Скачать

Кампазіцыйная пабудова свята:

Экспазіцыя – увод гледачоў у курс падзей: Праца зазывал на вуліцах, праца гандлёвых радоў “Бліны розные-бліны баярскіе”,

выстава работ народных майстроў “Скарбонка роднага краю”,

радыёгазета “У нас сягодня Масленіца - прыляцела ластавіца”.

Завязка урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята па вуліцам горада.

Развіццё дзеі- канцэрт творчых калектываў “ А мы Масленку сустракалі - на шырокі двор зазывалі

Конкурсна – забаўляльная праграма “У гульні гуляем – Масленку ўслаўляем

Кульмінацыя – найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці святочнай дзеі: спальванне пудзіла зімы.

Фінал - танцавальная праграма “Масленічны карагод”. Феерверк.

Сценарна - рэжысерскі ход свята

Сценарна рэжысерскі ход мае дзве праявы: унутраную і знешнюю.

Знешняя праява вызначана ў святе праз носьбітаў: Несцерку і Масленіцу.

Унутраная адлюстроўваецца у паведамленні – расказе пра традыцыі, абрады і звычаі святкавання свята Масленіцы

Мастацкі вобраз свята

Мастацкі вобраз свята з’яўляецца пудзіла зробленае з рознакаляровых стужак: белых, блакітных, сініх, чырвоных, зяленых, жоўтых. Белыя, блакітныя, сінія стужкі сімвалізуюць колеры зімы, а зяленыя, жоўтыя і чырвоныя коляры надыходзячай вясны. На пудзіле яны размешчаны ад халодных – зімовых таноў, да цеплых – веснавых сімвалізуя тым самым змену пор года.

У архітэктурна- дэкаратыўным вырашэнні свята, мастацкі вобраз праглежваецца у афармленні пляцовак свята. Якія ўслоўна паделяны на зімовыя і веснавыя.

Вакол зімовых пляцовак заліта ледзяная дарожка. Побач з ёй паўкрузе размешчаны беларускія гульневыя атракцыены: прызавыя ледзяныя слупы, пляцоўка для перацягвання каната з перагародкай са снегу пасярэдзіне. Вакол зімовых пляцовак стаяць ледзяныя скульптуры снегавікоў, пафарбаваныя ў розныя колеры.

Веснавыя пляцоўкі ўпрыгожаны гірляндамі з лісця і кветак. Сімвалам з’яўляюцца птушкі з рознакаляровымі стужкамі. На тэрыторыі веснавой зоны пабудавана канструкцыя пад вогнішча для спальвання пудзіла зімы

У пластычным вырашэнні гэта рытуал спальвання пудзіла зімы, с прывязанымі да яго рознакаляровымі стужкамі, у якім прымаюць удзел усе удзельнікі святочнай дзеі. Пасля падпальвання пудзіла зімы , ваджэння карагода вакол пудзіла.

Мастацкі вобраз у музычным вырашэнні свята увасоблены ў музыцы – лейтматыве Стары Ольса “Рэчанька”

Літаратурны сцэнарый свята.

Зацвярджаю

Старшыня аргкамітэта

__________ Круглік А.В.

Літаратурны сцэнарый

святкавання народнага свята Масленіца

Конкурсна – забаўляльнай праграмы

У гульні гуляем – Масленку ўслаўляем”

Гарадскі парк 25.02.12

Галоўная пляцоўка 16.00

(Пляцоўка ўпрыгожана ў разнакаляровым каларыце. На сцэнічнай пляцоўцы – эмблема свята, у выглядзе сонца. Гучыць інструментальная музыка беларускіх выканаўцаў)

Гучаць фанфары.

Вядучая: Добры дзень сябры!

Падыходзьце да нас

Вось i дачакалiся мы з вамi вяселай Масленiцы.

Адзначалi масленiцу 7 дзен

Першы дзень называўся «Сустрэчай»

I мы з вамi зараз сустрэнiм Масленiцу.

(Гучыць вяселая песня, пад якую на санях прыязджаюць ражаныя з пудзілам Масленiцы.Пудзіла ўстанаўлiваюць каля галоўнай пляцоўкi.)

Тым часам гучаць словы: Сiнi лед дрыжыць,

Белы конь бяжыць.

На санях Масленiца

Да нас спяшыць.

Ля новых варот робiць паварот.

Гэй, дарогу дай,

Расступiся народ.

Вядучая: Вось i сустрэлi мы Масленiцу,а другi дзень называуся «Зайгрыш» . Пачатак гасцяванняў. Свята гэтага часцiнка сення памiж намi. Дазваляю прычасцiцца нашымi блiнамi. Хлопцаў частаваць будзе Святлана, а дзяўчат Уладзiмiр. Частуйцеся калi ласка.

Гучыць музыка, памошнiкi разносяць блiны.

Вядучая: Каму дасталiся не блiнкi ,а аладкi запрашаем да нас на пляцоўку. Я папрашу утварыць дзве каманды па тры чалавекi ў кожнай. Адна каманда, станьце ад мяне з првага боку, другая –з левага. У дзень «Зайгрышаў» каталiся з гор, каб доўгi лен рос. Вось I мы зараз вызначым, у каго вырасце лепшы лен у гэтым годзе. Кожная каманда павiнна будзе заплесцi касу з iльну каманда, якая хутчэй i прыгажэй запляце касу. I будзе пераможцам.

Бярыце кожны па адной частцы i па маей камандзе на лiк «тры»

Пачынаем плесцi касу. Я думаю, што вы ,паважаныя нашы гледачы,

Дапаможаце мне палiчыць. Так, усе разам…

Гучыць мелодiя.

Вядучая: Давайце ж паглядзiм якая каманда ў нас перамагла. Хто прыгажэйшую касу заплеў. А вызначым пераможцау па вашых апладысментах. Нешта я незразумела. Зараз я гэтыя косы да сябе прычаплю, адразу будзе бачна. Якая каса лепшая. Так апладысменты гэтай касе, цяпер

гэтай. Па вашых апладысментах зразумела, што пераможцам стала вось гэта каманда. Яна запляла лепшую кассу.

Значыць, у гэтым годзе ў Вас вырасце доўгi,прыгожы лен i ўвогуле вы дачакаецеся добрага ураджаю, а вы не бядуйце,а частуйцеся нашымi блiнамi.

Вядучая: Надыйшоу да нас трэцi дзень Масленiцы якi называуся «Разгул» у гэты дзень хлопцам якiя не ажанiлiся у гэты мясаед вешалi калодку. Хлопцы .а вы жанатыя цi не?.... Тады вешайце дзяучаты хлопцам на шыю калодкi.

(Дзяучаты вешаюць калодкi, Вове так самавешаюць калодку.)

Вядучая: Калi хочаце хлопцы пазбавiцца калодкi,то вам трэба адкупiцца. Цi грашыма, цi пачастункамi, цi паказаць на што другое вы здольныя? Уладзiмiр выконвае танец, з Яго здымаюць калодку.

Тоеж прапануецца зрабiць астатнiм хлапцам.

Вядучая: Ну, малайчыны. Зараз, я думаю, з вас можна зняць калодкi.

(Пад апладысменты здымаюць калодкi i уручаюць прызы усiм удзельнiкам).

Вядучая: Вось i надышоу чацверты дзень Масленiцы , «Дзень святога Уласа» У гэты дзень аб’язджалi каней , а яшчэ лiчылася, што у гэты дзень павiнен праспяваць першы раз жаваранак. А я хачу вам загадаць загадкi:

Дзяўчаткi-весялушкi

Памылi ў рэчцы стужкi.

Цяпер яны –не ў косах,

А сохнуць у нябесах.(Вяселка)

У шэры кажушок

Апрануты дружок.

А выпадзе сняжок-

Бялее кажушок.(Заяц)

Бегла лiзка каля лесу блiзка,

Нi сцежкi,нi дарожкi,

Адны златыя рожкi.(Месяц).

Урадзiўся ен высокi,

Шаўкавiсты,сiнявокi.

Апранае нас здавен…

Здагадайцеся , хто ён.(Лен).

Чырвоны сабака ў печы гуляе.

Нiколi не брэша, а рукi кусае.(Агонь).

Дожджык капаць пачынае,

ен мяне хутчэй хавае.

Сонца паяўляецца-

Сам тады хаваецца.(Парасон)

Вядучая: Я запрашаю вось гэтых хлопцаў да сябе на пляцоўку. Вы ведаеце , што 5 дзень Масленiцы называўся «Цешчаны вечары» у гэты дзень зяцi хадзi лi да сваiх цешчаў у госцi, а калi зяцi прыходзiлi , то цешчы частавалi зяцеу блiнамi.Мы зараз паглядзiм якiя вы зяцi. Хто хутчэй з’есць цешчаны пачастункi, той i пераможа.

(Пад музыку, хто хутчэй з,есць блiны.)

Вядучая: Вось наш пераможац, добры зяць будзе, а пакуль вы блiны елi,надыйшоў шосты дзень Масленiцы ў якi працягвалiся гульнi, танцы i песнi,ўся радня збiралася разам . Вось i мы будзем збiраць ўсю радню да сябе. Ты хлопец выбяры сабе мацi, а ты бацьку i запрашайце iх на пляцоўку, а яшчэ ты запрашай да сябе брата, а ты сястру. I яшчэ кожны запрашайце да сябе памалодачке. Разбiрайцеся па парам. Музыка ўключай нам полечку, будзем танчыць.

(Гучыць мелодыя, усе танчаць.)

Вядучая: Дзякуй вам, даражэнькiя, за полечку. Так добра мы з вамi танчылi, што да апошняга семага дня Масленiцы дабралiся, у якi называўся «Прабачальная бяседа». У гэты вечар усе родныя прасiлi прабачэння адзiн у аднаго.Звычайна казалi : «прабач, калi саграшыў перад табой справай цi языком». Вось i нам надыйшоў час прасiць адзiн у аднаго прабачэння .

Хутка растопiць снег сонца праменнi,

Рэк, ручаёў мы пачуем бурленне.

Удосталь нап’ецца матухна зямлiца

Свежай, студзенай вадзiцы.

Згiнулi сцюжы, марозы, мяцелi,

Болей не мерзне душа нi адна.

Сонейка цеплым, зеленю вабнай

Скора абдорыць зямельку вясна.

(Гучыць фанаграма «Жавраначак»).

З Масленкай вас, ды з вяселай.

З вясной яснай.

З долечкай шчаснай.

Для ўсiх вас наша свята працягвае танцавальная праграма “Масленечны карагод”. Яшчэ раз вас са святам і добрага вам усім настрою.