Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

44 Деятельность белорусских организаций в Казахстане.

У Казахстане пражывае больш за 100 тысяч этнічных беларусаў. Цяпер на змену першацаліннікам прыходзяць прадстаўнікі другога і трэцяга пакаленняў беларускіх мігрантаў. Стымулам для арганізацыйнага станаўлення асяродкаў беларускай дыяспары ў Казахстане з'явілася рашэнне, прынятае на пасяджэнні Савета Асамблеі народаў Казахстана ў снежні 2000 г., аб стварэнні Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі. Иснуе грамадскае аб'яднанне «Культурны цэнтр «Беларусь» у г. Астане. Але за гэты кароткі час аб'яднанне ўнесла значны ўклад у справу зберажэння каштоўнасцей і спадчыны беларускага народа ў Казахстане. Пры цэнтры дзейнічае нядзельная школа, у якой беларускую мову, народныя традыцыі і звычаі вывучаюць і сталыя людзі і дзеці. Разнастайна будуе сваю работу беларускі нацыянальна-культурны цэнтр у г. Паўладары, якім кіруе М.Прыгодзіч. Этнічныя беларусы Паўладара маюць магчымасць вывучаць беларускую мову, народныя беларускія рамёствы і іншае. Больш за 11 тыс. беларусаў жыве ў Паўночна-Казахстанскай вобласці. У абласным цэнтры Петрапаўлаўску створаны Беларускі культуры цэнтр «Радзіма». Кустанайскі нацыянальна-культурны цэнтр «Беларусь» выдае нават сваю газету пад назвай «Зубр». У культурным цэнтры праводзяцця сустрэчы з першацаліннікамі, франтавікамі, беларускімі паэтамі і кампазітарамі, што пражываюць у Кустанайскай вобласці. Вялікую ўвагу наладжванню работы беларускіх суполак удзяляе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане. У якасці асноўнай формы дзейнасці пасольства выкарыстоўваюцца выязныя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У апошнія гады адбыліся сустрэчы з этнічнымі беларусамі ў Карагандзе, Уральску, Кустанаі, Усць-Каменагорску, Жэзказгане, Нова-Аляксандраўцы, Паўладары. Пасольства праяўляе клопат аб папаўненні цэнтраў беларускай літаратурай, сцэнічнымі касцюмамі, аб арганізацыі паездак дзяцей беларусаў у аздараўленчыя лагеры і навучанні выпускнікоў школ у межах выдзяляемых квот у вышэйшых навучальных установах Беларусі.

45. Деятельность белорусских организаций в странах Центральной Азии.

Перапіс 1989 г. засведчыў, што ў Кыргызстане пражывала каля 10 тыс. беларусаў. У 1993 г. адбыўся ўстаноўчы сход беларусаў Кыргызстана, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні грамадскага аб'яднання беларускай абшчыны «Світанак». У тым жа 1993 г. была створана Асамблея народаў Кыргызстана. Цікава, што на той час «Світанак» у гэтай многанацыянальнай краіне быў адзіным аб'яднаннем, якое прадстаўляла нацыянальныя меншасці. Зараз «Світанак» разам з прадстаўнікамі іншых нацыянальных аб'яднанняў удзельнічае ў круглых сталах, канферэнцыях, іншых пасяджэннях, прысвечаных пытанням нацыянальнага будаўніцтва і рэалізацыі пытанняў сцверджання сваёй нацыянальнай самабытнасці. У лістападзе 2001 г. Міністэрства юстыцыі Кыргызскай Рэспублікі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне «Беларускі культурны цэнтр «Крыніца». Галоўная мэта аб'яднання — захоўванне роднай мовы, культуры, традыцый, звычаяў беларускага народа, а таксама арганізацыя абмену культурнымі здабыткамі паміж Кыргызстанам і Беларуссю. «Крыніца» аб'ядноўвае больш як 150 беларусаў. Гэта паважаныя ў краіне людзі — настаўнікі, медыцынскія работнікі, рабочыя, служачыя, студэнты. Беларусы Кыргызстана шануюць свае народныя традыцыі, арганізавана спраўляюць Купалле, Каляды, іншыя каляндарныя народныя святы. Праўленне культурнага цэнтра вырашыла адкрыць у Кыргызстане для дзяцей маламаёмасных беларусаў нядзельную школу па вывучэнні беларускай мовы, а таксама шэраг кружэлак па мастацкаму вышыванню, камп’ютарнаму навучанню, спартыўныя секцыі. Аднак для вырашэння гэтых задач не дастае літаратуры на беларускай мове, нацыянальнай вопраткі, камп’ютараў і г.д. Кіраўнік аб'яднання разлічвае на любую дапамогу. Кыргызскія беларусы выкарыстоўваюць свае сціплыя магчымасці.

На 1 студзеня 1999 г. насельніцтва Узбекістана налічвала крыху болей 24 млн., з якіх беларусаў 24064, што складала 0,1% жыхароў. Большасць беларусаў — каля 20 тыс. — пражывае ў гарадах. У правядзенні нацыянальнай палітыкі ва Узбекістане важнае месца адводзіцца грамадскім аб'яднанням, у прыватнасці, нацыянальна-культурным цэнтрам, якіх у рэспубліцы налічваецца больш за 100.

Сярод іх пачэснае месца займае Беларускі культурны цэнтр «Світанак», створаны ў 1993 г. Згодна са Статутам, нацыянальна-культурны цэнтр — добраахвотнае самадзейнае аб'яднанне беларусаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Узбекістан, галоўнай мэтай якога з'яўляецца рэалізацыя праграм, звязаных з вывучэннем і прапагандай мовы, гістарычных звычаяў і традыцый, культуры беларускага народа, умацаванне дружбы і сувязяў паміж беларускім і ўзбекскім народамі. Штогод «Світанак» сумесна з іншымі культурнымі цэнтрамі Рэспублікі Узбекістан шырока адзначае агульнанародныя святы. Беларускі нацыянальна-культурны цэнтр пакуль створаны толькі ў сталіцы Узбекістана. У абласцях беларусы аб'ядноўваюцца ў культурных цэнтрах разам з прадстаўнікамі іншых нацыянальных меншасцяў. Напрыклад, у Ферганскай вобласці дзейнічае аб'яднанне «Славянскі цэнтр».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]