Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
91.14 Кб
Скачать

2. Асабістыя дакументы

Дакументы групы асабістых дакументаў часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці. Найбольш распаўсюджаныя дакументы адзначанай групы – заява, рапарт, аўтабіяграфія і распіска.

Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне і г.д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).

Дэкану лячэбнага факультэта

дацэнту Навойчыку А.І.

студэнта І курса 3 групы

Бандарца Андрэя Аляксандравіча

заява.

Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

20 мая 2010 г. Подпіс

Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку.

Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з’яўляецца рапарт. Рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.

Начальніку кафедры ваеннай падрыхтоўкі

падпалкоўніку Януковічу П.І.

Рапарт

Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А.В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05.11.2010 г. па 07.11.2010 г., у сувязі з хваробай.

Да рапарта прыкладаю:

1) медыцынскае накіраванне ад 04.11.2010 г.;

2) даведку аб непрацаздольнасці ад 04.11.2010 г. № 256.

Выкладчык агульнавайсковай кафедры

маёр_______________А.В. Савянкоў

(подпіс)

04 лістапада 2010 г.

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Аўтабіяграфія

Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 чэрвеня 1991 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласціі ў сям’ урачоў. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, 1960 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, працуе ўрачом-анэстэзіёлагам. Маці, Булай Ганна Уладзіміраўна, 1963 нараджэння, працуе урачом-тэрапеўтам.

У 1998 годзе я пайшла вучыцца ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу №2 г. Баранавічы, якую скончыла ў 2009 годзе.

У 2009 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Зараз з’яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта.

Не замужам.

Мой адрас: г. Баранавічы,вул. Жукава, д.10, к.8, кв.52.

12 чэрвеня 2010 г. (подпіс) Т.І. Булай

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш.

Распіска

Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2010 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2010 года.

12 лютага 2010 г. Подпіс

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]