Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

33.Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паралексія.

Паронімы-аднакараневыя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях.

Паронімы-словы адной часціны мовы, якія маюць днолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабой па структуры. Сродак адрознення – суфiксы і прыстаўкi. Словы-паронімы маюць не аднолькавыя спалучальныя магчымасці.

Паралелічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж прыметнікамі, назоўнікамі: давер і даверлівасць, дыпламат і дыпламант, спадчына і спадчыннасць, ганаровы і ганарысты, пісьмо і пісьменны, цікавы і цікаўны, цэглавы і цагляны

Большасць паронімаў утвараюць пары: водны-вадзяністы-вадзяны, гаспадарскі-гаспадарчы-гаспадарлівы, цыркулярны-цыркульны-цыркуляцыйны

Аднак гукавое падабенства паронімаў вядзе да іх няправільнага ўжывання. У моўнай практыцы, асабліва ў творах мастацкай літаратуры, паронімы выкарыстоўваюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, а таксама для стварэння гумарыстычнага, камічнага або сатырычнага эфекту ў каламбурах, эпіграмах, шаржах, скорагаворках.

Збліжэнне ў межах аднаго кантэксту знешне сугучных слоў утварае асаблівую стылістычную фігуру-паранамазію:што вінен аддаць павінен

Ва ўмовах дзвухмоўя узнiклi мiжмоуныя амонiмы, паронiмы і паралексы. Звязана з iнтэрферэнцыяй узаемапранiкненнем: блага (бел)-дрэнна; блага-добра

Паралексы – словы з 2-х моў, якiя адрознiваюцца марфемнай структурай, вымаўленнем, нацiскам, прыналежнасцю да часцiны мовы і iнш:баразна-борозда, калiдор-коридор, бараноў-баранов, камянi-камнi, жасмiн-ясмiн

34.Антанімія. Тыпы антонімаў.

Антонімы-словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці. Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той жа тэматычнай групы: учора сення, раніца вечарам. Антонімы сустракаюцца сярод розных часцін мовы, але суадносяцца адзін з другім толькі тады, калі належаць да адной часціны мовы: шум-цішыня, цяпло-холад. Антанімічныя адносіны з прасторавым значэннем могуць выражацца з прыназоўнікамі: перад домам-за домам. Большасць антонімаў -словы мнагазначныя, таму супрацьлегласць можа выражацца толькі ў асобных значэннях, а можа і ва ўсіх: Свежы хлеб-чэрствы; свежы часопіс-стары часопіс.

Антонімы могуць быць аднакаранёвыя(праўда-няпраўда) і рознакаранёвыя(летні-зімовы). Антонімы яркі стылістычны сродак. Яны ляжаць у аснове многіх прыказак, прымавак, загадак. Антонімы аб’ядноўваюцца ў антанімічныя пары, у якіх словы назыв.суаднос.паняцці.Антаніміч.пары найчасцей складаюць словы з семантыкай якасці, уласцівасці: добры-кепскі. Словы з прадметным значэннем не ўтвараюць антаніміч.пары.

Антан.парадыгма – аб`яднан.слоў супрацьлег.значэнняу.

Тыпы антонімаў:

  • поўныя-не дапускае уключэння сяр. звяна, лімітавая супрацьлегласць ~ жывы-мертвы

  • няпоўныя-могуць мець сяр.звяно: любiмы-абыякавы-нянавiсны

  • моўныя-фіксуюцца слоўнікамі

  • кантэкставыя-не фіксуюцца слоўнікамі, сустракаюцца ў творах пэўнага аўтара

35.Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, аксюмаран.

На выкарыстанні антонімаў пабудаваны стылістычны прыем антытэзы, які забяспечвае кантраснасць у выражэнні думак, апісанні з’яў.

Антытэза – стылiст.прыем, спалучае словы з супрацьлеглымі паняццямі. (Сыты галоднаму не таварыш)

Аксюмаран – стылістычная фігура, у якой абядноўваецца сэнсава-процілеглыя несумяшчальныя паняцці з мэтай стварэння экспрэсіўнага эфекту: жывы труп

Энантыясемiя – супрацьлеглыя значэнні, якія могуць развівацца ў адным і тым жа слове. Герой, праслухаць.