Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

55. Деятельность белорусских организаций в сша.

Беларусы, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі пасля Першай сусветнай вайны, з'яўляліся галоўным чынам палітычнымі эмігрантамі. Было іх няшмат, але сярод іх былі вядомыя палітычныя дзеячы і лідэры беларускага нацыянальнага руху Антон і Іван Чарапукі, Язэп Варонка ды некалькі ўдзельнікаў Слуцкага паўстання.

Беларускія імігранты ўвосень 1920 г. зрабілі спробу заснаваць беларускую арганізацыю ў Нью-Йорку і яго ваколіцах. Аднак першы сход актыву адбыўся толькі вясной 1921 г., 2 сакавіка, на якім быў абраны арганізацыйны камітэт. Было запланавана скліканне больш прадстаўнічай сустрэчы з удзелам беларусаў з Манхэтэна, Кінзы, Брукліна і некаторых гарадоў на ўзбярэжжы штата Нью-Джэрсі. Першы масавы сход беларусаў з Нью-Йорка і яго ваколіцаў адбыўся ў маі 1921 г. На сходзе было вырашана выдаваць бюлетень арганізацыі. Асобная беларуская арганізацыя ўзнікла таксама ў Браўнсвіле (Бруклін), у склад яе кіраўніцтва ўваходзілі Гайдук, Гомза, Крывулька, Зварыка і Бубешка. Беларускія арганізацыі ў Нью-Йорку дзейнічалі некалькі гадоў, але калі С.Бубешка быў пераведзены кампаніяй на іншую працу за межамі Злучаных Штатаў, іх праца прыпынілася.

Па прыкладу Нью-Йорка беларускія арганізацыі пачалі ўзнікаць у штатах Нью-Джэрсі і Ілінойс. На пачатку 20-х гадоў у розных штатах і гарадах існавала каля дзесяці невялікіх беларускіх арганізацый.

Адным з першых беларускіх лідэраў прыехаў у Злучаныя Штаты Антон Чарапук. Разам з В.Трафімовічам і П.Чопкай ён склікаў першыя арганізацыйныя сходы беларусаў у Чыкага ў 1920 г., дзе быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт (пазней — Беларускі нацыянальны саюз) пад кіраўніцтвам Язэпа Варонкі. Камітэт паставіў задачу стварыць масавую арганізацыю беларусаў. Гэта была першая беларуская арганізацыя ў ЗША, вакол якой пачалі групіравацца нацыянальна свядомыя сілы. Ужо тады камітэт актыўна рэагаваў на палітычныя падзеі ў Беларусі і ў свеце, выказваў пратэсты супраць антыбеларускага Рыжскага міру, паклаў пачатак святкаванню 25 сакавіка — Дня абвяшчання БНР, збіраў сродкі на падтрымку вызваленчага руху ў Вільні, аказваў фінансавую дапамогу беларускім гімназіям на Бацькаўшчыне. Камітэт выдаваў нават сваю газету пад назвай «Беларуская трыбуна». Гэтая арганізацыя была першай і нешматлікай, але праіснавала да Другой сусветнай вайны і аказала істотную дапамогу беларусам новай, пасляваеннай хвалі.

Беларускі нацыянальны камітэт наладзіў сувязі з беларускім палітычным кіраўніцтвам у розных асяродках Заходняй Еўропы і прапанаваў некаторым беларускім дзеячам пераехаць ў Злучаныя Штаты.

На жаль, першыя беларускія арганізацыі праіснавалі нядоўга з-за малой колькасці нацыянальна-свядомых сяброў, і, галоўным чынам, — з-за шырокай дзейнасці пракамуністычных і прарасійскіх груповак беларусаў, якія перашкаджалі стварэнню і дзейнасці беларускіх арганізацый на нацыянальнай аснове.

Пасляваенная хваля эмігрантаў у ЗША была у асноўным палітычнай, гэта значыць, нацыянальна свядомай і інтэлектуальнай. Эмігранты прывезлі з сабой традыцыі палітычнай і ваеннай барацьбы. Таму ўжо ў 40–50-я гг. грамадскае жыццё беларускай дыяспары ў Амерыцы значна актывізавалася. Тут ствараецца цэлы шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый, у 50-я гады іх налічвалася каля 20. У 1975 г. Энцыклапедыя амерыканскіх арганізацый, якая выдаецца ў Дэтройце, дала звесткі аб 11 зарэгістраваных беларуска-амерыканскіх арганізацыях. Цэнтральнае месца сярод іх займае створаная ў 1949 г. Беларуска-амерыканскае задзіночанне (абрэвіятура — БАЗА).

Галаўнай мэтай гэтай арганізацыі стала дзейнасць па развіццю беларускіх нацыянальных і культурных традыцый. Другой важнай задачай стала імкненне атрымаць падтрымку з боку шырокіх колаў амерыканскага грамадства і ўрада ЗША ў прызнанні незалежнасці Беларусі. Аддзелы БАЗА былі створаны ў розных штатах, дзе існавалі беларускія асяродкі. Яны аказвалі дапамогу ў наладжванні сярод беларусаў грамадскага і царкоўнага жыцця, вялі культурную, асветніцкую і гаспадарчую дзейнасць. Значная ўвага ўдзялялася падтрымцы суродзічаў у другіх краінах. Амерыканскія беларусы, як больш багатыя, пасылалі ў Еўропу грошы, пасылкі з прадуктамі і адзеннем, запрашэнні на прыезд у ЗША. БАЗА садзейнічала таксама кансалідацыі беларускага маладзёжнага руху ў эміграцыі. У 1951 г. у Кліўлендзе было створана Згуртаванне беларускай моладзі ў Амерыцы (ЗБМА), галоўнай мэтай якога было выхаванне маладога пакалення. Асабліва актыўную дзейнасць праводзіла гэтая арганізацыя ў 70-я гады, калі моладзь пачала праяўляць цягу да шчырага патрыятызму, вяртацца да мовы сваіх продкаў, далучацца да беларускага нацыянальнага жыцця. І сёння ЗБМА праводзіць разнастайную дзейнасць: гэта ўдзел у культурных праграмах, спартыўных, тэатральных, мастацкіх мерапрыемствах, беларускіх святах, правядзенні фестывыляў.

Пад эгідай БАЗА таксама створана Згуртаванне беларуска-амерыканскіх жанчын (1952), Задзіночанне беларускіх ветэранаў.

Творчыя сілы эміграцыі групуюцца вакол створанага ў 1951г. у Нью-Йорку Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Сёння ў склад БІНіМа ўваходзіць больш 50-ці супрацоўнікаў з розных краін свету. Яны займаюцца навуковымі даследаваннямі гісторыі і культуры Беларусі, выдаюць літаратурныя творы, арганізуюць літаратурныя вечарыны, выставы мастакоў беларускага замежжа. З 1952 г. БІНіМ штогод выдае свае навуковыя «Запісы», якія паступаюць у многія бібліятэкі свету. Найбольш вядомымі аўтарамі з'яўляюцца В. Кіпель, Я. Запруднік, В. Сядура, А. Абрамовіч, С. Станкевіч і іншыя. Знамянальна, што менавіта тут створана найбольш поўная бібліяграфія Скарыніяны. У 1990 г. выдадзены «Кароткі агляд гісторыі Беларусі», дзе нашы суайчыннікі выкладаюць свой погляд на праблемы айчыннай мінуўшчыны. Узначальвае БІНіМ цяпер доктар Вітаўт Кіпель, аўтар кнігі «Беларусы ў Амерыцы».

Важнае месца ў духоўным, сацыяльным і культурным жыцці эміграцыі займае царква. За мяжой дзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская уніяцкая царква, Беларуская каталіцкая місія. Яны зберагаюць нацыянальныя рэлігійныя традыцыі, вядуць службы на беларускай мове, умацоўваюць тым самым беларускую этнічную супольнасць за мяжой.

Беларускія эмігранты шмат зрабілі, каб амерыканцы больш ведалі аб Беларусі і беларусах. З 1955 г. тут штогод адзначаецца 25 сакавіка як Беларускі дзень. У гэты дзень на ратушных пляцоўках вывешваюцца беларускія сцягі, а ў сенаце ЗША гучаць прамовы аб Беларусі. Гэта ўжо стала традыцыяй. Штогод беларусы ЗША адзначаюць гадавіну паўстання К. Каліноўскага, Дзень герояў Беларусі, удзельнічаюць у правядзенні пахода — дэманстрацыі Дня лаяльнасці і г.д.

Пасля 1986 г. энергія амерыканскіх беларусаў скіравана на арганізацыю дапамогі ахвярам Чарнобыля. Створана каля дзесяці камітэтаў дапамогі.

Вялікую ролю ў прапагадзе беларушчыны ў Амерыцы адыгрывае беларуская прэса. У 1987 г. у ЗША выходзіла 15 беларускіх выданняў, разавы тыраж якіх складаў больш за 8 тыс. экземпляраў. Найбольш папулярнай была і застаецца газета «Беларус», якая выдаецца з 1951 г. Варта назваць таксама і часопіс «Полацак», які выдаецца з 1991 г. пры фінансавай падтрымцы царквы Жыровіцкай Божай Мацеры ў Кліўлендзе. Газеты і часопісы, якія выдаюцца беларускай дыяспарай Амерыкі, з'яўляюцца таксама формай зносін геаграфічна аддаленых адна ад другой беларускіх суполак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]