Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
91.14 Кб
Скачать

5. Інфармацыйна-даведачныя дакументы

Большасць дакументаў, якія ствараюцца рознымі ўстановамі, з’яўляюцца інфармацыйна-даведачнымі. Гэтыя дакументы ўтрымліваюць інфармацыю аб фактычным стане спраў, што служыць грунтам для выдання распарадчых дакументаў. Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу. Яны носяць дапаможны характар ў адносінах да арганізацыйна-распарадчай дакументацыі і не з’яўляюцца абавязковымі да выканання. Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў іх, можа пабуджаць да дзеяння, аднак і можа быць проста прынята да ведама.

Акт складаецца групай асоб для пацвярджэння фактаў ці падзей. Акт можа ўтрымліваць вывады, рэкамендацыі, прапановы яго складальнікаў (акты праверак, абследаванняў, прыёму матэрыяльных каштоўнасцей і інш.). Такія акты складаюць часовыя ці пастаянныя камісіі. Акт зацвярджаецца распарадчым дакументам ці кіраўніком, паодле ўказанняў якога складзены акт.

Пратакол – дакумент, які фіксуе ход абмеркавання пытанняў і прыняцце рашэнняў на сходах, нарадах, канферэнцыях. Тэкст пратакола звычайна складаецца з двух частак – уводнай і асноўнай. Уводная частка заканчваецца павесткай дня. Асноўная частка будуецца па схеме: слухалі – выступілі – пастанавілі. Апошняй чатскай пратакола з’яўляецца пастанаўленне, якое будуюць па схеме: дзеянне – выканаўца – тэрмін.

Дакладна́я запіска можа ўтрымліваць выклад факта, вывады і прапановы складальніка. Яна адрасавана кіраўніку сваёй арганізацыі ці вышэйшай інстанцыі. У залежнасці ад зместу дакладныя запіскі бываюць інфармацыйныя і справаздачныя, у залежнасці ад адрасата – унутраныя (дзейнічаюць унутры арганізацыі) і знешнімі (накіраваны ў іншыя арганізацыі)

Тлумачальная запіска (рус. объяснительная) – дакумент, які тлумачыць змест асобных палажэнняў асноўнага дакумента (плана, праграмы, справаздачы) ці прычыны парушэння працоўнай дысцыпліны, невыканання даручэння.

Службовая запіска – форма ўнутранай перапіскі. Накіроўваюць такі дакумент са структурных падраздзяленняў ці ад асоб любому адрасату ўнутры арганізацыі. Такія запіскі могуць мець інфармацыйны, ініцыятыўны ці справаздачны характар. У тэксце выкладаюць дзелавыя пытанні, якія датычацца структурнага падраздзялення ці пэўных асоб. Службовая запіска можа ўтрымліваць просьбу, прапановы і быць адрасавана любому кіраўніку.

Даведка – дакумент, які пацвярджае пэўныя факты ці здарэнні. Даведкі бываюць двух відаў: 1) даведкі, якія апісваюць ці пацвярджаюць факт вытворчай дзейнасці арганізацыі; 2) даведкі, якія пацвярджаюць юрыдычныя факты: месца працы, месца пражывання, вучобы, хваробу чалавека. Гэта найбольш шматлікая і выкарыстальная група даведак. Як правіла, пры складанні такіх даведак выкарыстоўваюць трафарэтныя бланкі.

Амаль штодзённа нам сустракаюцца аб’явы (як афіцыйнага, так і прыватнага характару). Аб’ява – паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, канферэнцыя, спаборніцтвы і пад.), вывешваюць аб’яву, у якой дакладна называюцца дата, час, месца правядзення таго ці іншага мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна ўказваецца, хто робіць аб’яву.

Аб’ява

8 жніўня 2010 года а 15.00 у актавай зале адбудзецца сход студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта па пытаннях падрыхтоўкі да летняй экзаменацыйнай сесіі.

Дэканат лячэбнага факультэта

ІІІ. ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ:

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал. Б.І. Сачанка (гал. рэд.). – Мінск: БелЭН, 1994. – 655 с.

  2. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. - Мінск, 1992. – 116 с.

  3. Курдзека Ж.П., Навіцкая В.А., Чарняева Т.В. Афіцыйна-дзелавы стыль: асаблівасці і жанравая дыферэнцыяцыя. – ВДМУ, 2005. – 38 с.

  4. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995.

  5. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. Учебное пособие. – М., 1997. – 242 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]