Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
91.14 Кб
Скачать

4. Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы

У дадзеную групу дакументаў уваходзяць кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя.

Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы пажадана зрабіць выснову і даць свае прапановы. Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.

Справаздача за 1-шы год навучання ў УА “ВДМУ”

студэнткі 1 курса лячэбнага факультэта Смолік Надзеі Фёдараўны

Я, Смолік Надзея Фёдараўна, з 1 верасня 2009 года з’яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На працягу навучання я наведвала практычныя заняткі і лекцыі па наступных дысцыплінах: анатомія чалавека, медыцынская біялогія і генетыка, біяарганічная хімія, медыцынская фізіка, лацінская і замежная мовы і інш.

У першым семестры я паспяхова здала 2 экзамены (па агульнай хіміі і гісторыі Беларусі на 9 і 10 балаў адпаведна) і 13 залікаў, у другім семестры здала 3 экзамены (па медыцынскай фізіцы, медыцынскай біялогіі і генетыцы і біяарганічнай хіміі на 9, 9 і 8 балаў адпаведна) і 12 залікаў.

На працягу навучальгана года прымала ўдзел у культурным і грамадскім жыцці універсітэта: удзельнічала ў фестывалі “Студэнцкая восень 2009”, “Дні факультэтаў”, у мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Заўваг па арганізацыі вучэбнага працэсу, выхаваўчай рабоце не маю.

08.07.2010 г. Н.Ф. Смолік

Палажэнне – гэта прававы акт, які вызначае парадак абучэння, правы і абавязкі, арганізацыю работы ва ўстанове і структурных падраздзяленнях. Афармляецца на бланку. Палажэнні бываюць:

  • індывідуальныя – аб аддзелах, цэхах, падраздзяленнях, уключаных у сістэму арганізацыі;

  • тыпавыя – аб структурных падраздзяленнях.

Палажэнні распрацоўваюць па ўказанні кіраўнікоў прадпрыемтсва, установы ці арганізацыі і ініцыятыве працаўнікоў структурных падраздзяленняў. Палажэнне зацвярджаюць з дапамагой распарадчага дакумента вышэйшай арганізацыі. Структуру і змест палажэння, як правіла, вызначае ўстанова, якая займаецца складаннем палажэння.

Юрыдычныя акты, якімі вызначаюцца структура, функцыі і прававое палажэнне ўстановы, называюцца ўставамі. Устаў – гэта звод правіл, якія рэгулююць дзейнасць арганізацый, устаноў, таварыстваў, іх узаемаадносін, правы і абавязкі ў сферы дзяржаўнай і гаспадарчай дзейнасці. Уставы з’яўляюцца складанымі дакументамі, структуру і змест якіх вызначаюць самі складальнікі. Тэкст устава складаецца з некалькіх раздзелаў:

  • агульныя палажэнні (мэты і задачы арганізацыі, якая будзе створана);

  • структурныя часткі і іх узаемасувязь;

  • рэгламент дзейнасці арганізацыі (формы кіравання, правы і абавязкі асоб);

  • фінансава-матэрыяльная база;

  • справаздачная і рэвізійная дзейнасць;

  • парадак ліквідацыі і адказнасць па справах арганізацыі.

Інструкцыя – прававы акт, які выдаецца з мэтай устанаўлення правіл, што рэгулююць бакі дзейнасці арганізацый, іх структурных падраздяленняў, асоб, якія займаюць адпаведныя пасады. У інструкцыі вызначаны навукова-тэхнічныя, тэхналагічныя, фінансавыя і іншыя бакі дзейнасці арганізацыі, яе падраздзяленняў і кіраўнікоў.

Асаблівасць інструкцыі – абавязковае зацвярджэнне спецыяльным загадам ці подпісам кіраўніка ў грыфе зацвярджэння. Устанаўліваецца тэрмін увядзення інструкцыі.

Усе інструкцыі падзяляюцца на дзве асноўныя групы:

  1. Інструкцыі, якія рэгламентуюць парадак выканання пэўнага працэсу, у ажыццяўленні якога прымаюць удзел выканаўцы.

  2. Інструкцыі паводле пасады (рус. должностные инструкции), якія вызначаюць функцыі, правы і абавязкі, адказнасць асобы на пасадзе, якую ён займае.

Інструкцыі паводле пасады распрацоўваюць кіраўнікі структурных падраздзяленняў арганізацыі, аддзелы кадраў ці спецыялісты па рабоце з персаналам. Тэкст такіх інструкцый узгадняюць з юрыстамі, аддзелам бяспекі працы. Зацвярджаюць інструкцыі па пасадзе кіраўнікі арганізацый.

Пратаколы – гэта дакумент, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў і прыняцце рашэнняў на сходах, паседжаннях, нарадах і г.д.

Афармляюцца на аснове вусных паведамленняў ці рукапісных запісаў. Пры афармленні пратаколаў улічваюцца даведкі, праекты рашэнняў, перапісваць іх не трэба, можна спасылацца на іх рэквізіты.

Тэкст складаецца з уступнай часткі (указваюцца прозвішчы і ініцыялы старшыні, сакратара, прысутных) і асноўнай (падзяляецца на пункты ў адпаведнасці з пытаннямі парадку дня. У парадку дня падаюцца пытанні, што прапаноўваліся на абмеркаванне, кожнае з новага радка. Пункты афармляюцца ў стандартнай форме: “Слухалі”, “Выступілі”, “Пастанавілі”)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]