- •4. Белорусская диаспора в начале XXI в.: численность, страны проживания, специфика.
- •5. Ранняя эмиграция с земель Беларуси (XI – XVIII вв.)
- •6. Политическая эмиграция с территории Беларуси в конце XVIII – начале XX вв.
- •7. Белорусская трудовая миграция в конце XIX в. – 1917 г.
- •8. Особенности формирования белорусской диаспоры в 1918-1991 гг. Общая характеристика.
- •9. Политическая эмиграция с территории Беларуси в 1918 – 1920-х гг.
- •10. Трудовая эмиграция с территории Западной Беларуси в 1920-1930-х гг.
- •11. Послевоенная волна эмиграции с территории Беларуси (1940-е гг. – 1980-е гг.).
- •12. Деятельность органов бнр в эмиграции (1918 – 1930-е гг.).
- •13. Деятельность органов бнр в эмиграции
- •14 Белорусская эмиграция после 1991г.
- •15. Взаимодействие государственных структур Беларуси с зарубежными соотечественниками (1918-1991)
- •16. Взаимодействие государственных структур Беларуси с зарубежными соотечественниками.
- •17. Государственная программа "Белорусы в мире"
- •18. Зарубежный опыт по работе с диаспорой (Россия, Израиль, Венгрия и др.).
- •19. Помощь белоруской диаспоры в преодолении последствии аварии на Чернобыльской аэс
- •20. Возникновение в Беларуси общественных организаций по работе с соотечественниками за рубежом.
- •21. Деятельность общества " Радзiма"
- •22. Деятельность общества «Бацькаушчына».
- •23. Организация и проведение Съездов белорусов мира (1-3)
- •24. Организация и проведение Съездов белорусов мира (4-6)
- •25. «Пограничная диаспора» («белорусское зарубежье»): общая характеристика.
- •26. Вклад белорусской диаспоры в развитие науки и культуры.
- •27. Деятельность Белорусского института науки и искусства
- •28. Белорусская пресса за рубежом.
- •29.Роль церкви в деятельности белорусской диаспоры.
- •30.Перспективы развития белорусской диаспоры.
- •31.Специфика положения белорусов в странах Западной и Центральной Европы.
- •32. Особенности формирования белорусской диаспоры в рамках снг: Россия, Украина.
- •33.Особенности формирования белорусской диаспоры в рамках снг: Молдова, Центральная Азия, Южный Кавказ
- •34.Специфика положения белорусов в странах снг.
- •35.Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Балтии.
- •36.Специфика положения белорусов в странах Прибалтики.
- •37. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Западной и Центральной Европы.
- •38. Особенности формирования белорусской диаспоры в сша и Канаде.
- •39. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Латинской Америки
- •40. Особенности формирования белорусской диаспоры в Австралии.
- •41. Деятельность белорусских организаций в России.
- •42 Деятельность белорусских организаций в Украине.
- •44 Деятельность белорусских организаций в Казахстане.
- •45. Деятельность белорусских организаций в странах Центральной Азии.
- •46 Деятельность белорусских организаций в странах Южного Кавказа.
- •47. Деятельность белорусских организаций в Литве
- •48 Деятельность белорусских организаций в Латвии.
- •49. Деятельность белорусских организаций в Эстонии
- •50. Деятельность белорусских организаций в Польше
- •51. Деятельность белорусских организаций во Франции.
- •52. Деятельность белорусских организаций в Великобритании.
- •53. Деятельность белорусских организаций в Германии.
- •55. Деятельность белорусских организаций в сша.
- •56. Деятельность белорусских организаций в Канаде.
- •58. Деятельность белорусских организаций в Австралии.
- •59. Особенности положения и деятельности белорусов в Израиле.
- •60. Формирование белорусской диаспоры и ее деятельность в странах Азии и Африки
48 Деятельность белорусских организаций в Латвии.
25 сакавіка 1921 г. у Дзвінску было створана культурна-асветніцкае таварыства «Бацькаўшчына». Нялёгка таварыству было пацвердзіць сваё права на існаванне. Дзвінск, у якім на той час налічвалася больш за 100 тыс. жыхароў, па нацыянальнаму складу насельніцтва быў даволі неаднародным. Але, нягледзячы на цяжкасці, летам 1921 г. аддзелы таварыства пачалі дзейнасць у многіх месцах (Люцыне, Краславе, Старой Слабадзе). Быў наладжаны кантакт з урадам Латвіі, якому перадалі інфармацыю аб беларускай меншасці, яе патрэбах у галіне адукацыі, рэлігіі, гаспадарчым жыцці. Мясцовай адміністрацыі былі накіраваны прашэнні аб адкрыцці беларускіх школ. Для вырашэння праблемы забеспячэння нацыянальных школ педагагічнымі кадрамі летам 1921 г. у Дзвінску былі арганізаваны 6-тыднёвыя настаўніцкія курсы. Паспяхова скончылі курсы 20 чалавек. Менавіта яны і сталі настаўнікамі першых 16 беларускіх пачатковых класаў. Паступова наспела неабходнасць стварэння пры Міністэрстве асветы Латвіі асобнага аддзела, які ажыццяўляў бы кіраўніцтва беларускімі школамі. Зрабіць гэта было не так лёгка, бо не мелася беларускіх прадстаўнікоў у дзяржаўным апараце. Паводле канстытуцыйнага права Латвіі кожная нацыянальная меншасць магла мець сваіх дэпутатаў у Сейме. Тэарэтычна такое права мелі і беларусы, якіх, паводле афіцыйных звестак 1921 г., у краіне налічвалася звыш 70 тысяч. Першым з латышскіх дзеячаў на просьбу беларускай інтэлігенцыі адгукнуўся вядомы паэт, драматург, лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі Яніс Райніс. Вынікам работы таварыства «Бацькаўшчына» і Беларускага аддзела стала стварэнне сеткі пачатковых школ (каля 60), заснаванне Люцынскай і Дзвінскай гімназій, сельскагаспадарчых школ. 1 снежня 1921 г. адчыніліся (спачатку як аднагадовыя) Беларускія дзяржаўныя настаўніцкія курсы. З 1923 г. працавала Першая беларуская пачатковая школа ў Рызе. Менавіта «Бацькаўшчына» заклала падмурак дзейнасці беларускіх адраджэнцаў у Латвіі і адыграла найвялікшую ролю ў абуджэнні самасвядомасці мясцовых беларусаў. Да 1934 г. «Бацькаўшчына» адчыніла па ўсёй Латвіі больша за 50 беларускіх школ. Былі заснаваны таксама беларускі тэатр і выдавецтва. Пасля далучэння Латвіі да СССР колькасць беларусаў у ёй павялічылася за кошт маладых спецыялістаў, працоўных і вайскоўцаў, але ж нацыянальна-асветніцкая дзейнасць сярод іх амаль адсутнічала. Пад канец існавання СССР у Латвіі жыло амаль 120 тыс. беларусаў. Па стану на 2004 г. — толькі 88 998 чалавек, што складае 3,9 працэнта ад агульнага насельніцтва краіны. Большая частка — гэта перасяленцы савецкага перыяду. У сакавіку 2005 г. у Рызе адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальныя меншасці Латвіі: праблемы і перспектывы іх вырашэння». У ёй прынялі ўдзел вучоныя і заканадаўцы з усіх краін Балтыі, Беларусі і Украіны. працуюць пяць культурных таварыстваў са сваім актывам: «Світанак» і «Прамень» у Рызе, «Уздым» у Даўгаўпілсе, «Мара» у Ліепаі і «Спадчына» ў Венстпілсе. На шляху станаўлення таварыствы ў Прэйлі, Індры, Краславе. Існуюць пяць ансамбляў беларускай песні — «Світанак», «Надзея», «Купалінка», «Журавінка», «Рабіначка». Канферэнцыі таварыстваў, творчыя вечары і канцэрты збіраюць поўныя залы, і ў гэтым асяроддзі адраджаецца ўжыванне роднай мовы. У чэрвені 2005 г. у Даўгаўпілсе пачаў працаваць Этнічны цэнтр, які аб'яднаў 12 культурна-асветніцкіх суполак. Беларусаў у гэтым цэнтры прадстаўляюць культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» і Цэнтр беларускай культуры. Старэйшая з дзеючых арганізацый беларусаў Латвіі — таварыства беларускай культуры «Світанак» заснавана 27 лістапада 1988 г. у Рызе. Пры ім з 1989 г. існуе беларуская мастацкая школа «Вясёлка». З 1991 г. ў Латвіі аднавілася навучанне на беларускай мове. Спачатку была заснавана Рыжская беларуская нядзельная школа, затым, у 1994 г., на яе базе была адчынена дзяржаўная Рыжская асноўная беларуская школа.