Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

53. Деятельность белорусских организаций в Германии.

Германія — параўнальна новае месца на карце сусветнай беларускай дыяспары, хаця традыцыі беларускай прысутнасці тут вельмі багатыя. Менавіта тут з'явілася першае ў гісторыі беларускае пасольства ў 1918 г., якое праіснавала да 1925 г. Тут у горадзе Брэслаў у свой час паўстаў першы ў свеце беларускі цэнтр прафесара Абіхта, які разам з маладым тады яшчэ ваеннапалонным расійскай арміі Янкам Станкевічам распачаў беларусаведчую справу.

Захоўваючы надзею на нацыянальнае адраджэнне, беларускія эмігранты ў Германіі наладжвалі культурнае і рэлігійнае жыццё. У 1947 г. пачаў дзейнічаць Ватыканскі беларускі эміграцыйны камітэт. Некаторыя святары ў эміграцыі займаліся літаратурнай, мастацкай творчасцю. Напрыклад, Язэп Германавіч і Леў Гарошка многа зрабілі для папулярызацыі беларускай культуры ў эміграцыі, для абуджэння і захавання сярод беларусаў нацыянальнай самасвядомасці.

Узнік і лагерны беларускі друк. У другой палове 1947 г. амерыканскія акупацыйныя ўлады выдалі ліцэнзію на друкаванне часопіса «Сакавік» і газеты «Бацькаўшчына». Выхад у свет газеты быў значным дасягненнем. Акрамя таго, што вакол яе аб’ядналіся выдатныя журналісцкія, навуковыя і літаратурныя сілы (Антон Адамовіч, Юрка Віцьбіч, Сымон Кабыш, Рыгор Крушына, Алесь Салавей, Янка Станкевіч і інш.), праз яе Захад атрымліваў інфармацыю пра Беларусь.

З 1946 г. пачалася паступовая рээміграцыя ўцекачоў з лагераў ДП у Германіі. Беларусы выяджалі ў большасці ў Англію, Аргенціну, Аўстралію, Бельгію, ЗША, Канаду, Францыю. Пераважна рээміграцыя скончылася ў 1951 г. Але значная частка эмігрантаў засталася ў Германіі. Гэта былі ў асноўным хворыя, інваліды, састарэлыя, шматдзетныя, яны мелі абмежаваныя магчымасці для эміграцыі і вялі паўгалоднае існаванне ў лагерах.

Цэнтр беларускай калоніі ў Германіі ўсталяваўся ў Мюнхене, дзе сканцэнтравалася тая частка беларускай эміграцыі, якая ў гады вайны супрацоўнічала з немцамі. Тут асела таксама частка былых ваеннапалонных. У гэтым асяроддзі доўгія гады культывіраваліся антысавецкія настроі. Актывісты Мюнхенскага цэнтра супрацоўнічалі з радыёстанцыяй «Свабодная Еўропа», удзельнічалі ў 50–70-я гады ў ідэалагічнай барацьбе паміж Захадам і Усходам. Натуральна, што і з савецкага боку да іх былі варожыя адносіны. Зараз эмацыянальная афарбоўка тых падзей істотна паблекла. Непасрэдных удзельнікаў вайны там засталося нямнога, гэта людзі ўжо досыць сталага ўзросту. Асноўную ж частку беларускай калоніі ў Германіі складаюць сёння дзеці і ўнукі ўдзельнікаў вайны. Натуральна, адрасаваць ім якія-небудзь палітычныя прэтэнзіі за мінулае іх бацькоў і дзядоў было б несправядліва. Таму зараз з гэтай калоніяй спрабуюць наладзіць адносіны беларускія творчыя саюзы, ЗБС «Бацькаўшчына», тым больш што там, у Мюнхене, назапашана нямала важных і цікавых дакументаў па гісторыі Беларусі і беларускай эміграцыі. Мясцовыя інтэлектуалы выдаюць іх у штогадовым часопісе, які называецца «Мюнхенскі беларускі зборнік».

Сёння ў Германіі жыве і працуе Юрка Сянькоўскі, шматгадовы кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», акадэмік Барыс Кіт, бадай што самы вядомы вучоны беларускага замежжа, адзін з заснавальнікаў амерыканскай астранаўтыкі. У Мюнхене таксама працуюць мастак Зміцер Чайкоўскі, былы старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання, а зараз кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» Вячка Станкевіч.

Доўгі час беларуская эміграцыя не мела сваёй арганізацыі. Ужо ў 90-я гады такая арганізацыя створана, яна носіць назву Рэгіянальная суполка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” “Згуртаванне беларусаў у Нямеччыне”. У 2004 годзе заснавана Згуртаваньне Беларусаў Нямеччыны (ЗБН). Але па-ранейшаму актыў беларускай грамадскасці гуртаваўся вакол беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Створаны таксама свой культурны асяродак: Беларускі аддзел у музеі горада Ляймена на захадзе Нямеччыны. Раней быў самастойны беларускі музей, які ўзнік у 1980 г. дзякуючы намаганням шчырага беларуса Юрыя Попкі. Пасля смерці Ю.Попкі ўсе сродкі, якія былі ў яго, былі накіраваны на дзейнасць новага беларускага асяродка. Навуковы кіраўнік Беларускага музея ў Ляймене — Мікола Іваноў, супрацоўнік радыё «Свабода». З яго актыўным удзелам быў выдадзены на пачатку 90-х гадоў так званы «Ляйменскі сшытак», збор навуковых твораў аб гісторыі і сучасным развіцці Беларусі. Разам з Міколам Івановым на ніве беларускай культуры актыўна працуюць журналіст Аляксандр Лукашук, айцец Кастусь Бандарук, які пераехаў у Германію з Беласточчыны, і іншыя.

Апошнія 15 гадоў беларуская дыяспара ў Германіі інтэнсіўна папаўняецца эмігрантамі з Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на заробкі альбо на вучобу і застаюцца там надоўга. Па ацэнкам беларускіх навукоўцаў і дыпламатаў, іх колькасць налічвае дзясяткі тысяч чалавек. Буйных грамадскіх арганізацый яны яшчэ не стварылі, нацыянальна-культурнае жыццё не наладзілі, сувязі з Бацькаўшчынай падтрымліваюць у індывідуальным парадку.

  1. Деятельность белорусских организаций в Чехии.

У 1920-я гг. у Празе дзейнічалі наступныя беларускія арганізацыі: Беларуская рада, Беларуская грамада, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі сялянскі саюз, Беларускі Сокал, Саюз грамадзян Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Аб'яднанне беларускага прагрэсіўнага студэнцтва.

Новы характар існавання і дзейнасці беларуская прысутнасць у Чэхіі атрымала з пераездам у Прагу ў 1995 г. радыёстанцыі «Свабодная Еўропа/Свабода» з Мюнхена. У Прагу пераехалі і большасць сталых супрацоўнікаў рэдакцыі, асноўным заняткам і мэтай жыцця якіх была барацьба супраць камунізма, а пасля 1991 г. — «з рэшткамі камунізма на постсавецкай прасторы». З той пары грамадскае жыццё беларускай дыяспары ў Чэхіі набыло відавочна палітызаванае адценне. Да таго ж улады Чэхіі згадзіліся даваць статус палітычных уцекачоў некаторым грамадзянам Беларусі.

У 1997 г. у Празе ўзнікла Асветна-адукацыйная суполка «Скарына». Яе сябрамі з'яўляюцца каля 80 беларусаў, што стала пражываюць ў Чэхіі і Мараве. Суполка штогод ладзіць урачыстае пасяджэнне 25 сакавіка і на Дзяды, ушаноўвае беларусаў, якія пахаваны на Альшанскіх могілках. З сакавіка 2005 г. суполка выдае бюлетэнь «Выдра» (гэта скарачэнне ад Выданне Рады Беларускай суполкі ў Чэхіі «Скарына»). Мэтай суполкі яе кіраўніцтва лічыць пашырэнне ведаў аб Беларусі, беларускім народзе, яго гісторыі і культуры, пашырэнне беларуска-чэшскіх сувязяў. На ўгодкі абвяшчэння БНР 25 сакавіка суполка кожны год запрашае ў Прагу прадстаўнікоў беларускай дыяспары з іншых краін.

На пачатку 2002 г. частка эмігрантаў, не задаволеных дзейнасцю суполкі «Скарына», заснавалі Звяз беларусаў замежжа (заснавальнік — Яўген Сідорык).

Па-ранейшаму застаецца зарэгістраваным Беларускі форум «Адраджэнне» (заснавальніца — Наталля Маковік), але звесткаў аб ягонай дзейнасці няма ўжо некалькі год.

У сакавіку 1998 году быў заснаваны Беларускі цэнтр супольнасці «Чалавек у нядолі» на Чэшскім тэлебачанні. На працягу некалькіх год свайго існавання Беларускі цэнтр правёў шэраг семінараў, стажыровак і візітаў для прадстаўнікоў дэмакратычных ініцыятыў, незалежных журналістаў, навукоўцаў, юрыстаў і эканамістаў.

Значная з'ява ў жыціі беларускай дыяспары не толькі Чэхіі, але і ўсяго замежжа — выданне квартальніка Belarusian Review, інфармацыйнага часопіса на ангельскай мове, які змяшчае на сваіх старонках інфармацыю пра сучасную эканамічную, палітычную і грамадскую сітуацыю на Беларусі, а таксама знаёміць сваіх чытачоў з беларускай культурай і гісторыяй. Першапачаткова выданне было заснавана ў 1989 г. у ЗША, але з 1999 г. у сувязі з пераездам яго фундатара Юрыя Станкевіча ў Чэхію, друкуецца ў Празе.

У 1996 г. на пражскіх Градчанах быў усталяваны помнік Францыску Скарыне, а ў Клементынуме (дзе Скарына друкаваў першыя беларускія кнігі, а зараз знаходзіцца Славянская бібліятэка, што мае вялікі беларускі збор) мемарыяльная шыльда ў яго гонар.

У Чэхіі існуюць таксама: Звяз беларусаў замежжа заснаваны ў 2002 г.; Грамадскае аб'яднанне "Пагоня". Старшыня: Юрка Станкевіч, заснавана ў 2006 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]