Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

51. Деятельность белорусских организаций во Франции.

Тысяча ўдзельнікаў тайных таварыстваў патрыятычнай моладзі ў Літве і Беларусі — філаматаў і філарэтаў, нацыянальна-вызваленчых пастанняў 1794, 1830–1831, 1863–1864 гадоў былі сасланы на катаргу, на пасяленні, у арыштанскія роты і г.д. У той жа час многія патрыёты знайшлі сабе паратунак на Захадзе, у тым ліку ў Францыі.

Многія з беларусаў уцякалі за мяжу разам з палякамі і там аказваліся ў польскім асяроддзі. Частка іх залічвала сябе ў палякі. Аднак большасць, каб адрознівацца ад палякаў, называла сябе ліцвінамі, або літоўскай шляхтай. З гэтай мэтай яны стваралі свае арганізацыі. Да таго часу належыць дзейнасць літоўскага таварыства ў Парыжы.

Да таго ж Францыя з’яўляецца ў асноўным каталіцкай дзяржавай. З гэтай акалічнасцю звязаны пераезд сюды жыхароў еўрапейскіх краін каталіцкага веравызнання. У ліку 3,5 мільёна імігрантаў Францыі міжваеннага перыяду было каля 35 тыс. беларусаў-католікаў. Па прыкладу іншых імігрантаў беларусы цягнуліся да арганізаванага жыцця. Напачатку яны стварылі ў Эльзасе і Латарынгіі некалькі гурткоў і арганізацый, якія мелі галоўным чынам сяброўска-сямейны характар. Два гады (1927–1929) працаваў такі гурток у Біянкуры. Ён налічваў каля 50 беларусаў-імігрантаў. Гурток быў арганізаваны работнікам фабрыкі Рэно Сарокай.

Пачаткам самастойнага арганізаванага руху беларускай працоўнай эміграцыі можна лічыць снежань 1930 г., калі па ініцыятыве двух маладых інжынераў-будаўнікоў, выпускнікоў Карлавага універсітэта, Міколы Абрамчыка і Лявона Рыдлеўскага была заснавана культурна-асветная арганізацыя беларускіх працаўнікоў пад назвай «Хаўрус». Намаганнямі кіраўнікоў «Хаўрус» набыў юрыдычны статус і права на адкрыццё сваіх аддзяленняў па ўсёй краіне. Ідэя стварэння агульнафранцузскай арганізацыі знайшла вялікую падтрымку сярод імігрантаў-беларусаў. За першыя 8 месяцаў дзейнасці Генеральнай рады «Хаўруса» было створана і афіцыйна зацверджана 5 філіяў арганізацыі. Аднак пасля двух гадоў «Хаўрус» спыніў сваю дзейнасць па той прычыне, што яго кіраўнікі не атрымалі дазволу на пражыванне ў краіне.

У 1935 г. пасля таго, як Міколе Абрамчыку, пазнейшаму прэзідэнту рады БНР, удалося пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Францыю, дзейнасць «Хаўруса» была адроджана. Яго кіраўніцтва пачало выдаваць на літографе «Бюлетэнь арганізацыі». У ім падавалася хроніка беларускага жыцця на Бацькаўшчыне, друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў, Пры «Хаўрусе» была адчынена бібліятэка-чытальня на 50 месцаў, арганізаваны штотыднёвыя курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў для беларускай вёскі. З 1938 г. пачала выходзіць газета «Рэха», орган беларускай працоўнай эміграцыі. Друкавалася як кірыліцай, так і лацініцай, каб ахапіць пабольш чытачоў з ліку тых, хто навучаўся ў польскіх школах.

У снежні 1938 г. у Парыжы была створана арганізацыя беларускіх жанчын — Беларуская жаночая грамада імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Арганізацыя мела культурна-асветніцкі характар. Беларусы супольна адзначалі беларускія нацыянальныя святы, праводзілі літаратурныя вечарыны, ладзілі мастацкую самадзейнасць.

Больш-менш арганізаванае імігранцкае жыццё беларусаў у Францыі перапыніла Другая сусветная вайна. У 1939 г. упершыню ў французскую армію былі прызваны імігранты. У адпаведнасці з новым законам Францыі супраць Германіі ваявалі больш 6 тыс. беларусаў, а пасля акупацыі краіны нямецкімі войскамі — у шэрагах руху Супраціўлення.

У пасляваенныя гады была адроджана дзейнасць «Хаўруса». Праўда, зараз ён мае назву «Беларускі хаўрус». Вакол яго гуртуецца галоўным чынам паваенная беларуская эміграцыя. Працяглы час старшынёй савета арганізацыі з'яўляўся прафесар вышэйшай школы анатоміі і марфалогіі Міхась Наумовіч.

Акрамя згаданай арганізацыі ў паваеннай Францыі важную ролю адыгрывала першая ў Еўропе Беларуская каталіцкая місія, створаная а. Львом Гарошкам. Адметнай з’явай было таксама выданне часопіса „Моладзь”, якому, між іншым, быў прысвечаны выдадзены ў 2004 г. заснаваны на яго матэрыялах зборнік „Месца выданьня — Парыж”.

Зараз на змену старэйшым імігрантам з Беларусі прыходзяць іх нашчадкі. Праўда, апошніх не вельмі многа: пераважная большасць беларусаў паступова асімілюецца ў французскую нацыю. Аднак есць маладыя людзі, якія праяўляюць вялікую зацікаўленасць гісторыяй і лёсам сваіх продкаў, праяўляюць рашучасць і настойлівасць дзеля таго, каб беларуская справа ў Францыі не заглохла.

Да іх можна аднесці, напрыклад, Вірджынію Шыманец і Аляксандру Гужон. Абедзве яны маюць беларускія карані. Аляксандра Гужон скончыла факультэт палітычных навук Сарбонскага універсітэта, спецыялізавалася ў Інстытуце палітычных даследаванняў па беларускай праблематыцы. На працягу шасці гадоў А.Гужон перыядычна прыязджала ў Беларусь, дзе працавала ў архівах, бібліятэках, брала інтэрв'ю ў лідэраў розных партый і рухаў, гутарыла з вядомымі беларускімі вучонымі, літаратарамі, грамадскімі дзеячамі. І, зразумела, наведвала радзіму свайго дзядулі Васіля пад Слуцкам, дзе да 2001 года амаль да стогадовага ўзросту дажыла яе прабабуля Ефрасіння.

За час правядзення даследавання палітычных працэсаў на Беларусі А.Гужон атрымлівала дзяржаўную стыпендыю. Матэрыялы яе даследаванняў па Беларусі часта друкуюцца ў французскай прэсе. Разам з маладым французскім рэжысёрам Франкам Жуні яна падрыхтавала тэлефільм пра наступствы Чарнобыля ў Беларусі. Фільм быў паказаны па розных каналах французкага тэлебачання.

З Вірджыніяй Шыманец яна заснавала невялікі часопіс «Беларускія перспектывы», які ў значнай ступені арыентаваны на беларусаў, што пражываюць у Францыі, у прыватнасці, на маладых людзей з сем'яў, што маюць беларускае паходжанне. Выдаўцом часопіса з'яўляецца вядомы беларусазнавец Бруно Дрэўскі. Выходзіць часопіс паквартальна на французскай мове.

Вірджынія Шыманец нарадзілася ў Парыжы, у беларуска-французскай сям'і. Скончыла тэатральны інстытут у Сарбоне, абараніла доктарскую дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра. У 1999 г. разам з тэатральным рэжысерам Бруно Бусагола яна паставіла спектакль па творы Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». З гэтай работай французская тэатральная група гастралявала па ўсёй краіне. Зараз у Францыі звыш 20 рэжысеёраў звярнуліся да Чарнобыльскай тэматыкі. І гэта невыпадкова: у Францыі дзейнічае 60 атамных электрастанцый, таму пачуццё пагрозы існуе ва ўсім французскім грамадстве.

Паступова рэдакцыйная група часопіса «Беларускія перспектывы» ператварылася ў аднайменную арганізацыю беларуска-французкай моладзі, на ліку якой многа цікавых спраў. Арганізацыя прымала самы актыўны ўдзел у стварэнні Франка-беларускага таварыства, у правядзенні ў 1996 і 2001 гадах Дзён беларускай культуры ў Парыжы. «Беларускія перспектывы» наладжваюць сувязі з асяродкамі беларусаў у розных краінах свету.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]