Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

5. Ранняя эмиграция с земель Беларуси (XI – XVIII вв.)

Ранняя эмиграция из белорусских земель относится ко времени Великого княжества Литовского, в котором в XV-XVI вв. были созданы правовые основы для выезда свободных людей за границу. Сотни молодых белорусов учились в университетах Западной и Центральной Европы и свободно возвращались обратно. Но многие оставались и в других странах. К белорусским эмигрантам можно причислить Ивана Литвина, Франтишика Скарину, Петра Мстиславца, Симеона Полоцкого, Илью Капиевича, Степана Аскерку и других известных деятелей белорусской и восточнославянской культуры, которые оставили за границей глубокий след в духовной жизни европейских народов.

На працягу стагоддзяў Беларусь была крыніцай міграцыі насельніцтва ў суседнія краіны. Гэты працэс прасочваецца ўжо з сярэдневечча, калі назіраліся досыць значныя перасяленні беларусаў на чале з князямі і баярамі Вялікага княства Літоўскага на ўсход, у Маскоўскую дзяржаву. Прычынай былі дынастычныя або палітычныя сваркі, разлады паміж прадстаўнікамі найбуйнейшых княскіх дынастый — Рурыкавічаў і Гедымінавічаў (напрыклад, бунт Міхаіла Глінскага).

Колькасць бежанцаў на Усход павялічылася з распаўсюджваннем у Беларусі каталіцызму і прыняццем Брэсцкая царкоўнай уніі. Міжканфесіянальныя непаразуменні былі сур'ёзным аргументам для эміграцыі. У сувязі з гэтым у ХVІ–ХVІІ стст. Беларусь пакінулі некалькі тысяч праваслаўных.

Маскоўская дзяржава на працягу некалькіх стагоддзяў пасля свайго ўзнікнення была вельмі зацікаўлена ў прытоку новага насельніцтва для засялення неабсяжных прастораў на Усходзе. Рускія правіцелі не грэбавалі гвалтоўнымі метадамі вырашэння праблемы. Падчас войнаў з Вялікім княствам Літоўскім рускія ваяводы прымусова вывозілі жыхароў у Масковію на сталае жыхарства. Дзесяткі тысяч ліцвінаў (так тады называліся жыхары сучаснай Беларусі) захапіў у палон цар Іван Грозны падчас Лівонскай вайны. А ваяводы цара Аляксея Міхайлавіча ў 1654–1667 гг. акупавалі большую частку Беларусі і дакладалі свайму сюзерэну аб сотнях тысяч паланяннікаў. Беларускіх сялян аддавалі ў прыгон рускім памешчыкам, а мяшчан, рамеснікаў сялілі ў гарадах дзеля ўздыму расійскай эканомікі. Нашчадкі гэтых прымусовых мігрантаў у большасці асіміляваліся сярод мясцовага насельніцтва і рэдка хто з іх памятае пра свае ліцвінскія — беларускія — карані.

Але не толькі на Усход мігрыравалі нашы продкі. Пасля таго, як вялікія князі Альгерд і Вітаўт вызвалілі Украіну з-пад татарскай няволі і далучылі яе землі да ВКЛ, пачалося паступовае засяленне ўкраінскіх стэпаў. Незадаволеныя сваім лёсам ліцвіны ішлі пешшу альбо плылі на чоўнах і плытах у нізоўе Дняпра, у Запарожскую Сеч, уліваліся ў казацкую вольніцу. Аб шырокай распаўсюджанасці вандровак «у казакі» сведчыць старадаўні беларускі фальклор, дзе казацкія матывы і сюжэты сустракаюцца даволі часта.

А ліцвінская эліта часцяком накіроўвалася на Захад, у Польшчу. Першым слынным эмігрантам з ВКЛ на Захад стаў бадай што вялікі князь Ягайла, які ўступіў у шлюб з польскай каралевай Ядвігай у 1385 г. і каранаваўся польскім каралём. Услед за манархам у Кракаў, потым у Варшаву пацягнуліся ліцвінскія магнаты і шляхта. Пасля Люблінскай уніі (1569) працэс апалячвання ліцвінскай — беларускай — эліты набыў шырокія памеры. Магнаты Агінскія, Вішнявецкія, Радзівілы, Патоцкія і іншыя прадстаўнікі ВКЛ неўзабаве стварылі найбольш уплывовыя кланы ў Рэчы Паспалітай. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай большасць з іх не захацела паддавацца русіфікацыі і абвясціла сябе палякамі. Тое ж учыніла і частка шляхты, але ў адрозненне ад магнатаў шляхта не выехала ў Польшчу, а засталася ў Беларусі і ўтварыла тут польскую нацыянальную меншасць. Сёння яна называецца польскай дыяспарай у Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]