Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конспект по бел. язу.doc
Скачиваний:
63
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
386.56 Кб
Скачать

10/Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення.

Пад час гістарычнага развіцця чалавека фізіялагічныя органы прыстасаваліся да “вытворчасці” гукаў і сталі маўленчым апаратам. Да маўленчага апарату ў шырокім сэнсе залічваюць і цэнтральную нервовую сістэму, органы слыху і зроку, бо яны дазваляюць атрымаць пэўныя імпульсы для ўзнікнення гукаў, іх успрыняцця і ўсведамлення.

У вытворчасці гукаў удзельнічаюць:

  • Галаўны мозг-пасылае пэўныя імпульсы, што кіруюць адпаведнай дзейнасцю

  • Дыхальны апарат(легкія, бронхі,траеі)+дыяфрагма і ўся грудная клетка

  • Вымаўленчыя органы(галасаввя звязкі, язык, губы,зубы,паднябенне,язычок,сценкі глоткі, сківіцы)

Вымаўленчыя органы падзяляюцца на:

  • Актыўныя органы – рухомыя, выконваюць пэўнае дзеянне пры ўтварэнні гукаў. Сярод іх большая нагрузка выпадае на губы, язык, ніжнюю сківіцу, мяккае паднябенне, язычок

  • Пасіўныя органы – нерухомыя, пункт апоры для актыўных органаў: зубы, цвердае паднябенне, поласць носа, верхняя сківіца. Да іх толькі набліжаюцца або з імі змыкаюцца пры ўтварэнні гукаў актыныя органы маўлення.

11/Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палатальнасці

Кансанантызм – сістэма зычных гукаў

39 зычных гукаў.

Пры класіфікацыі ўлічваюцца 4 прыкметы:

1) удзел голасу і шуму (удзел гал звязак.)

2) месца утвар (перашкоды па шляху паветра)

3) спосаб утварэння (спосаб пераадольвання гэтых перашкод)

4) палатальнасць – наяўнасць або адсутнасць змякчэння.

Паводле спосабу ўтварэння зычныя:

А) змычныя (выбухныя): б, б’, п, п’, д, т, к, к’, выбухныя г і г’.

Б) шчылінныя (фрыкатыўныя): в, в’, г, г’, ж, з, з’, й, с, с’, ў, ф, ф’, х, х’. ш.

В) змычна-шчылінныя (афрыкаты): дж, дз. Дз’, ц, ц’, ч

Г) змычнапраходныя : насавыя: м, м’, н, н’.

Дрыжачы(вібрант): р

Плаўныя: л л’

Паводле месца ўтварэння:

А) губныя:

Губна-губныя б, б’, п, п’, м, м’, ў.

Губны-зубныя в, в’, ф, ф’

Б) язычныя:

Перэднеязычныя:

Зубныя: д, дз, з, л, л’, н, р, с, т, ц,

Пярэднепаднябенныя: дз’, ц’, з’,с’,ж,ш,дж,ч,н’

Сярэднеязычныя:

Сярэднепаднябенны: й

Заднеязычныя г, г’ (выбухныя і фрыкатыўныя), к, к’, х, х’.

Паводле удзелу голасу і шуму(танальнасць):

1) шумныя (звонкія і глухія):

звонкія - з удзелам шуму і голасу

глухія - з удзелам шуму.

2) санорныя - голас над шумам (в, в', л, л', м, м', н, н', р, ў, й)(глухія зыч. перад сан.не азванчаюцца)

Па наяўнасці ці адсутнасці змякчэння, або палаталізацыі:

1)цвердыя(велярызаваныя)

2)мяккія(палатальныя)

зацвярдзелыя гукі: ж, ш, ч, дж, р, ц (не абразаваны ад [т]), дз (у некаторых словах - ксяндзы, пэндзаль)

пары па звонкасці-глухасці: б-п, б'-п', г-к, г'-к', д-т, дж-ч, дз-ц, дз'-ц', ж-ш, з-с. ф і ф' пары па звонкасці не маюць

Бел.м. уласціва як палаталізацыя так і велярызацыя. Цвердыя і мяккія зычныя складаюць пары: б-б', в-в', г-г', д-дз', з-з', к-к', л-л', м-м', н-н', п-п', с-с', т-ц', ф-ф', х-х', [-]-й, ў-[-]

12/Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць/ нелабіялізаванасць).

Вакалізм – сістэма галосных гукаў. 6 гал. Адметнасць артыкуляцыі гал. звязана з рухамі языка: гарызантальнымі ці вертыкальнымі. Паводле гарызантальных перамяшчэнняў:

1)пярэдні рад

2)сярэдні рад

3)задні рад

Паводле вертыкальнай ступені пад’ему:

1)верхні пад’ем

2)сярэдні пад’ем

3)ніжні пад’ем

Паводле ўдзелу губ:

1)лабілізаваныя (о, у),

2)нелабілізаваныя (а,э,і,ы)

рад

пад’ём

пярэдні

сярэдні

задні

Верхні

[і]

[ы]

[у]

Сярэдні

[э]

[о]

Ніжні

[а]