Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
91.14 Кб
Скачать

3. Распарадчыя дакументы

Распарадчыя дакументы адыгрываюць вельмі важную ролю ў кіраванні ўстановамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі. Выданне распарадчых дакументаў носіць абавязковы характар, асабліва па арганізацыйных пытаннях, праблемах планавання, вытворчасці, будаўніцтва, матэрыяльна-тэхнічнага збыту, фінансаў і крэдыту, працы і яе аплаты. Часцей за ўсё, распарадчыя дакументы носяць адміністратыўны характар: яны звяртаюцца да ніжэйшых ці падпарадкаваных арганізацый.

Падчас падрыхтоўкі распарадчага дакумента усебакова вывучаецца сутнасць пытання, праглядаюцца папярэднія дакументы па дадзеным пытанні, улічваюцца розныя меркаванні. Праект такога дакумента абмяркоўваюць і прымаюць на пасяджэнні ці ўзгадняюць і падпісваюць у кіраўніка арганізацыі.

Да распарадчых адносяцца такія дакументы, як загад, распараджэнне, пастанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць заканадаўчы характар і дзейнічаюць як на мясцовым узроўні (горад, прадпрыемства ці арганізацыя, факультэт і інш.), так і на ўзроўні ўсёй краіны. закон – гэта абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую сілу.

Загад – форма распарадчага дакумента, прававы акт, які прымяняецца ў практыцы кіравання.

У залежнасці ад зместу разглядаюць:

- загад па агульных пытаннях (могуць выдавацца па указаннях вышэйшых органаў, па ініцыятыве кіраўніка і на аснаванні дакладных запісак)

- загад па асабовым складзе

Тэкст загада, як правіла, складаецца з дзвюх частак: канстатавальнай (выкладаюцца мэты, задачы і прынцыпы, што паслужылі аснаваннем для выдання загада, пачынаецца са слоў “У сувязі”, “У мэтах”) і рэзалютыўнай (прадпісваюцца канкрэтныя дзеянні, выкладаецца ў апавядальнай форме, пачынаецца словам “Загадваю”, заканчваецца пастаяннай фармулёўкай “Кантроль за выкананнем загада ускласці на ...” (указваецца структурнае падраздзяленне ці фізічная асоба).

Перад тэкстам загада пішуць загаловак, які сцісла перадае змест загада (“Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі”, “Аб пераздачы экзаменаў”). Кожнае распараджэнне афармляецца асабным параграфам.

Указанне – гэта прававы акт арганізацыйна-метадыячнага характару, які складаецца па пытаннях інфармацыйна-метадычнага характару, а таксама па пытаннях, звязаных з арганізацыяй выканання указаў, інструкцый і г.д. Указанне выдаецца органамі дзяржаўнага кіраўніцтва, міністэрствамі, ведамствамі. Ва ўстановах права выдання ўказанняў належыць кіраўнікам і іх намеснікам, кіраўнікам структурных падраздзяленняў.

Тэкст указання, як правіла, складаецца з двух частак – канстатуючай і распараджальнай. Канстатуючая частка раскрывае прычыны выдання дакумента, а распараджальная частка ўключае абавязацельствы і прапановы.

Пастанова – прававы акт, які прымаецца вышэйшымі ўладамі у мэтах вырашэння найбольш складаных задач. Адрозніваюць пастанаўленні арганізацыйнага характару і якія адрасуюцца да выканання іншымі органамі. Першыя дазваляюць рашаць арганізацыйныя пытанні, а другія выконваюцца прадпрыемтсвамі, установамі і асобамі.

У пастановах раскрываюць гаспадарчыя, палітычныя і арганізацыйныя пытанні, Нярэдка з дапамогай пастанаўленняў зацвярджаюць розныя нарматыўныя дакументы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]