Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

16/Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў

Як у сістэме гал.,так і ў сістэме зыч.адбываюцца пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні.

Пазіцыйныя чаргаванні – адбываюцца пад уплывам суседніх зыч. у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зыч.у канцы слова. Адлюстроўваюць фанетычныя нормы суч.бел. м.:

1) чаргаванні звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова у выніку асіміляцыі (рыба - рыб[п]ка)

2) чаргаванні звонкіх і глухіх у выніку аглушэння звонкіх на канцы слова (зубы - зуб)

3) чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных у выніку асіміляцыі па мяккасці (зносіць - з[з']несці, спаў - с[с']піць)

4) чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных як вынік асіміляцыі па мяккасці і змякчэння зычных перад [э],[і] пры змене формы слова і ўтварэнні новых слоў: (плата – плаціць, улада - ва уладзе, сон - у сне)

5)чаргаванні заднеязычных перад і ў спрадвечна беларускіх словах: падлога-падлогі

6)па большасці чаргаванні галосных заснаваны на аканні і яканні:

а) [о] - [а]: новы - навіна, мёд - мядок

б) [э] - [а]: цэгла - цагліна, несці - нясу./Гістарычныя чаргаванні зычных не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове, а з’ўляюцца вынікам змен, якія адбываліся ў мінулым:

  1. заднеязычныя//свісцяч, шыпяч (бераг, беражок, на беразе),(рука, ручны, руцэ; муха, мушка, на мусе)

  2. зубныя//шыпячыя: вадзіць-ваджу

  3. ()/губны +л’: любіць-люблю;

  4. л//ў: чытаць-чытаў

  5. э-о/а воз-везці, лезці-лазіць,

  6. а/у вязаць-вузел,

  7. у/ы-о суха-сохнуць-высыхаць,

  8. а/ і, () бяру-збіраць-збор,

  9. ()/э.

17/Фаналогія. Паняцце пра фанему.

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.

Фанема – наіменшая непадзельная гукавая адзінка мовы, якая служыць для пабудовы і адрознення марфем, слоў і словаформ. Паняцце фанема ўвёў польскі вучоны Бадуэн де Куртэнэ. У 70-я гг. 19 ст абгрунтаваў адрознне паміж гукам і фанемай. Гук – адзінка маўлення. Фанема – адзінка мовы.Нятоеснасць фанемы і гука выяўляецца ў тым, што дзве фанемы могуць рэалізавацца ў адным гуку: фанемы <д>і<с>у слове гарадскі гучаць як адзін гук [ц]. Каб вызначыць фанемны склад слова, трэба кожны гук паставіць у моцнай пазіцыі. Бяро[з]а, бяро[с]ка, бярэ[з’]нік-фанемны рад з трох гукаў. Ядром гэтага рада выступае моцная фанема <з>. Варыянты і варыяцыі фанем выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны з’яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуўшыся ў розных фанетычных умовах. У бел мове 5 гал. фанем: а, о, у, э, і, 32- зыч.

Варыянт фанемы – супадзенне з інш. фанемай: бяроза [з] - [с] бярозка[з] - [з’]

Варыяцыя фанем – супадзенне невялікае. Гук якасць якога ў выніку змягчэнне змянілася нязначна: бяроза і бярознік

Фаналагічныя школы:

а) ленінградская (Шчэрба, Зіндэр, Бандарка),

б) Маскоўская (Рубін, Рэфармацкі, Паноў).

У бел мове – Я. Падлужны.

Гіперфанема – слабая фанема, якая не мае адрознівальнай моцнай пазіцыі. (Сеньёр, серпенцік – “е”)

19/Складападзел у сучаснай беларускай мове. Закон узрастаючай гучнасці. Характарыстыка складоў.

Наша мова складаецца з гукаў,але гукі не вымаўляюцца асобна.Найменшым артыкуляцыйнымі адрэзкамі,на якія можна расчляніць паўзамі моўную плынь,з’яўляюцца склады.

Склад-мінімальная вымаўленчая адзінка.У склад можа ўваходзіць адзін або некалькі гукаў. Абавязковым элементам склада з’яўляецца адзін складаўтваральны гук,да якога прымыкаюць нескладовыя. Склад не з’яўляецца сэнсавай,фаналалагічнай адзінкай.

У лінгвістычнай літаратуры існуе некалькі тэорый склада:

  • Экспіраторная-вызначае склад як спалучэнне гукаў,што вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра.Мяжой складоў з’яўляецца момант самага слабага выдыху

  • Мускульнага напружання-вызначае склад як гукавы адрэзак,які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання моўнага апарата.Кожны імпульс складаецца з трох фаз:узрастання напружання,яго максімуму і спаду.Разам з узмацненнем або спадам напружнасці ўзмацняецца або аслабляецца гучнасць.Межы паміж складамі адпавядаюць найменшаму ўзроўню мускульнага напружання і гучнасці.Складападзел можа адбывацца па-рознаму

  • Санорная-заснавана на акустычных крытэрыях.Згодна ей склад-хваля санорнасці.Склад утвараюць гукі рознай ступені гучнасці.Найбольш гучны гук,які з’яўляецца вяршыняй санорнасці-складовы,астатнія гукі-нескладовыя.Галосныя як найбольш гучныя гукі звычайна бываюць складовымі.Зычныя з’яўляюцца нескладовымі гукамі.Паводле ступені гучнасці гукі можна абазначыць лічбамі:галосныя-4,санорныя зычныя-3,звонкія шумныя-2, глухія шумныя-1. Колькі ў хвалі пікаў,столькі і вяршынь санорнасці

Тыпы складоў:

  • Адкрыты-склад,які канчаецца складовым галосным

  • Прыкрыты-склад,які пачынаецца зычным гукам

  • Зыкрыты-склад,які канчаецца зычным гукам

  • Непрыкрыты-склад,які пачынаецца галосным гукам

У беларускай мове пераважае складовы тып “зычны+галосны”.Складападзел звычайна праходзіць паміж максімальна гучным галосным і наступным зычным.Беларуская мова адносіцца да моў з тэндэнцыяй да адкрытых складоў.

Правілы складападзелу:

  • Й і ў адыходзяць да наступнага складу

  • “шумны+санорны”, “шумны+шумны”, “санорны+санорны” адносяцца да наступнага склада

  • “санорны+шумны”складападзел паміж

Такія заканамернасці складападзелу дзейнічаюць толькі ў межах фанітычнага слова.На стыку самастойных слоў складападзел праходзіць паміж гэтых слоў.

З падзелам на склады звязаны правілы пераносу слоў на пісьме.Не на стыку марфем фанетычны падзел на склады і падзел слова для пераносу звычайна супадаюць.Пры складападзеле на стыку марфем з мэтай пераносу ўлічваецца яшчэ марфемная структура слова.

Складанападзел вызначаецца з улікам ўзрастаючай гучнасці: найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.

Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая утвараецца галоснымігукамі або спалучэннямі галосных з зычнымі гукамі.

Склады: 1) адкрытыя (склад закончаны галоснай) 2) закрытыя (зычныя) – прыкрыты (склад пачынаецца з зычнай) – непрыкрыты (з галоснай)

Складападзел – вызначэнне межаў паміж складамі ў мове і на стыках слоў.

Для вызначэння складоў выкарыстоўваецца закон узрастаючай гучнасці.Гэта тэорыя ўлічвае ступень гучнасці гукаў у складзе, дзе спалучаюцца больш гучныя з менш гучнымі. Паводле тэрыі, склад вызначаецца як частка маўленчай плыні, якая мае адну вяршыню гучнасці; у слове столькі складоў, колькі вяршынь гучнасці. Найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.